Сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае развіццё Рэспублікі Беларусь на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў

Информация - История

Другие материалы по предмету История

°ндлю ўзрос з 15, 7 млрд. дол. да 30, 3 млрд. дол., а за дзесяць год амаль у 3, 5 раза. 43% беларускага экспарту ішло ў Еўропу і 36 % у Расію. Былі створаны спрыяльныя ўмовы для дзейнасці замежных інвестараў, налічваюцца каля 3, 5 тыс. кампаній, арганізаваных з удзелам інвестараў з 90 краін свету. Пачынаючы з 2002 г., на Беларусь паступіла больш 4,6 млрд долараў інвестыцый.

Важнейшым доказам жыццядзейнасці беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі служаць паказчыкі росту даходаў насельніцтва. Так, з 2001 па 2005 гг. яны выраслі на 76, 5 % (пры плане 58 63 %), а рэальная заработная плата на 103, 3% (пры плане 80-85 %). Заданне ўраду давесці да канца 2005 г. узровень сяредняй заработнай платы па краіне да 250 дол. ЗША ў эквіваленце. Тэмпы інфляцыі ў Рэспубліцы Беларусь апынуліся ніжэй, чым у Расійскай Федэрацыі і Украіне. Беларускі рубель у адносінах да долара і расійскага рубля таксама ўмацаваўся.

Такім чынам, Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 20012005 гг., складзеная на прынцыпах функцыянавання ўласнай мадэлі, была паспяхова выканана і нават перавыканана. Грамадства зробіла ўпэўнены крок у напрамку пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі.

3. Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг. і яе рэалізацыя. Узрастанне ролі навукі на шляху да інфармацыйнага грамадства

 

Курс на паляпшэнне жыцця народа быў замацаваны ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг., зацверджанай Указам Прэзідэнта № 384 ад 12 чэрвеня 2006 г. У прыватнасці, азначаная пяцігодка мусіла зрабіцца важным этапам па дасягненні стратэгічнай мэты развіцця краіны павышэння дабрабыту на аснове рацыянальнай занятасці насельніцтва, яго сацыяльнай абароненасці да ўзроўню перадавых краін. Плануецца павелічэнне ВУП на ўзроўні 146155 % да папярэдняга пяцігадовага перыяду. Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва павінны ўзрасці на 46-56 %, рэальная заработная плата на 52-58 %.

Рэалізацыі палажэнняў Праграмы паспрыяла апрабаваная сацыяльна-эканамічная мадэль, у тым ліку, узважаная палітыка прыватызацыі. Так, пры акцыяніраванні прадпрыемстваў буйнейшыя з іх засталіся ва ўласнасці дзяржавы. Менавіта дзяржаўныя прадпрыемствы выпрацоўваюць 75 % ВУП. Найбольш прыбытковыя з іх, якія даюць палову экспартнай выручкі, вытворчыя абяднанні Белнафтахім, куды ўваходзяць Мазырскі і Наваполацкі нафтаперапрацоўчыя заводы, Беларуськалій, Гроднаазот, а таксама Белэнерга, Белтрансгаз.

Беларусь засталася буйным экспарцёрам аўтамабіляў (МАЗ, БелАЗ), трактараў (Беларус), дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі (Амкадар), тэлевізараў (Гарызонт, Віцязь), халадзільнікаў (Атлант), хімічных валокнаў (Полімір), калійных угнаенняў (Беларуськалій), прадукцыі тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці.

Нацыянальная сацыяльна-эканамічнай мадэль Беларусі, заснаваная на інтэграцыі з Расіяй, пацвердзіла сваю дзейснасць у экспартна-імпартных статунках. Так, па-ранейшаму Расійская Федэрацыя заставалася буйнейшым спажыўцом нашых тавараў, куды накіроўвалася 60-70 % усяго экспарта сродкаў транспарту, машын і абсталявання. Акрамя таго, да канца 2006 г. Беларусь мела магчымасць закупаць у яе нафту па ўнутраных расійскіх цэнах і экспартаваць нафтапрадукты па сусветных цэнах, што дазваляла не толькі задавальняць унутраныя патрэбы краіны ў нафтапрадуктах, але і атрымоўваць значныя даходы. Гэтыя сродкі дазволілі, у прыватнасці, пачаць рэалізацыю праграмы адраджэння сяла і ўзводзіць аграгарадкі.

Адным са сродкаў забеспячэння высокага ўзроўню жыцця жыхароў Беларусі і ўмацавання нацыянальнай бяспекі называўся інавацыйны шлях развіцця. Як вынікала з праграмы, яго асноўнымі абектамі зяўляліся рэсурсазберагаючыя і энергаэфектыўныя тэхналогіі вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі; новыя матэрыялы і новыя крыніцы энергіі; медыцына і фармацыя; інфармацыйнныя і тэлекамунікацыйныя тэхналогіі; тэхналогіі вытворчасці, перапрацоўкі і захавання сельскагаспадарчай прадукцыі; прамысловыя біятэхналогіі; экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне.

Навуковы патэнцыял Беларусі сканцэнтраваны ў Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, навукова-даследчых інстытутах, канструктарскіх бюро, ВНУ. Фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ажыццяўляюць амаль 30 тыс. чал. у 300 арганізацыях. У сталіцы засяроджана 73 % даследчых і навуковых арганізацый, у Гомельскай і Мінскай абласцях 10,4 % і 5,2 % адпаведна. Далей ідуць Магілёўская, Гродзенская, Віцебская і Брэсцская вобласці.

Вызначальная роля ў вырашэнні інавацыйных задач ускладзена на Нацыянальную Акадэмію Навук Беларусі. Выкананыя ў Інстытуце цепла- і масаабмена даследавання працэсаў гарэння прычыніліся да стварэння новага класа энергетычных магутнасцей, радыяцыйных награвацеляў, хімічных рэактараў для энергетыкі, прамысловасці, экалогіі. Праведзены паспяховыя работы па тэматыцы калійных угнаенняў, дарожна-будаўнічых матэрыялаў.

У 2006 г. на VI Маскоўскім міжнародным салоне інавацый і інвестыцый беларуская навукова-тэхнічная прадукцыя была адзначана 7 залатымі, 7 срэбранымі, 11 бронзавымі медалямі і 25 дыпломамі.

У 2008 г. супрацоўнікі Акадэміі навук паспяхова завяршылі праекты па падтрымцы прадпрыемстваў МТЗ, БелАЗ, Віцязь, распрацоўцы суперкампютэрных тэхналогій СКІФ: для банкаўскай сістэмы, Камітэта дзяржбяспекі і інш. Імі было выпушчана інавацыйнай прадукцыі на суму 88, 2 млрд руб. На вытворчым абяднанні Белаўта- МАЗ наладжаны выпуск сямейства аўтамабіляў, якія адпавядаюць стандарт