Месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі

Курсовой проект - Педагогика

Другие курсовые по предмету Педагогика

МЕТАДЫЧНЫЯ ДАПАМОЖНІКІ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

 

1.1 З гісторыі стварэння падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры

 

Пытанням стварэння падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для агульнаадукацыйнай школы шмат увагі надавалася ў савецкія часы. Асноўнай задачай вучэбнага дапаможніка або падручніка лічылася забеспячэнне цэласнасці навуковых ведаў па прадмеце, сістэматызацыю асноўных тэарэтычных палажэнняў, іх арганічную сувязь з фактамі

Метад выкладання матэрыялу, структуру, мову кнігі разглядалі, зыходзячы з канкрэтнага прызначэння падручніка

Пры АПН СССР працуе спецыяльная лабараторыя па праблемах падручніка. У матэрыялах аб рэформах школы адзначаецца: Трэба прывесці ў адпаведнасць з патрабаваннямі сацыяльна-эканамічнага і навукова-тэхнічнага прагрэсу, узроставымі асаблівасцямі вуняў, навучальныя планы, праграмы, падручнікі, навучальна-наглядныя дапаможнікі [14; С.57].

Падручнікі абядноўваюць вакол сябе ўсе іншыя навучальныя кнігі (навучальныя дапаможнікі, навукова-папулярную літаратуру, абавязковую і дадатковую мастацкую літаратуру) і сродкі навучання (наглядныя дапаможнікі, дыдактычны матэрыял, тэксты, каардынуюць работу вучняў з імі.

Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па беларускай літаратуры канкрэтызуюць змест навучання, вызначаны праграмай. У сучаснай школе карыстаюцца стабільнымі падручнікамі: у сярэдніх классах падручнікам-хрэстаматыяй, у старэйшых классах падручнікам гісторыка-літаратурнага тыпу.

У падручніках-хрэстаматыях змяшчаюцца мастацкія творы, урыўкі з іх у строга вызначаным абёме і паслядоўнасці, прадугледжанай праграмамі.

Падручнікі-хрэстаматыі для сярэдніх класаў дапамагаюць настаўніку вырашаць выхаваўча-адукацыйныя і метадычныя задачы: паглыбляць навукова-гістарычную аснову вывучэння мастацкіх твораў, арганізоўваць і накіроўваць самастойную работу над тэкстам, садзейнічаць развіццю мовы вучняў, мыслення, эстэтычных густаў. У кожным раздзеле такога падручніка змешчаны артыкул аб пісьменніках, аб гісторыі стварэння пэўных твораў, аб жанрах, даецца тлумачэнне літаратуразнаўчых тэрмінаў.

Ёсць у падручніку-хрэстаматыі метадычны аппарат, які складаюцьслоўнікавы (звычайна падрадкоўны) каментарый, пытанні і заданні для разбору твораў, уступныя і заключныя артыкулы да асобных твораў, а таксама па тэорыі літаратуры, ілюстрацыйны матэрыял.

Творы, якія рэкамендуюцца для класнага аналізу і самастойнага чытання, звычайна даюцца са значнымі купюрамі. Таму настаўнік павінен так арганізаваць чытанне, кааб у вучня склалася цэласнае ўяўленне аб усім творы.

Падручнікі па беларускай літаратуры звычайна пачынаюцца вершам ці артыкулам, які дае ідэйна-мастацкі кірунак усім заняткам па літаратуры. Такое ж прызначэнне маюць і змешчаныя перад кожным раздзелам эпіграфы, мастацкія застаўкі.

Для старэйшых класаў маюцца два падручнікі: гісторыка-літаратурнага тыпу і хрэстаматыя. Яны таксама змяшчаюць метадычны аппарат: пытанні і заданні, слоўнік, спіс літаратурна-крытычных прац, ілюстрацыйны матэрыял. У падручнік для старэйшых класаў у поўным абёме уключаны толькі творы невялікія па памерах: вершы, байкі, апавяданні. Творы вялікага абёму прадстаўлены ўрыўкамі, па іх нельга скласці цэласнае ўражанне, таму яны выдаюцца для старшакласнікаў у серыі Школьная бібліятэка.

Дадатковы матэрыял па тэмах падручнікаў па беларускай літаратуры змяшчаюць розныя навучальныя дапаможнікі: слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў, фонахрэстаматыя, альбомы, прысвечаныя жыццю і творчасці выдатных беларускіх пісьменнікаў.

1.2 Праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры

 

У айчыннай адукацыйнай прасторы праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры не траціць сваёй актуальнасці цягам некалькіх дзесяцігоддзяў. Ужо ў канцы 1970-х пачатку 1980-хх гадоў распачалася праца па стварэнні такіх адкрытых сістэм рознахаратарных і рознаўзроўневых сродкаў навучання, што забяспечылі б яго комплекснасць, максімальную эфектыўнасць, дасягненне адпаведных адукацыйных мэт ва ўмовах масавай школы.

У 1990-я гады мінулага стагоддзя адбывалася актыўнае станаўленне нацыянальнай сітэмы адукацыі, распачаўся працэс яе мадэрнізацыі г.зв. рэформа, накіраваная на паляпшэнне якасці навучання ў агульнаадукацыйнай школе. Узнікла вострая патрэба ў сістэмна-метадычным забеспячэнні вучэбна-выхаваўчага працэсу. У канцэптуальна-праграмных дакументах па развіцці нацыянальнай адукацыі актуалізуецца пытанне пра стварэнне цэлага комплексу сродкаў навучання.

Пра неабходнасць падрыхтоўкі комплекснага вучэбна-метадычнага забеспячэння гаворыцца ў Канцэпцыі рэфармавання літаратурнай адукацыі. Увядзенне ў школьную практыку новых вучэбна-метадычных комплексаў было абумоўлена надзённай патрэбай абнаўлення зместу літаратурнай адукацыі, што знайшло адлюстраванне ў праекце Канцэпцыі вучэбнага прадмета Беларуская літаратура.

Спецыфіка развіцця сучаснага інфармацыйнага грамадства і актуальныя задачы, што паўстаюць у сувязі з гэтым перад сістэмай адукацыі, абумоўлівае шэраг прынцыпова новых патрабаванняў да вучэбна-метадычных комплексаў, прызначэнне якіх бачыцца ўжо не толькі ў аптымізацыі навучання і сістэматызацыі тэарэтычных ведаў, фарміраванні практычных уменняў і навыкаў па той ці іншай прадметнай галіне, але і ў шырокім далучэнні ўсіх удзельніка?/p>