Представлены программа дисциплины, краткий конспект лекций, задания для семинарских занятий, список рекомендуемых источников для изучения дисциплины, тематика контрольных и контролируемых самостоятельных работ, вопросы и тесты для самоконтроля. Удк

Вид материалаПрограмма дисциплины

Содержание


Арыстоцелеўскі перыяд
Арыстоцелізм у Беларусі.
Эканамічная навука філёзафаў-схаластаў.
Стварэньне ўмоваў для станаўленьня сьвецкай думкі.
Узьнікненьне канцэпцыі меркантылізму.
Пачатак сьвецкай думкі ў Беларусі.
Уплыў Контррэфармацыі на разьвіцьцё эканамічнай думкі.
Контррэфармацыя ў Беларусі.
Возникновение утопий.
Сярэдневечныя беларускія утапісты.
Тема 2. Становление современной экономической науки
Школа физиократов в Беларуси.
Кантакты з францускімі фізіякратамі.
Прызнаньне беларускіх фізіякратаў у сьвеце.
Взгляды лидеров.
Выкарыстаньне тэорыі фізіякратыі.
Проект П. Бжестовского.
Становление современной экономической науки.
Выкладаньне палітэканоміі ў Віленскім унівэрсытэце.
Выкладаньне палітэканоміі ў Полацкай акадэміі.
...
Полное содержание
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10
Тема 1. Средневековая экономическая мысль:

схоласты, меркантилисты, утописты.

Вытокі. Першыя навукі ў Еўропе зарадзіліся яшчэ ў дахрысьціянскія часы, у Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме. Была сярод іх і навука з назвай “эканоміка”. Праўда ў тыя часы яе прадмет вызначаўся значна вузей, як навука кіраваньня хатняй гаспадаркай. Даходзіла да таго, што ў першым вядомым трактаце з назвай “Эканоміка”, які прыпісываецца Арыстоцелю (384-322), зьмяшчаўся разьдзел “Як кіраваць жонкай”. Веды аб кіраваньні дзяржаўнай гаспадаркай антычныя мысьліўцы адносілі да навукі з назвай “Палітыка”. Два асноўных трактата тут таксама належаць Арыстоцелю – “Нікімахава этыка” і “Палітыка”. Арыстоцель даводзіў пра перавагі прыватнай формы над грамадзкай формай уласнасьці; сацыяльную няроўнасьць ў грамадзтве тлумачыў няроўнасьцю здольнасьцей, якія людзі атрымліваюць ад прыроды. У той час было агульнапрынятым лічыць, што фізічнай працай павінны займацца рабы, – людзі, якія трапілі ў палон, альбо былі народжаны ў няволе і ня здольныя ні да якай іншай працы з-за абмежаваных інтэлектуальных і маральных здольнасьцей. Сапраўдны грамадзянін павінен быў удзельнічаць у дзяржаўных справах, кшталціць сваё вайсковае майстрэрства, каб быць здольным бараніць дзяржаву, падвышаць свае веды ў астатніх навуках з мэтай духоўнага ўдасканаленьня. Таму Арыстоцель лічыў, што грамадзяне краіны не павінны займацца ні гандлем, ні земляробствам, ні пазыкай грошаў пад працэнт, і ніякай іншай дзейнасьцю, якая мае на мэце атрыманьне прыбытку. Так, ён лічыў, што гандль павінны весьці замежнікі. Пазьней, праз 15 стагодзьдзяў, дактрына Арыстоцеля добра падыйшла для абгрунтаваньня феадальнага грамадзскага ладу ў Еўропе. Яго настаўнік Плятон (427-347), які быў заснавальнікам першай школы ў Афінскай дзяржаве, наадварот, даводзіў пра перавагі арганізацыі гаспадаркі, заснаванай на грамадзкай уласнасьці. У сваім трактаце “Рэспубліка” ён казаў пра братэрства ў грамадзтве, якога можна дасягнуць шляхам агульнага валоданьня маёмасьцю, роўнага разьмеркаваньня вырабленага прадукта, і нават… сумеснага карыстаньня жонкамі і выхоўваньня разам усіх дзяцей. Пазьней, у сярэдневеччы, ягоныя думкі ляглі ў сюжэты утапічных раманаў, якія ўжо ў Новы час сталі падмуркам для стварэньня тэорыі сацыялізму, спачатку утапічнага, а затым і навуковага. Гэта дало падставу некаторым дасьледчыкам лічыць Плятона заснавальнікам дактрыны “камунізму”. Такім чынам, з самага пачатку існаваньня эканамічнай думкі і да сёняшняга часу цягнецца бясконцая спрэчка, – якая арганізацыя гаспадаркі лепшая, на падстве прыватнай альбо грамадзкай формы ўласнасьці?

Прабел. Кніжна-пісьмовая спадчына Старажытных Грэцыі і Рыму была амаль цалкам зьнішчана падчас заваяваньня Рымскай імперыі: спачатку заходняй яе часткі нямецкімі барбарскімі плямёнамі, затым, праз тысячу гадоў, і ўсходняй яе часткі – туркамі. З гэтай прычыны на пэўны час творы антычных аўтараў у Еўропе апынуліся ў забыцьці. Настаў неспрыяльны час для разьвіцьця навук. Ролю галоўнай навукі праз якую вырашаліся тыя ці іншыя грамадзкія пытаньні стала выконваць вучэньне Езуса Хрыста і ягоныя інтэрпрэтацыі, зробленыя царквой. Але хрысьціянскую царкву ва ўсе часы больш цікавілі пытаньні духоўнага ўдасканаленьня чалавека, чым яго матэрыяльнае становішча, і таму складана адшукаць у творах яе прадстаўнікоў нейкую эканамічную думку. Гэты перыяд, які Й. Шумпэтэр справядліва назваў вялікім прабелам, цягнуўся ажно да пачатку XIII ст., пакуль еўрапейцы праз арабаў і габрэяў ня здолелі пазнаёміцца з захаваўшыміся працамі Арыстоцеля і іншых антычных мысьліўца