Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Сочинение - История
Другие сочинения по предмету История
праціўленне.Са слоў захопленых у палон, беларусы, якія знаходзяца ў бандах,уступілі ў іх добраахвотна.
Да гэтага дакумента прыкладзены “Спіс бандыцкіх лагераў, знішчаных у час аперацыі “Герман”. У ім змешчана падрабязная інфармацыя.
Так, у дакуменце гаворыцца аб знішчэнні яўрэйскага лагера на 1,5 кіламетра паўночна-усходней вазера Кромань,дзе бвло ліквідавана 210 неўзброеных яўрэяў.
17 ліпеня 1943 года каля Сіняўскай Слабады разбураны партызанскія зямлянкі, 18 ліпеня -- знішчана 2 лагеры на 200 чалавек, і паўночна- ўсходней Добрычы 4 лагеры на 600 чалавекі г.д.
Разведчыкі, ўдала прарваўшыся праз нямецкія заслоны, не сядзелі без справы. Разам з дыверсійнымі групамі, якія пайшлі на заданне яшчэ да пачатку блакады і не трапілі ў акружэнне, грамілі падраздзяленні праціўніка. З час блакады на шашэйных дарогах Навагрудак Баранавічы, Карэлічы Навагрудак, Баранавічы Мір падбілі і знішчылі 18 аўтамабіляў з рознымі грузамі і боепрыпасамі, забілі 40 паліцэйскіх.
Гэта было лета 1943, перыяд Курскай бітвы, у час якой вырашаўся лёс нашай кпаіны. І партызаны зрабілі ўсё магчымае, каб дапамагчы Чырвонай Арміі.
Блакада закончылася, але не з такімі вынікамі, аб якіх трубіла гітлераўская прапаганда, -- “партызаны знішчаны”. На самай жа справе ў брыгадзе загінула 22 байцы, 4 атрымалі раненні. А ва ўсіх брыгадах і атрадах, якія трапілі ў блакаднае кальцо, беззваротныя страты склалі 50 чалавек і 4 партызаны прапалі без звестак.
У паведамленні фашысцкага камандавання сцвярджалася: “На захад ад Мінска з прымяненнем буйных армейскіх сіл, войск СС і авіацыі знішчаны буцныя сілы партызан.У баях, якія ішлі 3 тыдні, разбіта 357 умацаваных кропак, забіта звыш 7 тысяч і больш як 10 тысяч партызан узята ў палон”.
На самай жа справе за свае няўдачы немцы помсцілі мірным грамадзянам: у пушчы і вакол яе фашысты спалілі 150 вёсак, расстралялі і вывезлі ў Германію тысячы людзей. У вялікім лясным масіве Івянецка Налібоцкай пушчы даўжынёй 80 і шырынёй 50 кіламетраў не ўцалела ніводнага населенага пункта.
У пачатку лета 1943 г. ЦК Кампартыі Беларусі прыняў спецыяльную пастанову аб разбурэнні чыгуначных камунікацый ворага. Так званая “рэйкавая вайна “ стала адным з галоўных і пастаянных баявых заданняў партызан.
На жаль, атрады і брыгады Баранавіцкай вобласці з-за блакады не змаглі выйсці на чыгунку на першым этапе, які праводзіўся ў жніўні. Першамайская брыгада пасля блакады ажыцявіла дзве аперацыі па знішчэнню чыгункі.
На першы погляд, заданне выглядала не складаным. Але гэта для людзей непасвячоных. Уздоўж палатна гітлераўцы будавалі дзоты, жалезабетонныя бункеры, узводзілі вышкі, на якіх пастаянна дзяжурылі кулямётчыкі. Ачышчалі ад лесу палосы 100-метровай шырыні паабапал чыгункі і мініравалі іх.
