Тэсты па гiсторыi Беларусi для цт
Вид материала | Документы |
- Народная адукацыя у бсср: 1919-1924 гг.: Навуковая праца студэнта /пду, каф гiсторыi, 1199.93kb.
- Belarusian bibliography on lichenology, 5271.07kb.
- Прадмет, мэты І задачы дысцыпліны “Гiсторыя Беларусi”, 583.44kb.
- Kиєво-Могилянська Академія- перша вища школа України, 197.6kb.
- План-конспект лекции для горной школы бу на тему: «Снаряжение для горных походов 1-2, 141.44kb.
- Протягом всієї історії український народ не мав іншої інституції, яка б справила більший, 194.82kb.
- Программа для подготовки к зачету теоретическая часть, 166.97kb.
- Игра ) Имя известного ученого, в честь которого названа самая популярная программа, 21.91kb.
- Метод позитивной перспективы (мпп) простой и эффективный способ избавления от депрессий, 302.21kb.
- ru, 2783.89kb.
3 блок Канец XVIII – першая палова ХІХ стст.
Тадэвуш Касцюшка быў вызвалены ў 1796 г. з палону расійскім імператарам
1) Паўлам І
2) Аляксандрам І
3) Аляксандрам II
4) Мікалаем I
Адзначце прозвішча палкоўніка, які ўзначаліў вызваленчы рух 1794 г. у ВКЛ
1) Ясінскі
2) Агінскі
3) Касакоўскі
4) Каліноўскі
Званне акадэміка Пецярбургскай акадэміі мастацтваў атрымаў мастак першай паловы XIX ст., родам з Віцебшчыны, знакаміты майстар нацюрморта
1) Я.Дамель
2) I.Аляшкевіч
3) I.Хруцкі
4) В.Ваньковіч
Адзіны ў гісторыі Беларусі XIX ст. паэт сялянскага паходжання, з літаратурнай творчасці якога вядомы толькі адзін верш
1) У.Сыракомля
2) Я.Чачот
3) П.Багрым
4) А.Чарноцкі
Актыўным збіральнікам беларускага фальклору, які ў 1837 – 1846 гг. выдаў 6 зборнікаў “Вяснавых песень”, з’яўляецца
1) ЯнЧачот
2) Павел Шпілеўскі
3) Ян Баршчэўскі
4) Іван Грыгаровіч
Першая газета, якая выдавалася на беларускіх землях, называлася
1) “Мужыцкая праўда”
2) “Газета Гродзенская”
3) “Минский листок”
4) “Гоман”
Кіраўніком шляхецка – рэвалюцыйнай плыні паўстання 1830 – 1831 гг. Быў прафесар – гісторык Віленскага універсітэта
1) I.Даніловіч
2) Т.Нарбут
3) I.Лялевель
4) М.Баброўскі
Мяда “аседласці для яўрэяў” у Расійскай імперыі была ўведзена ў
1) 1794 г.
2) 1795 г.
3) 1864 г.
4) 1882 г.
Заснавальнікам “Таварыства філаматаў” з’яўляецца
1) А. Міцкевіч
2) I. Лялевель;
3) А. Чартарыйскі
4) М. Рукевич
Загадам Напалеона 1 ліпеня 1812 г. быў утвораны
1) Часовы ўрад ВКЛ
2) часовы камітэт па справах ВКЛ
3) дэпартамент ВКЛ
4) камітэт, які займаўся рэквізіцыямі на акупіраванай тэрыторыі
У якім годзе быў зачынены Віленскі універсітэт?
1) 1832 г.
2) 1836 г.
3) 1848 г.
4) 1864 г.
Франц Савіч – гэта
1) кіраўнік сялянскага выступлення на Беларусі першай паловы XIX ст.
2) кіраўнік “Дэмакратычнага таварыства”
3) рэвалюцыянер – тэрарыст.
4) адзін з кіраўнікоў паўстання 1830 – 1831 гг.
