Апануе рубрыку "Новыя правілы беларускага правапісу", мэта якой растлумачыць тыя змены І ўдакладненні, што ўводзяцца ў беларускую пісьмовую мову гэтым законам

Вид материалаЗакон

Содержание


Правапіс абрэвіятур
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15
§ 18. Змякчальны мяккі знак

1. Мяккі знак пішацца пасля зычных з, л, н, с, ц (з мяккага т), дз (з мяккага д):

для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага на канцы слова: мядзведзь, соль, вось, чытаць, пісаць, стань, кінь, лезь, шэсць, дзесяць, штось, дзесь, кудысь, чагось, вішань, кухань, соцень, песень;

для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага перад цвёрдым зычным: дзядзька, бацька, касьба, барацьба, пісьмо, Вязьма, Кузьма, восьмы, процьма, дзьмухавец;

для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага перад наступным мяккім зычным тады, калі пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго другім словам таго ж кораня) гэты мяккі зычны становіцца цвёрдым, а папярэдні зычны захоўвае сваю мяккасць: барацьбе, барацьбіт (барацьба), пісьменнік (пісьмо), васьмі, васьмю (восьми), цьмяны (цьма). Калі пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго другім словам таго ж кораня) мяккасць зычных не захоўваецца, то мяккасць зычнага перад наступным мяккім зычным на пісьме мяккім знакам не абазначаецца: дзве - два, шэсць - шосты, звінець - звон.

2. Мяккі знак пішацца для абазначэння мяккасці зычных у дзеясловах загаднага ладу:

перад канчаткам першай асобы множнага ліку -ма: кіньма, сядзьма, станьма;

перад канчаткам другой асобы множнага ліку -це: будзьце, кіньце, сядзьце, станьце, намыльце;

перад зваротнай часціцай -ся: кінься, звесься.

3. Мяккі знак пішацца для абазначэння мяккасці зычных у назоўніках перад канчаткам творнага склону множнага ліку -мі: коньмі, людзьмі, грудзьмі, дзецьмі.

4. Мяккі знак пішацца:

у складаных лічэбніках: пяцьдзясят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот;

у часціцы -сьці, якая ўваходзіць у склад слова: штосьці, чагосьці, кудысьці, дзесьці, чамусьці, якісьці;

у слове ледзьве.

Мяккі знак пішацца для абазначэння на пісьме мяккасці [л] перад зычнымі: пальцы, кольцы, відэльцы, сальца, вальцы, колькі, толькі, гульні, вельмі, Альф'еры, бразільскі (Бразілія), венесуэльскі (Венесуэла), уральскі (Урал), лепельскі (Лепель), лільскі (Ліль), Мангальф'е.

Мяккі знак пішацца для абазначэння на пісьме мяккасці [н]:

перад суфіксам -к-, а таксама перад суфіксам -чык- (калі слова без суфікса -чык- заканчваецца мяккім знакам): песенька, вішанька, нянька няньчыць); каменьчык (камень), праменьчык (прамень), карэньчык (корань), агеньчык (агонь);

перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў, якія заканчваюцца мяккім [н'], і назоўніка восень: студзеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, снежаньскі, восеньскі, а таксама ў суадносных уласных назвах: Чэрвеньскі раён, Ліпеньская школа;

у суфіксе -еньк- (-эньк-, -аньк-): маленькі, даражэнькі, прыгожанькі.

7. Мяккі знак не пішацца:

пасля шыпячых (ж, дж, ч, ш),р, ц (не з т мяккага) і д, т, а таксама пасля губных б, в, м, п, ф: дождж, ноч, мыш, цар, купец, голуб, п’едэстал, сям’я, В'етнам, верф;

пасля з, с, ц, дз перад мяккімі зычнымі, калі пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго другім словам таго ж кораня) нельга паставіць гэтыя з, с, ц, дз перад цвёрдым зычным: песня - песні - песнямі, звер - зверам - звяроў, свет - свяціць - асвятленне, дзверы - дзвярэй, чацвер - чацвяргом, чацвёрты - чацвярціна - чацверыком, цвёрды - сцвярджаць; схіліцца, скінуць, ёсць, Дзвіна, Дзмітрый;

пры падаўжэнні зычных: насенне, ралля, галле, калоссе, а таксама падваенні: ззяць;

у прыметніках з суфіксам -ск-, утвораных ад назоўнікаў на -нь: конскі (конь), астраханскі (Астрахань), любанскі (Любань), плзенскі (Плзень), чань-чунскі (Чань-Чунь), цянь-шанскі (Цянь-Шань).


