Тэсты па гiсторыi Беларусi для цт

Вид материалаДокументы
Подобный материал:
1   2   3   4   5

2) Украіны

3) Сібіры

4) цэнтралынай часткі Расіі (Паволж1)


Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі адбылася ў

1) 1825 г.

2) 1861 г.

3) 1884 г.

4) 1898 г.


Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі адбылася ў час царавання

1) Аляксандра I

2) Аляксандра II

3) Аляксандра ІІІ

4) Мікалая I


Па палажэннях сялянскай рэформы 1861 г. сяляне да набыцця адведзеных ім надзелаў называліся

1) казённыя

2) прыватнаўласныя

3) сяляне – уласнікі

4) часоваабавязаныя


Па палажэннях сялянскай рэформы 1861 г. часоваабавязанае становішча сялян патрабавала ад іх безумоўнага

1) выканання раней ускладзеных павіннасцей на карысць памешчыка

2) высялення сялян за межы вёскі

3) звядзення ўсіх зямельных адрэзкаў у адзіны надзел – адруб

4) набыцця крэдыту ў Пазямельным банку


Па палажэннях сялянскай рэформы 1861 г. выкупныя плацяжы – гэта

1) безумоўны абавязак селяніна выконваць раней у складзеныя павіннасці на карысць памешчыка

2) грашовая выплата селяніна за атрыманы зямельны надзел

3) набыты крэдыт у Пазямельным банку

4) працэдура высялення сялян за межы вёскі, на хутар


Адрэзкі ў парэформены перыяд – гэта

1) зведзеныя ў адзіны надзел – адруб сялянскія зямельныя ўчасткі

2) землі, адабраныя ад памешчыка на карысць сялян

3) частка зямель, адрэзаных ад абшчынных

4) частка зямель, якая пры пераліку лічылася для сялян з верхнарматыўнай


Ажыццяўленне селянінам выплат за атрымліваемую надзельную зямлю па палажэннях рэформы 1861 г. у Расійскай імперыі – гэта

1) выкупная аперацыя

2) кругавая парука

3) старажоўшчына

4) талака


У парэформены час калектыўная адказнасць, калі за селяніна, які не заплаціў падатак, адказвалаўся вёска – гэта

1) згон

2) кругавая парука

3) старажоўшчына

4) талака


На істотныя змяненні ў ажыццяўленні сялянскай рэформы 1861 г. паўплывала

1) паўстанне 1863 – 1864 гг.

2) земская і судовая рэформы 1864 г.

3) забойства 1 сакавіка 1881 г. імператара Алякскандра II

4) рэвалюцыя 1905 – 1907 гг.


Канчаткова ў Расійскай імперыі часоваабавязанае становішча, сялян і выкупныя плацяжы былі скасаваны ў парэформены перыя і падчас падзей

1) паўстання 1863 – 1864 гг.

2) земскай і судовай рэформы1864 г.

3) забойства 1 сакавіка 1881 г. імператара Алякскандра II

4) рэвалюцыі 1905 – 1907 гг.


Вызначце рэформу 60 – 70 – х гг., якая не была праведзена на Беларусі ў XIX ст.

1) аграрная

2) ваенная

3) гарадская

4) земская

д) судовая

е) школьная

ж) цэнзурная


Земствы на Беларусі былі ўведзены ў

1) 1864 г.

2) 1906 г.

3) 1907 г.

4) 1911 г.


Асобны від суда ў другой палове XIX ст. са спрошчаным судоваводствам для разгляду нязначных іскаў (да 500 р.) і дробных крымінальных злачынстваў

1) вялікакняжацкі

2) камісарскі

3) міравы

4) каптуровы


Перыяд 80 – 90 – х гг. ХІХ ст. у гісторыі Расіі і Беларусі – гэта

1) перыяд буржуазных рэформаў

2) перыяд рэформ П.Кісялёва

3) перыяд рэформ П.Сталыпіна

4) перыяд контррэформаў


Пра якую падзею XIX ст. рускі паэт Мікалай Някрасаў сказаў наступныя словы: “Порвалась цепь великая, порвалась – расскочилася: одним концом по барину, другим по мужику!”?

1) Айчынная вайна 1812 г.

2) Крымская вайна1853 – 1856 гг.

3) адмена прыгоннага права 1861 г.

4) паўстанне 1863 – 64 гг.


Адмена прыгоннага права ў 1861 г. у Расіі спрыяла развіццю ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі

1) першабытнаабшчынных адносін

2) рабаўладальніцкіх адносін

3) феадальных адносін

4) капіталістычных адносін


У Расійскай імперыі выкупныя плацяжы праіснавалі да

1) паўстання 1863 – 1864 гг.