“Канцэрт” правялі ноччу 21 верасня на дарозе Ліда Баранавічы. “Першамайскі” выйшаў на ўчастак паміж станцыямі Яцукі і Наваельня, “Грозны” Наваельня і Дварэц, імя Катоўскага Дварэц Мардзічы, імя Суворава паміж станцыямі Мардзічы і Баранавічы. Каб адцягнуць увагу праціўніка, артылерысты атрада “Грозны” з гарматы абстралялі станцыю Наваельня. Толькі адна брыгада за тую ноч узарвала больш як 700 толавых шаўак. Чыгунка Ліда Баранавічы бяздзейнічала больш як месяц.
За тры дні да пачатку беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён” прайшоў трэці этап “рэйкавай вайны” пад умоўнай назвай “Вяснавы канцэрт”. Ноччу на 20 чэрвеня 1944 г. паміж станцыямі Нёман і Яцукі правялі серыю ўзрываў, на наступную ноч паўтарылі аперацыю, і ноччу з 26 на 27 чэрвеня выйшлі на чыгунку апошні раз За гэтыя 3 чэрвеньскія ночы падарвалі 574 рэйкі, а ўсяго брыгада ўзарвала 1677 рэек. У выніку аперацыі чыгунка Ліда Баранавічы не працавала ажно да прыходу Чырвонац Армі”.
Вялікі ўрон праціўніку нанеслі атрады “Грозны”, імя Суворава, імя Катоўскага, імя Будзённага, “Кастрычнік”, імя Жданава.
Так, за перыяд з 6 лістапада па 20 лістапада партызаны атрада “Грозны” правялі рад дыверсій, у выніку якіх было пашкоджана больш за 100 метраў тэлефонна-тэлеграфнай сувязі, спілавана 40 слупоў.У выніку ўзрыву на чыгунцы Ліда Баранавічы, паміж станцыямі Дварэц Выгода, быў узарваны воінскі эшалон праціўніка. У выніку ўзрыву разбіты паравоз і 11 вагонаў. Забіта 33 гітлераўцы.
Атрадам імя Суворава на тракце Баранавічы Мір 7 лістапада 1943 года было спілавана 26 слупоў. На чыгунцы Ліда Баранавічы падарваны воінскі эшалон. Разбіты паравоз і 6 вагонаў з жывой сілай. 25 лістапада атрадам ўзарваны эшалон паміж станцыямі Дамашэвічы Баранавічы. Пашкоджаны паравоз, 2 пярэднія пляцоўкі,3 вагоны.
Атрадам імя Катоўскага з 1лістапада 1943 г. па 10 лістапада было ўзарвана 2 воінскія эшалоны. Пашкоджана 20 вагонаў, 4 платформы, 8 аўтамашын і 4 сярэднія танкі. Забіта 9 фашыстаў.
Атрад імя Будзённага пусціў пад адхон 2 варожыя эшалона з жывой сілай, разбіта 36 выагонаў з харчаваннем, 4 вагона з вугалем, 2 платформы з танкамі.
З 5 па 17 лістапада ў выніку дыверсійных аперацый партызан, атрадам “Кастрычнік” Было знішчана 5 воінскіх эшалонаў. Разбіта 17 платфарм з тэхнікай і 15 з харчаваннем.
Усяго па Першамайскай брыгадзе было спушчана пад адкос 19 варожых эшалонаў, разбіта 49 вагонаў з жывой сілай, 2 з боепрыпасамі, 3 з узбраеннем, 63 з харчаваннем, 7 з ваеннымі матэрыяламі, 4 з вугалем. Узарваны вакзал, аўтагараж, чыгуначны мост у г.Баранавічы. Праведзена 10 баёў і засад, дзе забіта 24 і ранена 6 немцаў, узята ў палон 2. Знішчана 8 аўтамашын, трактар, пашкоджана 23 км. тэлефонна-тэлеграфнай сувязі, разбіты 2 маёнткі і 2 малочныя заводы, спалена 25 бочак бенз