Спецыяльнасць

Вид материалаДокументы

Содержание


Спецыяльнасць «МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА» накірунак «Арганізацыя кінатэлевытворчасці»
2 этап — мастацтвазнаўства (вусна)
Прыёмныя патрабаванні і крытэрыі ацэнкі рэцэнзіі
Абітурыенты, якія атрымалі на адным з этапаў іспытаў «Творчасць» 1 або 2 (адзін або два) балы, да наступнага этапу не дапускаюцц
Прыёмныя патрабаванні і крытэрыі ацэнкі адказаў на пытанні экзаменацыйнага білета
Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на  кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме
3 этап — калёквіум (субяседаванне)
Прыёмныя патрабаванні і крытэрыі ацэнкі адказаў абітурыента на калёквіуме (субяседаванні)
Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на  кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме
«акцёрскае мастацтва» 3
«рэжысура кіно і тэлебачання» 17
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6

Спецыяльнасць

«МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА»

накірунак

«Арганізацыя кінатэлевытворчасці»


Уступныя іспыты «Творчасць» праводзяцца ў тры этапы:

1 этап  — мастацтвазнаўства (пісьмова) — рэцэнзія на кінафільм (паводле відэапрагляду) на беларускай ці рускай мове;

2 этап — мастацтвазнаўства (вусна);

3 этап — калёквіум (субяседаванне).

1 этап  — мастацтвазнаўства (пісьмова) — рэцэнзія на кінафільм

Конкурсны экзамен ставіць на мэце выявіць і ацаніць ўзровень літаратурна-крытычных здольнасцяў абітурыента, яго ўменне асэнсаваць вобразную структуру прагледжанага кінафільма і ў пісьмовых разважаннях данесці яго ідэйна-мастацкі змест, прааналізаваць асаблівасці рэжысёрскага, акцёрскага, кінааператарскага мастацтва, выяўленча-пластычнага вырашэння прагледжанага кінатвора.

Абітурыент павінен напісаць рэцэнзію на кінафільм (аўдыторна прагледжаны ў відэазапісе падчас экзамена). Экзаменацыйная работа выконваецца пісьмова, на беларускай ці рускай мове.

Прыёмныя патрабаванні і крытэрыі ацэнкі рэцэнзіі


  1. Уменне асэнсаваць вобразную структуру кінафільма і данесці яго мастацкі змест.
  2. Самастойнасць мыслення.
  3. Літаратурныя і аналітычныя здольнасці.
  4. Мастацкі густ, арыгінальнасць і эмацыянальнасць падачы матэрыялу.
  5. Лагічнасць і вобразная выразнасць пісьмовага ўвасаблення думкі.

Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на  кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме

(1—2 — нездавальняючыя ацэнкі; 3—10 — станоўчыя ацэнкі).

10 балаў

У рэцэнзіі праяўлена яскравае ўменне асэнсаваць вобразную структуру кінафільма і данесці яго мастацкі змест. Абітурыент выявіў самастойнасць мыслення, выдатныя літаратурныя і аналітычныя здольнасці, адметны мастацкі густ, арыгінальнасць падыходу да падачы матэрыялу, работа вызначаецца лагічнасцю і вобразнай выразнасцю пісьмовага ўвасаблення думкі.

9 балаў

У рэцэнзіі прадэманстравана пэўнае ўменне асэнсаваць вобразную структуру кінафільма і данесці яго мастацкі змест. Абітурыент выявіў самастойнасць мыслення, значныя літаратурныя і аналітычныя здольнасці, мастацкі густ, даволі арыгінальны падыход да падачы матэрыялу, работа вызначаецца лагічнасцю і вобразнай выразнасцю пісьмовага ўвасаблення думкі.

8 балаў

У рэцэнзіі прадэманстравана ўменне асэнсаваць вобразную структуру кінафільма і данесці яго мастацкі змест. Абітурыент выявіў пэўную самастойнасць мыслення, добрыя літаратурныя і аналітычныя здольнасці, мастацкі густ, індывідуальны падыход да падачы матэрыялу, работа пазначана дастатковай лагічнасцю і вобразнай выразнасцю пісьмовага ўвасаблення думкі.

