Спецыяльнасць
Вид материала | Документы |
Спецыяльнасць «РЭЖЫСУРА ТЭАТРА»
накірунак
«Рэжысура тэатра (драматычны тэатр)»
(дзённая і завочная формы навучання)
Агульныя патрабаванні
Абітурыенты павінны мець пэўныя здольнасці да мастацка-вобразнага мыслення і рэжысёрскага вырашэння сцэнічнага твора. Вялікае значэнне маюць акцёрскія, педагагічныя і арганізацыйныя здольнасці, арыентаванасць у пытаннях сучаснага тэатральнага працэсу, уменне самастойна мысліць і ацэньваць з’явы рэчаіснасці.
Праграма ўступных іспытаў
Уступныя іспыты «Творчасць» праводзяцца ў тры этапы:
1 этап — пісьмовая работа па рэжысуры:
прадугледжвае выкананне задання па адной з прапанаваных тэм, якое выконваецца на працягу 3-х гадзін у прысутнасці членаў экзаменацыйнай камісіі.
Змест задання:
— выбраць п’есу (сучасную ці класічную) і апісаць сваё разуменне яе, як абітурыент уяўляе гэтую п’есу на сцэне;
— вызначыць падзею, адлюстраваную на карціне з шэдэўраў сусветнага жывапісу, і ўзнавіць паводзіны дзейных асоб да падзеі і пасля яе. Абітурыент павінен апісаць сваё бачанне гэтай падзеі на сцэне;
— па-рэжысёрску распрацаваць сцэну з п’есы (якая павінна быць вядомая абітурыенту) і вызначыць яе падзею. Знайсці для дадзенай падзеі пластычна-прасторавае вырашэнне на сцэне;
— стварыць эцюд (на аснове ўбачанай ці перажытай абітурыентам падзеі), па-рэжысёрску распрацаваць яго.
2 этап — майстэрства акцёра:
прадугледжвае дэманстрацыю артыстычных, музычна-рытмічных і пластычных дадзеных.
Абітурыент чытае літаратурны твор (урывак з празы (працягласцю каля 3—5 хвілін), верш, байку, маналог з п’есы).
Экзаменацыйная камісія ацэньваецца выбар рэпертуару (літаратурны густ, начытанасць, кола мастацкіх інтарэсаў), якасць яго выканання (разуменне сэнсу твора і адносіны да яго, логіку чытання і яскравасць бачання, адчуванне жанру і аўтарскага стылю), рэжысёрскае абгрунтаванне яго выбару (дэманстрацыя праз твор гуманістычнай і мастацкай пазіцыі).
Абітурыенту неабходна падрыхтаваць па асабістым выбары песню (народную, класічную ці сучасную) і танец (народны, бальны ці сучасны). Выкананне іх павінна быць драматургічна апраўданым (ад імя канкрэтнага героя, у адпаведнай сітуацыі). Экзаменацыйная камісія правярае наяўнасць музычнага слыху, адчуванне рытму, уменне імправізаваць на зададзеную тэму ў характары прапанаванай мелодыі. Задаюцца таксама практыкаванні на праверку рухаў, рэакцыі, увагі, эцюд на пластычную імправізацыю. Пажаданае валоданне якім-небудзь музычным інструментам.
3 этап — практычная рэжысура:
прадугледжвае выкананне рэжысёрскіх заданняў, выяўленне ў абітурыента творчых інтарэсаў і схільнасцяў:
— абітурыент стварае, ставіць і выконвае (пры неабходнасці далучаючы як выканаўцаў іншых абітурыентаў) маленькі, на 2—3 хвіліны, эцюд без слоў, у аснове якога ляжыць перажытая ці ўбачанная самім абітурыентам падзея. Тэму эцюда можа задаць і экзаменатар. Выкарыстоўваюцца элементы сцэнічнага афармлення, розныя прадметы побыту і інш.
— па заданні экзаменатараў абітурыент складае рэжысёрскі «нацюрморт» з разнастайных прадметаў. Разгадвае дзейны, падзейны сэнс «нацюрморта», складзенага іншым.
Заданні могуць выконвацца абітурыентам як імправізацыйна, так і з прадастаўленнем яму часу на іх падрыхтоўку.
Ацэньваюцца наступныя якасці: здольнасць да падзейнага і пластычнага мыслення, уяўленне, увага, назіральнасць, вынаходлівасць, арганізаванасць і самадысцыпліна.
Акрамя гэтага, на экзамене правяраюцца веды абітурыента ў галіне літаратуры і мастацтва, інтэлектуальна-аналітычныя здольнасці. Абітурыент павінен выявіць знаёмства з асновамі тэорыі і гісторыі рэжысуры, веданне твораў айчыннай і замежнай драматургіі, сучаснага тэатральнага працэсу.
Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме
(1—2 — нездавальняючыя ацэнкі; 3—10 — станоўчыя ацэнкі).
Крытэрыі ацэнкі пісьмовай работы па рэжысуры
10 балаў
Яскравае апісанне вобразнага ўвасаблення п’есы, твора жывапісу, эцюда ці карціны з драматургічнага твора на сцэне. Раскрыццё тэмы, ідэі, падзейнага рада, канфлікту, сістэмы вобразаў, агульнага рэжысёрскага бачання, жанра і стылю, прынцыпаў мізансцэніравання.
9 балаў
Рэжысёрскі аналіз п’есы, карціны з драматургічнага твора, карціны жывапісу, эцюды зроблены дасканала і глыбока. Нестандартнае вобразнае бачанне сцэнічнага ўвасаблення.
8 балаў
Рэжысёрскі аналіз твора зроблены дасканала. Агульнае рэжысёрскае бачанне твора цікавае, але сістэма сродкаў сцэнічнага ўвасаблення недастаткова выразная.
7 балаў
Рэжысёрскі аналіз твора зроблены дасканала, але сістэма сродкаў сцэнічнага ўвасабення аднастайная.
6 балаў
Рэжысёрскі аналіз твора зроблены добра, але не ўсе кампаненты спектакля раскрыты.
5 балаў
Рэжысёрскі аналіз твора зроблены недасканала, але абітурыент прапанаваў цікавае бачанне сцэнічнага ўвасаблення.
4 балы
Рэжысёрскі аналіз твора зроблены часткова, абітурыент знайшоў пераканаўчыя сродкі сцэнічнага ўвасаблення.
3 балы
Рэжысёрскі аналіз твора зроблены часткова, абітурыент не знайшоў пераканаўчых сродкаў сцэнічнага ўвасаблення.
2 балы
Рэжысёрскі аналіз твора выкананы непераканаўча, абітурыент не валодае прыёмамі дзейнага аналізу твора.
1 бал
Рэжысёрскі аналіз твора не зроблены, абітурыент не давёў работу да канца.
Крытэрыі ацэнкі майстэрства акцёра
10 балаў
Не выстаўляецца.
9 балаў
Літаратурныя і вакальныя творы, танец і пластычны эцюд выкананы дасканала, упэўнена, артыстычна.
8 балаў
Літаратурныя і вакальныя творы, танец і пластычны эцюд выкананы без прыкметных недахопаў, абітурыент мае добрыя артыстычныя дадзеныя.
7 балаў
Літаратурныя і вакальныя творы, танец і пластычны эцюд выкананы без прыкметных недахопаў, але эмацыянальны настрой не адпавядае жанру.
6 балаў
Літаратурныя і вакальныя творы, танец і пластычны эцюд выкананы добра, але недастаткова выяўлена уменне данесці да гледача сэнс і адносіны да матэрыялу.
5 балаў
Літаратурныя і вакальныя творы, танец і пластычны эцюд выкананы ў адпаведнасці з індывідуальнымі магчымасцямі абітурыента. Але маюцца асобныя памылкі ў выкананні і недахопы, звязаныя з выбарам матэрыялу. Слабы літаратурны густ, начытанасць, вузкасць мастацкіх інтарэсаў.
4 балы
Літаратурныя і вакальныя творы, танец і пластычны эцюд выкананы невыразна, з нязначнымі памылкамі ў тэксце, мелодыі і рухах.
3 балы
Літаратурныя і вакальны творы, танец і пластычны эцюд выкананы невыразна, абітурыент не памятаў тэкст і мелодыю, рабіў шматлікія памылкі.
2 балы
Літаратурныя і вакальныя творы, танец і пластычны эцюд выкананы аднастайна. Адсутнасць вобразнага бачання і ўспрымання.
1 бал
Абітурыент кепска падрыхтаваў экзаменацыйны матэрыял. Рабіў шматлікія памылкі.
Абітурыенты, якія атрымалі на адным з этапаў іспытаў «Творчасць» 1 або 2 (адзін або два) балы, да наступнага этапу не дапускаюцца.
Крытэрыі ацэнкі ведаў па практычнай рэжысуры
10 балаў
Яскрава выражана наяўнасць рэжысёрскіх дадзеных. Заданні выкананы дасканала. Глыбокія веды ў галіне драматургіі і тэатра, іншых відаў мастацтва і культуры.
9 балаў
Экзаменацыйныя заданні выкананы вельмі добра. Абітурыент паказаў высокі ўзровень ведаў і ўменняў.
8 балаў
Экзаменацыйныя заданні выкананы вельмі добра, але адказы на пытанні па тэорыі і практыцы тэатра недастаткова дакладныя.
7 балаў
Экзаменацыйныя заданні выкананы добра, але ёсць недахопы ў выразнасці і вобразнасці выканання.
