Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.

Курсовой проект - История

Другие курсовые по предмету История

»ьвалі губернатар Інфлянтаў Магнус Габрыэль дэ ла Гард і фельдмаршал Адольф Левенгаўпт. Армія акупіравала Вількамірскі, Упіцкі, часткова Ковенскі і Браслаўскі паветы, уключаючы Іказнь, Друю і Браслаў. Шведы збіралі кантрыбуцыю, патрабавалі ад шляхты і духавенства выбранцаў у войска, спаганялі падымнае, рэквізавалі коней і фураж. Дашчэнту былі спустошаны Дрысвяты. Усё гэта выклікала рэзкі адпор з боку шляхты і сялянства, якія перайшлі ў некаторых мясцовасцях да метадаў партыз. барацьбы. Сумеснымі дзеяннямі з войскам Корвін-Гансеўскага ў пачатку 1657 г. ВКЛ было ачышчана ад шведаў. Аднак летам 1657 г. абяднанае войска шведскага караля Карла X і семіградскага князя Ракашы асадзіла Брэст і авалодала ім дзякуючы здрадзе гарнізона замка, аснову якога складала наёмная нямецкая пяхота колькасцю 1700 чал.12.7 1657 г. войскі ВКЛ на чале з Сапегам і падчашым М. Радзівілам вызвалілі Брэсцкі замак. Шведам у аблозе Брэста дапамагалі ўкраінскія казакі на чале з палкоўнікам А. Ждановічам, рабілася гэта не без згоды Хмяльніцкага, які сімпатызаваў Б. Радзівілу, прыхільніку Швецыі. Па просьбе Радзівіла ён кантраляваў слуцкія ўладанні, не пускаючы туды ні рускія, ні польскія войскі, выдаў 6.8.1656 г. і ў красавіку 1657 г. ахоўныя універсалы на абарону радзівілаўскіх уладанняў Слуцка, Сяльца, Венграва, Старога Сяла.

У час наступления шведаў на Польшчу і ВКЛ казакі падтрымлівалі Швецыю. Яны нават занялі Мінскі павет, не даючы рускім атрадам вывозіць збожжа, і грамілі двары той шляхты, якая супрацоўнічала з рускімі. У выніку такой палітыкі казакоў Навагрудчына нечакана аказалася не занятай ні царскім, ні казацкім войскам і лічылася шведскай зонай акупацыі. Гарнізон радзівілаўскага Слуцка рабіў рэйды за правіянтам аж у Мінскае ваяводства, і лічыўся па-прашведску настроеным. Збег розных акалічнасцей прывёў да таго, што Навагрудскае ваяводства, нанесла меншыя страты, чым суседнія. Перад Швецыяй адкрывалася заманлівая перспектива стаць паўнаўладным гаспадаром на Балтыйскім моры, закрыць Расіі выхад да ўзбярэжжа Балтыкі і манапалізаваць увесь знешні гандаль. Рэч Паспалітая, аслабленая вайной з Расіяй, не магла адразу даць шведам адпор. Пануючыя колы краіны вырашылі пачаць перагаворы аб спыненні ваеных дзеянняў на Беларусі і Украіне.

Перагаворы Расіі з Рэччу Паспалітай адбываліся з 12 жніўня да 27.10.1656 г. у неспрыяльных для Расіі ваеных і палітычных умовах. У выніку Віленскага пераміря 1656 г. была дасягнута згода аб спыненні на 2 гады ваеных дзеянняў, бакі пагадзіліся не заключаць міру са шведамі. Разглядалася пытанне і пра выбранне цара Аляксея Міхайлавіча на польскі трон. Гэту ідэю падтрымлівалі 2 групоўкі дробнай шляхты, адну з іх узначальваў В. Орда. Шляхта прызнала цара вялікім князем ВКЛ і прысягнула яму, аднак на гэтым усё скончылася. Ужо з канца верасня 1658 г. войскі Рэчы Паспалітай блакіравалі Вільню і Віленскі павет, а у кастрычніку адбылося некалькі сутыкненняў войск Сапегі і Гансеўскага з атрадамі ваяводы Далгарукага. Атрад Гансеўскага быў разбіты рускімі войскамі, а сам ён трапіў у палон. Няўдачай скончылася спроба войск ВКЛ захапіць Вільню. Пачалася новая паласа ваеных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі.

Становішча рускіх войск увосень і ўзімку 1658-59 гг. рэзка пагоршылася. Шляхта, мяшчане і сяляне, якія прысягнулі Расіі, пачалі масава "ламаць" прысягу і выступаць са зброяй не толькі супраць рускіх войск, але і супраць той часткі насельніцтва, якая падтрымлівала рускі ўрад. На Беларусі разгарнулася грамадзянская вайна, выкліканая жорсткай акупацыйнай палітыкай царскай адміністрацыі, бясконцымі рабаваннямі і захопам у палон мірнага насельніцтва. Перавароты адбыліся ў Старым Быхаве, Мсціславе, Крычаве, Чавусах, Рославе. Здрадзіў цару і шэраг украінскіх палкоўнікаў на чале з Нячаем і Выгоўскім. Ha ix баку дзейнічалі сялянска-казацкія атрады Д. Мурашкі, Сапрыкі, Слізкага, Драня. Чавускі палкоўнік Нячай клапаціўся перш за ўсё пра свае інтарэсы і казацкай старшыны, якая імкнулася любымі шляхамі ўстанавіць сваё панаванне над усходняй часткай Беларусі. Па загаду Нячая казацкія сотні пачалі займаць населения пункты ў Магілёўскім, Шклоўскім, Копыскім і Мсціслаўскім паветах. Рускія салдаты спрабавалі аказаць казакам супраціўленне, але былі адтуль выбіты. Сам Нячай пачаў называць сябе "палкоўнікам беларускім". На занятай тэрыторыі старшына запісвала сялян і мяшчан у казакі, прымушала іх выконваць розныя павіннасці на карысць казацкага войска. Восенню 1658 г. на Беларусі разгарнулася барацьба паміж рускімі і ўкрінскімі войскамі. Для задушэння антырускіх выступленняў быў створаны спецыяльны карны атрад на чале з Лабанавым-Растоўскім, якому шляхам аблог і штурмаў удалося задушыць у 1659 г. супраціўленне ў Мсціславе, Рославе, Крычаве, Старым Быхаве. Ваеныя дзеянні вяліся ў раёне Коўна - Гродна. Гродна неаднойчы пераходзіла з рук у рукі і падвяргалася доўгім аблогам. Горад з прадмесцямі і фальваркамі быў дашчэнту зруйнаваны і спустошаны.

15.1.1660 г. войскі рускія ваяводы I. A. Xaванскага за 80 км ад Брэста пад Мальчай разбілі полк М. Абуховіча і штурмам узялі Брэст, адсюль планавалася рабіць рэйды ў глыб Польшчы, на Люблін і Варшаву. Былі зруйнаваны Шарашова і Камянец. У сакавіку Хаванскі адышоў пад Ляхавічы, аднак узяць Ляхавіцкі замак не здолеў. Прысланы на дапамогу атрад С. Змеева з Магілёва сітуацыю не палепшыў і быў перакінуты на аблогу Нясвіжа.

Вясной 1660 паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай быў заключаны Аліўскі мір, граніца паміж ВКЛ і Швецыяй прайшла па Зах. Дзвіне. Мір вызваліў значныя ваены