Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.
Курсовой проект - История
Другие курсовые по предмету История
Змест
Уводзіны
Глава I. Прычыны і падрыхтоўка да вайны
Глава II. Ваенныя дзеянні ў 1654-1655 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага
Глава III. Ваенныя дзеянні ў 1656-1667 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага
Заключэнне
Літаратура
Уводзіны
Вайна Расіі з Рэчу Паспалітай 1654 - 1667 гг. зявілася з аднаго боку, як лагічны працяг папярэдніх масавых антыфедальных выступленняў 1648 - 1651 гг., з другога планамерна рыхтавалася: ідэалагічна, эканамічна, ваена, рускім урадам.
У айчыннай гістарычнай навукі вайна Расіі з Рэчу Паспалітай 1654 - 1667 гг. лічыца “невядомай” (па трапнаму выразу Г. Сагановіча). І гэта можна лічыць так, таму як, да 90-х гадоў XX ст. дадзеная вайна вывучалася толькі як вызваленчая з боку рускага цара.
Галоўнай мэтай курсавой работы зявілась абектыўнае вывучэнне і аналіз вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 - 1667 гг., у кантексце гісторы Беларусі. Абапіраючыся на цель, можна вылучыць наступны задачы
Прычыны, якія прывялі да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 - 1667 гг.
Падрыхтоўка да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 - 1667 гг.
Ваенныя дзеянні ў 1654 - 1655 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага
Ваенныя дзеянні ў 1656 - 1667 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага
Пры напісанні курсавой работы, асноўнай крыніцай, зявілась праца: “Акты, издаваемые Виленскою комиссию для разбора древних актов”. З гэтых дакументаў можна даведацца пра тое становішча, у якім апуналася Вялікае княства Літоўскае. Увогулле джакументы, якія знаходзяццаў гэтым зборы, можна падзяліць на тры группы:
1) універсалы караля і іншых урадавых асоб;
2) скаргі і заявы пркрадзеж і разбоі войскамі праціўніка і сваімі;
3) акты, што малююць эканамічнае становішча ў краі.
Сярод рознабаовых манаграфічных прац у першую чаргу трэба вылучыць працу Генадзя Сагановіча “Невядомая вайна”. Тут грунтуючыся на дакументах і даследваннях, аўтар робіць спробу паказаць сапраўдныя мэты вайны і адносіны да тэрыторыі Беларусі рускага цара.
Таксама выкарастана праца А. Мальцава “Россия и Белоруссия в середине XVII века”. Гэта найбольш абектыўнае даследванне савецкага часу. Тут падрабязна разгледжаны пычыны вайны, паказаны стан Расіі напярэдадні вайны, яе дыпламатычная палітыка, а таксама палітыка царызму на акупаванай тэрыторыі. Аднак тут як і ў працы І. Галакціенава “Из истории русско-польского сближения в 50-60-х годах XVII в. ” вайна паказваецца, як вызваленчая ў адносінах да беларускага народа.
Вельмі важна пазначыць артыкул М. Ткачова “Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667”. У ім даследчык добра паказаў падзеі вайны, асвяціў розныя сапекты прычынаў ваны, стан гарадоў ВКЛ, асноўныя баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Пры напісанні курсавой работы, гэта артыкул зявіўся асноўным пры распрацаванні структуры работы.
Таксама пры напісанні работы былі выкарастаны розныя вучэбныя дапаможнікі, як па гісторыі Беларусі, так і па гісторыі Расіі. А таксама па гісторыі міжнародных адносін дадзенага перяды.
Глава I. Прычыны і падрыхтоўка да вайны
У час царавання рускага самадержца Аляксея Міхайлавіча (1645 - 1676) у краіне стаялі шматлікія пытанні ва ўнутранай палітыцы. Перш за ўсе гэта забеспячэнне фіскальных інтарэсаў дзяржавы, патрабаваўшых вялікіх выдаткаў на ваенныя патрэбы. Былі павелічаны ўскосныя падаткі, акрамя прамых. Так былі значна павялічаны кошты на соль, продаж якой зяўляўся царскай манаполіяй. Гэта прывяло да хваляванняў, якія шырыліся ў асноўным у бядняцкай срадзе. Так можна адзначыць саляны бунт у Маскве ў чэрвене 1648 г. Таксама паўстанні былі звязаны з выпускам у 1654 г. медных грошаў і спробай урада пусціць іх у абарот па курсу срэбных, што неміныема прывяло да падзення грошай у цане і росту коштаў у 12 разоў. Трэба адзначыць, што асноўнай рухуючай сілай былі ніжэйшыя слаі насельніцтва (падзячыя, рамеслінікі), а таксама стральцы, якім урад затрымліваў выплату заработнай платы. Разам выступалі і сяляне надаючы паўстанню антыфеадальны характар.
Таксама адной з галоўных прычын зяўлялася барацьба двух буйнейшых груповак, феадалаў-баяраў і духавенства за свой прыярытэт і ўдзел у кіраванні дзяржавай.
Такім чынам каб зняць напружанне у дзяржаве трэба была разрадка. Гэтай разрадкай магла стаць вайна.
Другая прычына была ў недахопе зямлі. Шмат якія дваране і баярскія дзеці выступалі з патрабаваннем ад цара новых зямель з сялянамі, бестэрміновага запрыгоньвання сялян, рэформ суда і ўлады і інш. Дарэчы да сярэдзіны стагоддзя назіраецца рост вытворчасці ў сельскай гаспадарцы за кошт ператварэння пустэльняў і засваення новых зямель на поўдні, у Паволжы, Башкірыі і Сібіры. Але навошта засваіваць неабжытыя, калі побач есць добра ўпарткаванныя?
Таксама ў гэты час у Расіі назіраецца рост зхнешняга і унутранага гандлю. Але для знешняга існаваў толькі адзіны порт на поўначы - Архангельск. Які быў адкрыты для судоў на невельмі працяглы перыяд, звычайна на некалькі месяцаў. Таму, як адзначыў І.В. Галанціенаў: "создание плацдарма на реке Двине и завоевание морского побережья в районе Пруссии должно было, по мысли правительства России, подготовить условия для разрешения балтийской проблемы в будущем". Інакш кажучы маскоўскі ўрад меў на меце высці да Балтыйскага мора шляхам заваявання земляў Вялікага княства Літоўскага і надалей да Прусіі.
Трэцяй жа прычынай стала вайна 1648-1651 гг., вынікі якой ставілі абедзьве краіны перад амаль звяршыўшымся фактам - ва