6 балаў
Экзаменацыйныя заданні выкананы добра, але недастаткова праяўлена здольнасць да дзейнага і пластычнага мыслення.
5 балаў
Экзаменацыйныя заданні выкананы не вельмі выразна. Абітурыент недастаткова добра арыентуецца ў пытаннях літаратуры і мастацтва.
4 балы
Экзаменацыйныя заданні выкананы невыразна. Былі праяўлены кемлівасць і ўвага.
3 балы
Слаба выражаныя рэжысёрскія дадзеныя. Недакладнае выкананне экзаменацыйных заданняў. Слабае ўяўленне, назіральнасць і рэакцыя на аб’ект. Няўпэўнены адказ на пытанні тэорыі і практыкі тэатра.
1—2 балы
Вырашэнне абітурыентам пастаўленых перад ім экзаменацыйных задач не адпавядае здавальняючай ацэнцы.
Абітурыенты, якія атрымалі на адным з этапаў іспытаў «Творчасць» 1 або 2 (адзін або два) балы, да наступнага этапу не дапускаюцца.
Спіс літаратуры да іспытаў па практычнай рэжысуры
- Станиславский К. С. Моя жизнь в искусстве (любое издание).
- Немирович-Данченко В. И. Из прошлого (любое издание).
- Горчаков Н. М. Режиссерские уроки К. С. Станиславского (любое издание).
- Попов А. Д. О художественной целостности спектакля (любое издание).
- Кнебель М. О. Поэзия педагогики. М., 1976.
- Кнебель М. О. О действенном анализе пьесы и роли. М., 1982.
- Захава Б. Е. Мастерство актера и режиссера. М., 1969.
- Кристи Г. В. Воспитание актера школы Станиславского. М., 1988.
- Рудницкий К. Л. Режиссер Мейерхольд. М., 1969.
- Товстоногов Г. А. О профессии режиссера. М., 1967.
- Ершов Л. В. Искусство толкования: В 2-х т. Л., 1997.
- Хализев В. Драма как явление искусства. М., 1978.
- Эфрос А. В. Профессия: режиссер. М., 1975.
- Сабалеўскі А. В. Ад п’есы — да спектакля. Мн., 1965.
- Барышев Г. И. Театральная культура Белоруссии XVІІІ века. Мн., 1999.
- Няфёд У. І. Ігнат Буйніцкі — бацька беларускага тэатра. Мн., 1999.
- Смольскі Р. Б. Тэатр у прасторы часу. Мн., 1998.
- Смольскі Р. Б. На скрыжаванні. Мн., 1999.
- Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі (пад рэд. Сабалеўскага А. В.): У 2-х т. Мн., 1975.
- Брук П. Пустое пространство. Мн., 1976.
Спіс п’ес да пісьмовых іспытаў па рэжысуры
- Дунін-Марцінкевіч В. «Сялянка», «Пінская шляхта», «Ідылія» (любое выданне).
- Каганец К. «Модны шляхцюк» (любое выданне).
- Купала Я. «Паўлінка», «Раскіданае гняздо» (любое выданне).
- Колас Я. «Антось Лата» (Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі ці любое выданне).
- Галубок У. «Суд», «Ганка» (любое выданне).
- Міровіч Е. «Машэка», «Кастусь Каліноўскі» (любое выданне).
- Карпава К. «Брама неўміручасці» (любое выданне).
- Губарэвіч К. Брэсцкая крэпасць (любое выданне).
- Макаёнак А. «Трыбунал», «Зацюканы апостал» (любое выданне).
- Дудараў А. «Радавыя», «Вечар», «Парог» (любое выданне).
- Матукоўскі М. «Амністыя» (любое выданне).
- Петрашкевіч А. «Напісанае застаецца» (любое выданне).
- Караткевіч У. «Званы Віцебска», «Маці ўрагану» (любое выданне).
- Быкаў В. «Пайсці і не вярнуцца», «Альпійская балада» (любое выданне).
- Фонвизин Д. «Недоросль» (любое издание).
- Грибоедов. «Горе от ума» (любое издание).
- Пушкин А. «Борис Годунов» (любое издание).
- Гоголь Н. «Женитьба» (любое издание).
- Островский А. «Поздняя любовь», «На всякого мудреца довольно простоты» (любое издание).
- Толстой Л. «Живой труп» (любое издание).
- Чехов А. «Чайка», «Три сестры», «Вишневый сад» (любое издание).
- Горький М. «Васса Железнова», «Последние» (любое издание).
- Вампилов А. «Утиная охота» (любое издание).
- Шекспир В. «Ромео и Джульетта», «Король Лир» (любое издание).
- Шоу Б. «Пигмалион» (любое издание).
- Мольер Ж.-Б. «Тартюф» (любое издание).
- Нил Ю. «Любовь под вязами» (любое издание).