Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Сочинение - История

Другие сочинения по предмету История

°га распаўсюджання. Гэта быў час, калі ішоў пошук форм і метадаў барацьбы. Партызанаў і падпольшчыкаў чакалі вялікія цяжкасці, пеш за ўсё, гэта адсутнасць вопыту партызанскай барацьбы; вопыту работы ва ўмовах падполля, канспірацыі;слабая матэрыяльная база. Тым не менш, полымя барацьбы разгаралася з кожным днём.

Для кіраўніцтва падпольнай работай і партызанскім рухам 6 кастрычніка 1943 года быў створаны Стаўбцоўскі міжраённы цэнтр на чале з членам падпольнага абкома В.З.Царуком. Яго намеснікам быў А.Л. Сцяпчэнка.Баявымі дзеяннямі на месцах кіраваў Мірскі падпольны райком КП(б)Б. З 26 лістапада яго сакратаром зяўляўся І.В.Шэматавец. 29 снежня Баранавіцкі падпольны абкам зацвердзіў першым сакратаром А.І. Дзеева.

Карэліцкі падпольны райкам партыі створаны ў ліпені і зацвержаны абкамам КП(б)Б 8 жніўня 1943 года. Яго сакратаром назначаны камісар атрада “Грозны” Першамайскай брыгады М.У.Чарткоў. У снежні гэты атрад уліўся ў брыгаду “25 год БССР”. Пагэтаму, 27 снежня 1943 г. абкам партыі зацвердзіў новы састаў Карэліцкага райкама з пастаянным месцазнаходжаннем у Першамайскай брыгадзе. Сакратаром зацверджаны М.І. Ільініч. (Прылажэнне 12) Друкаваным органам райкама зяўлялася газета “ Чырвоны партызан”, якую рэдактавала Р.С. Радкевіч.

Сетка падпольных арганізацый і груп працягвала расці і ў населеных пунктах Карэліцкага і Мірскага раёнаў. ( Прылажэнне 13)

Падпольшчыкі дзейнічалі ў цеснай сувязі з партызанамі, наносілі моцныя ўдары па ворагу, усімі сіламі імкнуліся прынесці яму найбольшую шкоду, аслабіць яго ваенны патэнцыял, сарваць фашысцкія планы і мерапрыемствы. На баявым рахунку падпольшчыкаў Беларусі шмат аперацый, паспяхова праведзеных у год карэннага пералому ў вайне. У справаздачы аб рабоце камсамольскіх арганізацый ад 2 чэрвеня 1944 г. гаварылася, што сіламі камсамольцаў падрыхтавана два разліка да кулямёта “максім” і 65 чалавек, якія маглі абыходзіцца з кулямётам РПД і МТ.

Далей у справаздачы гаварылася, што за гэты перыяд камсамольска-маладзёжнымі групамі было спушчана пад адкос 9 варожых эшалонаў.

Было пашкоджана 5 паравозаў, 28 вагонаў, у тым ліку 8 вагонаў з жывой сілай, забіта і паранена пры крушэнні больш за 200 гітлераўцаў. Акрамя гэтага, разбіта 12 цыстэрн з палівам. Падрыўнымі дыверсійнымі групамі парэзана 2 кіламетры тэлефонна-тэлеграфнай сувязі. За май былі зроблены з засады, у якіх забіта 23 немцы і паліцаі.

Далейшы рост партызанскіх атрадаў даў магчымасць Баранавіцкаму падпольнаму абкаму партыі ў лютым 1943 года прыняць рашэнне, па якому на базе камсамольскіх атрадаў Карэліцкага і Мірскага раёнаў была сфарміравана Брыгада “Камсамолец”. (Прылажэнне 14)

Цераз некалькі дзён зявіўся загад аб стварэнні Першамайскай партызанскай брыгады. (Прылажэнне 15).

Пазней, у сувязі з колькасным ростам утвараюцца новыя атрады імя Жданава (Прылажэнне 16), у кастрычніку атрад імя Будзённага (Прылажэнне 17), у снежні -- атрад “25 гадоў БССР” (Прылажэнне 18).

Узмоцнены рост партызанскі сіл, актывізацыя іх дзейнасці на варожых камунікацыях прымусіла нямецкае камандаванне прымаць контрмеры. У атрадах пачалі зяўляцца варожыя шпіёны і дыверсанты. У маі гітлераўцы правялі карную экспедыцыю супраць партызан, але якіх-небудзь адчувальных вынікаў яна не дала.

І вось надыйшоў ліпень 1943 года. У сярэдзіне месяца нямецкія войскі пры падтрымцы танкаў і авіацыі павялі наступленне на партызанскі край пачалася так званая аперацыя “Герман”, якой кіраваў генерал-лейтэнант СС фон Готберг.

Там жа, у штабе, прысутнічаў “упаўнаважаны” Гітлера па барацьбе з партызанамі на Усходзе генерал войск СС фон Бах Зялеўскі. (Прылажэнне 19) .

У гэты крытычны момант падпольны абкам партыі дазволіў партызанскім злучэнням дзейнічаць самастойна. У саставе атрадаў і рот выходзіць з акружэння, пры гэтым не спыняючы баявых дзеянняў.

Немцы, нягледзечы на вялікія страты, паступова сціскалі блакаднае кальцо.

Партызаны, надзейна схаваўшы цяжкую зброю і другую маёмасць, разбіліся на невялікія групы, манеўравалі і з баямі прарываліся скрозь акружэнне. Частка атрада на чале з камандзірам І.Я. Чумачэнка 1 жніўня знянацку напала на немцаў ля вёскі Брольнікі. 2 верасня партызаны пад камандаванем камісара атрада С.Д. Лапацкага нанесла вялікія страты карнікам ля вёскі Рудня-Налібоцкая. Потым прарваліся з акружэння ля вёскі Беражна, пераправіліся праз Нёман і выйшлі ў Лукі. Так, паступова, рызыкуючы жыццём, выходзілі партызаны з блакады.

У дакуменце “Выніковае паведамленне аб аперацыі “Герман” баявой групы Готберг” расказваецца пра ўвесь механізм падрыхтоўкі і арганізацыі выканання фашысцкіх планаў.Змешчаны падрабязныя даныя аб партызанскіх сілах: месцазнаходжанне, колькасны састаў, медыцынскае абслугоўванне і г.д.. Усё ведалі фашысты і прадугледжвалі перад аперацыяй, нават мелі сваё ўласнае меркаванне аб прапагандзе і настроі праціўніка. З допыту палонных партызан і перабежчыкаў было ўстаноўлена, што галоўны партызанскі лагер знаходзіўся ў лесе, паўночна-заходней вёскі Антанёва, і ў лясным масіве паўночней Рудня-Налібоцкая, што затым і падцвердзілася ў ходзе нямецкай аперацыі.

Далей, у “Выніковым паведамленні аб аперацыі “Герман” гаварылася аб настроі партызан: “Настрой сярод бандытаў ні ў якім выпадку не скажаш, што дрэнны. Бандыты прытрымліваюцца меркавання, што лепш змагацца да канца, чым здавацца ў палон, або перабягаць да немцаў. У канцы аперацыі, калі бандыты былі прыціснуты ў невялікім раёне, настрой некалькі пагоршыўся, але тым больш жорсткім было іх су