Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.

Курсовой проект - История

Другие курсовые по предмету История

»онскага былі высока ацэнены соймам Рэчы Паспалітай. Яму было вернута адабранае годам раней шляхецкае званне, а таксама падораны чын каменданта некалькіх паветаў.

У перыяд аблогі Магілёва далі знаць аб сабе разнагалоссі, якія існавалі паміж маскоўскім урадам і Г. Залатарэнкам. Нягледзячы на прамыя загады цара ісці на дапамогу рускаму гарнізону, казацкі гетман так і не выступіў з Новага Быхава, адгаворваўся то мара-замі, то вясеннім бездарожжам.

У канцы вясны 1655 г. пачалося новае наступление рускіх войск. Бітвы ў раёне Барысава, Слуцка, Свіслачы, Ашмян прынеслі перамогу рускай арміі. Армія пад камандаваннем ваяводы Я. Чаркаскага і казацкія "загоны" 3 ліпеня авалодалі Менскам, а войска А. Трубяцкога ўзяло Клецк, Слонім. У канцы ліпеня на тэрыторыі Ашмянскага павета сустрэліся асноўныя сілы рускай і польска-літоўскай армій.26 ліпеня адбылася рашаючая бітва, у выніку якой войска Я. Радзівіла было рассеяна. Дарога на Вільню - сталіцу ВКЛ - была адкрыта.31 ліпеня была ўзята Вільня, а ў жніўні - Гродна і Коўна.

Да восені ўся тэрыторыя Беларусі была занята рускім войскам і казацкімі атрадамі, якія авалодалі Давыд-Гарадком і Столінам. Толькі Слуцк, Пінск, Стары Быхаў і Бярэсце, дзякуючы моцным гарнізонам, знаходзіліся пад кантролем польска-літоўскіх сіл.

Царскі урад вырашыў, што прыспеў час анексіраваць усходнюю частку ВКЛ, дзе значная колькасць насельніцтва прытрымлівалася праваслаўя. Дзеля ідэалагічнага абгрунтавання анексіі рускія ўлады ўкаранялі назвы "Белая Русь" у адносінах да сучаснай усходняй Беларусі і "беларусцы" у адносінах да літвінаў-праваслаўных, хаця ў ВКЛ гэтая назва не ўжывалася. Нейкі час у Маскве і ў царскім войску абмяркоўвалася ідэя стварэння "Вялікага княства Белая Русь" з Аляксеем Раманавым на чале. Аднак у рэшце рэшт было вырашана проста захапіць большую частку беларускіх зямель.4 верасня Аляксей Міхайлавіч прыняў тытул самадзержца "всея Великия и Малыя і Белыя России".

На Беларусі пашырыўся антырускі настрой. Вострае незадавальненне праяўляла насельніцтва гарадоў, якія ва ўмовах вайны, шматлікіх пабораў і кантрыбуцый, рабаўніцтва ваюючымі бакамі, прыходзілі ў заняпад.

Восенню 1655 г. зноў абвастрыліся адносіны паміж рускім бокам і казацкім гетманам I. Залатарэнкам. Апошні кляўся ў вернасці цару, а адначасова рабіў перашкоды ў перадачы занятых у ходзе вайны Чачэрска, Мсціслава, Чавус і іншых гарадоў і мястэчак у паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі пад кіраванне царскіх ваяводаў. Узаемаадносіны яшчэ больш пагоршыліся, калі стаў вядомы змест тайнай перапіскі, якую падтрымліваў Залатарэнка з саноўнікамі Рэчы Паспалітай.

Пасля ранення і смерці гетмана у кастрычніку 1655 г. пачаліся хваляванні радавых казакоў. Супраць іх былі пасланы рускія карныя атрады. У выніку большая частка казакоў вярнулася ва Украі-ну, а рэшткі ўліліся ў рады царскай арміі.

Цяжкае паражэнне польска-літоўскіх войск на Беларусі і Украіне спакусіла шведскага караля Карла X здзейсніць свае планы, узяць пад поўны кантроль усё ўзбярэжжа Балтыкі, уключаючы Польскае Паморе. Калі руская армія увайшла ў Вільню, шведскія войскі пад началам М. Дзелагардзі ўварваліся з Лівоніі ў паўночныя раёны Літвы. Адначасова шведскі дэсант захапіў Познань, Кракаў і ў жніўні 1656 г. Варшаву. У канцы верасня шведы занялі значную частку Польшчы і Літвы.

Гэтыя падзеі кардынальным чынам змянілі ход вайны. Рэч Паспалітая апынулася на грані ваенна-палітычнай катастрофы. Кароль Ян Казімір выехаў на поўдзень краіны. Магнаты і шляхта былі пастаўлены перад дылемай выбару на карысць шведскай або расійскай арыентацыі. Карл X абвясціў сябе польскім каралём, а некаторыя вышэйшыя саноўнікі Рэчы Паспалітай сталі васаламі шведскага караля. Ад імя кіруючых колаў Літвы канцлер Я. Радзівіл і гетман В. Гансеўскі ў жніўні 1655 г. падпісалі дагавор аб прызнанні пратэктарату Швецыі над Вялікім княствам Літоўскім з захаваннем правоў і прывілеяў магнатаў, шляхты і каталіцкага кліру.

Пагроза манапольнага панавання Швецыі на ўсім узбярэжжы Балтыйскага мора, захоп ёю значнай тэрыторыі Літвы і Польшчы прымусілі рускага цара рыхтавацца да вайны з новым праціўнікам. Цар і яго акружэнне лічылі, што асноўныя мэты, якія былі пастаўлены напярэдадні вайны з Рэччу Паспалітай, былі дасягнуты. Польшча і Літва прадстаўляліся цяпер менш небяспечнымі, чым Швецыя. Ваенныя дзеянні супраць іх былі прыпынены.

 

Глава III. Ваенныя дзеянні ў 1656-1667 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага

 

Умяшанне ў вайну Швецыі нечакана паспрыяла наладжванню адносін паміж Расіяй і ВКЛ. Пасля перагавораў Корвін-Гансеўскага з баярынам Ліхаровым восенню 1655 г. ваеныя дзеянні на Беларусі былі спынены.

Наступны 1656 г. быў для ВКЛ і Каралеўства Польскага выключна цяжкім. Шведскі сойм даў Карлу X вялікія сродкі для вайны з Рэччу Паспалітай. Швецыя планавала захапіць не толькі Заходнюю Прусію, але і ўсю Польшчу, Лівонію ў складзе ВКЛ, незанятыя рускім войскам паўночныя раёны ВКЛ, не дапусціць выбрання на польскі трон Аляксея Міхайлавіча і ўключэння ў склад Рускай дзяржавы ВКЛ і Польшчы.18.8.1655 г. Радзівіл абвясціў акт аб падпарадкаванні ВКЛ Швецыі, а 20 кастрычніка ў Кейданах была падпісана унія ВКЛ са Швецыяй. Саюзныя дзяржавы мелі аднаго, шведскага, караля, які абавязваўся шанаваць шляхецкія свабоды і прывілеі, апекавацца касцёлам. Шведы займалі Літву, якая абавязвалася пастаўляць іх войску фураж і правіянт. Шведская армія колькасцю каля 10 тыс. чал. згрупавалася ў Інфлянтах, яе ўзнача?/p>