Аўтарам рэформы кіравання дзяржаўнымі сялянамі з’яўляецца
1) П.Кісялёў
2) А.Бенкендорф
3) Мікалай І
4) Аляксандр І
Што такое люстрацыя?
1) перыядычнае апісанне дзяржаўнай маёмасці
2) вопісы ўладання феадалаў
3) канфіскацыя царкоўнай маёмасці на карысць дзяржавы
4) вопісы сялянскіх гаспадарак
Шляхецка – рэвалюцыйную плынь у паўстанні 1831 г. узначальваў
1) I. Лялевель
2) А. Чартарыйскі
3) К. Ігельстром
4) Я. Ясінскі
І падзел Рэчы Паспалітай адбыўся ў
1) 1772 г.
2) 1792 г.
3) 1793 г.
4) 1794 г.
ІІ падзел Рэчы Паспалітай адбыўся ў
1) 1772 г.
2) 1793 г.
3) 1794 г.
4) 1795 г.
ІІІ падзел Рэчы Паспалітай адбыўся ў
1) 1772 г.
2) 1793 г.
3) 1794 г.
4) 1795 г.
Усходняя тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў склад Расійскай імперыі пасля
1) I падзела 1772 г.
2) II падзела 1793 г.
3) IІI падзела 1795 г.
4) ніколі не ўваходзіла
Цэнтральная тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў склад Расійскай імперыі пасля
1) І падзела 1772 г.
2) II падзела 1793 г.
3) III падзела 1795 г.
4) ніколі не ўваходзіла
Заходняя тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў склад Расійскай імперыі пасля
1) I падзела 1772 г.
2) II падзела 1793 г.
3) III падзела 1795 г.
4) ніколі не ўваходзіла
Вызначце лозунг, абвешчаны імператрыцай Кацярынай II у дачыненні да расійскай палітыкі на далучаных землях Рэчы Паспалітай
1) “Возсоединены любовию”
2) “На ўз’яднанне рускіх”
3) “Отторжённая возвратих”
4) “Праваслаўе, самадзяржаўе, народнасць”
Указ аб “мяжах яўрэйскай аселасці” у беларуска – літоўскіх і ўкраіскіх губернях быў уведзены пры
1) Аляксандры I
2) Аляксандры II
3) Кацярыне II
4) Паўле I
Уключэнне апошняй этнічнай часткі Беларусі (Беластоцкай вобласці) у склад Расійскай імперыі адбылося
1) пасля I падзелу Рэчы Паспалітай
2) пасляі ІІ падзелу Рэчы Паспалітай
3) пасля III падзелу Рэчы Паспалітай
4) па ўмовах Тыльзіцкага міру
Падчас падрыхтоўкі нападу на Расію французскі імператар Напалеон Банапарт запрашаў прыняць удзел ва ўзброеным паходзе
1) Тадэвуша Касцюшку
2) Якуба Ясінскага
3) Міхала Клеафаса Агінскага
4) Адама Чартарыйскага
Напачатку вайны 1812 г. штаб 1 – й арміі генерала М.Б.Баркя дэ Толі знаходзіўся ў
1) Бабруйску
2) Ваўкавыску
3) Вільне
4) Полацку
У пачатку вайны 1812 г. штаб 2 – й арміі генерала П.I.Баграціёна знаходзіўся ў
1) Бабруйску
2) Ваўкавыску
3) Вільне
4) Полацку
У пачатку вайны 1812 г. штаб 3 – й арміі генерала А.П.Тармасава знаходзіўся ў
1) Бабруйску
2) Луцку
3) Ваўкавыску
4) Полацку
Орган кіравання, якому ў 1812 г. падпарадкоўваліся Віленскі, Мінскі, Гродзенскі і Беластоцкі дэпартаменты падчас напалеонаўскай акупацыі беларускіх зямель – гэта
1) Вышэйшая Нацыянальная Рада
2) Часовы ўрад ВКЛ
3) Найвышэйшая Літоўская Рада
4) Сейм Рэчы Паспалітай
Жыхары якой беларускай вёскі атрымалі ўрадавыя ўзнагароды за мужнасць, праяўленую падчас вайны 1812 г.?
