Сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае развіццё Рэспублікі Беларусь на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў
Информация - История
Другие материалы по предмету История
сіх канфесій і іх паслядоўнікаў. Канчатковае замацаванне свабоды сумлення адбілася ў артыкуле 31 прынятай у 1994 г. Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якой, акрамя іншага, падкрэслена свецкасць дзяржавы і роўнасць усіх рэлігій перед законам.
Разам з вяртаннем храмаў веруючым вярталася і грамадскае прызнанне рэлігіі як духоўнай каштоўнасці, а больш за 3 200 рэлігійных арганізацый (манастыры, місіі, брацтвы, сястрыцтвы, навучальныя ўстановы) ператвараліся ў важны фактар грамадскага жыцця. Паводле сацыялагічнага апытання насельніцтва, здзейсненага ў 2006 г., 58, 9 % жыхароў назвалі сябе веруючымі 25 канфесій, у тым ліку праваслаўнай 76, 2, каталіцкай 9, 3, пратэстанцкай 1, 8, іншых 1, 7 %.
Асноўную ролю ў рэлігійным жыцці нашай краіны займае Беларуская праваслаўная царква (БПЦ), якая на 1 студзеня 2009 г. абядноўвала 1473 прыходы, 11 епархій, 5 навучальных устаноў, 31 манастыр, 14 брацтваў, 9 сястрыцтваў. Начале з ёй 1 274 храмаў дзейнічаюць і яшчэ 152 будуюцца. Асобна існуюць 32 абшчыны стараабрадцаў з 27 культавымі будынкамі.
У склад рымска-каталіцкай царквы (РКЦ) уваходзяць чатыры епархіі з 467 абшчынамі. РКЦ належаць 9 місій, 8 кляштараў, 451 касцёл. 35 касцёлаў у стадыі будаўніцтва. Да пратэстанцкіх арганізацый 14 накірункаў належаць 992 абшчыны, 22 абяднанні, 22 місіі і 5 навучальных устаноў. У трох іўдзейскіх рэлігійных абяднаннях налічваецца 46 абшчын, якія валодаюць 7 культавымі будынкамі. На Беларусі таксама дзейнічаюць 24 мусульманскія абшчыны, у распараджэнні якіх маюцца 6 мячэцяў.
Паводле Закона Рэспублікі Беларусь Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях, сярод усіх канфесій роля РПЦ у гістарычным станаўленні і развіцці беларускага народа прызнаецца вызначальнай. Адсюль і асобае да яе стаўленне з боку дзяржавы. Так, на выкананне Праграмы па адраджэнні Жыровіцкага манастырскага комплексу і Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі са сродкаў рэспубліканскага бюджэту выдаткавана 5, 1 млрд руб. Тым не менш БПЦ не мае ніякіх прававых пераваг перад іншымі каталіцкай, пратэстанцкай, іўдзейскай і мусульманскай, месца якіх у духоўным жыцці таксама неаддзельныя ад агульнай гісторыі Беларусі і яе народа.
З моманту набыцця Рэспублікай Беларусь рэлігійнае жыццё характарызуецца стабільнасцю і ўстойлівым развіццём унутры рэлігійных канфесій. Таму ж спрыяе палітыка дзяржавы, якая накіравана на ўмацаванне міра і згоды паміж вернікамі. Акрамя таго, яна зацікаўлена ў супрацоўніцтве з тымі канфесіямі, з якімі звязана гісторыя і культура беларускага народа і яго дзяржаўнасць. Так, у 2003 г. было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і БПЦ у галіне сацыяльна важных галін жыцця грамадзян. Акрамя таго, Прэзідэнт А. Лукашэнка па вартасці ацэньвае ўклад БПЦ у мацаванне саюзных сувязей Беларусі і Расіі. Так, яго ўказам № 137 ад 1 сакавіка 2006 г. Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсёй Беларусі Філарэту было прысвоена званне Героя Беларусі.
У мэтах мацавання сувязей паміж усходнім славянствам і яго духоўнымі пастырамі Прэзідэнт А. Лукашэнка сустракаўся з Патрыярхам Маскоўскім і ўсёй Русі Алексіям II (кастрычнік 2008), а пасля яго смерці з новым Патрыярхам Кірылам. Асобае міжцывілізацыйнае становішча Беларусі таксама патрабуе ўвагі і да асноўнай рэлігіі Захада каталіцтва. З гэтай нагоды ў красавіку 2009 г. глава нашай дзяржавы прымаў Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архіепархіі РКЦ архіепіскапа Т. Кандрусевіча і ў тым жа месяцы нанёс візіт Папу Рымскаму Бенядзікту ХVІ.
Найвыразнейшая рыса беларускага менталітэту талерантнасць належным чынам выяўляе сябе і зараз, бо ў нашай краіне не назіралася і не назіраецца міжканфесійных канфліктаў. Характэрна, што духоўныя лідэры шукаюць шляхоў да сумеснага ўдзелу ў вырашэнні вострых сацыяльных праблем. Так, у лістападзе 2007 г. кіраўнікі хрысціянскіх канфесій Беларусі падпісалі Дэкларацыю сацыяльнага партнёрства ў галіне ВІЧ/СНІД. Дзяржаўныя органы падтрымліваюць такія ініцыятывы. Напрыклад, у снежні 2008 г. у мэтах умацавання міра і згоды ў нашай краіне створаны Кансультатыўны міжканфесійный савет на чале з упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Л. Гулякам.
Такім чынам, рэлігія ў жыцці беларускага грамадства займае значнае месца. Яе дабратворнае ўздзеянне выяўляецца ва ўзрастанні духоўных патрэб людзей, іх непрымірымым стаўленні да гвалту, несправядлівасці, абыякавасці, алкагалізму і іншых сацыяльных хібаў. У адрозненні ад СССР-БССР, Рэспубліка Беларусь не ставіць на мэце знішчэнне рэлігійнага светапогляду. Захоўваючы свой свецкі характар, яна абапіраецца на маральны патэнцыял традыцыйных для Беларусі рэлігійных арганізацый, супрацоўнічае з імі ў сферы дабрачыннасці, барацьбы са злачыннасцю, наркаманіяй, іншых асацыяльных зяў. Іх узаемаадносіны характызуюцца партнёрствам, агульным клопатам аб дабрабыце людзей і грамадзянскім міры, што зяўляецца дадатковым доказам існавання ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці.
5. Культурнае развіццё беларускага народа
Беларуская культура канцы ХХ пачатку ХХІ стагоддзяў мела станоўчую дынаміку. Па-першае, дзяржаўная палітыка ў галіне асветы заўсёды належала да ліку прыярытэтных ва ўсе часы, у тым ліку адразу ж пасля набыцця Беларуссю ўласнага суверэнітэту. У прыватнасці, у галіне адукацыі былі скарыстаны многія каштоўныя напрацоўкі савецкай школы. Па-другое, з крахам КПСС літаратура і мастацтва пазбавіліся жорсткага кантролю цэнзуры, і яны сталі развівацца па ўнутраных законах, уласцівых ?/p>