Житие Евфросинии Полоцкой. 12. программа курса

Вид материалаПрограмма курса

Содержание


Змест курса
Тлумачальная запiска
Мэта курса
Подобный материал:
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13

ЗМЕСТ КУРСА


Тэма 1. Ля маральных вытокаў. "Еуфросиниа – небопарный орел, пропаривши от Запада до Востока, яко Луна солнечная, просветивши всю землю Полоцкую!" (2 ч.).

Жыццëвы шлях Еуфрасiннi Полацкай як прыклад высокiх дабрачыннасцей: патрыятызму, мiласэрнасцi, “она старалась научить всех по Евангелию жить. О мире Господа молила. В усобицах князей мирила”, “трудилась же со всеми вместе, пример давая им смирения, любви, молитвы и терпения”.

Тэма 2. Тураўскі Залатавуст. Хрысціянска-этычны характар "Слоў" К.Тураўскага. (2 ч.).

Літаратурная і асветніцкая дзейнасць К.Тураўскага. "Павучанні", іх этыка-педагагічны характар. Класiфiкацыя хрысцiянскiх дабрачыннасцей, дадзеная К. Туроўскiм у прытчы “Аб чалавечай душы”. Асэнсаванне паняцця мiласэрнасць К. Туроўскiм. Этычны I анталагiчны сэнс мiласэрнасцi ў iнтэрпрэтацыi К. Туроўскага.

Тэма 3. Гісторыя рэнесанснай этыкі ў Беларусі. (3 ч.).

Сваеасаблiвасць эпохi: эканамiчны ўздым, развiццë гарадоў, абвастрэнне нацыянальнай самасвядомасцi, актывiзацыя грамадскага i культурнага жыцця, з’яўленне новых духоўных запытаў, актывiзацыя лепшых прадстаўнiкоў беларускага народа на пошук шляхоў маральна-духоўнага ўдасканалення грамадства. Асноўныя тэндэнцыі развіцця этыкі, яе найбольш значымыя праблемы. Этыка эпохі Адраджэння як канкрэтна-гістарычны феномен, частка філасофскай думкі Беларусі. Сувязь рэнесансна-гуманістычнай культуры Беларусі з папярэднімі этапамі духоўнага развіцця грамадства.

Тэма 4. Філасофска-этычныя погляды Ф.Скарыны. Новае разуменне Ф.Скарынам годнасці чалавека. (2 ч.).

Сваеасаблiвасць філасофска-этычных поглядаў Ф.Скарыны як сiнтэз усходнiх i заходнiх сярэдневякова-хрысцiянскiх i рэнесансна-гуманiстычных iдэй. Новае разуменне Ф.Скарынам годнасці чалавека. Чалавекалюбства і справядлівасць – два галоўныя крытэрыі паводзін чалавека. Інтэлектуальна-маральныя якасці, прафесіяналізм, духоўнасць – складаемыя годнасці чалавека. Чалавекалюбства як вышэйшы прынцып адносін паміж людзьмі. Справядлівасць як набожна-прыроднае маральнае паняцце. Катэгарычны маральны імператыў Ф.Скарыны.

Тэма 5. Прынцып адзінства дабрачыннасці, прыгажосці і ісціны ў этыцы Ф.Скарыны. (2 ч.).

Інтэлектуалізм этыкі Ф.Скарыны. Ідэал чалавека ва ўяўленні мысліцеля. Веды як умова маральна прыгожага жыцця. "Дабрачыннасці можна навучыцца". Адукацыя і культура – аснова маральнага жыцця.

Тэма 6. Этыка-гуманістычная канцэпцыя М.Гусоўскага. (2 ч.).

Паэт-патрыёт, сучаснiк Ф. Скарыны. Ухваленне роднага краю, прыгажосцi яго прыроды. Адносiны да прыроды жыццёва неабходныя чалавеку, з iмi звязана не толькi фiзiчнае, але i духоўнае здароўе. М. Гусоўскi – паэт-гуманiст, якi супраць войнаў, жорсткасцi, насiлля. "Песня пра зубра". Індывідуальны вопыт, набыты ў выніку ўзаемадзеяння з прыродай – важнейшы сродак фарміравання духоўнага свету чалавека і яго маральнасці.

