Месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі

Курсовой проект - Педагогика

Другие курсовые по предмету Педагогика

ычнага комплексу па беларускай літаратуры ацэньваюць з пазіцыі адпаведнасці мэтам і задачам сучаснай літаратурнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, адпаведнасці кіруючым і нарматыўным дакументам (сучасным адукацыйным стандартам, вучэбным праграмам па беларускай літаратуры). Звяртаецца таксама ўвага на сістэмнасць, паслядоўнасць, даступнасць выкладання матэрыялу ў падручніку ці вучэбна-метадычным дапаможніку. Адзначаецца стварэнне матывацыі і ўмоў да станоўчага стаўлення да навучання. Мае вялікае значэнне таксама ўзроўневасць вучэбнага матэрыялу. Ступень рэалізацыі гэтага крытэрыю ацэньваецца паводле наяўнасці і дакладнага размежавання вучэбнага матэрыялу, прызначанага для базавага, павышанага і паглыбленага ўзроўняў вывучэння беларускай літаратуры.

Бясспрэчна, цэнтральнае месца ў вучэбна-метадычным комплексе новага пакалення будзе займаць падручнік (вучэбны дапаможнік). Менавіта падручнік (вучэбны дапаможнік), які выконвае патрабаванне сістэматычнага, у адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі выкладання зместу вучэбнага прадмета (адпаведных тэм, раздзелаў), зяўляецца практыка-арыентаваным, сістэмаўтваральным кампанентам.

ГЛАВА 2. АНАЛІЗ СУЧАСНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

 

2.1 Аналіз дапаможнікаў па беларускай літаратуры для настаўнікаў

 

2.1.1 Характарыстыка і адметнасці дапаможніка Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе В.Я. Ляшук

Праліска А.В. зазначае, што дапаможнік Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе В.Я. Ляшук - сапраўдны падарунак настаўнікам беларускай мовы і літаратуры [17; С.54].

Названая кніга не першы дапаможнік такога тыпу гэтага аўтара, якім многія настаўнікі карыстаюцца ў сваёй працы. Так, вельмі карыснымі і патрэбнымі зяўляюцца кнігі В.Я. Ляшук “Вывучэнне творчасці Якуба Коласа ў школе”, “Вывучэнне творчасці Янкі Брыля ў школе”, а таксама аналагічныя, прысвечаныя Івану Мележу, Адаму Міцкевічу, Кандрату Крапіве. Апошняя напісана ў сааўтарстве.

Дапаможнік Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе В.Я. Ляшук заслугоўвае асаблівай увагі. Асоба Максіма Багдановіча надзвычай велічная і ў той самы час трагічная. Жыццё аўтара “Вянка” можна параўнаць хіба толькі са знічкай: так ярка свяціла, але хутка згасла. Менавіта таму, думаецца, творчасць Максіма Багдановіча была, ёсць і будзе крыніцай даследавання і вывучэння.

Вера Якаўлеўна Ляшук адна з тых знаўцаў літаратуры, хто тонка і дакладна зразумеў чулую, паэтычную душу Максіма Багдановіча. Чытаючы старонкі кнігі, дзе разглядаюцца біяграфія і творы паэта, падаецца, што яна глыбока перажывала кожны момант яго жыцця: ці то светлы, ці то сумны. Але ж адна справа разумець самому, зусі іншае данесці гэтае і ўспрыманне, і адчуванне да чытача.

Вучэбны матэрыял у дапаможніку пададзены па-майстэрску. Ён дакладна выкладаецца, даступны , на высокім навукова-метадычным узроўні.

На сёння жыццё і творчасць Максіма Багдановіча вывучаецца ў 11-гадовай школе, пачынаючы з V па Х клас. Вучні за гэты час разглядаюць творы, розныя па сваёй тэматыцы і праблематыцы. Гэта пейзажная лірыка на першых этапах навучання літаратуры ў школе ў творы філасофскага гучання ў Х класе. У кнізе даюцца рэкамендацыі па вывучэнні тэм, прысвечаных Максіму Багдановічу. Да таго ж распрацаваны розныя віды заняткаў: урокі-гутаркі, урокі самастойнага даследавання, урокі з элементамі французскай майстэрні, урок-мантаж, урок завочнай экскурсіі, дальтан-план і іншыя. У старэйшых класах настаўнікам прапанавана распрацоўка сістэмы ўрокаў па вывучэнні тэмы, прысвечанай паэту, а таксама паказана адна з яе магчымых метадычных інтэрпрэтацый. Вера Якаўлеўна прапануе свае варыянты падачы вучэбнага матэрыялу, але не навязвае іх настаўніку, не стрымлівае яго пошукі, а, наадварот, іх актывізуе.

Вельмі карысным зяўляецца тое, што перад кожным урокам акрэслены яго мэты. Бо такая праца вельмі цяжка даецца асабліва маладому і нявопытнаму настаўніку.

Амаль на кожным уроку па творчасці М. Багдановіча В.Я. Ляшук рэкамендуе актывізаваць веды і пачуцці вучняў, каб увесці ў свет таго, пра што пойдзе гутарка далей, пэўным чынам падрыхтаваць іх да ўспрымання новага матэрыялу. Асабліва карыснай будзе такая падрыхтоўка ў сярэніх класах, бо гэта спрыяе абуджэнню цікавасці вучняў да твора, які разглядаецца на ўроку, і да асобы паэта. Аўтар рэцэнзуемага дапаможніка лічыць мэтазгодным праводзіць такія гутаркі пры вывучэнні твораў “Зімой”, “Вадзянік”, “Слуцкія ткачыхі”, “Песняру”.

Вельмі карыснай зяўляецца парада аб выкарыстанні параўнальнага падыходу і міжпрадметных сувязей. Так, пры вывучэнні верша М. Багдановіча “Санет” у VІІІ класе праводзіцца паралель з вершам У. Шэкспіра “Санет”. Параўноўваюцца таксама пераклады М.Ю. Лермантава і верша Гётэ, зробленага аўтарам “Вянка”. Плённымі зяўляюцца парады па арганізацыі міжпрадметных сувязей з гісторыяй, а таксама ўнутрыпрадметных сувязей розных тыпаў. Выкарыстанне міжпрадметных сувязей на ўроках літаратуры спрыяе эканоміі часу, абуджэнню цікавасці вучняў да твора.

Добра, што вучоны-метадыст звяртае ўвагу настаўніка на неабходнасць акрэсліваць праблему аналізу на арыентацыйных занятках, на неабходнасць правядзення працы па запамінанні зместу твора.

Аўтар дапаможніка дае падрабязны аналіз кожнага твора, які вывучаецца на ўроку. Вялікую ўвагу В.Я. Ляшук надае думкам, пачуццям, якія выклікае твор у вучняў. Настаўнік павінен дапамагаць ім мысліць самаст