7 балаў

У рэцэнзіі прадэманстравана дастатковае ўменне асэнсаваць вобразную структуру кінафільма і данесці яго мастацкі змест, але без пэўнай самастойнасці мыслення. Абітурыент выявіў неблагія літаратурныя і аналітычныя здольнасці, мастацкі густ, індывідуальны падыход да падачы матэрыялу, работа пазначана дастатковай лагічнасцю і вобразнай выразнасцю пісьмовага ўвасаблення думкі.

6 балаў

У рэцэнзіі ў цэлым прадэманстравана ўменне асэнсаваць вобразную структуру кінафільма і данесці яго мастацкі змест, але без пэўнай самастойнасці мыслення. Абітурыент праявіў здавальняючыя літаратурныя і аналітычныя здольнасці, але недастакова акрэсленыя мастацкія прыхільнасці і несфарміраванасць мастацкага густу, а таксама адсутнасць індывідуальнага падыходу да падачы матэрыялу пры дастатковай лагічнасці і вобразнай выразнасці пісьмовага ўвасаблення думкі.

5 балаў

У рэцэнзіі абітурыент праявіў імкненне данесці змест кінафільма. Пры пэўнай наяўнасці здольнасцяў да асэнсавання вобразнай структуры кінафільма не выяўлена самастойнасць мыслення. Абітурыент праявіў здавальняючыя літаратурныя і аналітычныя здольнасці, недастаковую акрэсленасць мастацкіх прыхільнасцяў і несфарміраванасць мастацкага густу. Відавочна адсутнасць індывідуальнага падыходу да падачы матэрыялу і недастатковая лагічнасць і вобразная выразнасць пісьмовага ўвасаблення думкі.

4 балы

У рэцэнзіі пры відавочных недахопах абітурыент праявіў імкненне данесці змест кінафільма, выявіў пэўную наяўнасць здольнасцяў да асэнсавання яго вобразнай структуры, разам з тым не выяўлена самастойнасць мыслення. Абітурыент праявіў здавальняючыя літаратурныя здольнасці пры недастаковай аналітычнасці, а таксама неакрэсленасць мастацкіх прыхільнасцяў і несфарміраванасць мастацкага густу. Відавочна адсутнасць індывідуальнага падыходу да падачы матэрыялу, недастатковая лагічнасць і вобразная выразнасць пісьмовага ўвасаблення думкі.

3 балы

У рэцэнзіі абітурыент выявіў слабое ўменне ў данясенні зместу кінафільма і асэнсаванні яго вобразнай структуры. У рабоце не выяўлена самастойнасць мыслення, прадэманстраваны слабыя літаратурныя здольнасці і адсутнасць аналітычнасці, неакрэсленасць мастацкіх прыхільнасцяў і несфарміраванасць мастацкага густу. Адсутнічае індывідуальны падыход да падачы матэрыялу, лагічнасць і вобразная выразнасць пісьмовага ўвасаблення думкі.

1—2 балы

Пісьмовая праца (рэцэнзія) не адпавядае крытэрыям здавальняючай ацэнкі: яна выявіла няздольнасць абітурыента да асэнсавання кінафільма і яго вобразнай структуры, адсутнасць самастойнасці мыслення, літаратурных здольнасцей.

Абітурыенты, якія атрымалі на адным з этапаў іспытаў «Творчасць» 1 або 2 (адзін або два) балы, да наступнага этапу не дапускаюцца.

2 этап — мастацтвазнаўства (вусна)

Конкурсны экзамен па мастацтвазнаўству (вусна) для спецыяльнасці мастацтвазнаўства (арганізацыя кінатэлевытворчасці) грунтуецца на праграмах па дысцыплінах гуманітарнага цыкла за курс IX—XI класаў сярэдняй агульнаадукацыйнай школы і ставіць на мэце ацаніць ўзровень ведаў абітурыента і ступень валодання ім факталагічным матэрыялам у галіне гісторыі кіно і тэлебачання, творчасці выдатных рэжысёраў, акцёраў, кінасцэнарыстаў, разуменне эстэтычных асаблівасцей мастацкіх накірункаў і стыляў, здольнасць да самастойнага асэнсавання сучасных з’яў кінатэлемастацтва.

