Роля беларускага народа ў перамозе над фашызмам

Информация - История

Другие материалы по предмету История

(ШРМ, ШСМ). Яшчэ раней пачалі дзейнічаць т.зв. лясныя, альбо партызанскія школы. У 1942/43 навучальным годзе толькі ў Любанска-Кастрычніцкай партызанскай зоне працавала каля 20 такіх школ.

Вучоныя Белдзяржуніверсітэта і Акадэміі навук БССР вырашалі задачы, якія мелі абароннае і народнагаспадарчае значэнне: удасканальвання тэхналагічных працэсаў у прамысловасці; вывядзення новых гатункаў і павышэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур; распрацоўкі новых метадаў лячэння салдат і афіцэраў; пошуку новых радовішчаў прыродных выкапняў і г.д.

Вялікую выхаваўчую ролю адыгрывала ў час вайны літаратура. Глыбокі водгук у салдат, партызан, насельніцтва атрымала творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, А. Астрэйкі, П. Броўкі, А. Куляшова, М. Лужаніна, П. Панчанкі, М. Танка і інш. Многія творы беларускіх пісьменнікаў былі перакладзены на рускую мову (выбраныя творы Я. Купалы, аднатомнік вершаў Я. Коласа, паэма М. Танка Янук Сяліба, зборнік апавяданняў М. Лынькова і інш.).

Цесную сувязь с савецкай арміяй прадэманстравалі работнікі мастацтва. З першых дзён вайны былі створаны творчыя (франтавыя) брыгады Беларускага тэатра оперы і балета. Толькі на працягу месяца Р.В. Млодак, І.М. Балоцін, С.Ю. Друкер і іншыя артысты тэатра далі каля 40 канцэртаў для воінаў дзеючай арміі Калінінскага фронту. У савецкім тыле і на перадавой выступалі калектывы іншых беларускіх тэатраў. Тэатр імя Я. Купалы, знаходзячыся ў Томску, абслугоўваў мясцовае насельніцтва, вайсковыя часці і шпіталі, накіроўваў сваіх лепшых выканаўцаў Г.П. Глебава, Л.Р. Рахленку, Л.І. Ржэцкую, З.Ф. Стому і іншых у часці дзеючай Арміі. За тры гады свайго сібірскага перыяду ён паставіў 870 спектакляў, якія праглядзелі каля 750 тыс. чалавек. Калектывы ўсіх беларускіх тэатраў давалі шэфскія канцэрты і спецыяльныя пастаноўкі для стварэння фонду абароны.

Інтарэсы фронту займалі галоўнае месца і ў творчасці беларускіх кампазітараў і мастакоў. Нагадаем оперу Алеся Я. Цікоцкага, сімфанічныя і інструментальныя творы З дзённіка партызана, Суровыя дні М. Аладава; скульптурныя партрэты К. Ракасоўскага, М. Яроменкі, В. Талаліхіна, створаныя З. Азгурам; карціны Беларускія партызаны М. Філіповіча, Адпомсцім Я. Красоўскага і інш.

Беларускія кінааператары на базе Маскоўскай студыі-хронікі штомесячна выпускалі кіначасопіс Савецкая Беларусь. Спецыяльна для абслугоўвання партызан і насельніцтва акупіраванай рэспублікі пры Усесаюзным радыёкамітэце была створана беларуская рэдакцыя радыёвяшчання, якая штодзённа выпускала радыёперадачы. Не спынялі работу беларускі друк, Дзяржаўнае выдавецтва БССР.

Работнікі народнай адукацыі, навукі, культуры, літаратуры, мастацтва, сродкаў масавай інфармацыі ў гады вайны працавалі для народа, выхоўвалі пачуццё патрыятызму, мужнасці, нянавісці да захопнікаў, натхнялі на непрымірымую барацьбу с ворагам.

 

4.Еўрапейскі рух супраціўлення

 

Фронт барацьбы жыхароў Беларусі з ворагам пралягаў і за межамі СССР. Плячо ў плячо з замежнымі антыфашыстамі змагаліся 40 тыс. савецкіх людзей, якія ўцяклі з канцэнтрацыйных лагераў і іншых фашысцкіх засценкаў. Сярод іх былі і прадстаўнікі Беларусі - ваеннаслужачыя, партызаны і падпольшчыкі, што трапілі ў палон, а таксама мірныя грамадзяне, прымусова вывезеныя ў фашысцкую няволю.

Былі і байцы нябачнага фронту. Далёка за межамі Беларусі вядома імя савецкага разведчыка ўраджэнца Чавусаў Магілёўскай вобласці Л.Я. Маневіча. Ён шмат зрабіў для Перамогі. Пасля арышту ўзначальваў услед за легендарным А.М. Карбышавым падпольную арганізацыю ў гітлераўскім лагеры смерці Маўтхаўзен.

Цяжка параненым у варожым палоне апынуўся генерал Д.Ф. Цумараў, ураджэнец вёскі Цяхцін Бялыніцкакга раёна. Фашысты адправілі яго ў Рэгензбургскі канцлагер, дзе ён ўключыўся ў падпольную барацьбу. За арганізацыю пабегаў і агітацыю гэты мужны воін вясной 1944 г. быў перапраўлены ў канцлагер Маўтхаўзен і там расстраляны.

Актыўным антыфашыстам, рэдактарам рукапіснай газеты падпольнай арганізацыі Іскра, што дзейнічала ў лагеры г. Вурцэна, быў селянін пасёлка Высачаны Віцебскай вобласці П.Д. Шаўраў. У гэтай жа арганізацыі знаходзіўся і брэстаўчанін, былы пагранічнік У. Мураўёў. Устанавіўшы сувязь з немцамі-антыфашыстамі, патрыёты арганізоўвалі пабегі з канцлагера, дапамагалі хворым, знясіленым.

У фашысцкі канцлагер Остаўцаў, які быў размешчаны ў прыгарадзе Мюнхена, у 1943 г. прыбыла група зняволеных з Беларусі. У іх ліку знаходзіўся і былы партызан В. Грынь. Хутка ён ўключыўся ў падпольную барацьбу. Разам з адным з кіраўнікоў падполля немцам-антыфашыстам Зепам ён дабываў зброю, медыкаменты, харчаванне і рыхтаваў вялікую групу вязняў да ўцёку ў лес. Але здзейсніць задуманае не ўдалося: падасланы правакатар выведаў план і выдаў патрыётаў. Грынь і Зеп загінулі пакутнай смерцю, але нікога не выдалі са сваіх таварышаў.

Сыны Беларусі змагаліся з ворагам у радах італьянскіх партызан. У правінцыі Александрыя адным з лепшых памочнікаў камандзіра 16-ай гарыбальдзійскай дывізіі Вагано быў 19-гадовы студэнт з Мінска Аляксандр. У памяці партызан засталося толькі яго імя. Сам Аляксандр загінуў у снежні 1944 г. На італьянскай зямлі загінуў таксама А.К. Кісялёў, ураджэнец вёскі Стары Стан Клімавіцкага раёна, які змагаўся ў гарабальдзійскай партызанскай брыгадзе Матэоці. 16-гадовым юнаком быў адпраўлены на прымусовыя работы М.С. Фралоў з вёскі Сідаравічы Магілёўскага раёна. Апынуўшыся ў Італіі, ён уцёк да па?/p>