Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Сочинение - История
Другие сочинения по предмету История
Аддзел адукацыі Карэліцкага райвыканкама
ДзУА “Варанчанская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”
Тэма“Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны” (VІ Рэспубліканскі конкурс творчых работ “Вялікая перамога ў нашай памяці жыве”, прысвечаная 65-гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”)
Выканала
вучаніца 11 класа
Кулініч Юлія Мікалаеўна
Навуковы кіраўнік:
Алексеевіч Дзмітрый Іванавіч
ДзУА “Варанчанская сярэдняя
агульнаадукацыйная школа”
настаўнік гісторыі, вышэйшая катэгорыя
Варонча 2010
Змест
Уводзіны
1 Акупацыйны рэжым нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Карэліцкага раёна
2 Партызанскі і падпольны рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Заключэнне
Прылажэнне
Літаратура
Аддзел адукацыі Карэліцкага райвыканкама
ДзУА “Варанчанская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”
Тэма”Падпольны і партызанскі рух у Карэліцкім раёне ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.
Анатацыя
У выніку даследавання тэмы аўтар прыйшоў да наступных вывадаў.
Карэліцкі раён ў гады Вялікай Айчыннай вайны з 28 чэрвеня 1941 года па 8 ліпеня 1944 года быў акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі.
На захопленай тэрыторыі быў ўстаноўлены рэжым тэрора і насілля.За гэты страшны час у Карэліцкім раёне загінула 38124 чалавека, у тым ліку 19 тысяч у створаных лагерах смерці.
На зверствы фашыстаў жыхары раёна адказвалі самаадданай барацьбой.
Ва ўсіх вёсках раёна ствараюцца падпольныя і партызанскія атрады, якія безупынна вялі барацьбу з агрэсарам усімі вядомымі сродкамі і метадамі.
Подзвіг партызан і падпольшчыкаў, ваеннаармейцаў, ахвяры,прынесеныя імі і грамадзянскім насельніцтвам у імя Перамогі, свята захоўваюць жыхары Карэліцкага раёна.
Абнавіць і зберагчы гістарычную памяць, прабудзіць нацыянальны гонар, не даць забыць гераічныя і трагічныя старонкі гісторыі нашага грамадства задача, якую ставіў перад сабой аўтар.
Тэма актуальная таму, што ў свеце сённяшніх падзей, калі пераглядаюцца не толькі вынікі самой вайны, але і агульначалавечыя каштоўнасці, выпрацаваныя вякамі і заснаваныя на хрысціянскіх запаведзях прыдаюцца забыццю і перагляду.
Аўтар дастаткова глыбока вывучыла партызанскі і падпольны рух па розных гістарычных крыніцах, мае сваё бачанне і дае сваю ацэнку тым гістарычным падзеям.
Задачы, якія перад сабой ставіла аўтар праекта, выкананы.
Аўтар работы ______________________ Ю.М.Кулініч
Навуковы кіраўнік ______________ Дз.І.Алексеевіч
Уводзіны
Да вопыту і вытокаў Другой сесветнай вайны, яе цэнтральнай падзеі Вялікай Айчыннай вайны людзі зварочваюцца зноў і зноў.У гісторыі няма, напэўна, такога перыяду, у якім не было б “белых плямаў”.На жаль, яны існуюць у гістарычных матэрыялах і нашага грамадства.Трэба прызнаць і той факт, што большасць насельніцтва не зусім добра ведае гісторыю. Без мінулага немагчыма правільнае разуменне цяперашняга. У школьных падручнікх, у навуковых манаграфіях многія факты гісторыі “выпалі” ці “згладжаны”. Шырока выкарыстоўваюцца састарэлыя канцэпцыі, з якімі нельга згадзіцца цяпер.
Палітычнымі элітамі многіх “дэмакратычных” краін ідзе інтэнсіўны перагляд вынікаў Другой сусветнай вайны. Пераглядаюцца агульначалавечыя каштоўнасці. Узводзяцца ў ранг герояў былыя салдаты СС, дэманціруюцца помнікі воінам-вызваліцелям. Галоўная мэта іх злачыннай дзейнасці падабацца Захаду, з яго агрэсіўнай палітыкай.
У амерыканскага філосафа Сантаяна ёсць такія словы “Хто не памятае свайго мінулага, асуджаны на тое, каб перажыць яго зноў”. Таму я вельмі ўдзячна палітычнаму кіраўніцтву маёй краіны, што яно шануе памяць аб тых трагічных і страшных днях, клапоціцца аб удзельніках вайны, выхоўвае пачуццё знявагі да вайны ў маладога пакалення, рабіць усё магчымае каб гэты жах не паўтарыўся.
У гэтым годзе спаўняецца 65 гадоў з дня Вялікай Перамогі савецкага народа над фашыскай Германіяй.Таму мне б хацеася звярнуцца не да трагічных падзей тых ліхалеццяў, а да гераічных старонак беларускага народа, а менавіта да партызанскага і падпольнага руху. Вялікі ўклад у Вялікую Перамогу ўнеслі і народныя мсціўцы майго Карэліцкага раёна, якія з першых дзён вайны сталі на абарону сваёй Радзімы.
Гісторыя не ведае больш маштабнага супраціўлення заваёўнікам, чым барацьба беларускага народа супраць фашысцкіх рабаўнікоў, якая развярнулася на ўсёй тэрыторыі БССР. Насельніцтва не прымірылася з агрэсарам. Нават не гледзячы на жорсткасць акупацыйнага рэжыма, патрыятычны рух супраць германскіх захопнікаў пашыраўся, прымаў больш эфектыўныя арганізованыя формы і выкарыстоўваў разнастайныя метады барацьбы. З першых дзён вайны пачалася барацьба насельніцтва Беларусі супраць фашысцкіх захопнікаў. Яна вялася ў розных формах ад невыканання мерапрыемстваў акупацыйных улад да узброенага супраціўлення. Мелі места як самастойныя акты супрацьдзеяння новаму рэжыму з боку аддзельных асоб і груп, так і арганізаваныя ў цэнтралізаваным парадку ваенныя і палітычныя акцыі. У многіх населеных пунктах партызанскія фарміраванні ўзнікалі стыхійна.
Існуюць розныя пункты гледжання па дадзенаму пытанню, часам палярныя на многія факты партызанскай барацьбы. Т?/p>