1) Жарцы Полацкага павета
2) Клясціцы Полацкага павета
3) Салтанаўка Магілёўскага павета
4) Студзёнкі Барысаўскага павета
Беларускі горад, дзе Напалеон пакінуў сваю армію і ад’ехаў у Парыж – гэта
1) Ваўкавыск
2) Нясвіж
3) Смаргонь
4) Полацк
Назва населеннага пункта на тэрыторыі Беларусі, каля якога адбылася пераправа арміі Напалеона Банапарта праз Бярэзіну
1) каля в.Студзёнкі
2) пад Салтанаўкай
3) пад Мірам
4) пад Клясціцамі
Галоўная рухаючая сіла ў рэвалюцыйным руху Беларусі ў першай трэці XIXст. – гэта
1) шляхта
2) буржуазія
3) сялянства
4) пралетарыят
Галоўная форма арганізацыі грамадска – палітычнага руху на Беларусі ў першай палове XIXст.
1) баявыя групы
2) пралетарскія кружкі
3) тайныя і паўлегальныя таварыствы
4) палітычныя партыі
Утварэнне таварыства філаматаў адбылося ў
1) 1817 г.
2) 1820 г.
3) 1832 г.
4) 1839 г.
“Філамат” у перакладзе з грэчаскай мовы – гэта
1) вольны муляр
2) вольны хлебапашац
3) той, хто імкнецца да ведаў
4) той, хто любіць дабрачыннасць
Утварэнне таварыства філарэтаў адбылося ў
1) 1817 г.
2) 1820 г.
3) 1832 г.
4) 1839 г.
“Філарэт” у перакладзе з грэчаскай мовы – гэта
1) паўстанец
2) той, хто імкнецца да ведаў
3) той, хто любіць дабрачыннасць
4) вольны муляр
Адзін з кіраўнікоў расійскай дзекабрысцкай арганізацыі “Паўночнае таварыства” М.Мураўёў, напісаў першы варыянт сваёй Канстытуцыі падчас знаходжання ў 1821 г. на Беларусі ў
1) Бярэсці
2) Віцебску
3) Менску
4) Полацку
Асноўнае ядро ў паўстанцкіх атрадах ў Польшчы, Беларусі і Літве ў 1830 – 1831 гг. складалі
1) сяляне
2) рабочыя
3) шляхта
4) мяшчане
Вызначце галоўную мэту паўстання 1830 – 1831 гг.
1) адмена прыгоннага права
2) аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
3) аднаўленне Люблінскай уніі 1569 г.
4) аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1795 г.
Вызначце лозунг паўстання 1830 – 1831 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі
1) “Вольнасць, цэласць, незалежнасць”
2) “За зямлю і волю”
3) “За нашу і вашу свабоду”
4) “Яшчэ Польшча не загінула”
Кансерватыўна – арыстакратычную плынь у паўстанні 1830 – 1831 гг. узначальваў
1) Міхал Клеафас Агінскі
2) Кастусь Каліноўскі
3) Іаахім Лялевель
4) Адам Чартарыйскі
Шляхецка – рэвалюцыйную плынь у паўстанні 1830 – 1831 гг. узначальваў
1) Міхал Клеафас Агінскі
2) Кастусь Каліноўскі
3) Іаахім Лялевель
4) Адам Чартарыйскі
Для кіраўніцтва паўстаннем на Беларусі і ў Літве на пачатку 1831 г. быў створаны
1) Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт
2) Вышэйшая Нацыянальная Рада
3) Найвышэйшая Літоўская Рада
4) Часовы ўрад ВКЛ
Паўстанне 1830 – 1831 гг. у Польшчы, Беларусі і Літве
1) было падаўлена
2) дамаглося аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772г.
3) завершана паспяхова
4) завершана безвынікова
Закрыцце Віленскага універсітэта адбылося ў
1) 1820 г.
