Апануе рубрыку "Новыя правілы беларускага правапісу", мэта якой растлумачыць тыя змены І ўдакладненні, што ўводзяцца ў беларускую пісьмовую мову гэтым законам

Вид материалаЗакон

Содержание


1. Калі спалучэнні іо, йо
Арганізацыя аб'яднаных нацый, краіна майго дзяцінства.
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15
§ 9. Спалучэнні галосных у запазычаных словах

1. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як два склады, тады яны на пісьме абазначаюцца:

паміж зычнымі - літарамі іё (ыё) пад націскам і ія (ыя) не пад націскам: біёлаг, біёграф, даініён, іён, аксіёма, бібліёграф, Галакціён, Гесіёд, патрыёт, рацыён, радыёла, стадыён, бастыён; біялогія, бібліятэка, геліятроп, піянер, ажыятаж, перыядычны, патрыятызм, акцыянерны, нацыянальны, рацыяналізатар;

у пачатку слова - літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: іон, іонны, Іосіф; Іанічнае мора, іанійцы, іанізацыя, Іакагама, Іаркшыр, Іашкар-Ала, Іаан;

2. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца:

пасля галосных - праз ё пад націскам і я не пад націскам: раён, раённы, маер, Маераў, Лаёла; маянэз, маяран, маярат, раяніраванне;

у пачатку слова - праз ё: ёг, ёгурт, ёд, ёдзісты, ёт (гук), ёта (літара), ётацыя, ёдаформ, ёднаваты, ётаваны.
  1. Спалучэнне іе абазначаецца на пісьме літарамі іе (ые): гігіена, кліент, аўдыенцыя, арыентацыя, абітурыент, кліентура, іерархія, іена, іерогліф, Іерусалім, іерыхонскі.
  2. Спалучэнне йе заўсёды вымаўляецца як адзін склад і на пісьме ў пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз е: езуіт, праект, канвеер, траектория, Феербах, Маерава, фае.
  3. Спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску: авіяцыя, ліяна, геніяльны, Іліяда, энтузіязм, фартэпіяна, піяніст, сацыялізм, сацыяльны, варыянт, матэрыял, матэрыялізм, дыяметр, дыяпазон, дыяфрагма.
  4. Спалучэнне йа на пісьме перадаецца пасля галосных і ў пачатку слова праз я: раяль, пляяда, сакваяж, лаяльны, Савоя, Малая, Мая, ярус, яхта, ярд, яхант, ятаган.

Пасля зычных л, с, ц (мяккага), дз і непрыставачных ніз- праз ья, пасля астатніх зычных - праз 'я: мільярд, мільярдны, кальян, мадзьяр, альянс, мільярдэр, саф'ян.


Каментарыі: Параграф 9 рэгламентуе правапіс найбольш тыповых спалучэнняў галосных літар у словах іншамоўнага паходжання. Гэтыя правілы адносяцца да групы найбольш складаных, паколькі заснаваны як на фанетычным, так і на марфалагічным прынцыпах правапісу, якія цяжка прымяняць паслядоўна, улічваючы разнастайнасць гэтых спалучэнняў, шматлікасць саміх лексічных адзінак, а таксама іншых дадатковых фактараў (напрыклад, характар зычных, пасля якіх гэтыя спалучэнні галосных знаходзяцца). Таму, нягледзячы на тое, што ў гэтым параграфе сфармуляваны асноўныя, найбольш тыповыя правілы правапісу спалучэнняў галосных у словах іншамоўнага паходжання, застаецца пэўная колькасць напісанняў, якія могуць быць вызначаны толькі па слоўніку.
  1. Правапіс слоў ажыа, адажыа, арпеджыа, капрычыа, сальфеджыа, Антоніа, Токіа, Ватэрлоа падпарадкаваны агульнаму правілу перадачы акання на пісьме (гл. § 2, правапіс літар о, ё ў новых "Правілах.."). На гэтую асаблівасць неабходна звярнуць увагу таму, што паводле "Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" 1959 г. гэтыя словы пісаліся з канцавым о: адажыо, трыо, сальфеджыо, Токіо, Ватэрлоо і пад.
  2. Правапіс спалучэнняў літар -іё-, -ыё- (з на-ціскным ё) і -ія-, -ыя- (з ненаціскным я) у словах іншамоўнага паходжання з зыходным [іо] залежыць ад папярэдняй зычнай літары.

