Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.
Курсовой проект - История
Другие курсовые по предмету История
я сілы Рэчы Паспалітай, што былі кінуты супраць рускіх войск, якія пачалі цярпець паражэнні.18 чэрвеня Хаванскі быў разбіты каля Старой Мышы войскамі Сапегі, С. Чарнецкага, Палубенскага, Кміты, быў захоплены ўвесь рускі абоз.
З лета 1660 г. вайна ўступіла ў сваю апошнюю стадыю, яна стала набываць характер усенароднай, вызваленчай. На дапамогу Хаванскаму цар накіраваў 2 групоўкі войск Ю. A. i П.А. Далгарукіх. Іх дзеянні пад Барысавам, Шкловам і Магілёвам не маглі выратаваць агульную стратэгічную сітуацыю.8 кастрычніка паблізу Чавус адбыўся жорсткі бой войск ВКЛ з групоўкай Далгарукага, што перашкодзіла яго ўзяднанню з Хаванскім. У сярэдзіне кастрычніка 1660 г. Хаванскі зноў быў разбіты пад Талачыном, а ўвосень 1661 г. ён і А.Л. Ардын-Нашчокін пацярпелі новае паражэнне пад Кушлікамі на Полаччыне ад войск ВКЛ, якімі камандаваў Жаромскі.3 20 тыс. рускіх не больш за 1 тыс. чал. выратавалася, адступіўшы ў Полацк разам з Хаванскім і параненым Ардын-Нашчокіным. Сын Хаванскага трапіў у палон, было захоплена 9 гармат, сцягі, палкавы абраз i увесь абоз. У 1661 г. адбыліся перавароты ў Магілёве, Дзісне і Себежы, нарэшце была вызвалена Вільня.
З ВКЛ пачаўся масавы вываз стратэгічных запасаў прадуктаў, зброі, усяго каштоўнага. Паводле дакументаў, з Полацка, Віцебска, Дынабурга, Люцына, Рэжыцы, Марыенгаўза, гарадоў цэнтральнай і заходняй Беларусі, Коўна і інш. "церковные апараты, образы и книги и иные речи, а также прибытки, дела и амуницея и все оружья, и пеняжный скарб и хлебные запасы" вывозіліся. Адным са зборных пунктаў быў Барысаў. На Беларусі ад голаду пачалося людаедства, што было зафіксавана царскімі чыноўнікамі ў шмат якіх месцах. Гэтаму спрыялі і дзеянні казакоў Нячая, якія рабавалі вёскі і маёнткі, гвалтоўна запісвалі сялян у сваё войска, адбіраючы ў непакорных зямлю і ўчыняючы такім чынам нечуваны голад. Хмяльніцкаму на дзеянні яго казакоў у Беларусі даносілі, што не без іх удзелу ўзнік сярод тутэйшых жыхароў такі голад, "какова перед тем давно не слыхано: не токмо что мертвечину и всякую нечистоту, но и плоти человеческие едят... ".
У найцяжэйшую сітуацыю пастаяннага рабавання i наездаў ва ўмовах вайны трапіла беларускае сялянства. За права валодаць ім змагаліся розныя шляхецкія групоўкі, якія то прысягалі цару, то здраджвалі пасля першых паражэнняў рускай арміі; свае правы прадяўляла ва ўсходніх і паўднева-ўсходніх паветах украінская казацкая старшына; мяшчане гарадоў, якія прысягнулі цару, асабліва заможная іх частка, прыбірала да сваіх рук бліжэйшыя да гарадоў сёлы. Частка весак аддавалася служылай шляхце i казакам часова "на пракармленне", гэтыя паселішчы рабаваліся асабліва жорстка.
На тэрыторыі Магілёўшчыны, Гомельшчыны і часткова Віцебшчыны паміж рускай акупацыйнай адміністрацыяй і адміністрацыяй укрінскай казацкай старшыны пачаліся сутыкненні за права валодаць гарадамі, мястэчкамі і вёскамі. Казакі Хмяльніцкага лічылі, што занятыя імі раёны адносяцца да Украіны. У казацкае войска масава уступала сялянства і частка беларускіх мяшчан, якія хацелі пажывіцца за кошт шляхецкай маёмасці і зямельных надзелаў. Радавое цяглае сялянства трапіла ў пастку складанай і заблытанай палітыкі ваюючых бакоў і супярэчнасцей беларускай шляхты і мяшчанства, усяго "паспольства", якое да таго ж знаходзілася ў стане грамадзянскай вайны. Да ўсяго гэтага дадалася эпідэмія маравой пошасці, якая спустошыла значныя рэгіёны Беларусь У выніку на велізарных абшарах цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ўтварыліся зоны татальных спусташэнняў і абязлюджання: вёскі і палі зарасталі лесам, гінулі гарады і мястэчкі з усім комплексам эканомікі, духоўнай і матэрыяльнай культуры. Вайна падзяліла гараджан на прыхільнікаў цара і тых, хто застаўся верным сваёй дзяржаве, каралю і гарадскому магдэбургскаму праву.
Мяшчанства было таксама ўцягнута ў падзеі грамадзянскай вайны і несла велізарныя людскія страты. Прыйшоў у заняпад унутраны і знешні гандаль, які ўзяла пад жорсткі кантроль руская адміністрацыя, унутраны рынак запаланілі абясцэненыя рускія медныя грошы, насельніцтва не хацела прымаць і ўводзіць іх у абарачэнне.
Гандаль быў абкладзены царскай пошлінай, аднак традыцыі магдэбургскага самакіравання ў гарадах Беларусі царская адміністрацыя вымушана была захаваць, а таксама пацвердзіць правы гарадоў на навакольныя вёскі, набытыя ў ранейшыя часы за ратушныя грошы. Працяглая вайна, каласальныя разбурэнні і матэрыяльныя страты падарвалі казну ВКЛ і Польшчы. Войскам перасталі плаціць грошы. У ліпіні 1661 г. утварылася канфедэрацыя часткі польскіх войск, якая адмовілася падпарадкоўвацца каралю. Другую групоўку ўзначаліў С. Чарнецкі. У верасні 1661 г. сканфедэравалася войска ВКЛ на чале з Жаромскім і Катоўскім, з 22 тыс. чал. у яго ўвайшло 12 310 салдат, у асноўным наёмнікаў з еўрапейскіх краін, а таксама татарская харугва. Створанае войска адмовілася ваяваць, пакуль не атрымае заробленых грошай. У час армейскага бунту Жаромскі і Гансеўскі былі забіты салдатамі (замест Гансеўскага польным гетманам стаў М. Пац). Пасля выплаты доўгу (19 млн. злотых) канфедэрацыя 21.7 1663 г. спыніла сваю дзейнасць.
Ваенныя дзеянні на Беларугі ўвосень 1661 г. перапыніліся, бо паявілася надзея правесці мірныя перагаворы, якія адбыліся ў 1662 г., але закончыліся безвынікова (акрамя абмену ваеннапалоннымі). На Падзвінні войскі Рэчы Паспалітай вялі баі пад Віцебскам і Полацкам.9.7.1662 г. пасля 2 гадоў аблогі здаўся рускі гарнізон у Барысаўскім замку, а ў сярэдзіне снежня 1662 г. - Усвят. У 1663-64 гг. на Беларусі адбываліся