Спецыяльнасць

Вид материалаДокументы

Содержание


Уступныя іспыты «Творчасць» праводзяцца ў тры этапы
Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на  кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме
Уступныя іспыты «Творчасць» праводзяцца ў тры этапы
Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на  кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме
Абітурыенты, якія атрымалі на адным з этапаў іспытаў «Творчасць» 1 або 2 (адзін або два) балы, да наступнага этапу не дапускаюцц
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6

Спецыяльнасць «РЭЖЫСУРА КІНО І ТЭЛЕБАЧАННЯ»

накірунак

«Рэжысура кіно і тэлебачання

(гукарэжысура)»

Агульныя патрабаванні


Іспыты для паступлення на накірунак «Рэжысура кіно і тэлебачання (гукарэжысура)» праводзяцца ў мэтах выяўлення ў абітурыентаў комплексу пачатковых тэарэтычных ведаў у галіне тэлебачання, кіно, тэатра і наяўнасці творчых задаткаў у працы з гукам.

Праграма ўступных іспытаў


Уступныя іспыты «Творчасць» праводзяцца ў тры этапы:
1 этап — рэжысура (пісьмова):

прадугледжвае вызначэнне драматургічнай будовы тэлевізійнага фільма, вызначэнне музычна-драматургічнага рада і яго аналіз.
2 этап — рэжысура (практычна):

прадугледжвае вызначэнне драматургічнай (кампазіцыйнай) будовы сцэнарыя тэлевізійнага фільма і прапановы па музычна-шумавым афармленні.
3 этап — калёквіум:

дае магчымасць ацаніць эрудыцыю абітурыента ў галіне культуры і мастацтва, а таксама веды ў галіне сучаснага тэатра, кіно і тэлебачання (два пытанні ў білеце).

Прыёмныя патрабаванні на этапах

«Рэжысура» (пісьмова)

і «Рэжысура» (практычна)


У працэсе іспытаў выяўляецца ўзровень тэарэтычнай падрыхтоўкі ў галіне драматургічнай (кампазіцыйнай) пабудовы твора кінамастацтва, а таксама творчы падыход да выканання заданняў. Крытэрыі ацэнкі на абодвух гэтых этапах аналагічныя.

Работы ацэньваюцца па 9-ці параметрах:

  1. Правільнае разуменне творчай задачы.
  2. Правільнае ўвасабленне пастаўленай задачы.
  3. Уменне выдзеліць сутнасць пры рашэнні пастаўленай задачы.
  4. Вызначэнне асноўнай ідэі (фільма, сцэнарыя).
  5. Вызначэнне асноўнай музычнай тэмы (лейтматыву).
  6. Вызначэнне іншых музычных тэм.
  7. Вызначэнне шумавога рада.
  8. Абгрунтаванне музычна-шумавога рада.
  9. Вызначэнне канкрэтнага музычнага матэрыялу.

Крытэрыі ацэнкі ведаў на этапах

«Рэжысура» (пісьмова)

і «Рэжысура» (практычна)


Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на  кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме

(1—2 — нездавальняючыя ацэнкі; 3—10 — станоўчыя ацэнкі).

10 балаў. Работа выканана выдатна. Адпавядае патрабаванням усіх 9-ці пунктаў.

9 балаў. Нязначныя памылкі па пунктах 9, 8.

8 балаў. Нязначныя памылкі па пунктах 9, 8, 7.

7 балаў. Нязначныя памылкі па пунктах 9, 8, 7, 6.

6 балаў. Нязначныя памылкі па пунктах 9, 8, 7, 6, 5.

5 балаў. Нязначныя памылкі па пунктах 9, 8, 7, 6, 5, 4.

4 балы. Нязначныя памылкі па пунктах 9, 8, 7, 6, 5, 4, 3.

3 балы. Нязначныя памылкі па пунктах 9, 8, 7, 6, 5, 4, 3, 2.

2 балы. Значныя памылкі па ўсіх пунктах. Неразуменне задання.

1 бал. Поўная неадпаведнасць па ўсіх пунктах. Адсутнасць творчых задаткаў.

Крытэрыі ацэнкі ведаў на этапе «Калёквіум»


10 балаў. Высокі ўзровень ведаў і глыбіня адказаў на пытанні білета і дадатковыя пытанні.

9 балаў. Недакладнасці ў адказе на адзін з дадатковых пытанняў.

8 балаў. Недакладнасці ў адказе на ўсе дадатковыя пытанні.

7 балаў. Недакладнасці ў адказе на адно з пытанняў білета.

6 балаў. Недакладнасці ў адказе на два пытанні білета.

5 балаў. Нязначныя памылкі ў адказе на дадатковыя пытанні.

