Сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае развіццё Рэспублікі Беларусь на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў

Информация - История

Другие материалы по предмету История

?эмакратычнаму грамадству. Па-трэцяе, дзяржава праводзіла паслядоўную палітыку па захаванні культурнай спадчыны беларусаў, спрыяла прапагандзе лепшых яе ўзораў, якія ўслаўляюць лепшыя рысы беларускага характару: талерантнасць, гуманізм, павагу да людзей іншых нацыянальнасцей і канфесій. І зараз гэта праца праводзіцца ў больш чым 9 тыс. устаноў культуры сіламі звыш 46 тыс. майстроў жывапісу, тэатральнага і інш. мастацтва.

Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь запатрабавала стварэння нацыянальнай сістэмы народнай адукацыі. У 1991 г. колькасць вучняў у агульнаадукацыйнай школе перавысіла 1 500 тыс. З 1993 г. пачаўся пераход на новы этап школьнага навучання, які характарызаваўся пераходам ад механічнага засваення вучнямі вучэбнага да самастойных пошукавых дзеянняў, якія мусіў накіроўваць настаўнік. Гэтыя навацыі знайшлі адбітак у прынятай у 1999 г. урадам Праграме развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі, разлічанай да 2010 г. Планавалася атрыманне навучэнцамі сярэдняй адукацыі або праз 12-гадовую школу, або праз прафесійную адукацыю, але ў 2008 г. было прынята рашэнне да вяртання да 11-гадовай сярэдняй школы.

У 90-я гг. у рэспубліцы ішоў інтэнсіўны працэс стварэння новых тыпаў вучэбных устаноў. У 2001 г. было адкрыта 86 гімназій, 25 ліцэяў, 6 каледжаў з 91, 3 тыс. навучэнцаў. У 2000 г. у рэспубліцы дзейнічала 249 прафесійна-тэхнічных вучылішчаў, якія разам з прафесіяй давалі навучэнцам сярэднюю адукацыю. Частка ПТВ пачала рэарганізоўвацца ў прафесійныя ліцэі і вышэйшыя каледжы. У 2001 г. у Беларусі дзейнічала 156 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Праз год 40 з іх была пераўтворана ў новы тып сярэдніх спецыяльных устаноў каледжы.

У 1991 г. сістэма вышэйшай школы ў Беларусі складалася з 33 ВНУ. Зараз у яе ўваходзяць 43 дзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў (31 універсітэт, 6 акадэмій, 2 інстытуты, 4 вышэйшых коледжы), а таксама 12 ВНУ прыватнай формы ўласнасці.

У адпаведнасці з Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 20062010 гг., адукацыя павінна зрабіцца асновай усіх пераўтварэнняў, паколькі адукацыя, у рэшце рэшт падмурак, які дазволіць пабудаваць моцную і квітнеючую Беларусь. Гэтыя ж прынцыпы закладзены ў Стратэгіі і Праграме ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020.

На пачатку 1990-х беларуская літаратура, як і ўсё грамадства, перажывала нялёгкі час. Па прычыне палітызацыі Саюза пісьменнікаў адбыўся яго раскол на дзве самастойныя арганізацыі. Але на тэматыку твораў і іх якасць гэта падзея істотна не паўплывала. Як і раней, тыражы выданняў беларускамоўных твораў паэтаў і пісьменнікаў працягваюць змяншацца. У новым тысячагоддзі майстэрства дэтальнага апісання падзей і паводзін герояў губляюць чытацкую прывабнасць. Набываюць папулярнасць пісьменнікі і паэты, здольныя любымі мастацкімі сродкамі перадаць унутраны свет і пачуцці іншых людзей. У цэнтры ўвагі заняпад вёскі, экалагічныя праблемы, міліцэйска-крымінальныя матывы і г. д. З уходам Я. Брыля, В. Быкава, А. Лойкі, І. Навуменкі, Б. Сачанкі, І. Шамякіна, Б. Сачанкі і іншых вялікіх майстроў слова новых імёнаў практычна не прагучала.

Рэпертуар тэатральных калектываў пэўным чынам папоўніўся творамі нацыянальнай тэматыкі (балет А. Мдывані і В. Елізарева Страсці, опера Князь Наваградскі, спектаклі Звон не малітва, Саламея). Шмат зроблена па адраджэнні беларускай культуры спевакамі і музыкантамі Беларускай капэлы, мужчынскім камерным хорам Унія. Стала традыцыяй правядзенне шматлікіх музычных фестываляў (Залаты шлягер, Мінская вясна, Магутны божа). Вялікую папулярнасць заваяваў Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі на чале з М. Фінбергам.

Свайго кшталту акном у сусвет для беларускай культуры і прадметам нацыянальнага гонару беларусаў лічыцца “Славянскі базар у Віцебску”. Велізарная роля ў павышэнні яго міжнароднага прэстыжу належыць асабіста Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнку.

Набылі еўрапейскую славу Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр імя І. Жыновіча, Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р. Шырмы, Дзяржаўны акадэмічны народны хор імя Г. Цітовіча. Росту цікавасці да нацыянальнай музыкі ў маладзёжным асяроддзі спрыяе творчасць фолк- і рок-гуртоў Палац, Тройца, Крыві, Юря, NRM, Песняры і Беларускія песняры.

Значна палепшылася аблічча гарадоў, асабліва беларускай сталіцы. Новыя архітэктурныя тэндэнцыі адбіліся ў будынках Нацыянальнай бібліятэкі, Палаца Рэспублікі, спорткомплекса Мінск-Арэна, станцый Метрапалітэна Спартыўная Кунцаўшчына Каменная Горка Барысаўскі тракт Уручча.

Сярод скульптурных выяў пераважаюць творы, прысвечыныя гістарычнай тэматыцы у першую чаргу славутым суайчыннікам Усяславу Чарадзею, Кірылу Тураўскаму, Францыску Скарыну, Адаму Міцкевічу і інш.). Адным з аснавальнікаў так званай пабытовай скульптуры стаў У. Жбанкоў, аўтар шматлікіх прац, выстаўленых з канца мінулага стагоддзя па наш час у Бабруйску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Мінску і за межамі Беларусі. Найбольш вядомая яго скульптура Дзяўчынка з парасонам, у памяць юных дзяўчат, якія загінулі ў маі 1999 г. у пераходзе станцыі метро Няміга.

Сучаснай мастацкай культуры Беларусі характэрныя новыя выяўленчых формы і стракатасць жанраў. Новым павевам стала арыентацыя творчасці на масавы попыт, а разам з ёй і камерцыялізацыя сферы культуры і мастацтва. Так, ам?/p>