З -іё- пішуцца словы анабіёз, бібліёграф, біёлаг, бібліёлаг, біёграф, геліёграф, жоўтафіёль, лакфіёль, трыёль, лямбліёз, метабіёз, міёграф, міёлаг, міёма, мікрабіёлаг, нейрафізіёлаг, плювіёграф, семасіёлаг, семіётыка, сімбіёз, сімбіёнт, скаліёз, станіёлевы, станіёль, увіёлевы, фізіёлаг, цэнтрыёль, электрафізіёлаг, эпідэміёлаг.

З -ыё- пішуцца словы апрыёры (а таксама вытворныя апрыёрнасць, апрыерны), асірыёлаг, атракцыён, аўкцыён, бактэрыёлаг, бастыён, вібрыён, гістарыёграф, гляцыёлаг, грандыёзны, ідыёма, іхтыёлаг, камедыёграф, кардыёграф, кардыёлаг, кафекцыён, малярыёлаг, мацыён, парцыён, перыёст, радыёлаг, рацыён, сацыёлаг, сінедрыён, скарпіёнавы, стадыён, фрыкцыён, цэнтурыён, эмбрыёлаг, эмбрыён.

3 -ія- пішуцца словы: агіяграфія, аграмеліярацыя, аказіянальны, аксіялогія, астрабіялогія, аўтабіяграфія, бібліяграфія, біягенны, біяграфія, біямаса, біяхімія, геліябіялогія, геліягравюра, геліяскоп, гідрабіялогія, гідрамеліярацыя, гістарыяграфія, дэнацыяналізацыя, ілюзіяністычны, ілюзіянізм, імпрэсіяністычны, імпрэсіянізм, інтэрнацыяналізацыя, камедыяграфія, камісіянер, канфесіянальны, канцэсіянер, кардыяграфія, краніялогія, лесамеліярацыя, мікрабіялогія, місіянер, міязін, міялогія, міяцэн, нейрафізіялогія, патрыярхія, піянер, піянерыя, пліяцэн, прафесіяналізацыя, псіхафізіялогія, радыебіялогія, радыяграфія, рэвізіянізм, рэгіянальны, святлофізіялогія, семіялогія, сіянізм, фізіяграфія, фітабіялогія, фонакардыяграфія, экзабіялогія, экспансіянізм, экспрэсіяністычны, экспрэсіянізм, электракардыяграфія, электрафізіялогія, эпідэміялогія.

3 -ыя- пішуцца словы акцыянер, акцыянерка, апазіцыянер, апазіцыянерка, асірыялогія, бактэрыялогія, брыялогія, гляцыялогія, ідыяматыка, ідыятызм, інтэрнацыяналізм, ірацыяналізм, іхтыялогія, калекцыянер, канвенцыяналізм, кандыцыянер, кардыялогія, крыялогія, міліцыянер, нацыяналізм, патрыятызм, пратэкцыянізм, радыялогія, рацыяналізм, рэакцыянер, рэвалюцыянер, сацыялогія, сейсмакардыяграма, секцыянер, селекцыянер, стацыянар, традыцыяналізм, фонакардыяграма, фракцыянер, функцыяналізм, функцыянер, эвалюцыянізм, электракардыяграма, эмбрыялогія, этыялогія.

Заўвага: 3 -ія-, -ыя- таксама пішуцца словы іншамоўнага паходжання і вытворныя ад іх з зыходным [іа]: абрэвіятура, абрэвіяцыя, авіятар, авіяцыя, гідраавіяцыя, дэвіяцыя, дэлювіяльны, дэфаліяцыя, ілювіяльны, клавіятура, лабіялізавацца, лабіялізацыя, лабіяльны, ліяна, лювіяльны, матрыманіяльны, мініяцюра, павіян, пансіянерка, піяла, піяна, пралювіяльны, сінавіяльны, спартакіядны, трывіяльны, фартэпіяна, філіял, філіяльны, філіяцыя, фіял, фіялкавы, юліянскі; асацыяцыя, аўдыякасета, афіцыянтка, афіцыянт, гладыятар, дыяграма, дыядэма, дыямент, дыярама, дыяскоп, дыяспара, дыяфрагма, дыяспара, ініцыятыўны, ініцыялы, ініцыятар, кардыяскоп, мерыдыян, мірыяды, шарыят і інш.

