Сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае развіццё Рэспублікі Беларусь на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў

Информация - История

Другие материалы по предмету История

ам ЕЎРА-3, ЕЎРА-4. На заводзе Гомсельмаш наладжаны выпуск сучасных збожжа- і кормаўборачных камбайнаў.

Такім чынам, уклад навукі ў ажыццяўленне Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь цяжка пераацаніць. Дзякуючы ёй, а таксама прадуманай стратэгіі вядзення народнай гаспадаркі, яшчэ задоўга да завяршэння пяцігадовага плана працоўным рэспублікі ўдалося дасягнуць высокіх вытворчых паказчыкаў. Так, у 2007 г. рост ВУП склаў 8, 2 %, прамысловай вытворчасці 8, 5 %, інвестыцый у асноўны капітал 15, 1 %. Валавы прадукт на душу насельніцтва склаў 10 900 дол. ЗША. Далейшае развіццё набылі такія галіны, як аўтамабіле, трактара- машына- і, станкабудаванне, вытворчасць падшыпнікаў, здабыча і перапрацоўка нафты, вытворчасць сінтэтычных валокнаў і мінеральных угнаенняў, фармацэўтыка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, электраэнергетыка, лёгкая, харчовая, лясная і дрэваапрацоўчая прамысловасць.

На Беларусі вялікую ролю адыгрывае чыгуначны, аўтамабільны і трубаправодны транспарт. Выгоднае геаграфічнае размяшчэнне рэспублікі спрыяе папаўненню бюджэту за кошт транзітных перавозак грузаў і транспарціроўкі нафты і газу на Захад.

Курс урада на адраджэнне вёскі і ўздым сельскай гаспадаркі цалкам апраўдаў сябе менавіта ў апошнія гады, калі сусветныя цэны на прадукты харчавання рэзка ўзняліся. Таму такія таварныя віды прадукцыі як малако, ялавічына, свініна, мяса і яйкі птушкі, прадукты раслінаводства (бульба, жыта, ячмень, цукар, алей) і інш. прыносяць вялікія прыбыткі. У гэтай сувязі вялікая ўвага надаецца мадэрнізацыі магутнасцей па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і нарошчванню экспартнага патэнцыялу аграрнага сектара. Важнай інавацыйнай задачай работнікаў аграрнага сектару зяўляецца вытворчасць элітнай жывёлы і прадукцыі селекцыйных комплексаў. Да новых тэндэнцый эканамічнага развіцця Беларусі апошняга часу варта аднесці ўзмацненне дзяржаўных інвестыцый у аграрны сектар, што дае магчымасць, па-першае, узняць экспарта арыентаваную вытворчасць харчовых прадуктаў, а, па-другое, шляхам пабудовы аграгарадкоў вырашыць праблему замацавання на вёсцы маладых спецыялістаў.

Да асноўных тендэнцый сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі можна аднесці паляпшэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Так, Беларусь прызнана экспертамі ААН краінай з дастаткова высокім узроўнем індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу. Па такіх паказчыках, як кольксць валавога ўнутранага прадукта на душу насельніцтва, працягласць жыцця, дзіцячая смяротнасць, адукаванасць насельніцтва і інш. у 2007 г. Беларусь заняла 64-е месца ў спісе з 177 краін.

У канцы 2008 пачатку 2009 г. у станоўчай дынаміцы сацыяльна-эканамічнага развіцця адбыўся збой, калі наша краіна, дзе эканоміка зарыентаваная ў асноўным на экспарт, адчуць праявы сусветнага крызісу. У выніку, курс беларускага рубля ў адносінах да долара знізіўся на 20 %, зменшыліся экспартныя пастаўкі тавараў традыцыйным спажыўцам і, наогул, узнікла небяспечная тэндэнцыя да перавышэння імпарту над экспартам 39, 2 млрд дол. супраць 33 млрд.

У мэтах выхаду са складанага становішча кіраўніцтвам рэспублікі распрацаваны шэраг дадатковых захадаў у напрамках вырашэння энергетычных праблем, уздыму сельскай гаспадаркі, пошуку замены імпартных тавараў айчыннымі і інш. Як і раней, важная роля ўскладаецца на інавацыі. Вялікія спадзяванні ўскладаюцца на навукова-тэхнічныя цэнтры, асабліва Парк высокіх тэхналогій. У Акадэміі навук ствараецца Цэнтр святлодыёдных і оптыка-электронных тэхналогій. Напрыканцы 2009 г. у межах Нацыянальнай касмічнай праграмы запланаваны запуск беларускага спадарожніка. У межах інавацыйнай праграмы Біятэхналогія запланавана замена імпартных тавараў з эканамічным эфектам не менш 100 млн. руб. у год. Плануецца павелічэнне долі біяпаліва ў аўтатранспарце да 10% і г.д.

У сваім Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу ад 23 красавіка 2009 г. Прэзідэнт А. Лукашэнка падкрэсліў, што наш курс на фарміраванне сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі, пабудова сацыяльнай і квітнеючай дзяржавы застаецца нязменным.

Аптымізм у пераадоленні часовых цяжкасцей падмацоўвае апрабаваная сацыяльна-эканамічная мадэль, унутраная і знешняя палітыка Прэзідэнта А. Лукашэнка і яе падтрымка беларускім народам. Да таго ж беларусы здзейснілі свой выбар. Як вынікае з артыкула 1 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са зменамі і дапаўненнямі, унесенымі 26 лістапада 1996 г і 17 кастрычніка 2004 гг.), грамадзяне краіны выказаліся за грамадства постіндустрыяльнага (інфармацыйнага) тыпу, якое на стадыі сваёй спеласці практычна цалкам выцесніць фізічную працу з вытворчага працэсу і заменіць яго працай інтэлектуальнай. Гэта будзе грамадства, у якім дзяржаўная палітыка будзе падпарадкавана стварэнню ўмоў для задавальнення ўсімі катэгорыямі грамадзян сваіх сацыяльных патрэб і ў якім узровень дабрабыту чалавека забяспечваецца ў адпаведнасці з колькасцю і якасцю выкананай працы. Можна меркаваць, што за час існавання суверэннай Рэспублікі Беларусь пэўныя перадумовы для яго фарміравання ўжо ўзніклі і імкліва развіваюцца.

 

4. Месца рэлігіі ў духоўным жыцці Рэспублікі Беларусь: узаемаадносіны дзяржавы і царквы

 

Пасля распаду СССР і краху камуністычнай ідэалогіі грамадзяне набылі рэальныя правы і свабоды, у тым ліку на права на свабоду веравызнання. У 1992 г. быў прыняты закон Рэспублікі Беларусь Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях, які паспрыяў ажыўленню дзейнасці ў