Абітурыент павінен адказаць на два пытанні экзаменацыйнага білета: па замежнаму кіно і па кіно і тэлебачанні Расіі і Беларусі.

Прыёмныя патрабаванні

і крытэрыі ацэнкі

адказаў на пытанні экзаменацыйнага білета


  1. Веданне гісторыі кіно, яго зараджэння, станаўлення і развіцця, творчасці буйнейшых рэжысёраў, акцёраў, сцэнарыстаў.
  2. Шырыня кругагляду.
  3. Самастойнасць меркаванняў аб падзеях і сучасных тэндэнцыях развіцця кіно і тэлебачання.
  4. Уменне лагічна і паслядоўна выкласці свае веды ў вуснай форме.
  5. Здольнасць асэнсаваць вобразную структуру твора экраннага мастацтва.

Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на  кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме

(1—2 — нездавальняючыя ацэнкі; 3—10 — станоўчыя ацэнкі).

10 балаў

Прадэманстраваны глыбокія веды і ўменні згодна з экзаменацыйнай праграмай па гісторыі кіно, акрэслены індывідуальны погляд на з'явы кінамастацтва, эстэтычны густ і нестандартнасць мыслення ў межах пытанняў экзаменацыйнага білета.

9 балаў

Прадэманстравана поўнае разуменне патрабаванняў і задач экзаменацыйнай праграмы па гісторыі кіно ў межах пытанняў экзаменацыйнага білета. Абітурыент добра валодае факталогіяй, мае ўласны погляд на пэўныя з’явы кінамастацтва, здольнасць да іх эстэтычнага асэнсавання.

8 балаў

Пытанні экзаменацыйнага білета згодна з экзаменацыйнай праграмай па гісторыі кіно раскрыты правільна, дастаткова поўна. Абітурыент мае пэўныя веды, аднак у адказе назіраецца некаторая абмежаванасць уласнага погляду на пэўныя з’явы кінамастацтва.

7 балаў

Пытанні экзаменацыйнага білета згодна з экзаменацыйнай праграмай па гісторыі кіно раскрыты на добрым узроўні, але маюць месца нязначныя памылкі ў факталогіі. Недастаткова выяўлены ўласны погляд на пэўныя з’явы кінамастацтва.

6 балаў

У цэлым адказы на пытанні экзаменацыйнага білета адпавядаюць патрабаванням, экзаменацыйнай праграме па гісторыі кіно, але данясенне факталогіі было недастаткова ўпэўненым, з нязначнымі памылкамі. Узровень ведаў дазваляе абітурыенту самастойна выпраўляць памылкі, аднак здольнасці да самастойнага асэнсавання мастацкіх з'яў абмежаваныя.

5 балаў

Згодна з экзаменацыйнай праграмай па гісторыі кіно абітурыент праявіў імкненне іх выкласці, данесці змест кінафільмаў. Пры пэўнай наяўнасці ведаў адчуваецца недахоп іх грунтоўнасці, што не дазваляе абітурыенту дакладна абапірацца на факталогію, валодаць пэўнай свабодай у падыходзе да ўласнага асэнсавання з'яў кінамастацтва. Разам з тым, інтэлектуальны ўзровень дазваляе абітурыенту правільна ўспрымаць заўвагі экзаменатараў і выпраўляць памылкі.

4 балы

Пры ўсіх недахопах у адказе на пытанні экзаменацыйнага білета згодна з экзаменацыйнай праграмай па гісторыі кіно ў абітурыента ёсць імкненне пераадольваць памылкі. Прапанова экэаменатара раскрыць матэрыял глыбей ці ў іншым напрамку ўспрымаецца з разуменнем, актыўна. Адчуваецца недахоп тэарэтычнай падрыхтоўкі, адсутнічае навык самастойнага аналізу мастацкіх з'яў.

