Устарэлыя словы ў творах Людмілы Рублеўскай
Дипломная работа - Иностранные языки
Другие дипломы по предмету Иностранные языки
?най вадкасцю і прыхапіў з сабою на баль да пана старосты мсцібогаўскага Рыгора Валовіча.
Фрэйліна (ням. frlein) - (уст.) дзяўчына дваранскага паходжання, якая знаходзіцца пры царыцы, каралеве, прынцэсе.
З чорна-белай рэпрадукцыі не вельмі добрай якасці на Паліну паглядала вялізнымі вачыма Аляксандра Смірнова-Расэт, былая імператарская фрэйліна.
3) Назвы старажытнай зброі
Апісанне падзеяў паўстання 1863 года не можа абыйсціся без згадвання назваў старажытнай зброі. Паводле паходжання ўсе гістарызмы гэтай групы запазычаныя.
Буздыган (турэцк. buzdy=нішчыць) - старажытная зброя; разнавіднасць булавы.
На сцяне, на фоне вясёлкавага кіліма, паблісквала, быццам суровыя вочы старых вояў, зброя - шаблі, мушкеты, нават буздыган.
Мушкет (ст.-бел. мушкетъ (1616 г.) ад ст.-польск. muszkiet< франц. mousquet [тс]) - (гіст.) старажытнае буйнакалібернае ружжо з кнотам для запальвання пораху.
У сучаснай польскай мове - (гіст.) мушкет.
На сцяне, на фоне вясёлкавага кіліма, паблісквала, быццам суровыя вочы старых вояў, зброя - шаблі, мушкеты, нават буздыган.
Штуцэр (ням. stuzen) - старажытная ваенная стрэльба з вінтавымі нарэзамі ў ствале.
А мужык, узброены штуцэрам, наўрад ці стане ламаць язык Санта-Лючыяй.
4) Назвы старажытнага адзення
Апісанне побыту беларускай шляхты будзе няпоўным без назваў адзення. Адзенне шляхты было першым, што выдзяляла прадстаўнікоў вышэйшага саслоўя ў натоўпе, яму заўсёды прыдзялялі асаблівую ўвагу. Лексемы,якія сустракаюцца ў творах трапілі ў беларускую мову праз пасярэдніцтва старапольскай мовы з італьянскай<арабскай і венгерскай моў.
Жупан (польск. zupan, ад іт. giuponne [сялянскі пінжак з грубай тканіны] <giuppa[кофта, кабат] < араб. dzubban[сукня з воўны]) - старадаўняе верхняе мужчынскае адзенне з каляровага сукна са стаячым каўняром і вузкімі рукавамі, якое насіла польская, беларуская і ўкраінская шляхта.
Цэхі гандляроў і рамеснікаў выходзілі кожны са сваім штандарам, у яркіх жупанах ды куртках.
Кунтуш (ст.-бел. кунтушъ запазычаны з польск. kontusz , ад венг.knts)- старадаўняе верхняе мужчынскае адзенне (апраналі на жупан) у выглядзе кафтана з шырокімі разрэзанымі адкіднымі рукавамі, якое насіла польская, беларуская і ўкраінская шляхта.
У сучаснай польскай мове - кунтуш.
Шляхціц у кунтушы падкруціў няцвёрдаю рукою руды вус.
Чамарка - (аўт.) шэрая паўстанцкая світка; (гіст.) старажытае адзенне тыпу казакіна.
Потым старанна абцёр знойдзены гадзіннік крысом чамаркі, паўстанцкай шэрай світкі.
5) Назвы старажытных падаткаў і павіннасцяў
Павіннасці залежных сялян былі асновай эканомікі старажытай Беларусі. Гэтым і тлумачыцца прысутнасць іх назваў у творчасці Рублеўскай.
Пашчына - (гіст.) пры прыгонным праве: дармавая прымусовая праца сялян на пана.
Ты неяк пытаўся, чаму нашыя сяляне не адрабляюць паншчыну, а толькі плацяць чынш.
Чынш (польск. czynsz, ад ням. zins) - (гіст.) натуральны і грашовы збор, які зямельныя ўласнікі бралі з прыгонных сялян (на Беларусі ў 15-19 ст.).
У сучаснай польскай мове - 1 (уст.) чынш, арэндная плата. 2 плата (кватэрная).
Ты неяк пытаўся, чаму нашыя сяляне не адрабляюць паншчыну, а толькі плацяць чынш.
6) Назвы прадпрыемстваў і ўстаноў
Слова карчмапаходзіць з праславянскай мовы, слова маёнтак - з польскай, мануфактура - з латыні праз пасярэдніцтва старапольскай.
Карчма (ст.-бел. корчма, ад прасл. *krъkati[прагна есці, жэрці]) - пітны дом з начлегам у дарэвалюцыйнай Беларусі, на Украіне і ў Польшчы.
Каля Ёселевай карчмы раслі ліпы і клёны, светлыя, прыветныя дрэвы.
Маёнтак (ст.-бел. маетокъ (16 ст.) было заменена польскай формай majatek) - панскі двор разам з зямельнымі ўладаннямі.
У сучаснай польскай мове - 1 маёмасць. 2 маёнтак, двор, гаспадарка.
Вось, напэўна, і мяжа маёнтка.
Мануфактура (ст.-польск. manufactura, ад с.-лац. manufactura< лац. manus= рука +facere= рабіць) - (уст.) фабрыка, пераважна тэкстыльная.
Пад вокнамі залы тоўпіліся звонкагалосыя дзеўкі з мануфактуры па вырабу габеленаў.
7) Рознае
У гэтую групу ўваходзяць словы з абсалютна рознай семантыкай, якія выкарыстоўваюцца пісьменніцай для перадачы рэалій другой паловы 19-га стагоддзя. У групе пераважае спрадвечнабеларуская лексіка і словы, засвоеныя з польскай мовы ці праз яе пасярэдніцтве.
Батлейка (польск. betlejka, ад Betleem = польская назва горада Віфлеема) - (уст.) пашыраны і папулярны ў мінулыя часы на Беларусі перасоўны лялечны тэатр; з канца 1980-х гадоў робяцца спробы адрадзіць паказы батлейкі.
Можна было падзівіцца на батлейку.
Бізун (польск. bizun, ад венг. bizong = так, сапраўды [словы, якія паўтаралі тыя, каго лупцавалі]) - (уст.) плецены з раменных палосак арапнік, або вітая з ільну, канапель тоўстая пуга.
У сучаснай польскай мове - бізун, пуга.
А потым няшчаснага бізунамі ганялі па крузе, пакуль усе вантробы не наматаюцца на ствол.
Вадзянік - (уст.) у народных паверях - уладар вадаёмаў, які жыве ў вадзе.
Пярсцёнак з роўнаканцовым крыжам халадзіў палец, нібыта падарунак вадзяніка.
Дзядзінец - (гіст.) цэнтральная частка старажытнага горада, умацаваная валамі, а пазней мураванымі сценамі і драўлянымі вежамі.
Тут сэрца горада, тут яго дзядзінец, Замчышча…
Кулага - (