Сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае развіццё Рэспублікі Беларусь на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў

Информация - История

Другие материалы по предмету История

°ль у кожным горадзе Беларусі ўзніклі мастацкія галерэі, накшталт (Жыльбел, Верхні горад, Вітанова, Арт-Творчасць). Гэта, аднак, не знізіла мастацкай вартасці прац. З банкруцтвам ідэй сацыялістычнага рэалізму майстры мастацтва набылі ўсе магчымасці выявіць сваю творчую індывідуальнасць. У гэтым сэнсе палотнам Ф. Янушкевіча, Я. Бараноўскага, Я. Батальёнка, А. Марачкіна, Ю. Піскуна і інш. уласцтвы менавіта ўнутраная свабода і ўласнае разуменне высокага мастацтва.

У 1991-1992 гг. мастаком Р. Сітніцай быў створаны цыкл карцін на тэму Нясвіж водгулле былых часоў. Падзеі даўняга мінулага і гісторыя нашых продкаў падаецца Р. Паплаўскім у палотнах Ля сцен Бярэсця (2003), Дружына князя, Ваенныя зборы. У паход! (2006).

Вышэйшага грамадскага прызнання атрымала творчасць М. Савіцкага. 1 сакавіка 2006 г. за вялікі ўклад у развіццё беларускага мастацтва Указам Прэзідэнта яму было прысвоена званне Героя Беларусі. Але гэта можна назваць выключэннем. На жаль, вымушаны адзначыць, заявіў Прэзідэнт А. Лукашэнка ў сваёй прамове ад 23 красавіка 2009 г., што за апошнія гады не зявілася ніводнага магутнага, спектакля нацыянальнай патрыятычнай тэматыкі, які б прагрымеў на ўсю краіну. Заніжана патрабавальнасць да адбору сапраўды таленавітых твораў у іншых відах мастацтва.

Такія ацэнкі ўласцівы прозе, паэзіі, кіно, класічнай і эстраднай музыкі і г.д. і тлумачацца тым, што навукова-тэхнічны прагрэс у спалучэнні з ростам матэрыяльнага дабрабыту беларускага грамадства абумовіў зяўленне новых сродкаў камунікацыі інтэрнэт, ауды-відэа-апаратуры, мабільнай сувязі, а разам з імі новых мастацкіх (і псеўдамастацкіх) павеваў і плыняў. Так званая масавая культура стала складаць сурёзную канкурэнцыю класічнаму і нацыянальнаму мастацтву, народнаму фальклору. Выклікае заклапочанасць закрыццё гурткоў мастацкай самадзейнасці, кінатэатраў, бібліятэк. Іх месца сталі займаць элітныя клубы, дыскатэкі, інтэрнэт-кафэ і інш.

Дзяржава ўсведамляе небяспеку зніжэння духоўнасці і страты нацыянальнай самабытнасці ва ўмовах наступлення глабалізацыі і пастаянна развівае сетку культурных устаноў. На пачатак 2008 г. у Рэспубліцы налічвалася 28 тэатраў, 158 кінатэатраў, 56 прафесійных музычных і харэаграфічных калектываў, 129 музеяў, 4 725 бібліятэк, 4 260 клубных устаноў, 24 паркі культуры і адпачачынку, 524 дзіцячыя музычныя, мастацкія школы, 3 ВНУ культуры і мастацтва.

Гістарычную і культурную спадчыну народа захоўваюць 133 дзяржаўныя музеі і іх 58 філіялаў, а таксама больш за 1 000 музяў на прадпрыемствах, у калгасах, вайсковых часцях, вышэйшых навучальных установах, у тым ліку БДТУ.

У цэлым, у параўнанні з савецкім перыядам атрыманне Рэспублікай Беларусь незалежнасці, беларускае кіраўніцтва адыйшло ад заганнай практыкі фінансавання культуры па рэшткавым прынцыпе. Зараз сталі выдаткоўвацца значныя сродкі на рэстаўрацыю помнікаў мінуўшчыны (Мірскі замак, палац у Нясвіжы, Верхні горад у Мінску і інш.). Штогод лепшым творчым калектывам і аўтарам прысуджаецца Дзяржаўная прэмія.

Характэрнай зявай сучаснай беларускай культуры зяўляецца тое, штоя яе носьбітамі, прапагандыстамі і захавальнікамі зяўляюцца не толькі прафесійныя літаратары, артысты ці мастакі, але і моладзь, якая ўсё выразней адчувае сваю адказнасць за будучыню краіны. Маладыя людзі ўсведамляюць, што не толькі эканоміка, а і высокаразвітая нацыянальная культура, заснаваная на роднай мове, можа стаць асновай рэальнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

 

 

Спіс выкарыстаных крыніц

 

1. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык Мн., 2009 г.

2. 100 пытанняў i адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. i прадмова І. Саверчаны, З. Санько. Мн., 1994.

3. Шымукович С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / С.Ф. Шымукович. Минск, 2005. 235 с.

4. Храналогія гісторыі Беларусі / Склад. В. В. Гетад, M. I. Калінскі. 3 - е выд. Мн., 1992.

5. Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А. П. Ігнаценка. Мн., 1994