Спалучэнні -ія-, -ыя- захоўваюцца ў вытворных словах з іншамоўнымі ўтваральнымі асновамі, якія спалучаюцца як з запазычанымі, так і са спрадвечнымі словаўтваральнымі суфіксамі: азіятка, азіяцкі, акампаніятар, акіянолаг, акіян, заакіянскі, аксіяматыка, алювіяльны, артэзіянскі, бранхіяльны, геніяльны, вегетарыянец, дахрысціянскі, епархіяльны, індыянка, каланіяльны, калегіяльны, кангеніяльны, каланіялізм, картэзіянскі, магнезіяльны, мальтузіянец, мальтузіянскі, марсіянка, марсіянскі, месіянізм, месіянскі, місіянерка, неакаланіялізм, парафіяльны, парафіянка, патрыманіяльны, патрыцыянка, персіянка, плагіятар, прэміяльны, прэсвітэрыянка, уніятка, уніяцкі, фабіянізм, фабіянец, фабіянскі, хрысціянка, хрысціянскі, цырыманіял, цырыманіяльны, элювіяльны, эпітэліяльны; медыяльны, медыятар, медыяцыя, мемарыял, мемарыяльны, мерыдыяльны, натарыяльны, неакантыянскі, негацыянт, паліцыянт, парцыяльны, патрыцыянскі, патрыцыят, патэнцыял, патэнцыяльны, правінцыялізм, правінцыял, правінцыяльны, пралетарыят, прапарцыянальны, радыятар, радыяцыя, сакратарыят, серыял, стыпендыят, стыпендыятка, экватарыяльны, экватэрыял, экзістэнцыялізм, экзістэнцыяльны, эксгібіцыянізм, экспатрыянтка, экспатрыянт, экспатрыяцыя, экспрапрыятар, экспрапрыяцыя, эмацыянальны, эмбрыянальны.

3. У адпаведнасці з традыцыяй захоўваецца напісанне спалучэнняў галосных -іо- (пад націс кам) у словах іон, іонаабмен, іоній, Іонія, іонны, іонтафарэз.

Заўвага: 3 мэтай захавання мілагучнасці вымаўлення захоўваецца напісанне спалучэння галосных -іо- ў словах нібоій, нібоіевы, Эфіопія, эфіоп, эфіопка, эфіопскі.

Не пад націскам захоўваецца напісанне спалучэння -іа- ў словах іанасфера, іанасферны, іанізаваны, іанізавацца, іанізаваць, іанізатар, іанізацыйны, іанізацыя, іанійскі, іанійцы, іаніт, іанітавы, іанітны, Іанічнае мора, іанічны, Іанічныя астравы, Іардан, іарданец, Іарданія, іарданка, іарданскі, іарданцы.
  1. Спалучэнне -ая- пішацца ў наступных словах іншамоўнага паходжання: лаяльны, маяран, маярат, маяратны, нелаяльны, раялізм, раяніраваць, раяль, раялъны, фаянс, фаянсавы.
  2. 3 пачатковым ё ў адпаведнасці са сфармуляваным правілам пішуцца словы ёг, ёга, ёгатэрапія, ёд, ёдаметрыя, ёдаформ, ёдль, ёдыды, ёгурт, ёмены, ёменры, ёт, ёта, ётацыя, ёўня (прыведзены ўсе прыклады з пачатковым ё).
  3. Напісанне спалучэнняў -іе-, -ые- ў словах іншамоўнага паходжання абумоўлена асаблівасцямі вымаўлення, а таксама характарам папярэдняй зычнай.

3 -іе- пішуцца словы гігіеніст, гігіена, гіена, зоагігіена, іерадыякан, іераманах, іерархічны, іерарх, іерархія, іерогліф, Іерусалім, іерыхонскі, іерэміяда, іерэй, іерэйскі, іена, квіетычны, кліент, кліентка, кліентура, псіхагігіена, сіена.

3 -ые- пішуцца словы абітурыент (а таксама вытворныя абітурыентка і г. д.), андыец, арыентацыя, арыета, аўдыенцыя, дэзарыентацыя, інгрэдыент, каэфіцыент, пацыент, трыера.