Тэма 7. Этычныя погляды М.Літвіна. (2 ч.).

Трактат "Аб норавах татар, літоўцаў і маскавіцян". Заклік да суайчыннікаў радыкальна аздаравіць і абнавіць маральны стан грамадства. Аснаўная мэта жыцця – заахвоцiць сваiх суайчыннiкаў да радыкальнага маральнага аздарўалення i абнаўлення. Крытыка маральных заганаў грамадства, каталiцкага духавенства, хрысцiянскага дагмата аб замагiльнай адплаце. Iдэя мыслiцеля аб неабходнасцi радыкальнага маральнага абнаўлення i аздарўалення грамадства, народа, iндывiда. Псаванне нораваў – крынiца зла.

Тэма 8. Уклад С.Буднага ў развіццё айчынных этычных уяўленняў. (2 ч.).

Маральны iдэал у С. Буднага не проста дабрачынная, iнтэлектуальна-маральная асоба, а асоба, якая разважае крытычна, на падставе маральных ведаў, сама адказвае за свае паводзiны. Чалавек – iстота садружная, вучыцца “вкупе жыцi”. Праблема духоўна-маральнай свабоды ў этыцы С.Буднага. Роля абставін, наваколля і выхавання ў маральным станаўленні асобы.

Тэма 9. Ідэя неабмежаванай маральнай свабоды ў вучэнні Л.Зізанія. (2 ч.).

Правасланы багаслоў, педагог, вучоны канца XVI – пачатку XVII стагоддзя Л. Зiзанiй. Педагагічная дзейнасць Л.Зізанія. Першы беларускі буквар. Чалавек – творца свайго лёсу і каваль свайго шчасця. “Самаўладства чалавека”: “самовластием человек обращается к добродетелям, якоже и злобам”. Спроба Л.Зізанія зацвярджэння маральнай аўтаномii чалавека.

Тэма 10. Гуманістычны аптымізм Ф.Соцына. (2 ч.).

Каштоўнасць чалавека (вызначаецца не канфесiянальнай прыналежнасцю, а высокамаральным жыццём) . Свабода волі ў разуменні Ф.Соцына: чалавек валодае свабоднай волей, якая кiруе розумам i мараллю. Ва “ўратаваннi” чалавека, у дасягненнi шчасця вызначальную ролю адыгрывае свабодны выбар. Сапраўднасць гэтага выбару залежыць ад узроўню ведаў чалавека аб навакольным свеце i самiм сабе. Гуманістычны аптымізм у поглядах на чалавека: кожны чалавек здольны заслужыць уратаванне пры дапамозе iндывiдуальных духоўна-маральных намаганняў.

Тэма 11. Праблема маральнага выбару ў этыцы Я.Даманеўскага. (2 ч.).

Своеасаблівасць вырашэння этычных праблем Я.Даманеўскім. Паэзія Я.Даманеўскага як адлюстраванне светапогляду эпохі позняга рэнесансу і барока. Тэарэтычная аснова этыкі філосафа-мараліста (маральны выбар – акт свабоднай волi, чалавечага “самаўладдзя”. Прыняўшы маральнае рашэнне, неабходна рэалiзаваць яго. Дзейна-практычная функцыя чалавека). Працавiтасць – галоўная сацыяльна-маральная дабрачыннасць чалавека (паэма “Перасцярога i заахвочванне”; высокая ацэнка Даманеўскiм сельскагаспадарчае працы. Сяленскае жыццë - “натуральны стан” чалавецтва, крынiца маральнага пачатку, дабра. (Паэма “ Жыццë вясковае i гарадское”). Разуменне Даманеўскiм грамадскага абавязку.

Тэма 12. Маральныя погляды Я.Намыслоўскага. (2 ч.).

