Сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае развіццё Рэспублікі Беларусь на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў

Информация - История

Другие материалы по предмету История

лівага развіцця і беларуская мадэль сацыяльна-арыентаванай эканомікі

 

Уласцівая Беларусі сыравінная і энергетычая залежнасць ад Расійскай Федэрацыі, арыентацыя эканомікі на саюзны рынак, састарэлыя тэхналогіі, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе, наступствы чарнобыльскай катастрофы і многае іншае натхніла Прэзідэнта А. Лукашэнку і яго ўрад на распрацоўку і прыняцце Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця (НСУР-1997). Пад паняццем устойлівае развіццё маюць на ўвазе такі шлях і стан эканомікі, які забяспечвае задавальненне патрэб цяперашняга пакалення без пагрозы дабрабыту будучым пакаленням. Пад ім патрэбна разумець такое развіццё соцыуму і яго эканомікі, якое не разбурае навакольнае асяроддзе і забяспечвае бесперапынны прагрэс грамадства.

Гэта стратэгія была распрацавана не толькі ў мэтах перадолення крызісу эканомікі, а і з улікам перспектыў яе далейшай інтэграцыі ў глабальную эканамічную сістэму.

Акрамя таго, НСУР-1997 была вызначана мадэль устойлівага развіцця Беларусі, ацэнены нацыянальныя рэсурсы, прыродны і сацыяльна-эканамічны патэнцыял рэспублікі, механізмы і сродкі зніжэння шкоднага ўздзеяння на стан прыроднага асяроддзя з прадстаўленнем прагнозных паказчыкаў да 2010 г.

Ажыццяяўленне намечаных у НСУР-1997 захадаў дазволіла спыніць спад вытворчасці і забеспячэчыць прырост ВУП і прамысловай прадукцыі, а таксама і спрыяла пэўнаму аздараўленню экалагічнай сітуацыі. Усведамляючы важнасць НСУР, беларускае кіраўніцтва ў заканадаўчым парадку прадугледзела абавязковасць яе распрацоўкі на 15-гадовы перыяд кожныя пяць гадоў.

Стратэгія ўстойлівага развіцця зяўляецца ідэалагічнай асновай сацыяльна-эканамічнай мадэлі Беларусі, якая заснавана на прынцыпах рынку і дзяржаўнага рэгулявання і разлічана на пераходны перыяд. Яна заснавана не на знішчэнні ранейшых устояў, а на ўдасканаленні існуючай эканамічнай базы. Беларуская эканамічная мадэль змяшчае ў сабе элементы пераемнасці ў выкарыстанні дзяржаўных інстытутаў ва ўсіх сферах, дзе яны праявілі сваю эфектыўнасць.

У аснову беларускай мадэлі пакладзены плюралізм форм уласнасці, вызначальная ступень удзелу дзяржавы ў функцыянаванні эканомікі; рэгуляванні занятасці насельніцтва і яго даходаў; фарміраванні ўмоў, якія забяспечваюць задавальненне патрэб усяго насельніцтва.

Элементы беларускай мадэлі эканомікі былі вызначаны 22 сакавіка 2002 г. Прэзідэнтам А. Лукашэнкам у яго выступленні перад кіруючымі работнікамі рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў. Па-першае, гэта моцная і эфектыўная дзяржаўная ўлада, якая гарантуе грамадзянам бяспеку, грамадскі парадак, сацыяльную справядлівасць і дабрабыт. Зараз гэта ўлада асацыіруецца з асобай Прэзідэнта.

Па-другое, раўнапраўнае функцыянаванне прыватнага і дзяржаўнага сектару эканомікі. Аднак развіццё не павінна супярэчыць дзяржаўным інтарэсам. У пачатку 2001 г. на Беларусі было зарэгістравана больш як 60 тыс. прадпрыемстваў недзяржаўных форм уласнасці і амаль 200 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў, а доля выпушчанай імі прамысловай прадукцыі складала каля 40 %.

Па-трэцяе, прыватызацыя перадача дзяржаўнай уласнасці прыватнаму сектару. Яе мэта у пошуку зацікаўленага інвестара-прадпрымальніка, здольнага ўзняць рэнтабельнасць прадпрыемства на больш высокі ўзровень. Прыватызацыя павінна здзяйсняцца найперш у інтарэсах усяго грамадства, таму ёй не падлягаюць высокадаходныя прадпрыемствы, якія фарміруюць дзяржаўны бюджэт

Па-чацвертае, развіццё інтэграцыйных працэсаў з краінамі СНД і ў першую чаргу з Расіяй.

Па-пятае, моцная сацыяльная палітыка дзяржавы, якая накіравана на павышэнне грамадскага дабрабыту, паляпшэнне якасці і ўзроўню жыцця насельніцтва. Галоўнай мэтай сацыяльнай палітыкі зяўляецца стварэнне для кожнага працаздольнага грамадзяніна ўмоў, якія дазваляюць яму забяспечыць дабрабыт сваёй сямі пры ўзмацненні адраснасці сацыяльнай падтрымкі слаба абароненых груп насельніцтва.

Такім чынам, беларуская мадэль разлічана на пераходны перыяд ад каманднай да сацыяльна арыентаванай эканомікі і дэмакратычнага грамадства. Варта адзначыць, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь падтрымалі сацыяльна-эканамічную палітыку дзяржавы і ўзялі актыўны ўдзел у ажыццяўленні праграмы развіцця краіны, разлічанай на 2001-2005 гг. Так, сярэднегадавы прырост ВУП складаў звыш 7 % і зрабіўся адным з самых высокіх паказчыкаў сярод краін Еўрапейскага саюза і СНД. Тэмпы роста ВУП за пяцігодку перавысілі 142 % (пры плане 135 140 %), прамысловай прадукцыі больш 150 (пры плане 128 132 %), спажывецкіх тавараў 150 % (пры плане 142 147 %), інвестыцый у асноўны капітал 179 % ( пры плане 160 170 %), рэалізацыі платных паслуг насельніцтву 170% (пры плане 160 165%).

Прырост прадукцыі сельскай гаспадаркі за пяць год склаў 25 %. Сама сельская гаспадарка ўпершыню зрабілася рэнтабельнай. Колькасць стратных гаспадарак скарацілася з 59 % у 2001 г. да 16 % у 2004 г. Па вытворчасці важнейшых відаў сельскагаспадарчай прадукцыі на душу насельніцтва (збожжа, бульба, гародніна, мяса, малако, яйкі) Беларусь выйшла на першыя пазіцыі сярод краін Еўропы і СНД.

Асновай далейшага развіцця аграпрамысловага комплекса стала Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця сяла на 2005 2010 гг. Акрамя нарошчвання тэмпаў аграрнага вытворчасці, яна заклікана забяспечыць рост дабрабыту сельскага насельніцтва, стварэнне сучаснай сацыяльнай інфраструктуры на сяле, у тым ліку будаўніцтва дарог і газіфікацыю.

Беларусь гандлюе з 174 краінамі свету. З 2001 г. абём знешняга г?/p>