Заўвага: Спалучэнні галосных -іе-, -ые- пішуцца таксама ў вытворных назоўніках - назвах асоб па месцы жыхарства, нацыянальнай прыналежнасці і г. д., якія ўтвораны ад асноў на -й з дапамогай суфікса -ец: [аўстралій-] + -ец -аўстраліец, алімпіец, балівіец, бельгіец, інданезіец, кеніец, латвіец, лівіец, меланезіец, нубіец, танзаніец, фінікіец, фракіец, фрыгіец; [індый-] + -ец -індыец, арьіец, аўстрыец, візантыец, гурыец, іберыец, ілірыец, камбаджыец, кампучыец, марыец, партыец, сагдыец, сірыец, студыец, фларэнтыец.

7. У радзе слоў іншамоўнага паходжання пішуцца спалучэнні галосных літар з папярэднімі ь (мяккім знакам) і апострафам: альянс, вальера, гегельянскі, італьянскі, кабальера, кальян, каньяк, кар’ера, мадзьяр, маньяк, маньяцкі, мезальянс, мільярд, мільярдны, мільярдэр, неогегельянскі, парцьера, пасьянс, прэм’ера, саф’ян, сімфаньетка, фільера.

8. Пры вывучэнні правапісу спалучэнняў галосных літар у словах іншамоўнага паходжання варта звярнуць увагу на правапіс іншых спалучэнняў галосных (у каранёвых марфемах або на стыку марфем), якія могуць выклікаць пэўныя цяжкасці. Правапіс гэтых слоў трэба правяраць па слоўніках:

-эі-: абсентэізм, атэізм, атэіст, атэістка, дэізм, дэіст, кадэін, ліцэіст, монатэізм, монатэіст, пантэізм, пантэіст, політэізм, політэіст, тэізм, тэін, тэіст, тэістка, фідэізм, фідэіст, фідэістка, эпікурэізм, эсэіст;

-юі-: сюіта;

-юа-: нюанс;

-уа-: аксесуар, актуалізацыя, актуальны, бенуар, будуар, візуальны, вуаль, дуалістычны, дуалізм, дуаліст, індывідуалізаваць, індывідуалізацыя, індывідуалістычны, індывідуалізм, індывідуаліст, індывідуальны, інсінуацыя, інтэлектуалізм, інтэлектуаліст, інтэлектуальны, казуар, канцэптуальны, кугуар, муар, неактуальны, перуанец, перуанскі, пісуар, працэсуаліст, працэсуальны, пунктуальны, пунктуацыя, рытуал, рытуальны, рэзервуар, рэпертуар, рээвакуацыя, сенсуаліст, сенсуалізм, сенсуальны, сітуацыя, спірытуалістычны, спірытуалізм, спірытуаліст, тратуар, туалет, тэкстуальны, узуальны, фермуар, фіксатуар, эвакуацыя, эвентуальны, эксплуатацыя, этуаль, ягуар;

-ао-: заолаг, фараон, махаон;

-ео-: геолаг, гідрагеолаг, спелеолаг, бальнеолаг, археолаг, географ, палеограф, археограф, неон, неонавы, пеон;

-эо-: ідэолаг, тэолаг, астэолаг, акардэон, пантэон, метэор;

-эа-: відэаграма, відэаімпульс, відэакамера, відэасалон, відэафільм;

-еа-: алеаграфія, археаграфія, археалогія, бальнеалогія, геаграфія, геадэзія, геалогія, геахімія, генеалогия, гнасеалогія, зоагеаграфія, лінгвагеаграфія, мікрапалеанталогія, неаліт, палеагеаграфія, палеаграфія, палеаліт, палеанталогія, палеапаталогія, палеафіталогія, спелеалогія, трахеатамія, тэлеалогія, фітагеаграфія, фітапалеанталогія, фразеалогія, энеаліт, этнагеаграфія;

-яі-: батэрфляіст;

-оі-: алкалоід, анероід, антрапоід, арганоіды, астэроіды, галоіды, гіпербалоід, дэноід, еўрапеоід, калоід, металоід, негроід, паліпоід, парабалоід, планетоід, рамбоід, рызоіды, саленоід, стэроіды, сфероід, трапецоід, тыфоід, цэлулоід, эліпсоід, эфемероід;

