Месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі

Курсовой проект - Педагогика

Другие курсовые по предмету Педагогика

ойна, рабіць уласныя высновы. Веа Якаўлеўна пастаянна звяртае ўвагу на мастацкія сродкі, якія выкарыстоўвае М. Багдановіч у творах, раіць дэталёва разбіраць іх, вучыць дзяцей абгрунтоўваць свае адказы, прыводзіць прыклады. Паступова, асабліва ў старэйшых класах, В.Я. Ляшук ускладняе задачу пошуку мастацкіх сродкаў у вершах М. Багдановіча, раіць больш глыбока і ўдумліва сачыць за развіццём думак, настрою і пачуццяў лірычнага героя.

Вывучэнне кожнага твора М. Багдановіча Вера Якаўлеўна спалучае з пэўным перыядам жыццёвай і творчай дзейнасці паэта, звесткамі з яго біяграфіі. Не апошняе месца займае і актуалізацыя папярэдніх ведаў.

Вартаснай зяўляецца прапанова В.Я. Ляшук папрацаваць вучням самастойна. Напрыклад, як пры вывучэнні пейзажнага верша М. Багдановіча “Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…” (VІІІ клас). Хоць такія ўрокі патрабуюць ад настаўніка вялікай падрыхтоўкі, распрацоўкі розных пытанняў і заданняў, яны не менш карысныя, чым урокі, дзе настаўнік працуе з вучнямі ў адной камандзе. Карысным зяўляецца і выкарыстанне прыёму кадраплана. У вучняў, якія працуюць над заданнем па стварэнні кадраплана, развіваецца вобразнае ўяўленне, без чаго ўспрыманне мастацкага твора, у аснове якого зрокавыя вобразы, будзе павярхоўным. Узор такой працы даецца на прыкладзе пейзажнага верша М. Багдановіча “Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…”.

Вельмі далікатна аўтар дапаможніка падводзіць вучняў VІІІ класа да вывучэння інтымнай лірыкі, з якой дзеці не знаёміліся раней (верш “Зорка Венера”).

Важнае значэнне для настаўнікаў беларускай літаратуры маюць рэкамендацыі аўтара па распрацоўцы сістэмы ўрокаў па вывучэнні творчасці М. Багдановіча ў ІХ класе, а таксама прапанаваны яе канчатковы варыянт. Напрыклад, першы ўрок “У вянок паэту” будуецца як урок-мантаж, дзе гучаць вершы, прысвечаныя М. Багдановічу, у чытанні загадзя падрыхтаваных вучняў. Вершы розных паэтаў падабраны надзвычай удала. На ўроку выкарыстоўваюцца выставы кніг пра М. Багдановіча, творы мастацтва і культуры, фотаздымкі.

Варта адзначыць урок пазакласнага чытання, прысвечаны жыццю і творчасці М. Багдановіча. Так, В.Я. Ляшук прапануе правесці ўрок пазакласнага чытання ў форме літаратурнай вечарыны “Красу, і светласць, і прастор шукаў” і паказвае, як гэта лепш зрабіць. У канцы ўрока вучням прапануецца віктарына, якая зяўляецца своеасаблівым замацаваннем ведаў, набытых пры вывучэнні творчасці М. Багдановіча.

Вельмі глыбокую распрацоўку дае В.Я. Ляшук па вывучэнні апавядання “Апокрыф”. Заслугоўваюць самай высокай ацэнкі і ўвагі настаўнікаў яе рэкамендацыі да іншых урокаў. Напрыклад, па вывучэнні інтымнай лірыкі М. Багдановіча. Для вучняў старэйшага школьнага ўзросту тэма кахання набывае актуальнае значэнне. Зацікавяць іх на гэтым уроку ўспаміны Г. Какуевай і Д. Дзябольскага, якія прапануе выкарыстаць В.Я. Ляшук. Рэкамендацыі аўтара паспрыяюць выхаванню культуры інтымных узаемаадносін маладых людзей.

Такім чынам, дапаможнік В.Я. Ляшук можна назваць каштоўным метадычным набыткам па беларускай літаратуры.

2.1.2 Аналіз манаграфіі і дапаможніка Дз. Бугаёва па вывучэнні творчасці Васіля Быкава ў школе

Манаграфія Д. Бугаёва “Нарыс жыцця і творчасці” падае біяграфічныя звесткі пра Быкава (з фотаздымкамі), яго першыя крокі ў літаратуру. Карысным для настаўнікаў і школьнікаў зяўляецца крытычны матэрыял аповесцей, уключаных у школьную праграму: “Сотнікаў”, “Жураўліны крык”, “Альпійская балада”. Таксама звяртаецца ўвага на творы, якія былі напісаны Быкавым у 60-х гадах: “Мёртвым не баліць”, “Абеліск”, “Пайсці і не вярнуцца”.

У працы Дзмітрыя Бугаёва змешчаны звесткі пра разнастайнасць творчасці В. Быкава. Так, у згаданай працы можна знайсці карысную дзеля настаўніка і вучняў інфармацыю пра тое, што мастак спрабаваў свае сілы і ў драматургіі. Яго песы, у прыватнасці “Апошні шанц”, ставіліся ў Маскве, Мінску, Гродна. У Латвіі па гэтай песе быў створаны тэлеспектакль.

Спектаклі па творах быкаўскай прозы ішлі ў Маскве у Цэнтральным дзіцячым тэатры (“Іван і Джулія” па “Альпійскай баладзе”), у Тэатры імя Станіслаўскага (“Абеліск”), на сцэне філіяла Тэатра імя Маякоўскага (“Званы Хатыні” па аповесцях “Трэцяя ракета” і “Пайсці і не вярнуцца”), у Новым тэатры-студыі (“Пайсці і не вярнуцца”). Ленінградцы паставілі “Знак бяды” (у Тэатры драмы і камедыі), і “Сотнікава” (у студэнцкім тэатры “Студзіо”). Рускі тэатр драмы імя Пушкіна ў Ашхабадзе ажыццявіў пастаноўку “Перакрыжаванне” па матывах аповесцей “Сотнікаў” і “Круглянскі мост”. “Сотнікаў” жа ішоў у Горна-Алтайску і ў Магілёве. У Мінску Рускі драматычны тэатр імя Горкага даў сцэнічнае жыццё героям аповесцей “Пайсці і не вярнуцца” і “Знак бяды”. Спектакль мінчан у 1986 годзе адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР.

Звяртаецца Бугаёў і да апісання кінематаграфічнай працы В. Быкава. Так, па словах аўтара, “спецыяльнай гаворкі заслугоўваюць нялёгкая і не заўсёды ўдзячная праца Васіля Быкава ў якасці кінасцэнарыста і ўвогуле яго ўзаемаадносіны з гэтым відам мастацтва. Але і без спецыяльнага разгляду можна сказаць, што кінафільмы, зробленыя па творах пісьменніка, далёка не парадаюць усё іх багацце. Суцяшэннем, праўда, вельмі малым, можа служыць хіба толькі тое, што і экранізацыі арыгінальных твораў мастацкай прозы, напісаных іншымі аўтарамі, рэдка дасягаюць больш-менш значных удач. Страты ж адносна змястоўнасці першакрыніцы здараюцца скрозь, на кожным кроку. Гэта выклікае калі не прама выказаныя нараканні, дык унут?/p>