Першы беларускі падручнік па этыцы для школ I ступені "Сентэнцыі, якія неабходны для жыцця" ("Павучанні для агульнага карыстання ў жыцці", 1589 г.). Узор дыдактычнай паэзіі. Тэматычны дыяпазон сентэнцый. Маральна-выхаваўчыя iдэi аўтара. Запаветы Я Намыслоўскага моладзi: “Няма нiчога мацней за дружбу”, “Калi ўбачыш старца, то хоць i не ведаеш яго, аднясiся да яго з павагай”, “ Калi вiнавацiць пажадаеш, глядзi, каб сам ты быў бязгрэшны”, “Калi невукi добрых нораваў прытрымлiваюцца”, то яны будуць больш пажаданымi для грамадства, чым муж вучоны, якога “зло, агiдная справа мецiць.”

Тэма 13. Свецкі характар этычных поглядаў С.Кашуцкага. (2 ч.).

Пастаноўка С. Кашуцкiм актуальных для айчыннага духоўнага жыцця i фiласофскай культуры праблем i iдэй: паходжання маралi, вышэйшага дабра, цi жыццëвых каштоўнасцей, маральнага выбару i абавязку, маральнага iдэалу. Рэнесансна-гуманicтычны, свецкi характар этычных уяўленняў мыслцеля, iх грамадзянска-патрятычная накiраванасць. Ідэя духоўна-маральнага сінтэзу і агульначалавечых каштоўнасцей – вядучая ў этыцы С.Кашуцкага. Уплыў этыкі Цыцэрона. Маральны абавязак чалавека ў асабістым і грамадскім жыцці. Ідэя "сярэдняга абавязку", праблема выбару жыццёвага шляху.

Тэма 14. Агульначалавечыя каштоўнасці і маральны ідэал у творчай спадчыне С.Полацкага. (2 ч.).

Праблема паходжання маралi: пачуццëва-рацыянальныя вытокi. Iдэя С. Полацкага аб набытным характары iнтэлектуальна-маральных дабрачыннасцей. Погляд С. Полацкага на лëс свету i чалавека. Абгрунтаванне С. Полацкiм прыярытэта духоўна-маральных каштоўнасцей: розуму, дабра, добрых нораваў, годнасцi чалавека, прынцыпа адзiнства маральнай свядомасцi i паводзiн. Каштоўнаснае разуменне духоўнага ўдасканалення: "Краса хараства бясконцая", "прамудрасць", "дабрыня невыказная". Паходжанне маралі. Роля маральнага выхавання: "Нораў юнака, ад дзяцінства ўсаджаны, нават да старасці бывае захоўваемы".

Тэма 15. Эвалюцыя этычных поглядаў А.Валана. (2 ч.).

Ад поглядаў на свабоду як сацыяльна-палiтычнага паняцця да разумення свабоды як неабходнай перадумовы развiцця маральных дабрачыннасцей: свабода – “настаўнiца ўсiх добрых рэчаў”. Духоўна-маральная свабода. Свабода волi. Спаравядлiвасць як самая “цудоўная з усiх дабрачыннасцей”. Разуменне А. Воланам катэгорыi щасце: “Усе чалавечыя грамадствы ствараюцца для таго, каб людзi, абапiраючыся на ўзаемную падтрымку i дапамогу, маглi жыць блажэнна щаслiва”. Дэструкцыя грамадства пачынаецца з разбурэння маральных асноў, падзення нораваў. Дамінаванне хрысціянскай канцэпцыі маралі ("Аб шчаслівым жыцці або вышэйшым чалавечым дабры").

Тэма 16. Нерэлігійныя маральныя вучэнні С.Лована, К.Бекеша і К.Лышчынскага. (3 ч.).

Узор этычнага вальнадумства, рацыяналізму і натуралізму. Узмацненне эпiкурэйскай тэндэнцыi ў вучэннi аб маралi: сацыяльна-этычныя адносiны складаюцца на рэальнай, матэрыяльна-зямной аснове, у сувязi з чым “кому же лихо – тут пекло, а кому добро – тут рай” (С. Лован). Чалавек – абсалютны ўладар свайго жыцця, ëн павiнны разлiчваць толькi на свае ўласныя сiлы, быць працавiтым, смела глядзець у будучыню. “Я гаспадар самаму сабе, жадаю прызнаваць бога, не прашу неба, не баюся пекла”. (К. Бекеш). Канцэпцыя безрэлiгiйнай маралi К. Лышчынскага: у маралi, заснаванай на рэлiгiйнай веры, галоўным пабуджваючым матывам выступае страх; рэлiгiйная мараль трымаецца на прымусовасцi, а не на свабодзе. Атэiстычна-натуралiстычная iнтэрпрэтацыя Лышчынскiм паходжання маральных паняццяў.

