Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Сочинение - История
Другие сочинения по предмету История
°к у некаторых крыніцах гаворыцца аб адназначнай пазітыўнай ролі партызан і падпольшчыкаў у гады вайны.
Падкрэсліваецца роля Камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля. У больш сучасных крыніцах гісторыя фронта ў тыле ворага раскрываецца шматгранна. Адтуль можна даведацца аб ценявых, часам не асабліва прыемных старанах жыцця партызан. Гістарычнае значэнне партызанскага руху ў Беларусі яшчэ да цяперашняга часу не атрымала адэкватнай адзнакі. Тым больш, што ў перыяд так званай “дэмакратызацыі” нашага грамадства адпаведная частка гісторыкаў, філосафаў, літаратараў пачала узмоцненую прапагандысцкую кампанію па рэабілітацыі злачынстваў нямецкіх акупантаў, фашысцкіх прыслужнікаў і дыскрэдытацыі партызанскага руху ў Беларусі, стараючыся тым самым сказіць справядлівы, вызваленчы, дэмакратычны характар Вялікай Айчыннай вайны, паставіць на адну дошку фашысцкага насільніка-рабаўніка і савецкага воіна-вызваліцеля. Падобная “ пераацэнка” гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі працягваецца і зараз на старонках “дэмакратычнага” друку і на сайтах Інтэрнэта.
Пагэтаму я стаўлю перад сабой мэту не проста вывучыць гісторыю партызанскага руху ў аддзельна ўзятым раёне Беларусі, але і паказаць крыніцы заканамернасці, абаснаваць неабходнасць партызанскага руху і падполля.
Тэма маёй працы зяўляецца актуальнай, так як любое новае пагружэнне ў гісторыю народа вядзе да фарміравання новай нацыянальнай самасвядомасці.
Практычнае вывучэнне дадзенага пытання неабходна таксама і ў сувязі з тым, што на вялікі жаль, свет не стаў бяспечным. Вывучыўшы мінулае, неабходна ўлічыць яго горкія ўрокі і пайсці ў мірнае будучае.
1 Акупацыйны рэжым нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Карэліцкага раёна
Перш чым пачаць разгляд узнікнення і дзейнасці падпольнага і партызанскага руху на тэрыторыі сучаснага Карэліцкага раёна, хацелася б астанавіцца на акупацыцыйным рэжыме, які быў устаноўлены акупацыйнымі уладамі з першага дня захопу тэрыторыі.
Вайна ўварвалася ў Карэліцкі раён гулам матораў варожых самалётаў, выбухамі скінутых бомб. Вогненыя слупы ўзняліся на вуліцах Карэліч, Міра, ва ўсіх вёсках раёна. У другой палове дня 28 чэрвеня ў Карэлічах і 29 чэрвеня ў Міры па вуліцах паўразбураных пасёлкаў зявіліся фашысцкія танкі. Пачалося насаджэнне нацысцкага “новага парадку”.
Ажыццяўленне гітлераўцамі палітыкі генацыда ў адносінах да беларусаў пачалося з першых жа дзён вайны. Расстрэлы набылі вялізныя памеры.
Салдаты і афіцэры вермахта, карнікі гітлераўскіх аператыўных груп усюды чынілі жудасныя расправы над грамадзянскім насельніцтвам і ваеннапалоннымі. Захапіўшы Карэліцкі раён, фашысты ўстанавілі тут рэжым крывавага тэрора.
Нямецкі салдат Эміль Гольц пісаў у сваім дзённіку аб першых днях свайго прабывання на беларускай зямлі:
“ 28 чэрвеня. На світанні мы праехалі Баранавічы. Горад разбураны. Але яшчэ не ўсё зроблена. Па шашы ад Міра да Стаўбцоў мы размаўлялі з насельніцтвам мовай кулямётаў. Крыкі, стогны, кроў, слёзы і шмат трупаў. Ніякай міласці мы не адчувалі. У кожным мястэчку, у кожнай вёсцы, калі бачу людзей, то ў мяне свярбяць рукі. Хочацца пастраляць з пісталета па натоўпу. Спадзяюся, што скора сюды прыйдуць атрады СС і зробяць тое, што не паспелі зрабіць мы”.
Другі кат у мундзіры вермахта обер-яфрэйтар Іаганес Гердэр пакінуў наступны запіс у сваім дзённіку: “ 28 чэрвеня. Мы кідаем ручныя гранаты ў жылыя хаты. Яны вельмі хутка гараць. Полымя перакідваецца на другія хаты. Прыгожае відовішча! Людзі плачуць, а мы смяёмся над слязьмі. Мы спалілі гэдакім вобразам ужо вёсак дзесяць.
29 чэрвеня. У адной вёсцы мы схапілі першых трапіўшых 12 жыхароў і адвялі іх на магілкі. Прымусілі іх капаць прасторную магілу. Да славян няма і не можа быць ніякай літасці. Праклятая гуманнасць нам чужая”.
У лістападзе 1941 года фашысты здзейснілі небачны акт злачынства, знішчыўшы каля 1200 жыхароў Міра, якія былі расстраляны ў Мірскім замку. Растраляны Ганна і Леанід Сташэўскія.
Лётчыкі на “брыючым” палёце растрэльвалі безабаронных жанчын і дзяцей вёсак Лядкі, Беражна, Міратычы.
Вялізныя масы насельніцтва станавіліся вязнямі фашысцкіх канцлагераў, створаных на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Бязлітаснаму знішчэнню падвяргалася насельніцтва яччўрэйскай нацыянальнасці. Яўрэяў пасялялі ў спецыяльныя раёны (гета), маёмасць канфіскоўвалі. 22 чэрвеня 1941 года быў акупаваны Мір. У першы ж дзень было забіта на ўскраіне пасёлка 1500 яўрэяў.Уцалелыя 850 былі ізаляваны ў гета ў замку.
24 кастрычніка непадалёку ад вёскі Сэрвач фашысты, сабраўшы з прылягаючых вёсак больш за 70 яўрэяў, утапілі іх у рацэ Сэрвач.
31 чэрвеня 1942 г. генеральны камісар Кубэ дакладваў начальніку рэйхкамісарыята “Остланд” Лозе: “За апошнія дзесяць тыдняў у Беларусі ліквідавана каля 55 тыс.яўрэяў”.
Нябачныя зверствы і гвалт над мірным насельніцтвам Беларусі чынілі гітлераўцы ў час правядзення карных экспедыцый. Пад выглядам барацьбы з партызанамі карнікі ператварылі ў зоны пустэчы цэлыя раёны.Тысячы вёсак змяталіся з твару зямлі, уганяліся ў канцлагеры ці фашысцкае рабства ў Германію.( Прылажэнне 1-2)
Карныя экспедыцыі ажыццяўляліся войскамі вермахта, атрадамі паліцыі бяспекі, паліцэйскімі, жандармскімі падраздзяленнямі.
У Беларусі не было такога раёна, дзе б фашысты не палілі вёсак, не рабавалі і не забівалі мірных жыхароў. У Карэліцкім раёне яны растралялі 1073 мірных жыхароў, у тым ліку ?/p>