-еі-: акмеіст, акмеісцкі;

-ыі-: шыізм, шыіт; у фінальных частках слоў Pluralia tantum: прэлімінарыі, галатўрыі, перыпетыі, вакацыі, рэпарацыі, спецыі;

-уі-: індуізм, індуіст, труізм, альтруізм, альтруіст, альтруістка, эўфуізм, кандуіт, езуіт;

-іэ-: міэліт, астэаміэліт, поліяміэліт, піэтэт;

-аі-: эгаіст, габаіст, дзюдаіст, мазаіст, ламаіст, канаіст, гебраіст, алгебраіст, кітаіст, архаіст, рамбаідальны, калаідальны, металаідальны, цыклаідальны, сфераідальны, сінусаідальны, трапецаідальны;

-уэ-: дуэт, сілуэт, менуэт, піруэт;

-эе-: піфагарэец, карэец, батарэец, эпікуріец;

-уя-: (рэ-, пера-, с-) канструяваць.


§ 10. Зычныя літары
  1. Для абазначэння зычных гукаў у беларускай мове выкарыстоўваецца 21 літара: б, в, г, д, ж, з, й, к, л, м, н, п, р, с, т, ў, ф, х, ц, ч, ш.
  2. Асобныя гукі не маюць спецыяльных літар: афрыкаты [дж], [дз] і мяккі [дз'] перадаюцца на пісьме адпаведна спалучэннямі літар д і ж, д і з: хаджу, ваджу, ксяндзы, пэндзаль, хадзіў, вадзіў, дзюны, дзеці, дзіва.
  3. Гук [й] перадаецца або літарай й (на канцы склада пасля галосных: рэйка, май), або літарамі е, ё, і, ю, я, якія адпаведна абазначаюць спалучэнні гукаў [йэ], [йо], [йі], [йу], [йа] ў пачатку слова, пасля галосных, апострафа, раздзяляльнага мяккага знака і ў (у нескладовага): яма, ёмкі, ехаць, іней, юшка, маянэз, аб'ява, пад'ём, пад'ехаць, раз’юшаны, уецца, уюн, маёр, медальён, салаўі, салью, альянс, саўю.


Каментарыі: Дадзенае правіла тлумачыць асноўныя заканамернасці выкарыстання літар беларускага алфавіта для абазначэння зычных гукаў. Тут трэба звярнуць увагу на некалькі момантаў.
  1. У беларускім алфавіце зычных літар значна менш, чым зычных гукаў. Таму адна літара звычайна выкарыстоўваецца для абазначэння як цвёрдых, так і мяккіх зычных. Адлюстраванне на пісьме цвёрдасці і мяккасці зычных забяспечваецца складовым прынцыпам беларускай графікі (на цвёрдасць ці мяккасць зычнага ўказвае спалучэнне адпаведнай зычнай літары з ётаванай ці няётаванай галоснай літарай і мяккім знакам).
  2. У беларускім алфавіце адсутнічаюць спецыяльныя літары для абазначэння на пісьме афрыкат [дж], [дз] і [дз']. Яны перадаюцца спалучэннямі літар д і ж, д і з: дзень, дзіва, дзверы, дзікі, ксёндз, пэндзаль, ураджай, джала і інш. Варта звярнуць увагу на тое, што цвёрды [дз] у беларускай мове сустракаецца вельмі рэдка, фактычна толькі ў запазычаных словах ксёндз і пэндзаль (і вытворных ад іх), а таксама ў дзеяслове дзынкаць, утвораным ад гукапераймання дзынь-дзынь. У дадзеным выпадку важна помніць, што дыграфы (спалучэнні літар) дж і дз не з'яўляюцца асобнымі літарамі, і гэта абумоўлівае асаблівасці скарачэння слоў з пачатковымі Дж і Дз, напрыклад, Дзянісаў Дзмітрый Дзям'янавіч (Дзянісаў Д.Д.).
  3. У беларускім алфавіце ёсць спецыфічная літара ў, якая адрознівае яго ад іншых нацыянальных кірылічных славянскіх алфавітаў. Правілы правапісу гэтай літары сфармуляваны ў § 15.
  4. Пэўную спецыфіку мае ўжыванне ў беларускай пісьмовай мове літары й, якая абазначае гук [й]. Літара й выкарыстоўваецца для абазначэння гука [й] толькі ў сярэдзіне слова і ў канцы. Гэта азначае, што літара Й (вялікае) на пісьме фактычна не ўжываецца. Яна можа выкарыстоўвацца толькі ў тых выпадках, калі ўсё слова ці выраз пішуцца вялікімі літарамі, напрыклад: АРГАНІЗАЦЫЯ АБ'ЯДНАНЫХ НАЦЫЙ, КРАІНА МАЙГО ДЗЯЦІНСТВА.

