Роля беларускага народа ў перамозе над фашызмам

Информация - История

Другие материалы по предмету История

?я 39,61%, прадстаўнікоў інтэлегенцыі - 20,04%, рабочых - 17,01%, навучэнскай моладзі - 12,16%, ваеннаслужачых - 11,18%; па полу - мужчын было 84%, жанчын - 16%; 54,06% партызан складалі маладыя людзі ва ўзросце да 26 гадоў. [2, с. 195-196].

За тры гады гераічнай барацьбы ў тыле ворага патрыёты Беларусі знішчылі і паранілі каля 500 тыс. гітлераўцаў і іх прыслужнікаў, разграмілі 948 штабоў і гарнізонаў, знішчылі 18 700 аўтамабіляў, спалілі і разбурылі 819 чыгуначных і 4710 шашэйных мастоў, пашкодзілі 300 тыс. чыгуначных рэек, 7,3 тыс. км сувязі. Яны збілі ў паветры і вывелі са строю на аэрадромах 305 самалётаў, падбілі 1355 танкаў і бронемашын, 438 гармат; знішчылі 939 складоў. Партызаны захапілі багатыя трафеі: 363 гарматы і мінамёты, 1874 кулямёты, каля 21 тыс. вінтовак і аўтаматаў. [2, с. 196].

За гераізм і мужнасць 140 тыс. беларускіх партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, 87 чалавекм прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У барацьбе з ворагам загінула 44 791 партызан, велізарныя страты панесла падполле. [2, с. 196]. Напрыклад, з 1500 падпольшчыкаў Віцебска загінуў кожны трэці. Прыкладна такая ж сітуацыя была і ў іншых падпольных арганізацыях.

Патрыятычным рухам у Беларусі кіравалі падпольныя і партыйныя органы і арганізацыі. Усяго ў 1941-1944 гг. дзейнічала 10 абкамаў, 17 міжрайкамаў і міжрайпартцэнтраў, 8 гаркамаў, 2 гаркамы-райкамы, 166 райкамаў КП(б) Б і 184 тэрытарыяльныя партыйныя арганізацыі. [2, с. 196]. Актыўна дзейнічала камсамольска-маладзёжнае падполле. У гады вайны дзейнічалі 10 абласных, 6 міжраённых, 189 раённых, 13 гарадскіх падпольных камітэтаў ЛКСМБ і амаль 3 тыс. падпольных арганізацый. У заходніх абласцях актыўна працавалі 2 абласныя, 3 міжраённыя, 4 гарадскія, 27 раённых і 355 маладзёжных антыфашысцкіх арганізацыі. [2, с. 196]. Партызанская барацьба, падпольны рух, а таксама масавае супраціўленне мірнага насельніцтва Беларусі ўсім мерапрыемствам акупантаў ператварылася ў адзін з рашаючых фактараў разгрому фашысцкага нашэсця.

Значны ўклад у перамогу над вогарам унеслі працоўныя Беларусі, эвакуіраваныя на ўсход краіны. Знаходзіліся яны галоўным чынам у Паволжы, на Урале, у Заходняй Сібіры. У асноўным эвакуіраваныя прадпрыемствы зліваліся з мясцовымі, аднароднымі па профілю. Аднак каля 20 пераважна буйных прадпрыемстваў захавалі самастойнасць. Ужо ў жніўні - верасні 1941 г. пачалі даваць прадукцыю 15 эвакуіраваных заводаў, у кастрычніку - лістападзе - яшчэ 20. [2, с. 321]. Да лета 1942 г. на абарону працавалі больш за 60 беларускіх прадпрыемстваў.

У цяжкіх умовах ваеннага часу рабочыя, інжынерна-тэхнічныя работнікі паказвалі ўзоры працоўнага гераізму. Так, завод Гомсельмаш быў адноўлены ў Кургане за адзін месяц. За такі ж час стаў даваць ваенную прадукцыю і калектыў Гомельскага станкабудаўнічага завода. У верасні 1941 г. далі прадукцыю гомельскія паравозавагонарамонтны і суднарамонтны заводы, віцебскія станкабудаўнічы імя Камінтэрна, фабрыкі імя КІМ і імя К. Цэткін, у кастрычніку - лістападзе - гомельскі завод Рухавік рэвалюцыі, Віцебскі іголкавы, фабрыка Сцяг індустрыялізацыі і іншыя.

Адвагу і стойкасць праявілі ў гады вайны эвакуіраваныя беларускія чыгуначнікі. Часта з небяспекай для жыцця яны вадзілі паязды ў прыфрантавой паласе, падвяргаліся налётам варожай авіяцыі. Першай сярод работнікаў чыгункі з апярэджаннем графіка, без дадатковага набору паліва правяла цяжкавагавы састаў А.М. Чухнюк. Яе працоўны пачын падтрымалі іншыя чыгуначнікі. За высокія паказчыкі ў рабоце яна была ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы. Такую ж узнагароду атрымалі беларускія чыгуначнікі А.В. Глебаў, М.А. Макараў, І.П. Першукевіч, А.А. Янкоўскі.

Частка эвакуіраванага насельніцтва працавала ў сельскай гаспадарцы трактарыстамі, камбайнерамі, жывёлаводамі, паляводамі, брыгадзірамі, старшынямі калгасаў.

Прадсатаўнікі калгасаў і саўгасаў забяспечвалі армію харчаваннем і фуражом. Толькі за 4 гады (1941-1944), нягледзячы на акупацыю Беларусі, Украіны, іншых раёнаў краіны, было нарыхтавана 4,3 млрд п. хлеба, г.зн. у 3 разы больш, чым было нарыхтавана і закуплена ў Расіі за Першую сусветную вайну.

Нельга не адзначыць, што ўвесь цяжар земляробчай працы ў час вайны вынеслі на сваіх плячах жанчыны, а таксама старыя і падлеткі. Ды і ў прамысловай вытворчасці доля працуючых жанчын складала (па стану на 1945 г.) да 56%. [1, с. 276].

Дзякуючы намаганням працаўнікоў тылу Савецкія Узброеныя Сілы атрымалі за гады вайны больш за 10 млн т боепрыпасаў, 16 млн т паліва, 40 млн т харчавання і фуражу, а таксама вялікую колькасць іншых матэрыяльных сродкаў. [1, с. 276]. Адзінства фронту і тылу, працоўны гераізм жыхароў горада і вёскі былі магутным фундамантам Вялікай Перамогі.

 

3.Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу

 

Неацэнны ўклад у Вялікую Перамогу ўнеслі інтэлегенцыя, работнікі народнай адукацыі і навукі, культуры, літаратуры і мастацтва Беларусі. На ўсход краіны з рэспублікі былі эвакуіраваны 60 навукова-даследчых інстытутаў і лабараторый, 6 тэатраў, больш за 20 вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў. [1, с. 277]. Белдзяржуніверсітэт працягваў сваю работу па скарочаных вучэбных планах пад Масквой на станцыі Сходня, Акадэмія навук БССР - у Казані, тэатр імя Янкі Купалы дзейнічаў у Томску, оперны тэатр - у Горкім і г.д.

Нягледзячы на цяжар ваеннага часу, народ пряўляў клопат аб выхаванні і адукацыі дзяцей. Каб даць магчымасць падлеткам прадоўжыць адукацыю без адрыву ад вытворчасці, з 1943 г., па меры вызвалення тэрыторыі ад акупантаў, арганізоўваліся агульнаадукацыйныя школы, школы рабочай і сельскай моладзі