Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Сочинение - История
Другие сочинения по предмету История
¶анчын 417, дзяцей 87, павесілі 3 і спалілі жывымі 6 чалавек, у Мірскім раёне растралялі 2469 мірных жыхароў, у тым ліку жанчын 968, дзяцей 594, спалілі жывымі 94, у тым ліку жанчын 29 і дзяцей 33.(Прыл.3-4)
Вываз фізічна-здаровага насельніцтва на работы у Германію быў неадемнай часткай злачыннага акупацыйнага рэжыма і набываў усё больш вялізныя памеры.Усяго з Беларусі гітлераўцам удалося захапіць і вывезці звыш 380 тыс. грамадзян, у тым ліку з Карэліцкага раёна 1002 чалавекі (541 мужчыну і 461 жанчыну) і з Мірскага раёна 152 чалавекі. (Прылажэнне 5)
Ні крывавы тэрор, ні ілжывая нацысцкая дэмагогія не змаглі зламаць савецкіх людзей, паставіць іх на калені. Народная барацьба, якая разгарнулася ў тыле ворага, стварала невыносныя ўмовы для ворага, зрывала ажыццяўленне яго акупацыйнай палітыкі.
2 Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна
Як бачна з вышэй сказанага, нямецкі салдат прыйшоў на нашу зямлю не з гуманнымі мэтамі. Крывавы рэжым не зламаў волі беларускага народа. Ён падняўся на ўсенародную вайну супраць фашыскіх захопнікаў. Было гэта ў першыя дні вайны.
Народная барацьба з фашысцкімі захопнікамі ахапіла ўсю акупаваную ворагам тэрыторыю гарады, пасёлкі і вёскі. Яна была неадемнай часткай Вялікай Айчыннай вайны.
У дырэктыве СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 гаварылася: “У занятых ворагам раёнах стварыць партызанскія атрады і дыверсійныя групы для барацьбы з варожай арміяй,для распальвання партызанскай вайны, для падрыва мастаў, дарог, псавання тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі, падпалу складоу і г.д. У захопленых раёнах стварыць невыносныя ўмовы для ворага і ўсіх яго памагатых, праследаваць і знішчаць іх на кожным кроку, зрываць усе іх мерапрыемствы”.
Адразу ж пасля акупацыі фашысцкімі захопнікамі раёнаў Баранавіцкай вобласці ў радзе раёнаў па ініцыятыве камсамольцаў былі створаны падпольныя камсамольскія арганізацыі (Стаўбцоўскі, Мірскі, Навагрудскі, Карэліцкі, Дзятлаўскі, Любчанскі і іншыя), якімі была праведзена вялікая работа. Так у Мірскім раёне ў вёсцы Пагарэлка да вайны была камсамольская арганізацыя, якая налічвала 15 чалавек. Сакратаром яе зяўляўся Мацко Афінаген. Пасля акупацыі немцамі вёскі Пагарэлка ўсе 15 камсамольцаў пайшлі ў падполле і вялі барацьбу з гітлераўскімі катамі. Сакратаром падпольнай камсамольскай арганізацыі быў выбраны Мацко Іван.
У канцы чэрвеня 1941 г. у вёсцы Сіняўская Слабада ўзніклі дзве падпольныя камсамольска-маладзёжныя групы, якія узначаліў Канстанцін Балабановіч і Пётр Парэцкі. У ліпені камсамолцы з вёскі Лядкі стварылі падпольную групу, якую узначалілі А.Бянецкі і М. Мажэйка.
У пачатку ліпеня 1941 г. у вёсках Беражна і Слабодка была арганізавана падпольная камсамольска-маладзёжная група на чале з палітруком Чырвонай Арміі Рыгорам Рускіх і мясцовым юнаком Яўгенам Крамко. (Прылажэнне 6- 7)
Падпольныя арганізацыі раёна праводзілі вялікую агітацыйную работу сярод мясцовых жыхароў, хавалі людзей, дапамагалі воінам Чырвонай Арміі, што траплялі ў акружэнне. Патрыёты раздабылі радыёпрыёмнік, па якім прымалі зводкі Саўінфамбюро і распаўсюджвалі іх сярод грамадзян. Вясной 1941 г. кіраўнікі падпольных арганізацый раёна вырашылі выйсці з падполля і стаць на адкрытую ўзброеную барацьбу з гітлераўцамі.
У маі-чэрвені 1942 г. падпольныя камсамольскія арганізацыі і створаныя ў падполлі партызанскія групы пачалі выходзіць у лес у створаныя атрады. Так, вялікая колькасць камсамольцаў і моладзі пайшла ў партызанскі атрад імя Чапаева. (Прылажэнне 8)
На базе падпольнай камсамольскай арганізацыі вёсак Пагарэлка і Беражна і створаных пад іх кіраўніцтвам тайных партызанскіх груп з моладзі іншых вёсак 27 чэрвеня 1942 года ў Мірскім раёне быў створаны 1-ы камсамольска-маладзёжны атрад “Камсамольскі”, які ў хуткім часе вырас у буйную аднайменную партызанскую брыгаду. Атрад праводзіў баявыя дзеянні ў Мірскім, Карэліцкім і Стаўбцоўскім раёнах.(Прылажэнне 9)
Важную ролю ў развіцці ўсенароднага супраціўлення нямецка-фашысцкім захопнікам адыгралі ваеннаслужачыя Чырвонай Арміі, якія трапілі ў акружэнне і не змаглі прабіцца да сваіх. З дапамогай падпольных арганізацый раёна мясцовых жыхароў збіралі вакол сябе патрыятычныя сілы і , па сутнасці, сталі ядром, з дапамогай якога невялікія і разяднаныя спачатку баявыя групы перараслі ў моцныя, баяздольныя партызанскія атрады. Сярод іх былі былы лейтэнант М.С. Заруднеў (камандзір атрада “Золатава” ) малодшы сяржант А.В. Крутаў, Дз.А. Дзенісенка, У.А. Грэчанічэнка і іншыя, стаўшыя затым партызанскімі камандзірамі.
15 мая 1942 г. у Мірским раёне была створана група пад камандаваннем Дз.А. Дзенісенкі.
Спачатку яна ўлілася ў атрад імя В.І. Чапаева, а затым выдзелілася ў самастойную адзінку.У жніўні 1942 г. група папоўнілася моладдзю Мірскага раёна і аформілася ў атрад, які ў маі 1943 г.быў рэарганізаваны ў кавалерыйскі дывізіён.
У чэрвені 1942 г. з моладзі Мірскага раёна была створана партызанская група А.С. Саятэвіча, у жніўні 1942 г. яна ўвайшла ў атрад імя В.І. Чапаева брыгады імя В.І. Чапаева.
З мэтай набыцця зброі, боепрыпасаў і іншых трафеяў партызаны нярэдка здзяйснялі напады на абозы ворага. У ліпені 1942 г. атрад “ Золатава”, разграміўшы варожы абоз, захапіў 50 тыс. патронаў і 10 скрынак гранат.
У лістападзе 1942 г. акупанты прыступілі да насільнай вярбоўкі насельніцтва ў Германію. Партызаны разгарнулі агітацыйную работу сярод моладзі, даказваючы, што яе месца толькі ў радах партызан. Масавы прыток насельніцтва ў партызаны прывёў да стварэння ў л