Судовая рэформа XVI ст. У вялікім княстве літоўскім, рускім І жамойцкім

Вид материалаДокументы

Содержание


Спіс выкарыстаных крыніц.
Подобный материал:
СУДОВАЯ РЭФОРМА XVI ст. У ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ, РУСКІМ І ЖАМОЙЦКІМ


Ужо шаснаццаць год Беларусь ідзе па сваім свободным і незалежным шляху. Шаснацаць год будуецца краіна, а разам з ёй будуюцца і яе прававыя інстытуты. Адным з такіх інстытутау можна ўпэунена называць і судовую сістэму. Але будаваць трэба на нейкім падмурку, прычым падмурку значным і трывалым. І наша краіна такі падмурак бясспрэчна мае. Гэтым падмуркам можна лічыць судвую сістэму Вялікага княства Літоўскага, а свайасаблівым прыкладам будаўніцтва судовай сістымы можна назваць судовую рэформу XVI стагоддзя.

Даволі доўгі час у ВКЛ судовую функцыю выконвалі службовыя асобы разам з князем. Разглядаючы перадумовы судовай рэформы, трэба адзначыць, што яе падставы закладаліся значна раней, яшчэ у другой палове XIV ст. Аднак значна хутчэй гэты працэс пайшоў толькі ў XVI ст. Менавіта у XVI ст. настала неабходнасць рэфармавання судовага ладу і судаводства. І такое рэфармаванне пачало праводзіцца.

Існуе шэраг разнастайных прычын правядзення рэформы, аднак можна выдзеліць дзве асноўныя прычыны:

Па-першае, з другой тэці XVI ст. пачауся актыўны працэс рэфармавання заканадаўства. Дзяржава мела неабходнасць у адзіным кадыфікаваным акце. Акце, які павінен быу стаць асновай уласнага права і заканадаўства ВКЛ. Такім актам стаў Статут 1529 г. І канешне не выпадкова, што прыняцце такога базіснага дакумента, з замацаванымі ў ім прагрэсіунымі нормамі і прынцыпамі закранула і судовую сістэму. Але з прыняццем Статута пачаўся працэс яго ўдасканалення і прывядзення ў адпаведнасць з грамадскім і палітычным становшчам краіны. Гэты працыс працягваўся да 1588 г. і пакінуў нашчадкам яшчэ два статута і адну з самых прагрэсіуных на той час сістэму заканадаўства і канешне ж судовую сістэму.

Па-другое, вельмі значным штуршком да рэфармавання судовай сістэмы стала падпісанне Люблінскай уніі, а значыць аб’яднанне дзвюх краін, культур і звычаяў. Але умовы гэтага аб’яднання не задавольвалі шляхту ВКЛ, якая была найбольш уплывовай часткай насельніцтва княства і імкнулася пакінуць такое ж становішча і ў новай дзяржаве. А для гэтага патрэбны былі змены і перебудовы, лібералізацыя і развіццё дзеючага заканадаўства і канешне судовай сістэмы, як адной з яго асноўных частак.

Менавіты дзве гэтыя прычыны і абумовілі неабходнасць правядзення судовай рэформы і вызначылі яе асноўныя напрамкі і этапы.

Большасць навукоўцаў вядзяляюць пяць этапаў судовай рэформы, падзел на якія абумоўлены прыняццем наступных актаў заканадаўства:
  1. этап: Статут ВКЛ 1529 г. асноунымі дасягненнямі якога можна лічыць рэфармаванне гроцкіх судоў і ўвядзенне адвакатуры.
  2. этап: Бельскі прывілей 1564 г., які прадугледжваў утварэнне земскіх павятовых шляхецкіх судоў і абвясціў адзіную падсуднасць шляхты гэтым судам.
  3. этап: Статут ВКЛ 1566 г. рэгламентаваў дзейнасць і парадак фарміравання земскіх павятовых судоў, абвясціў утварэнне возных. Быў уведзены шэраг працэсуальных норм и тэорыя ацэнкі доказаў, заснаваная на навуковай логіцы
  4. этап: Закон “Аб утварэнні Галоўнага Суда (Трыбунала)” 1581 г.

Кожны з гэтых этапаў мае свае асаблівасці і заслугоўвае больш дасканалага разгляду.