2) 1832 г.
3) 1839 г.
4) 1840 г.
Забарона дзейнасці Ордэна езуітаў адбылася ў
1) 1820 г.
2) 1832 г.
3) 1839 г.
4) 1840 г.
Ліквідацыя ўніяцкай царквы адбылася ў
1) 1820 г.
2) 1832 г.
3) 1839 г.
4) 1840 г.
Уніяцкі мітрапаліт Іосіф Сямашка ў 1839 г. у адносінах да ліквідацыі Берасцейскай уніі
1) выступіў супраць
2) застаўся нейтральным
3) наклаў на імператара царкоўны праклён
4) пагадзіўся на ліквідацыю
“Разбор шляхты” – гэта
1) люстрацыя маёнткаў удзельнікаў паўстання 1830 – 1831 гг.
2) комплекс мерапрыемстваў царскага ўрада, накіраваных на раздрабленне сіл беларуска – польскага дваранства і падарванне яго магутнасці
3) падзеі паўстання 1830 – 1831 гг.
4) палітыка царскага ўрада, накіраваная на кансалідацыю беларуска – польскага дваранства і ўмацаванне яго пазіцый
Канфіскацыя царкоўнай маёмасці на карысць дзяржавы – гэта
1) інвентар
2) люстрацыя
3) рэквізіцыя
4) секулярызацыя
Перыядычнае апісанне дзяржаўнай маёмасці – гэта
1) інвентар
2) люстрацыя
3) рэквізіцыя
4) секвестр
Заснавальнікам “Дэмакратычнага таварыства” ў 1833 – 1838 гг. у Віленскай медыка – хірургічнай акадэміі быў
1) Шыман Канарскі
2) Васіль Нораў
3) Франц Савіч
4) Міхал Шыманскі
Назва тайнай арганізацыі 40 – х гг. XIX ст. у Літве і на Беларусі
1) “Братні саюз літоўскай моладзі” (“Саюз свабодных братоў”)
2) “Таварыства ваенных сяброў”
3) “Таварыства філаматаў”
4) “Таварыства філарэтаў”
Асаблівасці грамадска – палітычнага руху на Беларусі ў 40 – я гг. XIX ст.
1) меў выключна шляхецкі характар
2) меў пралетарскі характар
3) пераход ад шляхецкай да разначынна – дэмакратычнай рэвалюцыйнасці
4) меў выключна буржуазны характар
Вызначце формулу тэорыі афіцыйнай народнасці
1) “Вольнасць, цэласць, незалежнасць”
2) “Праваслаўе, самадзяржаўе, народнасць”
3) “Мір хрысціянству, а на зачыншчыкаў Бог і крыж”
4) “Не рухаць даўніны, не ўводзіць навіны”
Люстрацыя – гэта
1) канфіскацыя царкоўнай маёмасці на карысць дзяржавы
2) ліквідацыя уніяцкай царквы
3) перыядычнае апісанне дзяржаўнай маёмаеці
4) вайсковая павіннасць
Вядучай галіной прамысловасці Беларусі ў першай палове XIX ст. была
1) дрэваапарцоўчая
2) запалкавая
3) суконная
4) хімічная
Першыя фабрыкі на Беларусі ў Косаве і Хомску належалі
1) П.Кісялёву
2) В.Пуслоўскаму
3) К.Радзівілу
4) А.Тызенгаўзу
Папячыцелем Віленскай навучальнай акругі ў першай палове XIX ст. быў
1) Міхал Клеафас Агінскі
2) Адам Чартарыйскі
3) Адам Кіркор
4) Іаахім Лялевель
Навучальная ўстанова, якая з’яўлялася цэнтрам навучальнай акругі на Беларусі ў першай палове XIX ст.
1) акадэмія
2) губернская гімназія
3) універсітэт
4) павятовае вучылішча
Што было ўтворана ў 1803 г. на базе існаваўшай ў Вільні Галоўнай літоўскай школы?