Каментарыі: Правілы правапісу змякчальнага мяккага знака адносяцца да даволі складаных у беларускай мове, таму ў § 18 дастаткова падрабязна ахарактарызаваны фактычна ўсе выпадкі яго выкарыстання для абазначэння на пісьме мяккасці зычных.

Важна асобна звярнуць увагу на другі і трэці абзацы пункта 7, у якіх замацоўваецца "неадлюстраванне" на пісьме асіміляцыйнай мяккасці зычных. Фактычна ў дадзеным выпадку пацвярджаецца норма, якая была ўведзена рэформай беларускага правапісу 1933 г. і замацавана ў "Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" 1959 г. Праблема абазначэння / неабазначэння асіміляцыйнай мяккасці зычных на пісьме ў словах тыпу звер, снег, дзверы і г. д. адносіцца да найбольш складаных і спрэчных. Аднак Дзяржаўная камісія па праблемах сучаснага беларускага правапісу, якая дэталёва разглядала гэтае пытанне, прыйшла да вываду аб немэтазгоднасці вяртання мяккага знака для абазначэння асіміляцыйнай мяккасці зычных на пісьме (гл. "Высновы", Звязда, 08.09.1994). Гэтай рэкамендацыі і прытрымліваліся распрацоўшчыкі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі". Такі падыход трэба прызнаць найбольш прадуктыўным, паколькі ён не прыводзіць да істотных змен у сістэме беларускага правапісу і дазваляе захаваць стабільнасць і пераемнасць пісьмовай традыцыі, што вельмі важна для падтрымання пазіцый беларускай мовы ў сучаснай моўнай сітуацыі.

У Законе "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", такім чынам, у правапіс мяккага знака ўведзена толькі адно ўдакладненне, якое уніфікуе правапіс прыметнікаў, утвораных ад назоўнікаў на -нь. Згодна з новымі правіламі мяккі знак не пішацца ў прыметніках, утвораных ад кітайскіх назваў (чань-чунскі, цянь-шанскі,уханскі), якія паводле "Правіл" 1959 г. пісаліся з мяккім знакам.


§ 19. Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
  1. Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля зычных л, с, ц (з мяккага т), дз і непрыставачных н і з перад е, ё, і, ю, я ў словах іншамоўнага паходжання: вальера, рэльеф, калье, мільён, медальён, павільён, більярд, дасье, канферансье, монпансье, пасьянс, парцье, парцьера, ранцье, Фацьян, Тэнардзье, Дзьюі, мадзьяры, кастаньеты, Тэньер, каньён, Тасіньі, Авіньі, Сеньі, Нью-Ёрк, каньяк, Корбюзье, Лавуазье, разьянскі
  2. Ва ўласных назвах, утвораных ад імён на -ій (-ый), пасля зычных л, с, ц, дз, н, з перад суфіксальным -еў- (-ев-) пішацца мяккі знак: Васільеў, Васільевіч, Васільеўка, Васільеўскі востраў, Арсеньеў, Арсеньевіч, Афанасьевіч, Кандрацьеў, Кандрацьевіч, Аркадзьеў, Аркадзьевіч.
  3. Пасля г, к, х і збегу зычных, акрамя нц, перад суфіксальным -еў-
    (-ее-)
    пішацца і (ы): Георгіеў, Георгіевіч, Яўціхіеў, Яўціхіевіч, Іракліевіч, Яўлампіевіч, Ануфрыеў, Ануфрыевіч, Ануфрыеўка, Дзмітрыеў, Дзмітрыевіч; але: Вікенцьеў, Вікенцьевіч, Лаўрэнцьеў, Лаўрэнцьевіч, Кліменцьевіч і інш.
  4. Апостраф пішацца пры асобным вымаўленні зычных з наступным галосным:

пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычную, перад е, ё, ю, я і націскным і: ад’езд, аб'ём, аб'ява, аб’яднацца, пад'ёмны, раз’юшыцца, між’ярусны, аб’інець, уз'яднанне, ад’ютант, ін’екцыя, кан'юнктура;

у сярэдзіне слова пасля губных б, в, м, п, ф, заднеязычных г, к, х, зубных д, т і дрыжачага р перад літарамі е, ё, і, ю, я: б'ецца, вераб’і, В'етнам, інтэрв'ю, сям'я, Дзям'ян, Камп'ен, куп’е, куп’істы, п'юць, саф'ян, Пракоф'еў, Пракоф'евіч, Мантэг’ю, Лук’ян, Х'юстан, Аж’е, Ч'япа, Буш’е, Д'еп, бар'ер, надвор'е, Грыгор'еў, Юр'еў, Мар’іна Горка;

у складаных словах з першай часткай двух-, трох-, чатырох-, шмат- перад літарамі е, ё, ю, я: двух’ярусны, трох'ярусны, шмат'ядзерны, шмат’ёмісты.

5. Апостраф не пішацца:

пасля ў (у нескладовага) перад літарамі е, ё, і, ю, я: абаўецца, саўюць, салаўі;

у складаных і складанаскарочаных словах на мяжы састаўных частак, у тым ліку калі іх часткі пішуцца праз злучок: цэхячэйка, дзяржюрвыдавецтва, трэд-юніёны.


Каментарыі: Правілы правапісу раздзяляльнага мяккага знака і апострафа засталіся нязменнымі. Разам з тым пры іх засваенні неабходна звярнуць увагу на наступныя моманты.

1. Раздзяляльны мяккі знак і апостраф выкарыстоўваюцца ў беларускай пісьмовай мове для адлюстравання на пісьме правільнага вымаўлення слоў з гукам [j] паміж зычнымі і галоснымі ў іншамоўных і некаторых уласнабеларускіх словах. Пры гэтым раздзяляльны мяккі знак адначасова ўказвае на мяккасць па пярэдніх зычных гукаў л, с, ц (з мяккага т), дз і непрыставачных н, з і наяўнасць гука [j] паміж ім і наступным галосным, які перадаецца на пісьме адпаведнай ётаванай галоснай літарай: рэ[л']ф, ка[л'], мі[л'jо]н, меда[л'jо]н, паві[л'jо]н, бі[л'jа]рд, па[с'jа]нс, пар[ц'jэ], пар[ц']ра і інш.

Апостраф указвае на наяўнасць (і неабходнасць вымаўлення!) гука [j] паміж губнымі б, в, м, п, ф, заднеязычнымі г, к, х, зубнымі д, т, дрыжачым р і галоснымі ётаванымі літарамі е, ё, і, ю, я: інтэр[в'jу], ся[м'jа], ба[р'эj]р, надво[р'] і г. д.
  1. Трэба адрозніваць напісанне некаторых імёнаў па бацьку з раздзяляльным мяккім знакам і без яго, якія ўтвораны ад розных формаў уласных асабовых імён: Васілій - Васільевіч (Васі[л']віч) і Васіль - Васілевіч (Васі[л'э]віч), Аркадзій - Аркадзьевіч (Арка[дз']віч) і Аркадзь - Аркадзевіч (Арка[дз'э]віч).
  2. Пункт чацвёрты параграфа тлумачыць асаблівасці правапісу апострафа пасля прыставак на зычны і ў складаных словах з першай часткай двух-, трох-, чатырох-, шмат- перад літарамі е, ё, ю,я.

ПРАВАПІС АБРЭВІЯТУР