Так дзейнасць гроцкіх судоў удакладнялася на працягу XV – XVI стст., на што асабліва паўплывалі цэнтралізацыйныя падзеі ў дзяржаве. Прынятыя ў працэссе рэформы заканадаўчыя акты ужо больш дакладна рэгламентавалі дзейнасць гроцкіх судоў. Перш за ўсё дастаткова дэталёва акрэслівалася іх падсуднасць. Гроцкім судам пачалі прыпісваць і шэраг натарыяльных функцый. Менавіта акты, пынятыя ў часы рэформы надзялілі гроцкія суды функцыяй выканання рашэнняў і прыгавораў іншых судоў. Такім чынам адносна гроцкіх судоў рэфармаванне мела шэраг наступных вынікаў: вызначаецца тэндэнцыя ператварэння гроцкага суда з адміністрацыйнай установы ў судвую, шэраг спраў разглядаўся з уделам грамадскасці, павялічваецца прафесіяналізм суда шляхам увядзення суддзі і пісара.

Не менш цікавым з’яўляецца пытанне аб дзейнасці адвакатуры і яе ўвядзенні ў судовых установах ВКЛ. Статуты адлюстроўвалі паслядоўнае развіццё палажэнняў і норм права адносна адвакатуры і яе спецыфікі. Пасля выдання Статут 1529 г. узнікае мноства пытанняў адносна тлумачэння закона аб падсуднасці спраў, іскавай даўнасці і інш. Менавіта гэтыя пытанні разам з клопатамі аб абароне абвінавачанага паўставалі перад тагачаснымі адвакатамі. Нягледзячы на пэўныя недахопы (павышэнне платы за паслугі, часам невысокі адукацыйны ўзровень і нізкія маральныя якасці адвакатаў), інстытут адвакатуры сведчыў аб самых прагрэсіўных тэндэнцыях у судаводстве – развіццё прынцыпу спаборнасці судовага працэсу, вядзенне працэсу на зразумелай большасці насельніцтва беларускай мове, наданні ўсё большай увагі абароне правоў і законных інтарэсаў прыватнай асобы і г.д., як вынік – павышэнне правасвядомасці і прававой культуры грамадства.

Самай важнай падзеяй судовай рэформы, яе пікам стала ўтварэнне земскіх судоў. У 1564 г. на Бельскім сойме ўсе ваяводы, старасты і іншыя земскія ўраднікі адмовіліся ад сваіх выключных судовых правоў і даходаў. Такім чынам, у дзяржаве былі створаны рэальныя перадумовы для новай арганізацыі суда, з’явіліся магчымасці пакласці ў аснову яго дзейнасці больш прагрэсіўныя прынцыпы. Склад і кампетэнцыя земскіх судоў змяняліся на працягу стагоддзяў. Тым не менш з цягам часу земскі суд пачынае выконваць сваю самую значную функцыю – нагляд за законнасцю функцыяніравання гроцкага суда. Да кампетэнцыі суда адносіліся галоўным чынам справы шляхты, якія падзяляліся на дзве катыгорыі: адны толькі запісваліся ў судовыя кнігі, другія патрабавалі разгляду справы па сутнасці. Справы маглі быць як грамадзянскага, так і крымінальнага характару. Такім чынам, заснаванне ў ВКЛ земскіх судоў стала значным дасягненнем судовай рэформы. З’явіліся аддзеленыя ад выканаўчай улады суды і прафесійныя суддзі. Фарміраване і функцыяніраванне судовай улады пачало грунтавацца на прынцыпах законнасці, выбарнасці і калегіяльнасці.

Увядзенне падкаморскіх судоў было звязана з зямельнай рэформай і атрыманнем шляхтай права прыватнай уласнасці на зямлю. Падкаморскі суд стаў другім судом, які быў аддзелены ад органаў дзяржаўнага кіравання. Падкаморый вырашаў справу асабіста. Вельмі рэдка для разгляду асабліва складаных спраў у судзе прысутнічалі камісары. Памочнікам падкаморніка ў вымярэні і ўсталяванні межземлеўладанняў служыў каморнік. Кампетэнцыя падкаморскага суда была даволі шырокай, аднак галоўныя справы датычыліся памераў зямельных надзелаў і іх межам. Можна адзначыць, што пдкаморскія суды абаранялі ўжо не столькі дзяржаўныя інтарэсы, а галоўным чынам законныя правы і інтарэсы прыватных асоб. Наяўнасць гэтай тэндэнцыі ў функцыяніраванні судовай сістэмы стала важнай прагрэсіўнай з’явай.

