Роля беларускага народа ў перамозе над фашызмам

Информация - История

Другие материалы по предмету История

?тызан. Пасля вызвалення гэтай краіны атрымаў Пасведчанне патрыёта. Інжынер з Джяржынска А.В. Варанкоў, уцёкшы ў 1943 г. з фашысцкага канцлагера, быў начальнікам штаба партызанскага атрада, а потым брыгады, якая дзейнічала на тэрыторыі Бельгіі. Пасля выгнання фашысцкіх захопнікаў ён у ліку 30 іншых савецкіх партызан быў узнагароджаны вышэйшым ваенным бельгійскім ордэнам.

Шмат працоўных Беларусі прымала ўдзел у французскім руху Супраціўлення Свабодная Францыя. Ураджэнец Смаргоні Ф.К. Варанішча быў удзельнікам барацьбы ў Бардо. Па заданню французскіх камуністаў ён арганізоўваў уцёкі савецкіх ваеннапалонных з лагераў. 47 чалавек накіраваў патрыёт у партызанскія атрады Францыі. Адным з кіраўнікоў антыфашысцкай падпольнай арганізацыі ў Маўтхаўзене быў ураджэнец г. Чавусы Леў Маневіч.

У нашай краіне і за яе межамі вядома імя лейтэнанта Савецкай Арміі В.В. Потрыка, які стварыў легендарны камітэт у адным з раёнаў Па-дэ-Кале. Яго сувязнымі былі мінская падпольшчыца Т.В. Чахоўская і В. Барбук з Жодзіна. Дапамогу аказвалі таксама выхадцы з Маладзечанскага раёна У.Я. і С.І. Ліхота-Кісель і ўраджэнец Міёрскага раёна А.Д. Панізнік.

У дэпартаменце Марбілэ вясной 1944 г. у французскі рух Супраціўлення ўлілася група ваеннапалонных, якой кіраваў Ф.Ф. Кажамякін, ураджэнец Магілёўскай вобласці. У адным з баёў у верасні 1943 г. ён загінуў смерцю героя. Пасмяротна быў узнагароджаны вышэйшай узнагародай Францыі - ордэнам Ганаровага легіёна. У Эльзас-Латарынгіі гераічна змагаўся атрад Смерць фашызму, створаны былымі мінскімі падпольшчыкамі. У ліку яго кіраўнікоў былі Ф. Ліхавец, У. Руткоўскі, сярод байцоў - У. Бялько, П. Цінкевіч, Р. Карапанаў і іншыя.

Актыўны ўдзел у руху Супраціўлення прымалі і дочкі Беларусі. З уцёкшых у маі 1944 г. з лагера Эрувіль жанчын быў створаны жаночы партызанскі атрад Радзіма, якім кіравала жыхарка Мінска Н.І. Лісавец. Атрад прымаў удзел у розных баявых аперацыях. Пазней камандзіру атрада, а таксама Р.З. Сямёнавай-Фрыдзон было прысвоена званне лейтэнанта французскай арміі.

На тэрыторыі Чэхаславакіі дзейнічала больш за 17 тыс. савецкіх партызан. [1, с. 275]. Сярод іх ураджэнец Лепельшчыны Вячаслаў Квіцінскі. У жніўні 1944 г. ён узначаліў атрад, потым ператворыны ў асобную чэхаславацкую брыгаду імя Клімента Готвальда, якая ажыццявіла 158 баявых аперацый, удзельнічала ў вядомым Славацкім паўстанні. [2, с. 321]. В.А. Квіцінскі быў узнагароджаны Залатой Зоркай Героя Савецкага Саюза, двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі ЧССР.

Рух Супраціўлення, які па свайму характару і мэтах быў антыфашысцкім, агульнадэмакратычным, меў важнае гістарычнае значэнне. Сам факт кансалідацыі ў ім людзей розных поглядаў, паходжання сведчыў аб росце свядомасці народных мас, якія адверглі фашызм. Змагары Супраціўлення наносілі адчувальныя ўдары па варожых камунікацыях і гарнізонах, зганялі фашысцкіх акупантаў з населеных пунктаў, а ў некаторых краінах (Югаславія, Грэцыя, Албанія, Францыя) узброеныя фарміраванні антыфашыстаў вызвалілі ўсю тэрыторыю альбо большую яе частку.

5. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час вайны

вайна патрызан фашызм

Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне была дасягнута велізарнай цаной. У памяці жыхароў Беларусі трывала замацавалася лічба 2 млн. 200 тыс. [2, с. 322]. Столькі людзей загінула ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Беларусі. Гэтая лічба ўвайшла ва ўсе энцыклапедыі і кнігі аб Вялікай Айчыннай вайне. Упершыню яна стала вядома ў 1945 г. у выніку абагульнення звестак Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі (НДК) па ўстанаўленню і разведаванню злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У сувязі з тым, што апошнім часам асобымі аўтарамі робіцца спроба паставіць пад сумненне даную лічбу, ёсць неабходнасць падрабязней расказаць, як яна ўзнікла. У снежні 1945 г. па даных абласных і раённых камісій садзейнічання НДК і па яе пратаколах была складзена даведка аб ахвярах нямецка-фашысцкіх злачынстваў на Беларусі, у якой былі прыведзены наступныя звесткі:

Усяго знішчана грамадзянскага насельніцтва і ваеннапалонных 2 219 316 чалавек. [2, с. 322]. У гэтую агульную лічбу не ўключаны тыя, хто быў вывезены ў Германію і загінуў там. Па розных прычынах звыш 260 тыс. жыхароў Беларусі не вярнуліся на Радзіму.

У гэтую статыстыку не ўключаны жыхары Беларусі, якія змагаліся ў Чырвонай Арміі, прапалі без вестак ці загінулі ў палоне, а таксама загінуўшыя ў партызанскіх атрадах.

Больш таго, цяпер высвятляеццца, што даныя Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па шэрагу раёнаў значна заніжаны. Так, па афіцыйных звестак, у Талачынскім раёне лічыліся загінуўшымі 2500 чалавек. У выніку пераправеркі і апублікавання спісу загінуўшых было ўстаноўлена 10 тыс. прозвішчаў загінуўшых. Не выключана, што такое магчыма і па іншых раёнах.

Да гэтага трэба дадаць, што даныя НДК не зусім дакладныя і па шэрагу лагераў ваеннапалонных у Масюкоўшчыне было зафіксавана звыш 80 тыс. загінуўшых. Дзякуючы беларускім даследчыкам, тут знойдзены яшчэ шэраг брацкіх магіл, у выніку лічба ахвяр павялічылася да 110 тыс. Ужо пасля роспуску камісіі дадаткова былі знойдзены пахаванні 150 тыс. чалавек, якія раней не былі вядомымі. Такім чынам, колькасць загінуўшага насельніцтва Беларусі была значна большай, чым да гэтага было вядома (см. дадатак А).

Знішчэнне беларускіх людзей насіла мэтанакіраваны характар, што выцякала з нацысцкай ідэалогіі і захопніцкай палітыкі германскіх акупантаў. Расправы над людзьмі былі самымі жудаснымі і пераўзыходзілі сярэдневяко?/p>