Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Сочинение - История

Другие сочинения по предмету История

істападзе снежні брыгады імя Г.К. Жукава. У яе склад увайшоў і атрад “Камсамолец”.(Прылажэнне 10)

Радаснай падзеяй у гэты складаны час была сустрэча каля хутара Рудзьма з першай дыверсійнай групай дэсантнікаў, якой камандаваў В.І. Бажэнка. Яго намеснікам па палітычнай рабоце быў В.С. Самусевіч. Самусевіча ў Карэліцкім раёне добра ведалі да вайны па рабоце ў райкаме партыі. Група Бажэнка мела рацыю і падтрымлівала сувязь з Вялікай зямлёй. Вялікай заслугай групы было тое, што яна з першых дзён свайго прабывання ў Карэліцкім і Мірскім раёнах пачала праводзіць дыверсійную работу на чыгунцы. Начамі з 4 на 5 і з 16 на 17 верасня падгрупа на участку Гарадзея Стаўбцы спусціла пад адкос два эшалоны ворага.

Група Бажэнка навучыла мінна-падрыўной справе многіх партызан атрада і забяспечыла іх узрыўчаткай.

Удасканальваючы баявое майстэрства, тактыку, партызаны з кожным днём узмацнялі ўдары па ворагу. У канцы восені 1942 г. партызанскія атрады давалі аб сабе знаць ва ўсіх раёнах паўночнай часткі Баранавіцкай вобласці.

У Карэліцкім раёне шэраг паспяховых аперацый правёў атрад Дз. Дзенісенка, або, як яго тады называлі, “Міцькі”. 22 верасня партызаны атрада знішчылі групу жандармаў. Народныя мсціўцы нападалі не толькі на адзінокія машыны і павозкі, але і на вялікія абозы ворага. У кастрычніку 1942 г. яны заманілі ў засаду і знішчылі ў раёне вёскі Турэц вялікі атрад гітлераўцаў, які прыбыў сюды з мэтай ачысціць лясы ад партызан. У гэтым баі загінуў камандзір групы С Коншын, баец Захараў, 5 партызан атрымала раненні.

12 кастрычніка партызаны атрада “Міцькі” на шашы Турэц Мір знішчылі з засады 5 аўтамашын і 2 матацыклы немцаў. Пры гэтым было забіта больш за 30 фашыстаў. Разам з машынамі згарэла і радыёстанцыя.

У маі 1942 г. быў створаны партызанскі атрад Дз.І.Семянцова, у які ўвайшлі ваеннаслужачыя і жыхары вёсак Тарасавічы, Новае Сяло, Велетава Ён дзейнічаў на акупаванай тэрыторыі Карэліцкага, Мірскага і Навагрудскага раёнаў. 19 жніўня 1942 г. атрад партызан пад камандаваннем Дз.І.Семянцова ўстроіў засаду фашыстам, якія накіроўваліся ў вёскі Сёгда і Малюшычы грабіць хлеб. У кароткачасовай сутычцы народныя мсціўцы разбілі 3 аўтамашыны, знішчылі 19 немцаў. У выніку гэтай сутычкі загінуў камандзір атрада Дз.І. Семянцоў. Разам з гэтым перастаў існаваць атрад. Яго асабовы склад уліўся ў атрад “Іскра”, “Камсамолец”, а таксама ў атрад Дз.А. Дзенісенкі.

Арганізацыйна аформіўся атрад імя Суворава. Яго першым камандзірам быў К.У. Балабановіч, які потым з невялікай групай выйшаў з атрада. Камандзірам быў выбраны Н.А. Сарокін.Пасля яго гібелі ў снежні 1942 г. камандзірам быў выбраны Н.М. Курбанаў. (Прылажэнне 11)

Атрад правёў паспяховыя ўдары па гарнізонам і вартавым абектам гітлераўцаў. Асноўным тактычным спосабам барацьбы партызан гэтага атрада з варожымі гарнізонамі зяўляўся налёт. Стварыўшы пры дапамозе насельніцтва санны транспарт, група партызан нанесла удар па нямецеаму гарнізону ў вёсцы Валяўка. У выніку бою загінула 5 немцаў і 5 паліцаяў. Таксама загінулі 2 партызаны.

У красавіку 1942г. з ваеннаслужачых, якія не выйшлі з акружэння, быў створаны атрад “Громава”. Ён дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Карэліцкага і Навагрудскага раёнаў. У стварэні атрада актыўна ўдзельнічалі жыхары вёсак Цырын, Пудзіна, Літараўшчына, Бабонеўка, Падгайна. Атрад узначаліў лейтэнант У.Угрумаў. Партызаны ў красавіку і маі 1942 г. разграмілі гарнізон у вёсцы Цырын і захапілі зброю. У засадзе на шашы Навагрудак Баранавічы разбілі 3 аўтамашыны. У баі ў вёсцы Літараўшчына разбілі атрад карнікаў.Знішчаючы жывую сілу ворага, партызаны захоплівалі узбраенне, якое з поспехам выкарстоўвалася супраць акупантаў. У верасні 1942 г. атрад зрабіў налёт на Варанчанскі спіртзавод. Было пашкоджана абсталяванне і забіта 2 немца. У лістападзе 1942 года каля вёскі Пудзіна Лідскага раёна атрад у баі панёс вялікія страты і быў рассеяны. Частка партызан пайшла ў атрад “Золатава”, астатняя да снежня дзейнічала самастойнай групай, потым улілася ў атрад “Іскра”.

У жніўні 1942 г. была створана 1-я Беларуская кавалерыйская брыгада. Складалася з атрада імя Чкалава, групы Дз.А. Дзенісенкі і партызанскага атрада Дз.І. Семянцова. Партызаны вялі баі супраць варожых апорных пунктаў, гарнізонаў і паліцэйскіх участкаў у вёсках Антанёва, Вял.Жухавічы, Вялікая Слабада і інш. Дзейнічала менавіта ў Карэліцкім і Мірскім раёнах.

12 верасня 1942 года партызанскія атрады “Золатава, “Данілы”, і 1-ая кавалерыйская брыгада разграмілі варожыя гарнізоны ў м.Мір і м.Турэц. Да канца 1942 г. партызаны ўтрымлівалі гэтую тэрыторыю ў сваіх руках. З цягам часу тут ствараецца Налібока Мірская партызанская зона.

Баі за ўтрыманне зон партызанам прыходзілася весці амаль кожны дзень. Партызанскія зоны зяўляліся апорнымі пунктамі, плацдармамі ў тыле ворага, на якіх канцэнтраваліся людскія і матэрыяльныя рэсурсы для барацьбы з нямецка-фашыскімі захопнікамі.

Пад кіраўніцтвам падпольных райкомаў партызаны ўтрымлівалі ў сваіх руках вёскі Новае Сяло, Пагарэлка і Лядкі. Пазней партызаны нават перайменавалі назвы гэтых трох вёсак: Новае Сяло у Маскву,Пагарэлку у Ленінград, а Лядкі у Сталінград. Асабліва важна, што з гэтых трох вёсак за цэлы год не паступала ў Германі ніякіх паставак.

Такім чынам,ужо ў 1941-1942 гадах на тэрыторыі Карэліцкага раёна дзейнічалі партызанскія атрады, зявілася камсамольскае падполле. Аднак, патрэбна адзначыць, што падпольны і партызанскі рух у раёне у гэты час, як і на ўсёй тэрыторыі Баранавіцкай вобласці, яшчэ не атрымаў шырок?/p>