2) рэвалюцыі 1905 – 1907 гг.

3) Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.

4) Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.


На Беларусі выкупныя плацяжы былі скасаваны царскім урадам на 20% пад уздзеяннем падзей

1) паўстання 1830 – 1831 гг.

2) паўстання 1863 – 1864 гг.

3) рэвалюцыі 1905 – 1907 гг.

4) Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.


На Беларусі часоваабавязанае становішча сялян было скасавана царскім урадам пад уздзеяннем падзей

1) паўстання 1830 – 1831 гг.

2) паўстання 1863 – 1864 гг.

3) рэвалюцыі 1905 – 1907 гг.

4) Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.


У парэформены час (пасля 1861 г.) на Беларусі вузкая і доўгая частка сялянскага надзела сярод агульнаабшчыннай зямлі ў вёсцы (грамадзе) – гэта

1) ардынарыя

2) сервітут

3) пахт

4) шнур


Расійская мера зямельных плошчаў, якою карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы мер, роўная 1,0925 гектара – гэта

1) валока

2) дзесяціна

3) морг.

4) шнур


У парэформены час на Беларусі (пасля1861 г.) сістэма эканамічных адносін, асновай якой з’яўляецца форма найму сялян са сваімі прыладамі працы і цяглам да памешчыка ці заможнага селяніна за арандаваную зямлю – гэта

1) адпрацовачная сістэма

2) капіталістычная сістэма найму

3) рабаўладальніцтва

4) натуральная гаспадарка


На Беларусі пасля 1861 г. абмежаванае права карыстання чужой уласнасцю; землі і ўгоддзі агульнага карыстання сялян і памешчыкаў – гэта

1) адруб

2) латыфундыя

3) сервітут

4) шнур


Галоўным напрамкам спецыялізацыі сельскай гаспадаркі Беларусі ў 90 – я гг. XIX ст. з’яўлялася

1) малочная жывёлагадоўля

2) вытворчасць збожжа

3) садоўніцтва

4) вытворчасць цукровых буракоў


Аўтарам паэтычнага зборніка “Скрыпка беларуская” з’яўляецца

1) М.Багдановіч

2) А.Пашкевіч

3) А.Гурыновіч

4) Ф.Багушэвіч


На Беларусі сервітуты праіснавалі да

1) паўстання 1863 – 1864 гг.

2) рэвалюцыі 1905 – 1907 гг.

3) Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.

4) Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.


З’ява, для якой характэрна несуадноснасць колькасці наяўнага зямельнага фонду і меўшайся вялікай колькасці сельскіх гаспадароў – гэта

1) аграрная перанаселенасць

2) аграрная напружанасць

3) адпрацовачная сістэма

4) натуральная гаспадарка


Дзяржаўныя сяляне на Беларусі сталі ўласнікамі зямлі ў

1) 1861 г.

2) 1864 г.

3) 1867 г.

4) 1881 г.


Каму належыла большасць зямельных уладанняў на Беларусі ў паслярэформенны час (пасля 1861 г.) ?

1) гарадам і ўстановам

2) дваранам (памешчыкам)

3) дзяржаве

4) сялянам


Пасля аграрнай рэформы 1861 г. дваранскае землеўладанне на большай частцы Беларусі

1) захавалася на ўзроўні дарэформенага

2) паменшылася

3) узрасло


Пасля аграрнай рэформы 1861 г. буржуазнае землеўладанне

1) захавалася на ўзроўні дарэформенага

2) паменшылася

3) узрасло


У другой палове XIX ст. фінансавы крэдыт у Дваранскім банку ў Мінску і Вільні лягчэй было атрымаць рускім дваранам, чым польскім памешчыкам. Гэта тлумачыцца

1) адменай прыгоннага праваў 1861 г.

2) дзейнасцю выключных законаў пасля падаўлення паўстання 1863 – 1864 гг.

3) рэалізацыяй мерапрыемстваў рэформы П.Кісялёва

4) рэалізацыяй мерапрыемства ў рэформы П.Сталыпіна


Чым тлумацыцца факт павелічэння ў 1877 – 1905 гг. дваранскага землеўладання ў Мінскай губерні?

1) буржуазнымі рэформамі 60 – 70 – х гг. XIXст.

2) разборам шляхты пасля паўстання 1830 – 1831 гг.

3) сялянскай рэформай 1861г.

