Роля беларускага народа ў перамозе над фашызмам

Информация - История

Другие материалы по предмету История

ны камкор загінуў смерцю мужных у снежні 1941 г. каля вёскі Палашкіна, што пад горадам Руза.

На заснежаных палях Падмаскоўя праславіліся таксама гамяльчане браты Аляксандр і Пётр Лізюковы. Палкоўнік А.І. Лізюкоў удзельнічаў спачатку ў чэрвеньскіх баях 1941 г. на рубяжах ракі Бярэзіны, затым было пакутлівае адступленне, баі пад Масквой, у якіх ён камандаваў 1-ай гвардзейскай мотастралковай дывізіяй. Пазней стаў на чале танкавай арміі. За мужнасць і гераізм, умелае кіраўніцтва войскамі ў выключна складаных умовах яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Але таленавіты военачальнік, аўтар кніг і артыкулаў па ваеннай справе загінуў 25 ліпеня 1942 г. у баі каля вёскі Мядзвежжа Варонежскай вобласці. Гераічна змагаўся і брат Аляксандра - палкоўнік П.І. Лізюкоў. У 1945 г. яму пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Танкіст Г.А. Палаўчэня - ураджэнец Слуцкага раёна, камандаваў асобым танкавым батальёнам. Яго танкісты праславіліся пры вызваленні Калінінскай вобласці, за што камбат стаў Героем Савецкага Саюза. Другі ўраджэнец Міншчыны Д.У. Гліцэвіч праславіўся пад Масквой, камандуючы стралковым палком.

Выхадцы з Беларусі гераічна змагаліся не толькі на зямлі, але і ў паветры. Першы ў гісторыі вышынны паветраны таран здзейсніў у маскоўскім небе беларус А.М. Катрыч, лётчык 12-га знішчальнага авіяпалка. Званне Героя Савецкага Саюза атрымалі таксама і яго землякі - мінчанін І.І. Казлоўскі і віцябчанін П.Ф Сычэнка.

Ураджэнец Бабруйскага раёна Р.В. Булацкі вайну сустрэў на Далёкім Усходзе. Сумесна са сваімі сябрамі ён на асабістыя зберажэнні набыў самалёт-бардзіроўшчык і пасля некалькіх настойлівых патрабаванняў быў накіраваны на фронт. Ён мужна граміў захопнікаў на тэрыторыі Украіны, Румыніі, Чэхаславакіі, удзельнічаў у штурме Берліна. За гады вайны зрабіў звыш 180 баявых вылетаў, узнагароджаны многімі баявымі ордэнамі і медалямі.

Шмат выхадцаў з Беларусі праславіліся ў паветраных баях з ворагам пад Ленінградам (А.К. Антоненка, Т.К. Аксанаў, І.М. Габрынец, Ц.С. Жучкоў, І.А. Каўшараў, Б.І. Коўзан, П.А. Пілютаў, Г.С. Пінчук), на Каўказе (Д.І. Лугаўскі, М.І. Семянцоў, М.К. Наумчык), пад Сталінградам (А.А. Аляхновіч, М.А. Карначонак, І.Ф. Казакоў, І.П. Мілет, А.Р. Івашка).

На марскіх прасторах Балтыкі праславіўся віцэ-адмірал В.П. Дрозд, уражэнец Буда-Кашалёва. Пад яго камандаваннем восенню 1941 г. караблі Балтыйскага флоту зрабілі смелы прарыў з Таліна ў Кранштат, выратавалі і пераправілі на Ленінградскі фронт абаронцаў паўвострава Ханка. Адважны адмірал загінуў у студзені 1943 г. на лядовай трасе пад Кранштатам.

На Балтыцы праславіўся таксама капітан 3-га рангу С.Н. Багарад, камандзір падводнай лодкі, ураджэнец Віцебшчыны. За час вайны яго лодка затапіла 7 варожых караблёў. Старшыня 2-ой стацці П.С. Байцоў родам з Магілёўшчыны, плаваў на легендарнай падводнай лодцы С-13, удзельнічаў у патапленні 3 варожых транспартаў, узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

У абароне Ленінграда ўдельнічалі і многія іншыя воіны з Беларусі. У іх ліку - танкіст А.М. Усаў, артылерысты А.І. Шпакаў, В.Л. Цітоў, Н.В. Нікіцін, снайперы Ф.А. Смалячкоў, кулямётчыкі Р.А. Мацкевіч, П.Х. Кузьмянкоў. На ліку кожнага з іх сотні знішчаных варожых салдат і афіцэраў.

У баях пад Сталінградам праславіліся 40-ая гвардзейская дывізія, якой камандаваў ураджэнец Магілёўскай вобласці А.І. Пастрэвіч. Тысячы воінаў з Беларусі прымалі ўдзел у баях пад Курскам. Сын селяніна з вёскі Машканы Сенненскага раёна Віцебскай вобласці А.К. Гаравец з паветра прыкрываў наземныя войскі ў раёне Уладзіміраўка - Альхаватка. 6 ліпеня 1943 г., вяртаючыся на свой аэрадром, уступіў у бой з 20 варожымі бамбардзіроўшчыкамі, збіў 9 самалётаў праціўніка. Гаравец - адзіны ў свеце лётчык, які ў адным паветраным баі збіў столькі самалётаў ворага. Адважны лётчык сам загінуў у тым баі, пасмяротна яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Яго іменем названы вуліцы ў Віцебску, Мінску, Полацку, Сянно, Багушэўску, Машканская сярдняя школа і саўгас у Сенненскім раёне.

Мужнасць і адвагу пряўлялі не толькі воіны-мужчыны, але і жанчыны - жыхары Беларусі. Пад Ленінградам у радах снайпераў знішчала фашыстаў В.І. Лукашэнка, у міжрэччы Волгі і Дона - бабруйчанка А.К. Стампкоўская. На Крымскім паўвостраве - лётчыцы-гамяльчанкі Г.І. Дакутовіч і П.У. Гельман. Апошняя за час вайны зрабіла 850 баявых вылетаў, удастоена звання Героя Савецкага Саюза, многіх іншых узнагарод.

Шырока вядома імя ўраджэнкі хутара Шаўцова Расонскага раёна З.М. Тусналобавай. На фронт яна трапіла ў красавіку 1942 г., асабіста вынесла з поля бою 128 параненых. [2, с. 317]. У лютым 1943 г. на тэрыторыі Курскай вобласці была цяжка паранена, адмарозіла рукі і ногі, якія прыйшлося ампутаваць. Але не пакінула рады змагароў, выступала па радыё, у друку, заклікала змагацца з ворагам да поўнай перамогі. На фронце былі самалёты, танкі, пушкі, мінамёты з надпісам За Зіну Тусналобаву. Яна ўдастоена звання Героя Савецкага Саюза. Міжнародны Камітэт Крыжа ўзнагародзіў яе сваім медалём.

Пры ліквідацыі корсунь-шаўчэнкаўскай групоўкі ворага праявіла сябе танкавая брыгада пад камандаваннем брэстаўчаніна палкоўніка М.В. Хоцімскага. За выключную вернасць і заслугі, праяўленыя пры вядзенні баявых аперацый, прэзідэнт ЗША Ф. Рузвельт узнагародзіў яго ордэнам Легіён пашаны афіцэрскай ступені. Пры фарсіраванні ракі Жыжын, прытока Прута, праславіўся клімаўчанін кулямётчык Д.П. Жмуроўскі: калі яго кулямёт быў выведзены са строю, адважны стралок гранатамі падавіў разлік праціўніка і захопленым ў яго кулямётам ?/p>