Роля беларускага народа ў перамозе над фашызмам

Информация - История

Другие материалы по предмету История

?ае варварства. Гітлераўцы нярэдка заганялі людзей у будынкі, зачынялі дзверы і падпальвалі. Людзі гарэлі, паміраючы пакутлівай смерцю. З 9200 населеных пунктаў, разбураных і спаленых акупантамі ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 628 былі знішчаны з усімі жыхарамі, 4667 - з часткай насельніцтва. У Віцебскай вобласці 243 вёскі спальваліся двойчы, 83 - тройчы, 22 - чатыры і больш разоў. [4, с. 199].

За гады акупацыі Беларусь старціла палову свайго нацыянальнага багацця. Амаль поўнасцю былі знішчаны энергетычныя магутнасці, 90% станочнага парку, на 40% скараціліся пасяўныя плошчы, без даху над галавой засталося амаль 3 млн чалавек. Пасля вызвалення ў рэспубліцы налічвалася 60 тыс. дзяцей-сірот. Поўнасцю было знішчана 6177 і часткова 2648 школьных памяшканняў, 40 ВНУ, 24 навуковыя ўстановы, 200 бібліятэк, 4756 тэатраў і клубаў, 1377 бальніц і амбулаторый, 2188 дзіцячых устаноў. [4, с. 199].

Прыведзеныя даныя яскрава сведчаць, з якімі цяжкасцямі сустрэўся беларускі народ у пасляваенны час, якія багатыя духоўныя і фізічныя сілы былі неабходны, каб узняць з руін парушаную вайной народную гаспадарку.

 

Заключэнне

 

Крывавая, жудасная вайна, якая больш трох гадоў ішла на тэрыторыі Беларусі, яскрава сведчыла аб непахісным жаданні беларускага народа адстаяць сваю Бацькаўшчыну, яе незалежнасць. Гэта было намерам і іншых народаў Савецкага Саюза.

Перад тварам смяротнай небяспекі, якая пагражала чалавецтву, абядналіся ўрады і краіны, мільёны людзей на розных кантынентах, нягледзячы на іх светапогляды і прыхільнасць дзяржаўнаму ладу, абядналіся вакол ідэі змагання з фашысцкай агрэсіяй, каб перамагчы і выжыць.

Перамога над ворагам была дасягнута цаной велізарных ахвяр і страт. У Беларусі захопнікі з садысцкай жорсткасцю забілі, закатавалі, спалілі жыўцом звыш 2,2 млн чалавек. [4, с. 198].

За час вайны за мужнасць і гераізм ордэнамі і медалямі было ўзнагароджана звыш 7 млн ваеннаслужачых, больш за 11 тыс. чалавек удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Звыш 300 тыс. салдат і афіцэраў - ураджэнцаў Беларусі - атрымалі ордэны і медалі, 441 воін удастоны звання Героя Савецкага Саюза, а чацвярым (лётчык П.Я. Галавачоў, камандзіры танкавых злучэнняў І.І. Гусакоўскі, С.Ф. Шутаў, І.І. Якубоўскі) гэта званне прысвоена двойчы, 65 ураджэнцаў Беларусі сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы. [1, с. 274].

Уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу, у справу разгрому фашызму атрымаў прызнанне ва ўсім свеце. Улічваючы гэта, 27 красавіка 1945 г. міжнародная канферэнцыя, скліканая для ўтварэння ААН, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін-заснавальніц гэтай новай і самай аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі, якая і сёння ахоўвае мір і бяспеку народаў.

 

Спісак літаратуры

 

1.Гісторыя Беларусі: падручнік: у 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 г. - 2004 г. / Я.К. Новік і інш.; пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. - 2-е выд. - Мн.: Выш. шк., 2006. - 472 с.

2.Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2/ М.П. Касцюк, І.М. Ігнаценка, У.І. Вышынскі і інш.; Інстытут гісторыі АНБ. - Мн.: Беларусь, 1995. - 560 с.: іл.

3.Новік, Я.К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў - па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я.К. Новік, І.Л. Качалаў, Н.Я. Новік; пад рэд. Я.К. Новіка. - Мінск: Выш. шк., 2009. - 512 с.

4.Каваленя, А.А. Беларусь напярэдадні і ў гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войн: дапаможнік / А.А. Каваленя, І.А. Саракавік; пад рэд. А.А. Кавалені. - Мінск: Беларусь, 2008. - 271 с.