4) штучным насаджэннем рускага памешчыцкага землеўладання


Пасля аграрнай рэформы 1861 г. у Віленскай, Гародзенскай і Мінскай губернях Беларусі пераважаў тып вядзення памешчыцкай гаспадаркі

1) адпрацовачны

2) змешаны

3) капіталістычны

4) натуральны


Пасля аграрнай рэформы 1861 г. у Віцебскай і Магілёўскай губернях Беларусі пераважаў тып вядзення памешчыцкай гаспадаркі

1) адпрацовачны

2) змешаны

3) капіталістычны

4) натуральны


Стан эканомікі, выкліканы цяжкасцямі збыту прадукцыі сельска – гаспадарчай вытворчасці, падзеннем цэн на яе – гэта

1) аграрны крызіс

2) рэвалюцыя

3) рэформа

4) стагнацыя


Форма арганізацыі вытворчасці, прамысловае прадпрыемства, заснаванае на выкарыстанні сістэмы машын – гэта

1) брацтва

2) мануфактура

3) рамесны цэх

4) фабрыка (завод)


Пэўных памераў і аб’ёму вытворчасці прадпрыемствы пры наяўнасці механічных рухавікоў – гэта

1) мануфактура

2) рамесны цэх

3) фабрыка

4) цэнзавая прамысловасць


Да сацыяльных наступстваў развіцця капіталізму ў Беларусі адносіцца

1) паступовы пераход да падзелу грамадства на саслоўі

2) паступовы пераход да падзелу грамадства да класавай структуры буржуазнага тыпу

3) паступовы пераход да панавання дваранскага землеўладання

4) паступовы пераход да панавання адработачнай сістэмы


К.Калітоўскі узначаліваў у лютым 1863 г.

1) Часовы урад Літвы і Беларусі

2) Аддзел кіраўніцтвам правінцыямі Літвы

3) Часовы нацыянальны урад

4) Цэнтральны нацыянальны камітэт


Першая чыгунка на тэрыторыі Беларусі прайшла ў

1) 1817 г.

2) 1834 г.

3) 1862 г.

4) 1871 г.


Першая чыгунка на тэрыторыі Беларусі прайшла праз горад

1) Брэст – Літоўск

2) Гродна

3) Оршу

4) Менск


Лідэрам Усеагульнага яўрэйскага рабочага саюзу ў Літве, Польшчы і Расіі быў

1) Р.Гершуні

2) А.Кремер

3) Ю.Мартаў

4) Я.Гурэвіч


Пачатак чыгуначнай сетцы Беларусі паклала чыгуначная лінія

1) Маскоўска – Брэсцкая

2) Пецярбургска – Варшаўская

3) Рыга – Арлоўская

4) Лібава – Роменская


Першыя банкі на Беларусі з’явіліся ў

1) ХVІІ ст.

2) XVIII ст.

3) першай палове XIX ст.

4) другой палове XIX ст.


У нацыянальным складзе гарадскога насельніцтва Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX стст. пераважалі

1) беларусы

2) палякі

3) рускія

4) яўрэі


У нацыянальным складзе сельскагаспадарчых рабочых Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX стст. пераважалі

1) беларусы

2) палякі

3) рускія

4) яўрэі


У Расійскай імперыі ў 1794 – 1917 гг. мяжа тэрыторыі, на якой дазвалялася жыхарства яўрэям – гэта

1) мяжа яўрэйскай аселасці

2) кагал (кахал)

3) гета

4) цэнз


Вызначце храналагічныя рамкі існавання на беларускіх землях мяжы яўрэйскай аселасці канец XIV ст. – 1917 г.

1) 1784 – 1882 гг.

2) 1794 – 1917 гг.

3) 1861 – 1906 гг.

4) 1861 – 1917 гг.


Мяжа яўрэйскай аселасці праіснавала ў Расійскай імперыі да падзей

1) паўстання 1863 – 1864 гг.

2) рээалюцыі 1905 – 1907 гг.

3) Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.

4) Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.


У Расійскай імперыі кагал (кахал) – гэта

1) від павіннасці

2) сумесныя сельскагаспадарчыя работы

3) сялянская абшчына

4) яўрэйская абшчына


Першы на Беларусі трамвай быў пушчаны ў 1898 г. у

1) Бабруйску

2) Віцебску

3) Магілёве

4) Мінску


Буйнейшы цэнтр тытунёвай прамысловасці Беларусі ў 80 – я гг. XIX ст. – гэта

1) Гродна

2) Добруш

3) Мінск

4) Пінск


Буйнейшы цэнтр папярова – кардоннай прамысловасці Беларусі ў 80 – я гг. XIX ст. – гэта

1) Гродна

2) Добруш

3) Пінск

4) Смаргонь


Што аб’ядноўвае прозвішчы: браты І.і А.Луцкевічы, А.Пашкевіч, К.Кастравіцкі, А.Бурбіс, В.Іваноўскі, Ф.Умясоўскі?

