Устарэлыя словы ў творах Людмілы Рублеўскай

Дипломная работа - Иностранные языки

Другие дипломы по предмету Иностранные языки

м устарэлых слоў. Адна з праблем, якая ўздымаецца ў рамках гэтай тэмы - гэта праблема размежавання гістарызмаў і архаізмаў. Асабліва востра гэтая праблема, думаецца, стаіць сёння, калі грамадства, разумеючы неабходнасць вяртання сваёй спадчыны, часам неабдумана ўводзіць ва ўжытак некаторыя словы. Мы не будзем спыняцца на гэтай праблеме падрабязна, бо гэтая тэма, на наш погляд, заслугоўвае асобнага даследавання. Скажам толькі, што праблем рознага характару ў вывучэнні ўстарэлай лексікі на сённяшні дзень шмат.

Проза Людмілы Рублеўскай, на жаль, пакуль застаецца па-за ўвагай даследчыкаў літаратуры, хаця паводле сваіх мастацкіх вартасцяў яна не саступае лепшым творам айчыннай гістарычнай літаратуры.

Актуальнасць нашага даследавання заключаецца ў наступным: мова твораў Рублеўскай - адзін з недастаткова вывучаных аспектаў творчасці пісьменніцы.

Вывучэнне мовы акрэсленых твораў дазволіць пашырыць веды як пра творчасць самой пісьменніцы, так і пра развіццё і станаўленне беларускай літаратурнай мовы.

Мэта нашай работы - аналіз лексіка-семантычных і стылістычных асаблівасцяў устарэлых слоў у творах Л. Рублеўскай.

Зыходзячы з гэтай мэты, мы ставім наступныя задачы:

Выявіць з найбольшай паўнатой абём устарэлых слоў у акрэсленых творах Людмілы Рублеўскай.

Апісаць лексіка-семантычныя асаблівасці гістарызмаў і архаізмаў як разрадаў устарэлых най менняў.

Вызначыць стылістычную функцыю ўстарэлых слоў у творах пісьменніцы.

устарэлый слово лексіка стылістычный

 

2. Асноўная частка

 

Лексічная сістэма сучаснай літаратурнай беларускай мовы ахоплівае многія сотні тысяч слоў, розных, як па часе ўзнікнення, так і па паходжанні. Фарміраванне яе, як і самой беларускай мовы, непарыўна звязана з гісторыяй народа: адпаведна таму, як адбывалася фармаванне народа на стадыях рода, племені, народнасці і нацыі, ішло развіццё і беларускай мовы. Гэтую складаную гісторыю мова адлюстравала ў сваім слоўнікавым складзе. Немалую ролю ў гэтым складзе адыгрывае і ўстарэлая лексіка, аналіз якой таксама ў пэўнай ступені дазваляе прасачыць і гісторыю народа, і асаблівасці развіцця яго мовы.

Устарэлыя словы - гэта лексічныя адзінкі, якія выйшлі з актыўнага складу лексікі і зрэдку ўжываюцца ў сучаснай мове (войт, харугва, залатар, жупан, маршалакі інш.). Сэнс большасці такіх лексем зразумелы кожнаму. Знікненне з ужытку слоў і асобных іх значэнняў - складаная зява, вынік працяглага працэсу, калі слова з актыўнага слоўнікавага запасу пераходзіць у пасіўны, робіцца ўстарэлым і праз пэўны час выходзіць са слоўнікавага запасу сучаснай мовы, становіцца старажытным. Некаторыя з такіх лексем пакінулі свае сляды ў аднакарёвых вытворных словах сучаснай мовы: лепа (добра) - лепшы, стрый (дзядзька па бацьку) - стрыечны; у фразеалагізмах, дзе значэнні іх як асобных слоў сціраецца: пыталь (раней абазначала машыну для пытлявання пшаніцы) - дацьпытлю, кол (невялікі ўчастак ворнай зямлі, надзел каля хаты) - ні кала ні двара.

Архаізацыя слоў не звязаная з іх паходжаннем: у разрад устарэлай лексікі пераходзяць як спрадвечнабеларускія словы (дзясніца, рала, травень, чало і інш.), так і запазычаныя (аэраплан, вакацыі, атрамант, тастамент і інш.). Словы выходзяць з актыўнага ўжытку і становяцца ўстарэлымі па розных прычынах. Адны з іх сталі ўстарэлымі таму, што ў выніку няспыннага развіцця грамадства зніклі асобныя прадметы, зявы рэчаіснасці, а разам з імі зніклі і іх назвы. Другія словы зрабіліся ўстарэлымі, таму, што замест іх у мове зявіліся новыя найменні. У залежнасці ад гэтага ўстарэлыя словы падзяляюцца на гістарызмы і архаізмы, якія, у сваю чаргу, маюць свае тыпы.

Устарэлая лексіка часам узнаўляецца ў мове і з пасіўнага запасу пераходзяць у актыўны слоўнік (гарбата, спадар, рада,гімназія, міністр, пагоны і г. д.).

 

.1 Лексіка-семантычная характарыстыка гістарызмаў

 

Гістарызмы - словы, якія называюць рэчы, зявы, што выйшлі з ужытку, сталі гісторыяй. Яны не маюць сінонімаў у сучаснай мове. У творах Людмілы Рублеўскай намі зафіксавана 40 гістарызмаў. У залежнасці ад семантыкі яны могуць быць абяднаныя ў розныя прадметна-тэматычныя групы.

1) Назвы даўнейшых органаў кіравання, сацыяльных зяў

Як і абсалютная большасць даследаваных найменняў, гістарызмы з гэтай групы зявіліся ў складзе беларускай мовы ў 15 - 17 стагоддзях, у эпоху Вялікага княства Літоўскага, калі наша краіна актыўна падтрымлівала палітычныя, эканамічныя і культурныя сувязі з усёй Еўропай, перш за ўсё з Польшчай і Германіяй.Гэтым тлумачыцца вялікая доля паланізмаў і германізмаў у складзе беларускай устарэлай лексікі.

Лексемы гэтай групы адрозніваюцца паводле паходжання: слова брацтва - агульнаславянскае, магістрат - прыйшло з латыні, а слова цэх прыйшло з нямецкай мовы праз пасярэдніцтва польскай.

Брацтва (ст.-бел. братство, брацтва, брацство, брацтво) - (гіст.) царкоўная або рэлігійная абшчына.

Тады і абядналіся мінскія праваслаўныя ў брацтвы.

Магістрат (лац. magistratus=улада, кіраўніцтва)- (гіст.) выбарнае ўпраўленне ў гарадах Расіі, ад Пятра 1 да 1885 г., якое ведала судова-адміністрацыйнымі і падатковымі справамі.

Гэта значыць, што кіраваў цяпер не кароль, а магістрат.

Цэх (польск. cech, ад ням. zeche) - (гіст.) гарадская арганізацыя рамеснікаў ?/p>