3 балы

Адказы на пытанні экзаменацыйнага білета згодна з экзаменацыйнай праграмай па гісторыі кіно пасрэдныя, павярхоўныя. Выяўлены значныя недахопы ў засваенні факталагічнага матэрыялу. Адсутнічае самастойны падыход да асэнсавання мастацкіх з'яў.

1—2 балы

Адказ абітурыента на пытанні экзаменацыйнага білета, складзенага згодна з экзаменацыйнай праграмай па гісторыі кіно, выявіў адсутнасць ведаў, няздольнасць абітурыента да асэнсавання з’яў кінамастацтва, адсутнасць самастойнасці мыслення.

3 этап — калёквіум (субяседаванне).

Абітурыент павінен выявіць сваю цікавасць да абранай спецыяльнасці, агульнагуманітарную эрудыцыю, разуменне працэсаў у сучасным кінатэлемастацтве і кінатэлевытворчасці.

Прыёмныя патрабаванні

і крытэрыі ацэнкі адказаў абітурыента

на калёквіуме (субяседаванні)


  1. Разуменне мэты і задач кінатэлезнаўства.
  2. Разуменне мэты і задач арганізацыйнай дзейнасці ў працэсе кінатэлевытворчасці.
  3. Дасведчанасць у сучаснай беларускай і замежнай кінакрытыцы і кінатэлезнаўстве.
  4. Шырыня кругагляду і разуменне з’яў мастацкай культуры.
  5. Самастойнасць меркаванняў аб падзеях і тэндэнцыях кіно, тэатра, мастацтва.

Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на  кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме

(1—2 — нездавальняючыя ацэнкі; 3—10 — станоўчыя ацэнкі).

10 балаў

Прадэманстравана глыбокае разуменне мэты і задач кінатэлекрытыкі і арганізацыйнай дзейнасці ў працэсе кінатэлевытворчасці, выдатная дасведчанасць у сучасных тэндэнцыях развіцця кіно і тэлебачання, выяўлены шырокі кругагляд і разуменне мастацкіх з’яў, а таксама самастойнасць меркаванняў аб падзеях і тэндэнцыях развіцця сучаснай мастацкай культуры.

9 балаў

Прадэманстравана добрае разуменне мэты і задач кінатэлекрытыкі і арганізацыйнай дзейнасці ў працэсе кінатэлевытворчасці, грунтоўная дасведчанасць у сучасных працэсах развіцця кіно і тэлебачання, выяўлены шырокі кругагляд і разуменне мастацкіх з’яў, а таксама самастойнасць меркаванняў аб падзеях і тэндэнцыях развіцця сучаснай мастацкай культуры.

8 балаў

Абітурыент мае пэўнае разуменне мэты і задач кінатэлекрытыкі і арганізацыйнай дзейнасці ў працэсе кінатэлевытворчасці, дасведчаны ў сучасных працэсах развіцця кіно і тэлебачання, дэманструе дастакова шырокі кругагляд і разуменне мастацкіх з’яў, здольны да самастойнасці ў меркаваннях аб падзеях і тэндэнцыях развіцця сучаснай мастацкай культуры.

7 балаў

Абітурыент дэманструе пэўнае разуменне мэты і задач кінатэлекрытыкі і арганізацыйнай дзейнасці ў працэсе кінатэлевытворчасці, мае ўяўленне аб сучасных працэсах развіцця кіно і тэлебачання, дастаковы кругагляд і разуменне мастацкіх з’яў, пэўную здольнасць да самастойнасці ў меркаваннях аб падзеях і тэндэнцыях развіцця сучаснай мастацкай культуры.

6 балаў

У цэлым абітурыент дэманструе пэўнае разуменне мэты і задач кінатэлекрытыкі і арганізацыйнай дзейнасці ў працэсе кінатэлевытворчасці, мае ўяўленне аб сучасных працэсах развіцця кіно і тэлебачання, пэўны кругагляд і разуменне мастацкіх з’яў, дасведчанасць аб падзеях і тэндэнцыях развіцця сучаснай мастацкай культуры, але адказы носяць недастаткова ўпэўнены характар, не выяўляецца імкненне да самастойнага асэнсавання працэсаў кінатэлевытворчасці.

