Месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі

Курсовой проект - Педагогика

Другие курсовые по предмету Педагогика

?аную незадаволенасць многіх пісьменнікаў. І Быкаў, так думаецца, не складае выключэння” [3; С.193].

У кнізе Бугаёва знаходзім шмат слушных выказванняў пісьменнікаў з розных рэспублік, якія тычуцца творчасці В. Быкава і могуць быць карыснымі пры вывучэння яе ў школе.Так, прывядзём некаторыя з іх: Пімен Панчанка: “Усе аповесці і апавяданні В. Быкава я ведаю, здаецца, ад першай да апошняй надрукаванай старонкі. Люблю яго творчасць аддана, закахана і яшчэ неяк па-іншаму, па-брацку… Люблю і глыбока паважаю яго рэдкі магутны талент, яго непараўнанае майстэрства, яго чуйнае мудрае сэрца”.

Чынгіз Айтматаў: “Разумею, як цяжка быць Васілём Быкавым. Таму схіляюся перад тваёй творчасцю і маральным подзвігам”.

Давід Кугульцінаў “Жыве ў Беларусі пісьменнік, чыя творчасць мне блізкая, зразумелая і таму асабліва дарагая” [3; С.154].

Акрамя разгледжанай раней працы, Д. Бугаёў выступіў сааўтарам дапаможніка па вывучэнню творчасці Быкава. Так, у 1995 годзе ён разам з аўтарамі М.І. Верціхоўскай, В.У. Верціхоўскай выдае дапаможнік “Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе”. Падрыхтаваны дапаможнік у адпаведнасці з праграмамі па беларускай літаратуры. Ён складаецца з дзвюх частак. У першай асвятляецца жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава (аўтар гэтай часткі Д. Бугаёў). У другой частцы прыведзена сістэма ўрокаў па творчасці пісьменніка ў старшых класах (аўтары М.І. Верціхоўская, В.У. Верціхоўская).

Першая частка дапаможніка дае ўяўленне пра жыццёвы шлях Васіля Быкава, яго шлях у літаратуру, жыццёвыя пазіцыі. Тут жа знаходзім крытычны матэрыял па аповесцях пісьменніка, якія ўключаны ў школьную праграму па беларускай літаратуры: “Жураўліны крык”, “Трэцяя ракета”, “Пастка”, “Альпійская балада”, “Мёртвым не баліць”, “Праклятая вышыня”, “Яго батальён”, “Сотнікаў”, “Абеліск”, “Знак бяды”, “Аблава”, “Сцюжа”, “Пакахай мяне, салдацік”, “Ваўчыная яма”, “Афганец”, “Балота”.

Бугаёў, акрамя таго, знаёміць вучняў з асноўнымі тэмамі і ідэямі быкаўскіх апавяданняў. Так, ён зазначае: “Хоць галоўным жанрам у Васіля Быкава, трывалай асновай яго эстэтычнага свету стала невялікая, сціслая ў памерах, але моцна збітая аповесць, час ад часу, на працягу ўсяго творчага шляху ён звяртаўся і да апавядання, а ў апошнія гады свайго жыцця аддаваў перавагу ўжо малой апавядальнай форме апавяданню ў яго звыклым выглядзе, навеле, прытчы (прыпавесці). Гэтыя творы змяшчаліся ў зборніках “Ход канём” (1960), “Жураўліны крык” (1960), “Адна ноч” (1965), “Сцяна” (1997), “Пахаджане” (1999 2000) [3; 131].

Бугаёў разглядае апавяданні “Жоўты пясочак”, “На чорных лядах”,”Перад канцом”, “Бедныя людзі”, “Народныя мсціўцы”, “Труба”.

Другая частка дапаможніка прадстаўляе сістэму урокаў па творчасці Васіля Быкава ў старшых класах. Тут прадстаўлены прыкладныя разгорнутыя планы ўрокаў (9 і 11 класы). Прапанаваныя аўтарамі ўрокі разнастайныя па відах і жанрах. Так, сустракаем у дапаможніку урок-даследаванне (9 клас, тэма “Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава”, “Арыентацыйныя заняткі па аповесці “Аблава”); урок-дыспут (9 клас, тэма “Вобраз Хведара Роўбы і яго прызнечэнне ў аповесці і ў выяўленні аўтарскай канцэпцыі асобы”); урок-адкрыццё (9 клас, тэма “Абагульняючы выніковы ўрок па аповесці “Аблава”); урок-пошук (9 клас, тэма “Галгофа быкаўскіх герояў, або “Чалавецтва ўратуецца подзвігам духу”); урок-прэзентацыя праектаў (11 клас, тэма “Жыццёвы і творчы шлях В.Быкава, адметнасці яго творчасці”); урок-дослед (11 клас, тэма “Арыгінальнасць і адметнасць аповесці “Знак бяды”); урок-адкрыццё (11 клас, тэма “Вобразы Петрака і Сцепаніды Багацькаў”); урок-альтэрнатыва (11 клас, тэма “Пятрок моцная асоба ці ахвяра вайны?”).

 

2.2 Аналіз вучэбна-метадычнага дапаможніка па беларускай літаратуры для вучняў

 

У якасці прыклада вучэбна-метадычнага дапаможніка па беларускай літаратуры для вучняў намі быў абраны: “Беларуская літаратура ХІ-ХХ стст. Дапаможнік для школ, ліцэяў, гімназій”. Дапаможнік створаны аўтарскім калектывам: А.І. Бельскім, У.Г. Кароткім, П.І. Навуменкам.

Адзначаны дапаможнік унікальнае выданне, бо ў ім сцісла выкладзена гісторыя беларускай літаратуры ад старажытнасці да нашых дзён. Даецца характарыстыка творчасці многіх таленавітых пісьменнікаў, асветлены пытанні тэорыі літаратуры. Навучальны дапаможнік стаў адным з пераможцаў на адкрытым конкурсе, які праводзіўся ў межах праграмы “Абнаўленне гуманітарнай адукацыі ў Беларусі” пры ўдзеле Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь.

Дадзены дапаможнік адрасуецца вучням старэйшых класаў агульнаадукацыйных школ, навучэнцам гімназій і ліцэяў, слухачам падрыхтоўчых аддзяленняў і курсаў, абітурыентам. Можа быць выкарыстаны студэнтамі каледжаў і універсітэтаў, дзе выкладаецца курс беларускай літаратуры.

Названы вучэбны дапаможнік складаецца з сямі раздзелаў. Першы “Старабеларуская літаратура” змяшчае звесткі пра развіццё літаратуры ў ХІ ХVІІІ стагоддзях. Тут вучні могуць знайсці інфармацыю пра дзейнасць Францішака Скарыны, Міколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Мялеція Сматрыцкага, Афанасія Філіповіча, Сімяона Полацкага. Акрамя гэтага, у раздзеле падаюцца звесткі пра палемічную літаратуру, парадыйна-сатырычныя творы, старабеларускую кніжную паэзію, драматургію.

Другі раздзел (“Літаратура ХІХ стагоддзя”) звяртае ўвагу на гістарычныя ўмовы развіцця новай беларускай літаратуры ў ХІХ стагоддзі, сувязь беларускай літаратуры і вызваленчага руху, дзейнасць філаматаў, літаратурныя тра