Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.

Курсовой проект - История

Другие курсовые по предмету История

йной.

Такім чынам царскі ўрад палічыў за лепшае вырашыць увесь комплекс унутраных сацыяльных, эканамічных і палітычных праблем шляхам развязвання вайны з сваім даўнім сапернікам Рэччу Паспалітай.

Напярэдадні вайны Расіяй была праведзена шмат дыпламатычных аперацый. Каб лакалізаваць ваенныя дзеянні і гарантаваць неўмешванне іншых дзяржаў з Масквы выехалі пасольствы ў Аўстрыю, Францыю, Швецыю, курляндыю, бранденбург, Данію, Галандыю і Венецыю. Расійскі ўрад дамагаўся ад гэтых краінаў “благожелательного нейтралитета” у выпадку вайны з Польшчай, а з боку Галандыі і Венецыі - дапамогі зброяй і грашыма. Аднак Расіі не ўдалося лакалізаваць вайну, бо Крымскае ханства і Швецыя мелі свае інтарэсы, суадносна, на Украіне і ў Прыбалтыцы. І якія таксама умяшаліся у канфлікт.

Таксама на беларускія землі прэтэндавала і украінская старшыня. Яе перш за ўсе цікавіла паўдневая частка Беларусі. Таму пытанне а вайне ўзнімала ўжо ў 1651 г., пад час перамоваў у Маскве. Аднак маскоўскі ўрад выслухаў гэтую прапанову без асаблівай увагі, бачачы ў казаках сваіх канкурэнтаў.

Тым не менш у лютым-сакавіку 1653 г. пытанне аб вайне было ўжо вырашана. Улетку 1653 г. цар накіраваў у Рэч Паспалітую пасольства на чале з князем Б. Рапніным-Абаленскім, нібы з мэтай прымірыць польскі ўрад з Багданам Хмяльніцкім згодна з умовамі Збароўскага замірэння. Сапраўднай жа мэтай было даведацца аб унутранным стане Рэчы Паспалітай. Спроба замірэння сустрэла рашучае адмаўлення, аднак ўтой жа час пасольства даведалася аб унутраной слабасці Польшчы. 1 кастрычніка 1653 г. Земскі сабор даў згоду, каб прыняць Украіну пад уладу Расіі, што азначала афіцыйнае абяўленне вайны Рэчы Паспалітай. І Расія пачала актыўныу падрыхтоўку да вайны.

У рашэнні Земскага сабора прычынай вайны называліся ганенні на праваслаўных веруючых і здзекі над святынямі праваслаўя. Аднак найбольш важкім аргументам Рэчы Паспалітай было разумение Масквой растучай унутранай слабасці. Амаль што шасцігадовая вайна казакоў і бунты сялян былі доказам нетрываласці асноў шляхецкай рэспублікі, тэндэнцыяй яе эканамічнага, палітычнага і ваеннага аслаблення. Гатоўнасць казацкіх сіл аказаць Расіі дзейсную дапамогу ў выпадку вайны з Польшчай у значнай ступені паніжала магчымую рызыку.

Урад цара разлічваў і на падтрымку на Беларусі. Вясной 1653 г. паслы ад Сечы ў Маскве запэўнівалі, што "гетман пошлет свои листы в Оршу, Могилев и иные города, к белорусским людям, которые живут за Литвой. И де белорусские люди тотчас учнут с ляхи битца, а будет их до 200 тысяч ".

Аб тым, што Расія рыхтуецца да вайны, добра разумелі і ў Рэчы Паспалітай. Каралеўскія універсалы прадпісвалі мясцовай адміністрацыі ўмацоўваць прыгранічныя гарады і замкі, павялічваць тутэйшыя гарнізоны. Быў абвешчаны спешны збор шляхецкага апалчэння на тэрыторыі Аршанскага павета.

Стратэгічныя планы рускага камандавання прадугледжвалі канцэнтраванне на лініі граніцы сіл агульнай колькасцю каля 75-80 тыс. чалавек, зведзеных у тры арміі.

Асноўныя сілы (больш за 40 тыс. чалавек) пад началам ваявод князя Я. Чаркаскага, князя Н. Адоеўскага і князя М. Цемкін-Растоўскага павінны былі захапіць Смаленск і далей наступаць на Барысаў.

Паўночнае крыло рускіх войск пад камандаваннем ваяводы Б. Шарамецева мела мэтай заняць Невель, Полацк і Віцебск.

Нарэшце, паўднёва-заходняя трупа ваяводы князя А. Трубяцкога павінна была дзейнічаць па лініі Мсціслаў-Барысаў. Казацкі гетман выдзеліў 20-тысячны атрад пад началам І. Залатарэнкі, які быў павінен дзейнічаць у паўднёва-заходніх паветах Беларусь Агульная задума рускага камандавання заключалася ў заняцці важных стратэгічных пунктаў на шляху да Вільні і магчымай абароне ад непрадбачаных дзеянняў з боку Швецыі, якая магла выступіць з Лівоніі.

У планах рускага камандавання, задумах Б. Хмяльніцкага, а таксама з боку польска-літоўскага камандавання Беларусь лічылася важным тэатрам ваенных дзеянняў. У раёне Оршы спешна фарміраваўся больш як 20 тыс. корпус наёмнікаў і каля 10 тыс. апалчэння мясцовай шляхты.Я. Радзівіл прыняў булаву віленскага ваяводы, а польным гетманам быў прызначаны В. Гансеўскі.

 

Глава II. Ваенныя дзеянні ў 1654-1655 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага

 

У ліпені 1654 г. руская армія ўступіла на тэрыторыю Беларусі, у хуткім часе заняла ўсё Полацкае ваяводства і Віцебскі павет. Падрыхтоўвалася аблога Смаленска. На паўночным напрамку армія Б. Шарамецева заняла 1 ліпеня Невель, 17 - Полацк, затым Дзісну. У сярэдзіне ліпеня рускія войскі авалодалі Друяй і Усвя-тамі. Адначасова быў абложаны Віцебск. Каля трох месяцаў цягнулася аблога горада. Яго гарнізон складалі некалькі тысяч салдат і значная колькасць шляхты, якая загадзя схавалася за гарадскімі сценамі. Напярэдадні царская армія авалодала Мсціславам, у якім быў размешчаны моцны гарнізон, падмацаваны шляхтай, пасля жорсткіх баёў горад быў амаль цалкам знішчаны.

Маскоўскі урад разглядаў Беларусь як будучую царскую вотчыну. Сацыяльнай апорай расійскіх феадалаў тут магла быць толькі шляхта, якую маскоўскія ўлады імкнуліся прыцягнуць на свой бок.

Гэтыя абставіны вызначылі мяккія адносіны да тых дваран, якія не змагаліся супраць рускіх войск. Выпадкі арышту і зняволення іх на пачатку кампаніі былі даволі рэдкімі.

Пасля ўзяцця Мсціслава руская армія авалодала таксама Копыссю, Дуброўнай і Оршай. 26 жніўня пасля доўгіх перагавораў, якія вялі рускія ваяводы з жыхарамі і гарнізонам акружанага Магілёва, горад капітуляваў. Армія Шарамец