Літаратура

  1. Асвета i педагагiчная думка на Беларусi . Бiблiяграфiчны паказальнiк. Са старажытнасцi да пачатку XX стагоддзя. Ч. I. Пад рэд. Доктара гiст. Навук С.В. Снапкоускай., Мн. НIА, 1995.
  2. Болбас В.С. Дабрачыннасцей сад. // Адукацыя і выхаванне. – 1996. - № 9. с. 40-47.
  3. Крот М.С. Сярэдняя агульнаадукайыйная школа у Беларусi у ХХ стагоддзi. НIА, 2004.
  4. Орлов В.Тайны полоцкой истории. Памятники древнерусской церковно-учительской литературы. Вып.1. Спб., 1994.
  5. Островцов С. Сентенции Яна Намысловского // Гродненская правда. 1994. 17 февраля.
  6. Пархоменко В.П. "Идеальный человек" в трудах белорусских философов и просветителей (ХIV – ХIХ вв.) // Адукацыя і выхаванне. – 1997. - № 5.
  7. 3. Пiлецкi В.А. Генезiс выхавауча-адукацыйнага працэсу у гiсторыi Беларусi: Манагр. – Мн.: БДПУ, 2004.
  8. Подокшин С.А. Философская мысль эпохи Возрождения в Беларуси. Мн., 1990.
  9. Скарына Ф. Творы: прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія. Мн., 1990.
  10. Станчиц М.А. Влияние этических воззрений Симеона Полоцкого на воспитание нравственной культуры школьников // Симеон Полоцкий: мировоззрение, общественно-политическая и литературная деятельность. – Полоцк, 1999.
  11. Францыск Скарына i яго час . Энцыклапедычны даведнiк.- Мн.: 1988.


Праграма курса “Этычныя погляды Францыска Скарыны”.


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПIСКА

Францыск Скарына – выразнiк iдэалогii i духоўных патрэб прагрэсiўна настроеных гараджан Беларусi. Ф.Скарына – адзін з першых ерапейскiх рэфарматараў як у галiне рэлiгii, так i ў сферы уяўленняў аб маралi. Ф.Скарына – адзін з заснавальнікаў новага разумення годнасці чалавека, якая, на яго думку, заключаецца не ў сацыяльным прэстыжы (радавітасць, знатнасць), не ў суме матэрыяльных каштоўнасцей, а ў высокай чалавечай духоўнасці, наяўнасці інтэлектуальна-маральных якасцей, прафесіяналізму. Сугучна часу ўспрымаюцца сёння ідэі Ф.Скарыны аб праве чалавека на пазнанне і творчасць, духоўную свабоду.

Чалавекалюбства і справядлівасць – два галоўныя крытэрыі паводзін чалавека. На іх аснове Ф.Скарына фармулюе свой катэгарычны маральны імператыў. На аснове чалавекалюбства і справядлівасці павінны будавацца не толькі маральныя адносіны паміж людзьмі, але і распрацоўвацца юрыдычныя законы, ажыццяўляцца правасуддзе, дзяржаўнае кіраванне і палітыка.

У працэсе вывучэння факультатыўнага курса "Этычныя погляды Францыска Скарыны" вучні больш падрабязна і грунтоўна могуць пазнаёміцца з такiмi этычнымi каштоўнасцямі, як годнасць, дабро, любоў, чалавекалюбства, справядлівасць, сэнс жыцця.

Мэта курса: пазнаёміць навучэнцаў з гуманістычнай этыкай сусветна вядомага дзеяча беларускай культуры Ф.Скарыны.

Задачы курса:
  • даць магчымасць пазнаеміцца з светапоглядам Ф.Скарыны, вучонага і мысліцеля эпохі Адраджэння;
  • вызначыць своеасаблівасці філасофска-этычных поглядаў Ф.Скарыны;
  • раскрыць сутнасць чалавекалюбства і справядлівасці ў разуменні Ф.Скарыны.