1) стваральнікі Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы

2) стваральнікі Беларускай рэвалюцыйнай грамады

3) стваральнікі РСДРП

4) стваральнікі Рабочага саюзу Літвы


Якая галіна сельскагаспадарчай вытворчасці Беларусі прыйшла ў заняпад у выніку сусветнага аграрнага крызісу 80 – 90 – х гг. XIX ст.?

1) мяса – малочная жывёлагадоўля

2) вытворчасць тэхнічных культур;’

3) вінакурэнне

4) вытворчасць збожжа


Сялянскі рух у Беларусі ў асноўным разгортваўся пад уплывам рэвалюцыйных народнікаў у

1) 60 – я гг. XIX ст.

2) 90 – я гг. XIX ст.

3) 70 – 80 – я гг. ХІХ ст.

4) пачатаку XX ст.


Якая партыя ў час Першай сусветнай вайны выступала з лозунгам “ператварэння вайны імперыялістычнай у вайну грамадзянскую супраць свайго ўрада”?

1) ПСР

2) БСГ.

3) РСДРП(б)

4) Бунд


Сутнасць якой сістэмы гаспадарання пасля 1861 г. заключалася ў апрацоўцы памешчыцкай зямлі інвентаром сялян, якія атрымлівалі за гэта ад памешчыка зямельныя ўгоддзі ў арэнду?

1) адпрацовачнай

2) наёмнай

3) фальваркова – паншчыннай

4) капіталістычнай


I з’езд РСДРП адбыўся ў

1) Вільні

2) Маскве

3) Мінску

4) Лондане


Вышэйшымі навучальнымі ўстановамі ў Беларусі ў апошняй трэці XIX – пачатку XX ст. былі

1) класічныя гімназіі

2) настаўніцкія інстытуты

3) Віленскі універсітэт і Горы – Горацкі сельскгаспадарчы інстытут

4) вышэйшыя навучальныя ўстановы адсутнічалі


Сутнасць якой сістэмы гаспадарання заключалася ў найме рабочых, якія апрацоўвалі зямлю інвентаром і цяглівай сілай уладальніка?

1) адпрацовачнай

2) феадальнай

3) фальваркова – паншчыннай

4) капіталістычнай


Усведамленне сваёй адметнасці ад іншых народаў праяўляецца ў

1) нацыянальнай самасвядомасці

2) народнасці

3) ментальнасці

4) асаблівасці


Першыя паўстанцкія атрады на Беларусь з Польшчы падчас паўстання 1863 – 1864 гг. прыйшлі ў

1) студзені 1863 г.

2) сакавіку – красавіку 1863 г.

3) жніўні 1863 г.

4) кастрычніку 1863 г.


Фарміраванне першых паўстанцкіх атрадаў на Беларусі падчас паўстання 1863 – 1864 гг. пачалося ў

1) студзені 1863 г.

2) сакавіку – красавіку 1863 г.

3) жніўні 1863 г.

4) кастрычніку 1863 г.


Якая беларуская губерня знаходзілася ў эпіцэнтры паўстання 1863 – 1864 гг.?

1) Віцебская

2) Гродзенская

3) Магілёўская

4) Мінская


Паўстанне 1863 – 1864 гг. на тэрыторыі Беларусі і Літвы было практычна падаўлена ў

1) студзені 1863 г.

2) сакавіку – красавіку 1863 г.

3) жніўні 1863 г.

4) кастрычніку 1863 г.


Падаўленне паўстання 1863 – 1864 гг. на Бёларусі і ў Літве ўзначальваў

1) М.Мураўёў

2) І.Паскевіч

3) А.Сувораў

4) І.Ферзен


Народнікі ў другой палове XIX ст. лічылі галоўнай рухаючай сілай рэвалюцыі

1) буржуазію

2) духавенства

3) рабочых

4) сялянства


Народнікі ў другой палове XIX ст. лічылі, што кіруючая роля ў грамадстве павінна належаць

1) буржуазіі

2) інтэлігенцыі

3) рабочым

4) сялянству


Якая з палітычных партый на Беларусі падтрымала “паліцэйскі сацыялізм”?

1) Бунд

2) ППС на Літве

3) Яўрэйская незалежная рабочая партыя

4) БСГ.


Л.Саланевіч быў ідэолагам

1) рэвалюцыйнага народніцтва

2) “западнорусізма”

3) сацыял-дэмакратызма

4) сіянізма


Першы банк, які быў адчынены на Беларусі ў 1873 г.

