Не кожны горад можа пахваліцца 600-гадовай пісанай гісторыяй. Аменавіта столькі год з часу першай пісьмовай згадкі аб Докшыцах спаўняецца ў 2007 годзе
Вид материала | Документы |
СодержаниеМікалай Чысцякоў Выказваю падзяку ўсім, хто дапамагаў мне ў пошуку і зборы краязнаўчай інфармацыі, а найперш |
- Програма тренінгу з тайм-менеджменту: Оцінка стилю використання робочого часу. Аналіз, 23.66kb.
- Уладзімір Караткевіч Нават не ведаеш з чаго пачаць пісаць. Столькі пра яго гаварылі,, 151.31kb.
- Предварительное расчетное обоснование системы удержания расплава и охлаждения корпуса, 127.38kb.
- Распоряжение, 8610.53kb.
- Стихийные бедствия мирового масштаба, 51.73kb.
- План работы мо начальных классов сош-№10 ст. Новомышастовской на 2007-2008 учебный, 76.8kb.
- Анализ работы гоу гимназии №1590 сао за 2007/2008 учебный год, 1823.77kb.
- Поняття робочого часу за трудовим правом. Види тривалості робочого часу, 297.87kb.
- «ромб консалтинг», 43.04kb.
- Зміст, 1336.5kb.
Мікалай Чысцякоў
Расповед аб мінуўшчыне Докшыц не быў бы поўным, калі б не ўзгадаць тут імя Мікалая Дзмітыевіча Чысцякова – чалавека, які за жыццё надзвычай шмат зрабіў для вывучэння гісторыі Докшыц.
Нарадзіўся Мікалай Чысцякоў 10 жніўня 1929 года ў фальварку Чарнічка-ІІ Тумілавіцкай гміны. Бацька Мікалая паходзіў з Расіі, у свой час пабываў у многіх рэгіёнах Расіі, працаваў будаўніком, чатыры гады ўдзельнічаў у Першай Сусветнай вайне. Ён любіў чытаць, меў шмат кніг. З ранняга дзяцінства Мікалай любіў слухаць бацькавы расказы аб вайне, аб жыцці ў розных кутках былой імперыі, пра якія ён ведаў і з уласнага вопыту, і з кніг. У 1932 годзе бацькі Мікалая пераехалі ў Докшыцы, а ў 1936 годзе ён пайшоў у першы клас польскай школы. Там ён часта пераказваў сябрам пачутае ад бацькі. Пра гэта даведалася настаўніца Марыя Чаховіч. Яна папрасіла расказаць тое-сёе і сказала: “Ні фізік, ні матэматык з цябе не атрымаецца, займайся лепш гісторыяй ці літаратурай”. Пасля гэтага Мікалай пачаў займацца гісторыяй. Марыя Чаховіч, якая была і загадчыцай школьнай бібліятэкі, давала яму кнігі аб гісторыі.
Шмат падзей Мікалай Чысцякоў бачыў на свае вочы, калі жыў у Докшыцах – уварванне савецкіх войскаў у 1939 годзе, з’яўленне першых нямецкіх салдатаў у 1941 годзе, рабаванне горада ў жніўні 1943 года, вызваленне ад акупантаў у 1944. Яму давялося вучыцца ў школе падчас польскай, савецкай і нямецкай уладаў.
У 1947-49 гг., да службы ў арміі, ён пачаў першыя сур’ёзныя краязнаўчыя даследванні, складаў спіс загінуўшых яўрэяў. Пасля арміі ён некаторы час жыў і працаваў на Урале, дзе завочна скончыў два курсы Пермскага педінстытута і напісаў некалькі краязнаўчых артыкулаў.
У 1964 годзе Мікалай Дзмітрыевіч вярнуўся ў Докшыцы і да 1990 года працаваў у тутэйшым раёне электрасетак. Увесь час падчас размоў з мясцовымі жыхарамі ён распытваў у іх пра мінуўшчыну роднага краю. Збіраў інфармацыю з кніг, архіваў. Напрыканцы 1980-х гадоў ён быў адным з сяброў камісіі па стварэнні кнігі “Памяць. Докшыцкі раён”. У 1990-х гадах апублікаваў шэраг артыкулаў у раённай газеце “Родныя вытокі”. Мае сувязі з былымі дакшычынамі ў Ізраілі, Польшчы, ЗША. Дапамагаў інфармацыяй аўтару гэтых радкоў пры падрыхтоўцы да выдання дадзенай кнігі. Не спыняе краязнаўчых даследванняў і да сённяшняга дня.
Крыніцы
- Памяць. Докшыцкі раён. Мінск, “Беларуская энцыклапедыя”, 2004
- Tyszkewisz E. Opisanie powjatu Borysowskiego Wiłno, 1847
- Slownik geograficzny Krółewstwa Polskiego i innych krajów sławjanskich. TT 1 – 15 Warszawa, 1880 – 1902
- Генеральная карта Минской губернии. Петербург, 1821
- Чатурия Ю.В. Градостроительное искусство Беларуси второй половины 16 - первой половины 19 веков. Минск, 2005
- Skorowidz miejscowości pow. Dziśneńskiego woj. Wiłenskiego. Głębokie, 1930
- Księga adresowa Polski. Warszawa, 1929
- Тапаграфічныя карты 1910 года 1:126000, 1916 года 1:100000, 1932 года 1:100000.
