Месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі
Курсовой проект - Педагогика
Другие курсовые по предмету Педагогика
дыцыі філамацкага руху. У гэтым жа раздзеле можна пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам такіх пісьменнікаў як Паўлюк Багрым, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Францішак Багушэвіч, Янка Лучына, Адам Гурыновіч і інш.
Трэці раздзел знаёміць з асаблівасцямі развіцця беларускай літаратуры ў пачатку ХХ стагоддзя. Тут раскрываюцца гістарычны ўмовы развіцця, даецца агульная характарыстыка літаратуры пачатку ХХ стагоддзя. У дадзеным раздзеле змешчана інфармацыя пра дзейнасць пісьменнікаў гэтага перыяду: Карусь Каганец, Ядвігін Ш., Алаіза Пашкевіч, Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Алесь Гарун, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі.
Чацвёрты раздзел прысвечаны літаратуры 20-першай паловы 50-х гадоў. Тэкст раздзелу падзяляецца на два падраздзелы: “Гістарычныя ўмовы і агульная характарыстыка развіцця літаратуры ў 20-30-я гады” і “Літаратура 40-першай паловы 50-х гадоў”. Асобна разглядаецца таксама тэма развіцця драматургіі ў гэты час. Першы падраздзел утрымлівае звесткі пра развіццё прозы як жанра літаратуры (тут адзначаецца дзейнасць Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Кандрата Крапівы, Міхася Зарэцкага) і паэзіі (Янка Купала, Якуб Колас, Уладзімір Дубоўка, Максім Танк).
Раздзел пяты “Літаратура другой паловы 50-60 х гадоў” адкрываецца агульнай характарыстыкай літаратурнага працэсу гэтага перыяда. У падраздзеле паэзіі можна знайсці неабходныя для школьнікаў і навучэнцаў веды пра дзейнасць А. Куляшова, П. Панчанкі, М. Танка, П. Броўкі, А. Вялюгіна, Ул. Караткевіча. Проза ўтрымлівае звесткі пра творчы шлях Я. Брыля, І. Мележа, В. Быкава, І. Шамякіна, Ул. Караткевіча. Падраздзел драматургіі разглядае творчасць К. Губарэвіча, А. Макаёнка.
Шосты раздзел мае назву “Сучасная літаратура”. Як і астатнія, ён мае падзел на паэзію, прозу, драматургію. Адкрываецца раздзел агульнай характарыстыкай развіцця літаратуры ў дадзены перыяд. Акрамя таго, у канцы кожнага падраздзела ёсць звесткі пра творчасць маладых аўтараў (“Новыя імёны ў беларускай прозе (паэзіі, драматургіі)”).
Апошні сёмы раздзел вучэбнага дапаможніка прысвечаны тэорыі літаратуры. Тут падаюцца звесткі пра літаратуру як від мастацтва: разглядаюцца асаблівасці, значэнне і функцыі літаратуры, асноўныя заканамернасці літаратурнага працэсу, роля мастацкага вобраза ў літаратуры, роды, віды і жанры літаратуры.
У гэтым жа раздзеле вучні могуць даведацца пра сувязь светапогляду і творчасці псіьменніка.
Таксама тут жа падаюцца тэарэтычныя звесткі пра літаратурны твор: разглядаюцца паняцці асаблівасцяў, праблематыкі, ідэі, пафасу мастацкага твора, паняцце сюжэту і кампазіцыі, асаблівасці мовы мастацкай літаратуры.
Вельмі карысным зяўляецца тое, што ў вучэбна-метадычным дапаможніку змешчаны рэкамендацыйны спіс літаратуры. Гэта дазваляе вучням паглыбіць свае веды, больш дасканала вывучыць тое ці іншае пытанне. Спрашчае задачу і тое, што спіс літаратуры пададзены ў адпаведнасці з раздзеламі дапаможніка.
Заключэнне
Аналіз адпаведнай літаратуры па тэме работы дае магчымасць прыйсці да наступных вынікаў.
Вучэбна-метадычныя дапаможнікі, як і падручнікі па беларускай літаратуры займаюць цэнтральнае месца ў працэсе выкладання беларускай літаратуры ў школе, бо менавіта на звесткі, змешчаныя ў падручніках і дапаможніках скіроўвае настаўнік увагу дзяцей. Менавіта падручнік (вучэбны дапаможнік), які выконвае патрабаванне сістэматычнага, у адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі выкладання зместу вучэбнага прадмета (адпаведных тэм, раздзелаў), зяўляецца практыка-арыентаваным, сістэмаўтваральным кампанентам.
Спецыфіка развіцця сучаснага інфармацыйнага грамадства і актуальныя задачы, што паўстаюць у сувязі з гэтым перад сістэмай адукацыі, абумоўлівае шэраг прынцыпова новых патрабаванняў да вучэбна-метадычных комплексаў.
Плён адносна завершанай літаратурнай адукацыі не абмяжоўваецца засваеннем ведаў, выпрацоўкай уменняў і навыкаў. Галоўнай мэтай літаратурнай адукацыі ў сучаснай адукацыйнай парадыгме бачыцца фарміраванне шырокіх літаратурных кампетэнцый, што дазваляюць вучню не толькі спасцігаць мастацтва слова, але і рэалізоўваць уласныя творчыя памкненні, выступаць у ролі не толькі “спажывальніка”, але і “генератара” літаратуры.
У гэтым сэнсе асаблівай увагі вымагаюць пытанні і заданні, што ўключаюцца ў розныя часткі вучэбна-метадычных дапаможнікаў, аднак павінны суадносіцца паміж сабой, утвараючы сістэму.
Уключэнне ў падручнікі, падручнікі-хрэстаматыі побач з рэпрадуктыўнымі праблемных пытанняў і пошукавых заданняў адбываецца больш ці менш паслядоўна ўжо сёння, але айчынныя даследчыкі і педагогі-практыкі прапануюць шырэй уводзіць у падручнікі новага пакалення творчыя заданні, падаваць крытычныя ацэнкі таго ці іншага твора.
Метадычная арганізацыя вучэбна-метадычнага комплексу новага пакалення па беларускай літаратуры мусіць прадугледжваць і магчымасць шматаспектнай актывізацыі міжпрадметных сувязяў і паміж беларускай і рускай літаратурамі, паміж літаратурай і мовай (пераклады, жанрава-тэматычныя супастаўленні, літаратурныя кантакты).
Такім чынам, у працэсе працы над дадзенай курсавой работай была дасягнута асноўная мэта і вырашаны пастаўленыя задачы.
Спіс літаратуры