Месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі

Курсовой проект - Педагогика

Другие курсовые по предмету Педагогика

ЗМЕСТ

 

УВОДЗІНЫ

ГЛАВА 1. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ ДАПАМОЖНІКІ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1.1 З гісторыі стварэння вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры

1.2 Праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры

ГЛАВА 2. АНАЛІЗ СУЧАСНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

2.1 Аналіз дапаможнікаў па беларускай літаратуры для настаўнікаў

2.1.1 Характарыстыка і адметнасці дапаможніка Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе В.Я. Ляшук

2.1.2 Аналіз манаграфіі і дапаможніка Дз. Бугаёва па вывучэнні творчасці Васіля Быкава ў школе

2.2 Аналіз вучэбна-метадычнага дапаможніка па беларускай літаратуры для вучняў

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

Уводзіны

 

У сувязі з тымі зменамі, што адбываюцца ў сістэме адукацыі на сённяшні дзень, узнікае патрэба ў карэкціроўцы і мадэрнізацыі зместу адукацыі, навукова-метадычнай распрацоўцы яго асобных кірунках. За апошні час адбыліся істотныя змены ў арганізацыі структуры школы, паскорыўся працэс абнаўлення ўсёй адукацыйнай сферы. Пазітыўная дынаміка ў практыцы школьнага навучання абумоўлена істотнымі напрацоўкамі канцэптуальнага, навуковага, нарматыўна-метадычнага характару (прадметныя канцэпцыі, адукацыйныя стандарты, вучэбныя праграмы і інш.). Эфектыўным і плённым стаў выхад на варыятыўную адукацыю, асобасна арыентаванае навучанне, што запатрабавала перабудовы педагагічнай дзейнасці, выклікала неабходнасць падрыхтоўкі новага пакалення падручнікаў і дапаможнікаў. Стварэнне вучэбна-метадычных комплексаў зяўляецца адной з важных стратэгічных задач па развіцці моўнай і літаратурнай адукацыі, яе удасканалення.

Менавіта важнае месца, якое займаюць вучэбна-метадычныя дапаможнікі ў сучаснай школьнай адукацыі абумовіла актуальнасць абранай намі для даследавання тэмы.

Калі гаварыць пра метадычную распрацаванасць праблемы ў літаратуры, то варта адзначыць некаторыя прозвішчы аўтараў і іх асноўныя працы.

Так вывучэннем пытання стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры займаліся, у прыватнасці, доктар філалагічных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік А.І. Бельскі, а таксама кандыдат філалагічных навук, дацэнт І.Л. Шаўлякова-Барзенка. Так, у сваіх працах навукоўцы разглядаюць такія адметнасці навукова-метадычных дапаможнікаў як структуру, склад, крытэрыі і паказчыкі ацэнкі якасці.

Звяртаючыся непасрэдна да стваральнікаў вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў і вучняў, варта адзначыць некаторыя працы.

У 60-я гады плённа працаваў над этым пытаннем Жыдовіч І.К. Так, ім былі створаны такія дапаможнікі “Янка Купала. Жыццё і творчасць”, “Кузьма Чорны. Зборнік матэрыялаў аб жыцці і творчай дзейнасці пісьменніка”; а таксама ў сааўтарстве з Міцкевічам Д. “Жыццё для народа. Зборнік матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа”, “Вялікі пясняр беларускага народа. Зборнік артыкулаў аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа”.

У гэты час былі створаны шматлікія манаграфіі і вучэбна-метадычныя дапаможнікі па творчасці знакамітых пісьменнікаў. Напрыклад, творчыя набыткі Я.Коласа вывучалі Пшыркоў Ю.С., Фіглоўская Л.І., П. Броўка; Я. Купалы Ул.Ф. Луцэвіч, І. Жыдовіч, Івашын В.; Максіма Багдановіча Адамовіч Я., Мішчанчук М., Грынчык М., Лойка А., Навуменка І., Стральцоў М. [13; С.354].

Акрамя таго, вельмі карыснымі зяўляюцца працы, прысвечаныя асобным перыядам у літаратуры, асобным жанрам або творам.

Для ілюстрацыі вучэбна метадычных дапаможнікаў, прысвечаных аналізу асаблівасцяў асобных твораў можна прывесці наступныя працы: “Вялікі свет маленькіх Куранёў: “Палеская хроніка” І. Мележа” (В. Локун), Загадка беларускай “Энеіды” (Г. Кісялёў), “А праўда мне ўсяго дарожай…” Перачытваючы “Новую зямлю” (У. Казбярук), “Твор на штодзень і назаўсёды: Паэтычны сэнс верша М. Багдановіча “Пагоня” (Клышка А.).

Асобным перыядам ў літаратуры прысвечаны такія вучэбна-метадычныя дапаможнікі: “Беларсукая дакастрычніцкая драматургія” (С. Лаўшук), “Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе: Канец ХІХ пачатак ХХ стагоддзя” (Р. Семашкевіч), “Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20-30- гадоў”, “Беларуская савецкая паэзія 20-х гадоў” (М. Мішчанчук), “Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: 1941 1980” (М. Лазарук).

Акрамя гэтага, выдаюцца вучэбныя дапаможнікі для настаўнікаў і вучняў, прысвечаныя пытанням тэорыі літаратуры: “Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў” (Лазарук М.А, Ленсу А.Я., Мн., 1996), “Тэорыя літаратуры” (Лазарук М.А. Мн., 1971), “Паэтычны слоўнік” (Рагойша В.П., Мн., 1987), “Уводзіны ў літаратуразнаўства” (Майсейчык А.)

Мэтай дадзенай курсавой работы зяўляецца: прааналізаваць месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі.

У сувязі з адзначанай мэтай варта выдзеліць наступныя задачы:

  1. Прааналізаваць адпаведныя метадычныя і літаратуразнаўчыя матэрыялы па тэме;
  2. Разгледзець гісторыю стварэння падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па беларускай літаратуры;
  3. Даць характарыстыку і адзначыць асноўныя асаблівасці вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры для настаўнікаў і вучняў.

Абектам вывучэння зяўляюцца вучэбна-метадычныя дапаможнікі па беларускай літаратуры.

Прадметам вывучэння выступаюць асаблівасці і адметнасці сучасных вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры для настаўнікаў і вучняў.

ГЛАВА 1. ВУЧЭБНА-