§11. Правапіс звонкіх і глухіх зычных
  1. Чаргаванне звонкіх і глухіх зычных (акрамя прыставачнага з) на пісьме не адлюстроўваецца. Для праверкі правільнасці напісання звонкіх і глухіх зычных трэба змяніць слова ці падабраць іншае аднакаранёвае слова, каб пасля зычнага, які патрабуе праверкі, быў галосны або зычныя р, л, м, н, в: рыбка - рыба, магчы - магу, кладка - кладак, даведка - даведацца, дзядзька -дзядзечка, хадзьба - хадзіць, казка - казаць, важкі - важыць, просьба - прасіць, касьба - касіць, носьбіт - насіць, малацьба - малаціць, рубчык - рубец, паўзці - паўзу, малодшы - малады; хлеб - хлеба, рог - рога, дзед - дзеда, поезд - поезда, роўнядзь -роўнядзі, сядзь - сядзі, нож - нажа, маж - мажаш, лістаж - лістажу, воз - воза, мазь - мазі, дождж - дажджу, рэж - рэжу, а таксама розаг - розгі, мозг - мазгі, лязг - лязгаць, грыб - грыбны, грыбніца, бег - беглы, бегма, загадка - загадны, загадваць, ножка - нажны. Словы лязг, лязгаць маюць варыянты ляск, ляскаць.
  2. Правапіс уласнабеларускіх і запазычаных слоў, у якіх напісанне звонкіх і глухіх зычных нельга праверыць, вызначаецца па слоўніку: футбол, баскетбол, вакзал, айсберг, струбцына, экзамен, Афганістан.


Каментарыі: Гэтае правіла засталося без змен. У ім сфармуляваны прынцыпы нязменнага правапісу глухіх і звонкіх зычных (акрамя прыставачнага з) незалежна ад пазіцыі і вымаўлення. Фактычна пацвярджаецца марфалагічны прынцып правапісу зычных літар у беларускай мове. Для таго каб вызначыць, якую літару трэба пісаць, неабходна падабраць такое роднаснае слова (ці форму слова), каб дадзены гук знаходзіўся ў моцнай пазіцыі. Менавіта па гэтай пазіцыі і вызначаецца правільнае напісанне. Напрыклад, у слове казка (вымаўляецца [каска]) пішацца літара з, таму што ў словах казаць, казачны выразна вымаўляецца гук [з]. Наадварот, у слове коска 'малая каса' пішацца с, таму што ў словах каса, касавіца, касіць, касец выразна вымаўляецца гук [с].

Цяжкасць у гэтых адносінах выклікаюць словы, у якіх правапіс звонкіх і глухіх зычных не правяраецца. Напісанне такіх слоў, a іх у сучаснай беларускай мове даволі шмат, правяраецца па слоўніку.

Напрыклад: абсалютны (а таксама аднакарэнныя абсалютызм, абсалютаваць, абсалютызацыя і інш.), абсарбент, абсерваторыя, абскурант, абстрагаванне, абстрактны, абстракцыянізм, абструкцыя, абсурд, абсурдны, абсцэс, абцас, абцугі, абшлаг, айсберг, афганец, баскетбол, бейсбол, вакзал, віндсёрфінг, гангстар, дысгармонія, ландкарта, ландшафт, субкантынент, субклетачны, субсідыя, субстантыўнасць, субстантыўны, субстрат, субтропікі, субцітр, фісгармонія, футбол, экзабіялогія, экзаменаваць, экзаменатар, экзатычны, экзістэнцыяльны і інш.

Заўвага: Прыстаўка іншамоўнага паходжання дыс- пішацца нязменна, незалежна ад наступнай літары. Параўн.: дыскваліфікацыя, дысгармонія, але: распілаваць, разбіць.