1) Мінскі камерцыйны банк

2) Азоўска – Данской банк

3) Сялянскі пазямельны банк

4) Руска – Азіяцкі банк


У 1884 г. аб існаванні самастойнага беларускага этнасу абвясцілі

1) члены арганізацыі “Зямля і воля”

2) Бунд

3) РСДРП

4) члены групы “Гоман”


Сярэдняя адукацыя ў Беларусі ў другой палове XIX ст. Была прадстаўлена

1) гарадскімі вучылішчамі

2) гімназіямі

3) народнымі вучылішчамі

4) царкоўна – прыходскімі школамі


Газета “Наша ніва” ў пачатку Першай сусвстнай вайны выступала з пазіцый

1) праўрадавых

2) манархічных

3) шавіністычных

4) антываенных


Вызначце галоўную асаблівасць усталявання нацыянальнага рынку ў Беларусі ў канцы XIX ст.

1) пачаў складвацца раней за іншыя тэрыторыі Расіі

2) пачаў складвацца раней за нацыянальныя рынкі Еўропы

3) эканамічная агульнасць умацоўвалася нацыянальнай дзяржаўнасцю

4) развіваўся ў межах агульнарасійскага рынку


Заснавальнікам беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства з’яўляецца этнограф, фалькларыст, аўтар працы “Беларусы”

1) М.Федароўскі

2) Е.Раманаў

3) Я.Карскі

4) М.Доўнар – Запольскі


Тактыку “хаджэння ў народ” выкарыстоўвалі

1) эсэры

2) бальшавікі

3) Бунд

4) народнікі


Хто першым заявіў аб самастойных задачах беларускага нацыянальнага руху?

1) Ф. Савіч

2) К Каліноўскі

3) В. Дунін – Марцінкевіч

4) група “Гоман”


Народніцкая арганізацыя “Гоман” дзейнічала ў

1) Мінску

2) Вільні

3) Пецярбургу

4) Маскве


І з’езд РСДРП адбыўся

1) у 1898 г. у Мінску

2) у 1897 г. у Мінску

3) у 1897 г. у Маскве

4) у 1898 г. у Вільна


У якім з пералічаных ніжэй беларускіх гарадоў электрычны трамвай з’явіўся раней, чым у Пецярбургу і Маскве?

1) Гомель

2) Гродна

3) Віцебск

4) Мінск


У якім годзе на Беларусі былі ўведзены земствы?

1) 1864 г.

2) 1906 г.

3) 1911 г.

4) 1900 г.


Якое легальнае беларускамоўнае выданне было першым?

1) “Наша доля”

2) “Наша ніва”

3) “Гоман”

4) “Мінскі лісток”


Адыходніцтва – гэта

1) зыход сялян з вёскі на заробкі

2) перасяленне сялян з еўрапейскай часткі Расіі за Урал

3) уцёкі сялян па рэлігійным матывам

4) уцёкі сялян ад прыгону


Вызначце пункт, дзе тэрмін “прамысловая рэвалюцыя” раскрыты найбольш дакладна

1) працэс змянення прылад працы на больш зручныя і якасныя)

2) працэс пазбаўлення дробнага ўласніка сродкаў вытворчасці

3) паспяховы пераход ад дробнатаварнай да фабрычна – завадской вытворчасці

4) рашучае якаснае змяненне ўзроўню развіцця прадукцыйных сіл і вытворчых адносін, якое звязваецца таксама з укараненнем найноўшых тэхналогій і ростам кваліфікацы іпрацоўнай сілы


Прамысловы пераварот на Беларусі пачаўся ў

1) канцы XVIII ст.

2) пачатку XIX ст.

3) сярэдзіне XIX ст.

4) канцы XIX ст.


Якая з беларускіх губерняў займала першанства па колькасці занятых у прамысловасці ў сярэдзіне XIX ст.?

1) Гродзенская

2) Магілёўская

3) Мінская

4) Віцебская


Да 1900 г. на тэрыторыі Беларусі быў створаны толькт адзін камітэт РСДРП

1) у Гродна

2) у Гомелі

3) у Брэсце

4) у Мінску


Першыя гурткі рабочых марксістскага тыпу ў Мінску дзейнічалі ў

1) 1873 – 1875 гг.

2) 1883 – 1884 гг.

3) 1884 – 1889 гг.

4) 1899 – 1890 гг.


Падзея, якая адбылася 1 жніўня 1914 г.:

1) пачалася першая сусветная вайна

2) Германія аб’явіла вайну Расіі

3) Расія аб’явіла вайну Германіі