Роля беларускага народа ў перамозе над фашызмам

Информация - История

Другие материалы по предмету История

·абяспечыў поспех наступлення сваёй роты, за што быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Выхадцы з Магілёўскай вобласці танкісты-палкоўнікі С.Ф. Шутаў, Е.І. Гусакоўскі і І.І. Якубоўскі за праяўленыя мужнасць і адвагу, умелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі сваіх часцей былі двойчы ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Двойчы гэту ўзнагароду атрымаў былы сталяр Гомельскага дрэваапрацоўчага камбіната лётчык П.Я. Галавачоў.

За межамі Бацькаўшчыны на завяршаючым этапе вайны праславіліся воіны-беларусы А.А. Жук, А.М. Дулеба - родам з Міншчыны, А.Я. Ліпуноў і Д.Н. Пінязькоў - з Гомельшчыны, А.А. Мінін - з Полаччыны, З.Р. Лышчэня - з Любаншчыны, А.К. Шмыгун - з Бабруйска. Пры фарсіраванні рэк Нэйсе, Шпрэі, штурме Берліна і вызваленні Прагі праславіліся танкісты роты старшага лейтэнанта А.А. Філімонава, ураджэнца вёскі Кучын Кармянскага раёна, якому было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У штурме рэйхстага ўдзельнічала нямала воінаў-беларусаў. Першым праз галоўныя дзверы будынка ў рэйхстаг прарваўся малодшы сяржант Пётр Пятніцкі, родам з Мазыра. Аднак ён быў забіты варожай куляй. У ліку першых у рэйхстаг уварваўся і старшы сяржант Л.І. Прыгожы, былы рабочы з Багушэўска. У самім будынку ён знішчыў 8 салдат праціўніка. Сувязісты 756-га стралковага палка радавы К.Я. Кугач, селянін з Пружанскага раёна, разам з радавым Ф.К. Яршом, ураджэнцам Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці, хутка ўстанавілі сувязь штурмуючай групы з камандаваннем палка, што дапамагло атакуючым. Яны былі ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені.

На заключным этапе другой сусветнай вайны на Далёкім Усходзе сыны Беларусі таксама прявілі мужнасць і адвагу. 12-ай марской штурмавой авіядывізіяй камандаваў ураджэнец Жлобіна палкоўнік М.У. Барташоў. Лётчыкі яго авіядывізіі патапілі 12 японскіх караблёў. Атрадам марской пяхоты камандаваў гамяльчанін Ц.А. Пачтароў. У ліку дэсантнікаў быў і яго зямляк капітан В.А. Кот, які ў баі замяніў параненага камандзіра і сваім прыкладам натхніў байцоў на штурм варожых умацаванняў. Усе трое сталі Героямі Савецкага Саюза.

Залатой Зоркай быў адзначаны подзвіг намесніка начальніка аператыўнага аддзела штаба 15-ай арміі падпалкоўніка М.А. Ласкунова, былога селяніна Сіроцінскага раёна Віцебскай вобласці. Коштам свайго жыцця ён забяспечыў своечасовую дастаўку загада войскам, якія падрыхтаваліся да штурму горада Фуцдзін. 203-яй стралковай дывізіяй, якая разам з іншымі злучэннямі здзейсніла 1350-кіламетровы цяжкі баявы пераход па Маньчжурскаму плато і Вялікаму Хінгану, камандаваў генерал-маёр Г.С. Здановіч, ураджэнец Навагрудскага раёна. Яму таксама было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Ураджэнцамі Беларусі былі выдатныя военачальнікі, якія сталі затым маршаламі: В.Д. Сакалоўскі, І.І. Якубоўскі, С.А. Красоўскі, генералы арміі А.Г. Антонаў, І.І. Гусакоўскі, генерал-палкоўнік А.Р. Бацюня, У.П. Камера, Ф.І. Кузняцоў, контр-адмірал В.Е. Ананіч - усяго 217 генералаў і адміралаў. У складзе ваенна-павертаных сіл з ворагам змагаліся 5305, у бронетанкавых і механізіраваных часцях 2490 афіцэраў з Беларусі. [2, с. 319].

За гераізм і мужнасць, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, звыш 300 тыс. воінаў-беларусаў і ўраджэнцаў рэспублікі ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі, 441 з іх прысуджана званне Героя Савецкага Саюза, 65 чалавек сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы.

У той жа час на беларускай зямлі, і ў драматычным 1941 г., і ў час вызвалення, у радах партызан і падпольшчыкаў самааддана змагаліся з ворагам тысячы прадстаўнікоў шматлікіх нацый і народнасцей Савецкага Саюза.

Сярод камандзіраў партызанскіх атрадаў і брыгад былі рускія В.Т. Варанянскі, А.Ф. Данукалаў, К.С. Заслонаў, В.І. Лівенцаў, У.І. Нічыпаровіч, Я.Ф. Філіпскіх, украінцы М.Х. Балан, А.П. Брынскі, О.С. Бычок, Ф.Ф. Капуста, грузіны І.Г. Шубітыдзе, В.М. Талаквадзе, армянін В.В. Агаджанян, карачаевец А. Касаеў, прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей. За ўдзел у партызанкай і падпольнай барацьбе на тэрыторыі Беларусі званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена 46 беларусам, 34 рускім, 3 украінцам і іншым.

Беларускі народ памятае тых, хто аддаў жыццё за вызваленне Бацькаўшчыны. Як сімвалы вечнай славы воінам Савецкай Арміі і партызанам узвышаюцца ў Мінску, іншых гарадах і населеных пунктаў Беларусі велічныя помнікі-абеліскі. На 21-ым кіламетры Маскоўскай шашы сімвалам вечнай удзячнасці беларускага народа воінам-вызваліцелям узняўся Курган Славы. Аб гэтым сведчаць і іншыя помнікі.

 

2.Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі

 

Свой уклад у разгром фашысцкіх захопнікаў унеслі партызаны і падпольшчыкі Беларусі, якую ў гады акупацыі па праву называлі Рэспублікай-партызанкай. Крыніцамі шырока распаўсюджанага ў рэспубліцы партызанскага руху былі патрыятызм нашых людзей, адданасць сваёй Айчыне і нянавісць да ворага.

За тры гады гераічнай барацьбы ў тыле ворага патрыёты Беларусі нанеслі акупантам вялікі ўрон у тэхніцы і жывой сіле. Па даных акадэміка І.С. Краўчанкі, у гады акупацыі на тэрыторыі Беларусі налічвалася 1255 партызанскіх атрадаў, з якіх 997 знаходзіліся ў складзе 213 брыгад. [2, с. 195]. У 1944 г. усяго ў партызанскіх фарміраваннях Беларусі дзейнічала 374 тыс. чалавек. Аналіз даных дазваляе даць наступную характарыстыку партызан Беларусі: ад усяго іх складу па палітычнаму становішчу - членаў КП(б) Б было 11,5%, членаў ЛКСМБ -26%; па нацыянальнаму складу - беларусаў было 71,2%, рускіх - 19,3%, украінцаў - 3,8%, яўрэяў - 2,1%, палякаў - 0,8%, іншых нацыянальнасцей - 2,8%; па сацыяльнаму складу - сялян налічвала?/p>