Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.
Курсовой проект - История
Другие курсовые по предмету История
баі мясцовага значэння, якія абвастрыліся летам 1664 г. Атрады рускіх войск дзейнічалі пад Магілёвам, Віцебскам і Полацкам, каля напаўразбураных Шклова і Копысі. Войска Хаванскага зноў пацярпела паражэнне пад Віцебскам, які быў акружаны атрадамі Рэчы Паспалітай.1.6 1664 г. у Дубровічах на Смаленшчыне (паміж Красным і Звяровічамі) пачаліся мірныя перагаворы. Прадстаўнікі Рэчы Паспалітай настойвалі на заключэнні вечнага міру накшталт Паляноўскага міру 1634 г., аднак Расія не прыняла такіх умоў. Перагаворы перапыніліся, аднавіліся ў жніўні, а ў верасні 1664 г. былі адкладзены да 1665 г.
У красавіку 1666 г. у в. Ануфрыева каля Мсціслава мірныя перагаворы аднавіліся. Яны адбываліся ў час паўстання Е. юбамірскага супраць каралеўскай улады, што ўмела выкарыстаў рускі бок. Летам 1666 г. група войск пад камандаваннем Я.К. Чаркаскага, І.С. Празароўскага і І.А. Варатынскага заняла Шклоў і Копысь, зрабіла спробу ўзяць Магілеў, але беспаспяхова. Пасля гэтага мірныя перагаворы працягваліся і завяршыліся падпісаннем Андросаўскага пераміря 1667 г. на 13 гадоў (да чэрвеня 1680 г).
Заключэнне
Можна зрабіць выснову, што вайна Расіі з Рэччу паспалітай 1654 - 1667 гг. мела выразны захопніцкі характар. На тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага рускі ўрад імкнуўся ўсталяваць акупацыйны рэжым.
Аднак у вайне 1654 - 1667 гг. рускі урад не дасягнуў сваіх галоўных мэт: ен не змог далучыць да Расіі Беларусь і Правабярэжную Украіну, пацярпела крах ідэя набыць новыя землі для баяр і дваран Расіі, а галоўнае - цар Аляксей Міхайлавіч не змог заняць трон Рэчы Паспалітай, далучыць яе да Расіі.
Поўную няўдачу пацярпела імкненне украінскай казацкай старшыны - далучыць да Украіны землі Беларускага Падняпроўя і Пасожжа.
Для Беларусі вайна 1654 - 1667 гт. абярнулася трагічнымі вынікамі. У межах прыкладна цяперашняй тэрыторыі краіны колькасць жыхароў зменшылася больш чым напалову: калі ў 1648 г. яна складала 2 млн.900 тыс., дык у 1667 - 1 млн.350 тыс. чалавек. Асабліва пацярпелі ўсходнія і паўночныя паветы, у якіх засталося менш 1/3 даваеннага насельніцтва. Мястэчкі і вёскі былі спалены, парады - абрабаваны і разбураны. Для аднаўлення гаспадаркі не хапала людзей, не было рабочай жывёлы. Каб хоць неяк паспрыяць аднаўленню зруйнаваных гарадоў, Сойм Рэчы Паспалітай вызваліў 20 з іх ад падаткаў і розных абавязкаў.
У самым глыбокім заняпадзе апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Пасля вайны больш паловы ранейшых плошчаў ворыўнай зямлі не апрацоўвалася. У раёнах, якія найбольш пацярпелі, пусткай ляжала амаль усе поле. Напрыклад, у Віцебскай эканоміі ў 1667 г. некранутымі засталіся 74% зямлі, а на ўсё Мсціслаўскае ваяводства такіх закінутых палёў збіралася да 70%. I праз дзесяць пасляваенных гадоў становішча мала палепшылася: напрыклад, у Дубровенскім графстве, Прапойскім і Крычаўскім староствах у запусценні знаходзілася каля 2/3 усіх сялянскіх гаспадарак.
Яшчэ доўга бязлюднымі заставаліся вёскі, зарастала хмызняком і лесам колішняе ворыва. Каб не памерці з голаду, сяляне часам і пасля вайны пакідалі свае абжытыя мясціны і адыходзілі ў іншыя землі. Як у дэмаграфічным, так і ў эканамічным плане гэтая вайна стала самай стратнай для Беларусі. Яна адкінула край далека назад.
Краіну разрабавалі. Былі вывезены шматлікія культурныя каштоўнасці, былі знішчаны шматлікія каштоўнасці. Беларусь згубіла шмат майстроў рамеснай працы еўрапейскага ўзроўню.
Таксама можна казаць, што Рэч Паспалітая прышла ў заняпад і гэту вайну можна лічыць першым штуршком да знікнення Рэчы Паспалітай як дзяржавы ў будучым.
Літаратура
- Акты, издаваемые Виленскою комиссию для разбора древних актов. Т.34. Вильно, 1909.
- Белоруссия в эпоху феодализма. Т.2. С середины XVII по XVIII века. До воссоединения с Россией. Мн., 1960.
- Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах / Пад. рэд. А.Ф. Вішнеўскага. Мн., 1998.
- История Беларуси в документах и материалах / Авт. - Сост.: И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. Мн., 2000.
- Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г. / Сост.: А.П. Игнатенко, В.Н. Сидорцов. Мн., 1977.
- Абецедарский А.С. Белоруссия и Россия. Очерки русско-белорусских связей второй половины XVI-XVII вв. Мн., 1978.
- Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862-1918). Вільня, 2000.
- Галактионов И.В. Из истории русско-польского сближения в 50-60-х годах XVII в. Саратов, 1960.
- Гісторыя Беларусі. Ч.1. Са старажытных часоў да канца XVII ст. Пад рэд.І.П. Крэнь і інш. Мн., 2000.
- Гісторыя Расіі з старажытных часоў да 1917 г. Гродна, 1993.
- Грыцкевіч А. Гісторыя геапалітыкі Беларусі. // Спадчына. 1994. № 1.
- Грыцкевіч А.П. Вялікае княства Літоўскае. // Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі". Т.2. Мн. 1994.
- Дзмітрачкоў П.Ф. Беларусь ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Ч.2. Магілеў, 1997.
- Заборовский Л.В. Россия, Речь Посполитая и Швеция в середине XVII в.: Из истории международных отношений в восточной и Юго-Восточной Европе. М., 1981.
- История Швеции. М., 1974.
- Ластоўскі В. Кароткая гісторыя Беларусі. Мн., 1993.
- Мальцев А.Н. Россия и Белоруссия в середине XVII в. М., 1974.
- Мунчаев Ш.М., Устинов В.В. История России. М., 2000.
- Нарысы гісторыі Беларусі.Ч.I. Мн., 1994.
- Саганович Г. Невядомая вайна. Мн., 1995.
- Ткачоў М. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 // Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі”.Т. II. Мн., 1994.