1) губернская гімназія
2) езуіцкая акадэмія
3) універсітэт
4) павятовае вучылішча
Віленскі універсітэт быў утвораны ў
1) 1803 г.
2) 1812 г.
3) 1824 г.
4) 1832 г.
Назва навучальная ўстановы, якая была адкрыта . на Беларусі 10 чэрвеня 1812 г.
1) Віленскі універсітэт
2) Горы – Горацкі земляробчы інстытут
3) Полацкая езуіцкая акадэмія
4) Віленская медыка – хірургічная акадэмія
Полацкая іезуітская акадэмія была зачынена пасля
1) падаўлення паўстання пад кіраўніцтвам Т.Касцюшка 1794 г.
2) перамогі над Напалеонам у вайне 1812 г.
3) скасавання Ордэна езуітаў у 1820 г.
4) падаўлення паўстання 1830 – 31 гг. у Польшчы, Літве і на Украіне
Полацкая езуіцкая акадэмія была зачынена ў часы царавання ў Расіі імператара
1) Пятра I
2) Паўла I
3) Аляксандра I
4) Мікалая I
Віленскі універсітэт быў зачынены пасля
1) падаўлення паўстання пад кіраўніцтвам Т.Касцюшка 1794 г.
2) перамогі над Напалеонам у вайне 1812 г.
3) скасавання ордэна езуітаў у 1820 г.
4) падаўлення паўстання 1830 – 31 гг. у Польшчы, Літве і на Украіне
Віленскі універсітэт быў зачынены ў
1) 1803 г.
2) 1812 г.
3) 1824 г.
4) 1832 г.
Пасля закрыцця Віленскага універсітэта на яго базе былі створаны
1) земляробчы інстытут
2) медыка – хірургічная акадэмія
3) рымска – каталіцкая духоўная акадэмія
4) езуіцкая акадэмія
Віленская медыка – хірургічная акадэмія была зачынена пасля
1) падаўлення паўстання пад кіраўніцтвам Т.Касцюшка 1794 г.
2) завяршэння следства па справе таварыстваў філаматаў і філарэтаў 1824 г.
3) падаўлення паўстання 1830 – 1831 гг. у Польшчы, Літве і на Украіне
4) завяршэння следства па справе “Дэмакратычнага таварыства” 1840 г.
Першы Земляробчы інстытут на Беларусі быў заснаваны ў
1) Вільне
2) Лагойску
3) Магілеве
4) Горы – Горках
Першы Земляробчы інстытут на Беларусі быў заснаваны ў
1) 1803
2) 1812
3) 1824
4) 1840
Па ўказе якога расійскага імператара ва ўсіх навучальных установах Беларусі ўводзілася выкладанне на Рускай мове
1) Павел І
2) Александр І
3) Мікалай І
4) Аляксандр ІІ
Архітэктурны стыль, яакі панаваў на Беларусі на мяжы 18 – 19 ст.ст.
1) готыка
2) барока
3) ракако
4) класіцызм
Поўная адмена дзеяння Статута ВКЛ 1588 года адбылася ў
1) 1831 г.
2) 1839 г.
3) 1840 г.
4) 1861 г.
Школы ўзаемнага навучання на Беларусі ў пачатку XIX ст.
1) гімназіі
2) ліцэі
3) ланкастарскія
4) піяраў
Першая школа ўзаемнага навучання (ланкастарская) была заснавана на Беларусі ў 1819 г. у
1) Віцебску
2) Гродна
3) Гомелі
4) Магілёве
Земляробчы інстытут заснаваны ў 1840 г. у
1) Горы – Горках
2) Лагойску
3) Мінску
4) Магілёве
Па ўказе якога расійскага імператара жыхарам Беларусі і Літвы было забаронена адпраўляць юнакоў для навучання ў замежныя універсітэты?
