Апануе рубрыку "Новыя правілы беларускага правапісу", мэта якой растлумачыць тыя змены І ўдакладненні, што ўводзяцца ў беларускую пісьмовую мову гэтым законам
Вид материала | Закон |
СодержаниеПравілы пераносу |
- Т. А. Валуевіч // Бібліяпанарама. 2002. Вып. С. 29-36, 64.36kb.
- Янка Купала вялікі нацыянальны паэт беларускага народа, 823.13kb.
- Ігнат Абдзіраловіч. Адвечным шляхам. Дасьледзіны беларускага сьветагляду. – Мн., 1993, 137.61kb.
- Прадмова, 4637.99kb.
- Асобы аляксандр тамковіч, 1567.34kb.
- Уводзіны, 209.61kb.
- Адрасуецца студэнтам Vкурса стацыянара І vi курса завочнай формы навучання філалагічнага, 262.95kb.
- Урок-падарожжа, 89.36kb.
- Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства, 79.71kb.
- Беларуская мова праграма ўступных іспытаў для асоб, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю, 459.19kb.
ПРАВІЛЫ ПЕРАНОСУ
Каментарыі. Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" ў традыцыйныя правілы пераносу слоў уносяцца пэўныя змены, якія датычацца пераносу слоў са збегам зычных паміж галоснымі. У падобных выпадках у адпаведнасці з новымі правіламі дапускаецца свабодны перанос такіх слоў (гл. п. 2 § 41). Фактычна гэта азначае істотнае спрашчэнне правіл пераносу. Абмежаванні ў падобных словах зводзяцца да наступнага:
- перанос можа ажыццяўляцца на мяжы папярэдняй галоснай і наступнага збегу зычных, але не можа ажыццяўляцца на мяжы папярэдняга збегу зычных і наступнай галоснай (можна пераносіць: ра-змова, раз-мова; за-става, застава, але нельга: разм-ова, заст-ава);
- нельга адрываць ад папярэдняй галоснай зычныя літары й і ў (трэба пераносіць: сой-ка, праў-да);
- нельга аддзяляць ад папярэдняй зычнай мяккі знак і апостраф (трэба пераносіць: прось-ба, бур'-ян);
- нельга раздзяляць пры пераносе спалучэнні дж і дз, калі яны абазначаюць адзін гук (можна пераносіць: па-дземны, пад-земны, ра-дзіма, ура-джай, але нельга: рад-зіма, хад-зіць, урад-жай).
У астатніх выпадках правілы пераносу засталіся без змен.
ПУНКТУАЦЫЯ
Каментарыі. Правілы пастаноўкі знакаў прыпынку паводле Закона Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" застаюцца нязменнымі. У новай рэдакцыі толькі ўдакладнены фармулёўкі правіл пастаноўкі знакаў прыпынку, часткова абноўлены ілюстрацыйны матэрыял, групіроўка матэрыялу.
Таму неабходна асобна адзначыць толькі адзін момант, які датычыцца правіл пастаноўкі кропкі, калі ў канцы апавядальнага сказа ўказваецца аўтар або даецца пашпартызацыя. Гл. п. 2 § 42: Калі ў канцы апавядальнага сказа ў дужках указваецца аўтар або даецца пашпартызацыя, то кропка ставіцца пасля дужак: Жнеі спяваюць у полі, жыта густое жнучы (М. Танк). Госця, маладая дзяўчына, сядзела ў пакоі і ціха размаўляла з маці (У. Караткевіч). Выдатны. паэт і крытык Максім Багдановіч вылучаўся глыбокай і шырокай адукацыяй, тонкім разумением паэзіі (ЛіМ).
Неабходнасць такога ўдакладнення абумоўлена тым, што ў розных крыніцах назіраюцца разыходжанні ў пунктуацыйным афармленні падобнага роду тэкстаў.
Заўвага. Пашыраны варыянт каментарыяў аўтары плануюць выдаць асобнай кнігай.