Сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае развіццё Рэспублікі Беларусь на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў

Информация - История

Другие материалы по предмету История

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае развіццё Рэспублікі Беларусь на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў

 

Змест

 

1. Тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1990-2000 гг

2. Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця і беларуская мадэль сацыяльна-арыентаванай эканомікі

3. Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг. і яе рэалізацыя. Узрастанне ролі навукі на шляху да інфармацыйнага грамадства

4. Месца рэлігіі ў духоўным жыцці Рэспублікі Беларусь: узаемаадносіны дзяржавы і царквы

5. Культурнае развіццё беларускага народа

Спіс выкарыстаных крыніц

 

 

1. Тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1990-2000 гг.

 

Працэс набыцця Рэспублікай Беларусь рэальнага суверэнітэту супаў у часе з рэзкім пагаршэннем яе сацыяльна-эканамічнага становішча. Сістэма кіравання ўсім народнагаспадарчым комплексам аказалася разбалансаванай. Парушыліся сувязі паміж рэспублікамі, а разам з імі пастаўкі паліва і сыравіны, збыт гатовай прадукцыі. У выніку за 19911994 гг. выпуск прамысловай прадукцыі ў рэспубліцы скараціўся на 31 %. Сабекошт прадукцыі сельскай гаспадаркі знізіўся, а разам з ім і попыт калгасаў на тэхніку і ўгнаенні. Хранічны недахоп сродкаў на выхад з крызісу ўскладняўся наступствамі Чарнобыльскай катастрофы, якія забіралі каля 16 % рэспубліканскага бюджэту.

Адмоўным тэндэнцыям у развіцці народнай гаспадаркі паспрыяў і Савет міністраў на чале з прэмерам В. Кебічам, які ўзяў на ўзбраенне ліберальныя метады эканамічных пераўтварэнняў і пераклаў асноўны цяжар па іх ажыццяўленні на плечы працоўных (шокавая тэрапія). У выніку, нягледзячы на дэфіцыт прадуктаў і тавараў першай неабходнасці, кошт на іх рэзка ўзрос. У адрозненні ад многіх саюзных рэспублік, беларускі ўрад замарудзіў з увядзеннем нацыянальнага плацёжнага сродку. У выніку грамадзяне былога СССР імкнуліся патраціць савецкія рублі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, купляючы ўсё, што было ў продажы ад тэлевізараў да будаўнічых матэрыялаў. Каб зменшыць вымыванне тавараў, давялося абмежаваць іх набыццё праз увядзенне талонаў і адмысловых спажывецкіх кніжак. Толькі ў 1992 1995 г. у нашай краіне стаў уводзіцца свой беларускі рубель.

Пасля зацверджэння Вярхоўным Саветам праграмы ажыццяўлення эканамічных рэформ, частка насельніцтва спрабавала скарыстаць свае сілы ў новых формах гаспадарання. Так, вяскоўцы і гараджане набывалі права на ўтварэнне фермерскіх гаспадарак. У 1991 г. Савет Міністраў ініцыіраваў перадачу часткі дзяржаўнай уласнасці працоўным калектывам і прадпрымальнікам. Да канца 1992 г. было перададзена 190 прадпрыемстваў. Актыўную ролю на беларускім рынку сталі адыгрываць замежныя бізнесмены, якія з 1991 па 1995 гг. стварылі 889 уласных і 1 836 сумесных з беларусамі прадпрыемстваў.

На хвалі развіцця рынку ўдалося ўзбагаціцца тым, хто быў бліжэй да ўлады і мог за атрымаць ільготны крэдыт у банку, каб затым набыць на яго тэхніку, нерухомасць і г. д. Асноўная ж маса ўкладчыкаў ашчадных банкаў не мелі магчымасці забраць свае грошы і ў выніку гіперінфляцыі цалкам іх страцілі. Прэмер В. Кебіча выявіў сваю некампетэнтнасць у пытаннях зняцця сацыяльнай напружанасці і вываду народнай гаспадаркі з крызісу, тым не менш выставіў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкія выбары.

Заняпад эканомікі здолела прыпыніць група новых палітыкаў і эканамістаў, якая прыйшла да ўлады разам з Прэзідэнтам А. Лукашэнкам. 30 верасня 1994 г. прапанаваная імі праграма выхаду з крызісу была ўхвалена Вярхоўным Саветам рэспублікі. Дзякуючы ёй, ужо ў 1995 г. абвал вытворчасці быў прыпынены, але ў перспектыве належала прадпрыняць значныя намаганні, каб пераламаць сітуацыю да лепшага, бо да гэтага часу валавы ўнутраны прадукт Рэспублікі Беларусь склаў 65, 2 %, а рэальныя даходы яе насельніцтва толькі 60 %.

У ліку першых мерапрыемстваў Прэзідэнта былі: скасаванне неабгрунтаванай прыватызацыі дзяржаўнаё маёмасці і барацьба з карупцыяй. Да канца 1995 г. была створана нацыянальная крэдытна-грашовая і банкаўская сістэма, пачала фарміравацца ўласная мадэль эканамічнага развіцця сацыяльна арыентаванага тыпу. Гэтыя навацыі і перспектывы знайшлі ўвасабленне ў Асноўных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 19962000 гады, якія былі ўхвалены ў кастрычніку 1996 г. Усебеларускім народным сходам.

Велізарную дапамогу ў стабілізацыі беларускай эканомікі аказаў Прэзідэнт і ўрад Расійскай Федэрацыі. У многім дзякуючы ёй, у 1996-1999 гг. намеціліся станоўчыя тэндэнцыі ў росце ВУП, тавараў народнага спажывання, інвестыцый і тавараабароту. Так, у параўнанні з 1995 г., 1998 год даў прырост ВУП 122,6 %, прадукцыі прамысловасці 137,7 %, рознічнага тавараабароту 193,9 %, інвестыцый у асноўны капітал 132,2 %. Разам з тым яшчэ заставалася вострай праблема стратных прадпрыемстваў, якія ў 1998 г. складалі ў прамысловасці 11 %, а таксама адставанне вытворчасці сельгаспрадуктаў.

Вынікам напружанай працы беларускага народа пад кіраўніцтвам Прэзідэнта і падначаленага яму ўрада зрабіліся першыя істотныя дасягненні ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі. Так, у 2000 г. па асноўных паказчыках (ВУП, узровень жыцця і інш.) Рэспублікі Беларусь першай на постсавецкай прасторы выйшла на паказчыкі перадкрызіснага 1990 г.і стварылі аснову для яе далейшага дынамічнага развіцця.

 

2. Нацыянальная стратэгія ўстой