1) Пятра I
2) Паўла I
3) Аляксандра I
4) Мікалая I
Па ўказе якога расійскага імператара на Беларусі ўводзілася выкладанне ва ўсіх навучальных установах выключна на рускай мове
1) Аляксандра I
2) Аляксандра II
3) Мікалая I
4) Паўла I
Пануючы стылёвы накірунак ў развіцці беларускай культуры ў першай палове XIX ст., які сваімі характэрнымі рысамі меў каноны антычнай класікі. Гэта
1) барока
2) класіцызм
3) рамантызм
4) рэнесанс
Пануючы стылёвы накірунак ў развіцці беларускай культуры ў першай палове XIX ст., які сваімі характэрнымі рысамі меў выключнасць пачуццяў, ілюзорныя і утапічныя ўяўленні, адмаўленне рэчаіснасці. Гэта
1) барока
2) класіцызм
3) рамантызм
4) сентыменталізм
Аўтар паланэза “Развітанне з Радзімай”
1) Міхал Казімір Агінскі
2) Міхал Клеафас Агінскі
3) Восіп Казлоўскі
4) Станіслаў Манюшка
У навучальных установах Віленскай навучальнай акругі да пачатку 1830-х гг. выкарыстоўвалася мова
1) руская
2) беларуская
3) польская
4) польская і беларуская
Вызначце назву першай оперы, у сюжэце якой скарыстаны беларускія матывы
1) “Алеся” Яўгена Цікоцкага
2) “Галька” Станіслава Манюшкі
3) “Калючая ружа” Юрыя Семянякі
4) “Сялянка” (“Ідылія”) Станіслава Манюшкі
Пяпячыцелем Віленскай навучальнай акругі ў пачатку ХІХ ст быў
1) Іаахім Лелевель
2) Теадор Нарбут
3) Адам Кіркор
4) Адам Чартарыйскі
10 чэрвеня 1812 г. Александр І выдаў указ аб адкрыцці
1) Полацкай езуіцкай акадэміі
2) Віленскай медыка – хіррургічнай акадэміі
3) Віленскай рымска – каталіцкай духоўнай акадэміі
4) Віленскага універсітэта
Першая ланкастарская школа была заснавана на Беларусі ў 1819 г. у
1) Магілеве
2) Гродне
3) Гомеле
4) Жыровічах
Ліквідацыя ўніяцкай царквы адбылася ў
1) 1831 г.
2) 1839 г.
3) 1840 г.
4) 1861 г.
“Таварыства ваенных сяброў” узначаліў
1) К.Ігельстром
2) І.Гарбачэўскі
3) Ш.Канарскі
4) К.Каліноўскі
Па адменістрацыйна – тэрытарыяльным падзеле ў канцы XVIII ст. беларускія землі падзяляліся на
1) ваяводствы – паветы – уезды
2) ваяводствы – правінцыі – раены
3) вобласці – раены – ключы
4) генерал – губернатарствы – губерні – паветы – ключы
У маі 1820 г. з дазволу кіраўніцтва Віленскага універсітэта Т.Занам была утворана легальная культурна – асветная арганізацыя – таварыства сяброў карыснай забавы, меўшае назву
1) Прамяністыя
2) Заране
3) Таварыства філаматаў
4) Патрыятычнае таварыства
Для кіраўніцтва паўстаннем у Літве і на Беларусі на пачатку 1831 года быў створаны
1) Вышэйшая Нацыянальная Рада
2) Часовы урад ВКЛ
3) Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт
4) Найвышэйшая Літоўская Рада
Экспедыцыя Юзафа Заліўскага 1833 года накіравана на
1) падрыхтоўку ўзброенага паўстання на тэрыторыі Царства Польскага і Беларусі
2) вывучэнне побыта і звычаяў насельніцтва заходніх губерняў
3) удакладненне межаў паміж Расіяй і Кітаем
4) геадэзічнае вывучэнне тэрыторыі Беларусі
4 блок Другая палова ХІХ – пачатак ХХ стст.
Падрыхтоўка сялянскай рэформы 1861 г. у Расійскай імперыі пачалася з тэрыторыі
1) Беларусі і Літвы