- Электронный атлас Минской губернии. Минск, БелНИЦЭД, 2004. Рэжым доступу: CD-дыск.
- Dyiecezija Mińska ok.1830 roku. Lublin, 1996
- Раиса Бегун. Отец Стефан. Минск, 2005
- Іосіф Зямчонак. Мястэчка пры гасцінцы. Старонкі гісторыі Варапаева і бліжэйшых населеных пунктаў. Мінск, Беларусь-Інфарм-Сэрвіс.1995
- Радзіма мая і маіх продкаў// Родныя вытокі, 20 студзеня 1996 года.
- А. Каляга. Пад расійскай каронай (З гісторыі Докшыц канца 18 – пачатку 20 стагоддзя)// Родныя вытокі № 95, 1994 год, №85, 1995 год, №89, 1995 год,
- Мікалай Чысцякоў. Докшыцы гарачым летам 1943-га// Родныя вытокі, №76, 2003 год.
- Ганна Дулеба. З гісторыі докшыцкіх народных вучылішчаў// Родныя вытокі, №8, 2004 год.
- Пад белым арлом. // Родныя вытокі, №101, 1995 год.
- Тамара Чувахова. Пад чырвоным сцягам // Родныя вытокі, №101, 1995 год,
- Тамара Чувахова. З полацкай зямлі ў мінскую. // Родныя вытокі, №9, 1996 год.
- Тамара Чувахова. Докшыцкія татары. // Родныя вытокі, №9, 1996 год.
- Мікалай Чысцякоў. Як гэта было ў нашым краі. // Родныя вытокі, №74, 1999 год.
- Раз’ядноўваючы мост.// Родныя вытокі, №7, 1996 год.
- Аляксандр Бобрык. З гісторыі цэркваў г. Докшыцы. // Родныя вытокі, №№64 – 68, 1995 год.
- Фонд 2, вопіс 1, справа 212 “Апісанне някінутых маёнткаў Дунілавіцкага павета.” Занальны архіў ў г. Маладзечна.
- Фонд 2, вопіс 1, справа 5 “Апісанне кінутых маёнткаў Дунілавіцкага павета..” Занальны архіў ў г. Маладзечна.
- Фонд 2, вопіс 1, справа 213 “Спіс гарадоў, мястэчак, вёсак, засценкаў павету Дунілавіцкага ў алфавітным парадку”. Занальны архіў ў г. Маладзечна.
- Фонд 2, вопіс 1, справа 126 “Перапіска начальніка ІІІ раёна ў Параф’янаве аб будаўніцтве памежныж стражніц”. Занальны архіў ў г. Маладзечна.
- Фонд 2, вопіс 1, справа 12 “Перапіска начальніка ІІІ раёна ў Параф’янаве аб уладкаванні дзяржаўнай мяжы.” Занальны архіў ў г. Маладзечна.
- Фонд 2, вопіс 1, справа 221 “Дамовы аб арэндзе дзяржаўнага фальварка Данілаўка Тумілавіцкай гміны Дунілавіцкага павета”. Занальны архіў ў г. Маладзечна.
- Фонд 437, вопіс 1 “Дзісненскае павятовае староства”. Занальны архіў ў г. Маладзечна.
- Фонд 388, вопіс 1, справа 2. Занальны архіў ў г. Маладзечна.
- Фонд 388, вопіс 1, справа 13. Занальны архіў ў г. Маладзечна.
- Фонд 388, вопіс 1, справа 3. Занальны архіў ў г. Маладзечна.
- Фонд 388, вопіс 1, справа 1. Занальны архіў ў г. Маладзечна.
-
Вэб-рэсурсы:
Персональный сайт белорусского историка Вячеслава Носевича. ссылка скрыта
Радзіма майго духу. Гісторыя Літвы і Беларусі. ссылка скрыта
Беларусь Сегодня ссылка скрыта
Jewish Gen Home Page ссылка скрыта
ссылка скрыта
ссылка скрыта
Strona rodziny Stankewiczów z Mazowsza. ссылка скрыта
Інфармацыйны цэнтар “Сумежжа”: Браслаў, Глыбокае, Докшыцы, Мёры, Шаркоўшчына. ссылка скрыта
Радыё Свабода ссылка скрыта
Наша Ніва: першая беларуская газэта ссылка скрыта
Выказваю падзяку ўсім, хто дапамагаў мне ў пошуку і зборы краязнаўчай інфармацыі, а найперш:
Мікалаю Чысцякову, краязнаўцу (Докшыцы),
Дзмітрыю Грабоўскаму, настаўніку гісторыі СШ №1 г. Докшыцы,
Уладзіміру Скрабатуну, выдаўцу і рэдактару газеты “Вольнае Глыбокае”,
Канстанціну Шастоўскаму, адміну вэб-сайту RADZIMA.ORG (Мінск),
а таксама супрацоўнікам занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Маладзечна.
Заканчэнне
Вось такая непаўторная гісторыя нашага горада. Такія тут адбываліся падзеі, такія людзі жылі тут. Што ж напішуць пра нас і пра наш час нашчадкі? Назавуць нас стваральнікамі ці разбуральнікамі? Патрыётамі ці здраднікамі? Што мы зрабілі і зробім для свайго горада? Гэта залежыць ад кожнага з нас. Мы павінны захаваць створанае продкамі і памяць аб іх. Тады і аб нас будуць памятаць нашчадкі.
Крулеўшчына – Докшыцы, жнівень - кастрычнік 2006 года.