У сувязі з судовай рэформай не толькі канчаткова заканадаўча быў аформлены інстытут возных, але і значэнне яго пастаянна павялічвалася. Возныя, у асноўны абавязак якіх уваходзіла расследванне цжкіх злачынстваў, прыйшлі на змену старажытных віжаў. Як правіла, прызначаўся возны ваяводам па прадстаўленні земскага суда і павятовай шляхты. Возныя былі і судовымі выканаўцамі. Яны спаганялі крымінальныя штрафы, забіралі ці вярталі маёмасць, дамагаліся кампенсацыі шкоды, уводзілі ў валоданне зямлёй і маёнткамі новых гаспадароў і інш. У абавязкі вознага таксама ўваходзіла ўручэнне судовых паветак усім удзельнікам працэсу. Нягледзячы не тое, што большасць злачынстваў у феадальны перыяд былі справамі прыватнага абвінавачвання, узнікненне і развіцё інстытута возных сведчыла аб прагрэсіўных тэндэнцыях у працэсуальных адносінах і з’яўлялася адным з фактараў, якія садзейнічалі замацаванню законнасці і правасвядомасці грамадства.

Далейшае рэфармаванне судовай сістэмы княства і абмежаванне судовай улады Вялікага князя і паноў радных адбылося ў сувязі з утварэннем вышэйага апеляцыйнага суда дзяржавы – Галоўнага Суда (Трыбунала). Увядзенне ў дзеянне Трыбунала ўдакладніла судовую ўладу гаспадара. З гэтага часу Вялікі князь займаўся разглядам па першай інстанцыі толькі найбольш важных спраў. Асноўнай катэгорыяй спраў, аднесеных да кампетэнцыі Трыбунала, былі апеляцыйныя скаргі на рашэні гроцкіх, земскіх і падкаморскіх судоў. Асаблівую катэгорыю спаў Галоўнага Суда складалі скаргі на незаконныя дзеянні і злоўжывані суддзяў і службовых асоб. Увядзенне ў дзеянне Галоўнага Суда, аддзленне ад выканаўчай улады, стала істотным завяршэннем рэформы.

У цэлым жа судовая рэформа XVI ст. значна ўдасканаліла судовую сістэму дзяржавы. Заканадаўчае замацаванне новых важных прававых прынцыпаў і палажэнняў сведчыла аб імкненнні заканадаўца мець практычную рэалізацыю. Пад час рэформы былі тэарытычна азначаны, развітыя ў той ці іншай ступені адлюстраваны ў заканадаўстве прагрэсіўныя прынцыпы судовага ладу і судаводства, якія садзейнічалі павышэнню правасвядомасці і прававой культуры грамадства. Тым самым ствараліся перадумовы для дальнейшага паступальнага развіцця дзяржаўнасці.


Спіс выкарыстаных крыніц.


1) Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах (Са стараытных часоў да нашых дзен) / Пад агульнай рэд. А.Ф. Вішнеўскага. Мн.: Акадэмія МУС РБ, 1998.

2) Доўнар Т.І. Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 года. Мн.: Тэсей, 2003.

3) Доўнар Ю.П. Судовая рэформа XVI стагоддзя ў Влікім княстве Літоўскім. Мн.: БДУ, 2007.

4) Статут Великого княжества Литовского 1529 года / Под ред. К.И. Яблонскиса. Мн.: Академия наук БССР, 1960.

5) Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Даведнік. Каментарыі / Беларуская Савецкая энцыклапедыя; Рэдкал.: І. П. Шамякін(гал. рэд), А.І. Жураўскі і інш. Мн.: БелСЭ, 1989.

6) Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. У 2т. Т2: К-Я / Г.П. Пашкоў(гал. рэд.). Мінск.: Беларуская энцыклапедыя, 2006.