Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Сочинение - История

Другие сочинения по предмету История

іну…

У сакавіку 1943 года на базе атрадаў “Камсамольскі”,імя Сарокіна, “Франтавікоў” і групы “Данілы” фарміруецца брыгада “Камсамолец”. Пазней у яе былі вылучаны з брыгады імя Жукава атрады 1-ы і 2-і Камсамольскі, імя Калініна, “Сокол”.(Прылажэнне 20)

Вясной і летам партызаны брыгады правялі 10 баёў, разграмілі варожыя гарнізоны ў в.Ярэмічы Мірскага і Дудкі Стаўбцоўскага раёнаў.У кастрычніку-лістападзе на чыгуначных участках Мінск Баранавічы і Ліда Маладзечна падарвалі 3 эшэлона, 180 рэек. У сакавіку разграмілі гарнізон у Міры.

У снежні 1943 на базе атрадаў, вылучаных Першамайскай брыгадай фарміруецца брыгада “25 гадоў БССР”. (Прылажэнне 21)

Партызаны брыгады ў студзені 1944 г. на чыгуначным участку Баранавічы Ліда падарвалі 8 эшалонаў, у чэрвені 10 эшалонаў, 4 чыгуначныя масты.Вялі баі супраць гарнізонаў і апорных пунктаў ворага. У маі ў час фашысцкай карнай экспедыцыі ўдзельнічалі ў прарыве варожага акружэння. У ліпені 1944 г. з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні Карэліцкага раёна.

Дзеянні партызан з наступаючай Чырвонай Арміяй мелі вялікае стратэгічнае значэнне.

Падпольная і партызанская барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў зявілася адной з рашаючых умоў разгрома варожай навалы, краха акупацыйнага рэжыма. За час вайны партызаны і падпольшчыкі нанеслі фашысцкай арміі каласальныя страты ў жывой сіле і тэхніцы. Дыверсіі на камунікацыях і лініях сувязі зрывалі альбо замаруджвалі перавозкі войск, тэхнікі і грузаў. Палітычная работа сярод насельніцтва акупіраваных тэрыторый усяляла ў савецкіх людзей упэўненасць у перамозе над ворагам.

Але, улічваючы тыя змяненні ў грамадскай свядомасці, якія адбыліся пасля развалу Савецкага Саюза, некаторыя дзеянні партызан трэба прызнаць немэтазгоднымі. Але я не асуджаю іх, так як патрэбна ўлічваць абставіны і час, пры якіх адбываліся тыя далёкія падзеі.

Так, вясной 1943 года ў в.Варонча партызанамі атрада “Золатава” быў спалены маёнтак, помнік архітэктуры ХІХ ст., які належаў Любанскім.

Гаспадары былі забіты.(Прылажэнне 22)

 

Заключэнне

 

У жыцці народа заўсёды маюцца сэнсавыя пункты развіцця, своеасаблівыя гены гісторыі, у якіх закадзіраваны характар нацыянальнай самасвядомасці, гістарычная сувязь пакаленняў, цывілізацыйныя прыярытэты грамадства і дзяржавы. Такім, безумоўна сэнсавым пунктам ў нашай гісторыі зяўляецца Вялікая Айчынная вайна, у ходзе якой найбольш яскрава праявіўся дух беларускага народа., яго свабодалюбівая сутнасць і гістарычная мудрасць.

Перамога над фашыскай Германіяй адно з выдатнейшых падзей сусветнай гісторыі. Гэта нацыянальны і ваенны гонар беларускага народа. На барацьбу з фашысцкім агрэсарам падняліся ўсе: стары і малады, мужчына і жанчына, усе слаі беларускага грамадства.

Пачуццё патрыятызму сярод людзей у гады вайны дасягнула найвышэйшага напалу.Імкненне адстаяць незалежнасць краіны, родную зямлю, свой дом было нястрымным.

Каб не было ўсенароднага супраціўлення ворагу, то наш народ падвергся бы поўнаму фашысцкаму знішчэнню, як гэта было прапісана ў фашысцкіх планах па “асваенню усходніх зямель”. Партызанскі рух ў СССР адыграў вялікую роль у разгроме гітлераўскіх ордаў. Ён узбагаціў усенародную партызанскую вайну новымі формамі барацьбы, унёс многа каштоўнага ў арсенал партызанскіх дзеянняў.

Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне гэта не толькі выключна ваенная перамога, ваенны разгром фашызма. Гэта была духоўная перамога над злом, жыцця над смерццю, справядлівасці над несправядлівасццю, свабоды над рабствам, гісторыі над антыгісторыяй. Гэта была перамога вышэйшых духоўных, чалавекалюбівых сіл над сіламі антычалавечымі.

 

Літаратура

 

1.Гурын М.Ф. Мір. Мн.:”Беларусь”.1985г.

2. Всенародная борьба а Белоруссии.Мн.:”Беларусь”1985г.

3. Памяць. Карэліцкі раён:.Мн.”Ураджай” 2000г.

4. Комсомол Белоруссии в Великой Отечественной войне: Сб.документов и материалов.Мн.: Беларусь, 1988г.

5.Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945. Энцыклапедыя.Мн.:Выд-ва БелСЭ,1990 г

6. ПонаморенкоП.К. Всенародная борьба в тылу немецко-фашысцких захватчиков 1941- 1944.-М.: “Наука”,1986г.

7. Аблава Р.К. Это было в Белоруссии. М.”Молодая гвардия”, 1957г.

Неапублікавапныя крыніцы

8.Фонды Карэліцкага краязнаўчага музея.

9.Фонды Цырынскага краязнаўчага музея.

10.Фонды Навагрудскага краязнаўчага музея

Матэрыялы перыядычнага друку

11.Баранащ Ю. З успаминащ //Чырвоная змкна// 1980г. 14 лютага

12.Бурак Н.Н. Прага перамогі Аповесць у дакументах і матэрыялах ??Полымя?? 1989г. . 4 верасня.

13.Начальніку жандармерыі Аповесць у дакументах і матэрыялах ??Полымя?? 1989-1990гг..

 

Прылажэнне

 

Прылажэнне 1

 

АКТ

АБ ЗНІШЧЭННІ НЯМЕЦКА ФАШЫСЦКІМІ ЗАХОПНІКАМІ ЖЫХАРОЎ ВЁСКІ ЛЮБАНІЧЫ КАРЭЛІЦКАГА РАЁНА

20 студзеня 1944 г.

Мы, нижеподписавшиеся, комиссня в составе комиссара Первомайского отряда Лопатского и уполномоченного особого отдела отряда Сндоренко Г. М. в прнсутствии граждан дер. Любаничи Якнмашко Федора Тнмофеевича н Беняша Константина Владимировича составили настоящий акт в том, что по приходу немецкой власти в дер. Любаничи Кореличского района Барановичской области немецкие изверги расстреляли мирных жителей: Похолок Петр Ннколаевич 1908 года, Шимко Викентий 1905 года, Похолок Сергей Николаевич, 1903 года, Борейко Мария Михайловна 1918 года, Купраш Петр Федорович 1916 года, Шимко Александр Иванов?/p>