5 балаў

Абітурыент мае пэўнае разуменне мэты і задач кінатэлекрытыкі і арганізацыйнай дзейнасці ў працэсе кінатэлевытворчасці, а таксама ўяўленне аб сучасных працэсах развіцця кіно і тэлебачання, але шырыня яго кругагляду і разуменне мастацкіх з’яў у пэўнай ступені абмежаваныя, таму здольнасць да самастойнасці ў меркаваннях аб падзеях і тэндэнцыях развіцця сучаснай мастацкай культуры акрэслена недастаткова, адказы носяць няўпэўнены характар.

4 балы

У абітурыента адчуваецца пэўны недахоп у разуменні мэты і задач кінатэлекрытыкі і арганізацыйнай дзейнасці ў працэсе кінатэлевытворчасці, а таксама слабае ўяўленне аб сучасных працэсах развіцця кіно і тэлебачання, шырыня яго кругагляду і разуменне мастацкіх з’яў дастаткова абмежаваныя, слаба выяўлена здольнасць да самастойнасці ў меркаваннях аб падзеях і тэндэнцыях развіцця сучаснай мастацкай культуры, адказы носяць малаўпэўнены характар.

3 балы

У абітурыента адчуваецца павярхоўнае разуменне мэты і задач кінатэлекрытыкі і арганізацыйнай дзейнасці ў працэсе кінатэлевытворчасці, слабае ўяўленне аб сучасных працэсах развіцця кіно і тэлебачання, даволі вузкі кругагляд, абмежаванае разуменне мастацкіх з’яў, няздольнасць да самастойнага меркавання аб падзеях і тэндэнцыях развіцця сучаснай мастацкай культуры.

1—2 балы

Адказ абітурыента на калёквіуме (субяседаванні) дэманструе адсутнасць разумення мэты і задач кінатэлекрытыкі і арганізацыйнай дзейнасці ў працэсе кінатэлевытворчасці, уяўлення аб сучасных працэсах развіцця кіно і тэлебачання, дасведчанасці аб мастацкіх з’явах, падзеях і тэндэнцыях развіцця сучаснай мастацкай культуры.


Зацверджана прыёмнай камісіяй

УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў», пратакол ад 3 лютага 2010 г. № 1


Рэктар Р. Б. Смольскі


Дэкан тэатральнага факультэта У. А. Мішчанчук

Змест

Спецыяльнасць 3

«АКЦЁРСКАЕ МАСТАЦТВА» 3

накірунак 3

«Акцёрскае мастацтва 3

(драматычны тэатр і кіно)» 3

Спецыяльнасць «РЭЖЫСУРА ТЭАТРА» 10

накірунак 10

«Рэжысура тэатра (драматычны тэатр)» 10

Спецыяльнасць 17

«РЭЖЫСУРА КІНО І ТЭЛЕБАЧАННЯ» 17

накірунак 17

«Рэжысура кіно і тэлебачання 17

(тэлебачанне)» 17

Спецыяльнасць «РЭЖЫСУРА КІНО І ТЭЛЕБАЧАННЯ» 20

накірунак 20

«Рэжысура кіно і тэлебачання (кіно)» 20

спецыялізацыя «Мастацкі фільм» 20

Спецыяльнасць «РЭЖЫСУРА КІНО І ТЭЛЕБАЧАННЯ» 24

накірунак 24

«Рэжысура кіно і тэлебачання 24

(гукарэжысура)» 24

Спецыяльнасць 27

«КІНАТЭЛЕАПЕРАТАРСТВА» 27

накірунак 27

«Кінатэлеаператарства (тэлеаператарства)» 27

Спецыяльнасць 32

«МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА» 32

накірунак 32

«Арганізацыя кінатэлевытворчасці» 32