4 балы. Нязначныя памылкі ў адказе на пытанні білета.

3 балы. Сур‘ёзныя памылкі ў адказе на дадатковыя пытанні і на адно з пытанняў білета.

2 балы. Сур‘ёзныя памылкі ў адказе на дадатковыя пытанні і на два пытанні білета.

1 бал. Значныя памылкі ў адказах на ўсе пытанні. Няведанне іх.

Абітурыенты, якія атрымалі на адным з этапаў іспытаў «Творчасць» 1 або 2 (адзін або два) балы, да наступнага этапу не дапускаюцца.

Спецыяльнасць

«КІНАТЭЛЕАПЕРАТАРСТВА»

накірунак

«Кінатэлеаператарства (тэлеаператарства)»


(дзённая і завочная формы навучання)

Агульныя патрабаванні


Іспыты для паступлення на спецыяльнасць «Кінатэлеаператарства» праводзяцца ў мэтах выяўлення ў абітурыентаў комплексу пачатковых тэарэтычных ведаў у галіне тэлебачання, кіно, жывапісу, кампазіцыі, а таксама наяўнасці ведаў і навыкаў у тэорыі практычнай фатаграфіі і асновах асвятлення.

Праграма ўступных іспытаў


Уступныя іспыты «Творчасць» праводзяцца ў тры этапы:
1 этап — відэаздымкі ў павільёне (гіпс, партрэт):

прадугледжвае самастойную пастаноўку кампазіцыі з вызначанай у экзаменацыйным білеце колькасцю прадметаў і схемай асвятлення, выбар пункту здымак.
2 этап — відэаздымкі ў павільёне (нацюрморт):

прадугледжвае пабудову кампазіцыі і схемы асвятлення, зададзеных у экзаменацыйным білеце, выбар пункту здымак.
3 этап — калёквіум:

дае магчымасць ацаніць уменне аналізаваць прадстаўленыя на папярэдні творчы конкурс фотаработы, веданне асноў кампазіцыі, тэорыі фатаграфіі, агульнакультурны ўзровень абітурыента, наяўнасць у яго задаткаў вобразнага бачання свету.

Прыёмныя патрабаванні да этапаў

«Відэаздымкі ў павільёне (гіпс, партрэт)»

і «Відэаздымкі ў павільёне (нацюрморт)»


У працэсе практычных здымак выяўляюцца: узровень тэарэтычнай падрыхтоўкі і практычных навыкаў у галіне пабудовы кампазіцыі, уменне выкарыстоўваць штучнае асвятленне, веды аб магчымасцях здымачнай аппаратуры і асвятляльных прыбораў.

Крытэрыі ацэнкі ведаў на гэтых двух этапах аналагічныя.

Практычныя работы ацэньваюцца па 9-ці параметрах:


  1. Правільнасць разумення творчай задачы.
  2. Драматургічнае ўвасабленне творчай задачы.
  3. Валоданне законамі, правіламі і элементамі кампазіцыі.
  4. Валоданне прынцыпамі асвятлення.
  5. Танальная арганізацыя кадра.
  6. Правільнасць запаўнення плоскасці кадра.
  7. Уменне выкарыстоўваць дадатковыя аператарскія прыстасаванні.
  8. Выбар правільнага ракурсу здымак.
  9. Выкарыстанне правільнага экспанаметрычнага рэжыму.

Крытэрыі ацэнкі ведаў на этапах

«Відэаздымкі ў павільёне (гіпс, партрэт)»

і «Відэаздымкі ў павільёне (нацюрморт)»


Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на  кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме

(1—2 — нездавальняючыя ацэнкі; 3—10 — станоўчыя ацэнкі).

10 балаў. Работа выканана выдатна. Адпавядае патрабаванням усіх 9-ці пунктаў.

9 балаў. Нязначныя памылкі па пунктах 9, 8.

8 балаў. Нязначныя памылкі па пунктах 9, 8, 7.

7 балаў. Нязначныя памылкі па пунктах 9, 8, 7, 6.

6 балаў. Нязначныя памылкі па пунктах 9, 8, 7, 6, 5.

5 балаў. Нязначныя памылкі па пунктах 9, 8, 7, 6, 5, 4.

4 балы. Нязначныя памылкі па пунктах 9, 8, 7, 6, 5, 4, 3.

3 балы. Нязначныя памылкі па пунктах 9, 8, 7, 6, 5, 4, 3, 2, 1.

1—2 балы — адсутнасць творчых дадзеных па ўсіх пунктах.

Прыёмныя патрабаванні да этапу «Калёквіум»


На субяседаванні ацэньваюцца наяўнасць творчага бачання, уменне правільна выразіць творчую задачу, валоданне ведамі па тэорыі тэлеаператарскага майстэрства.

  1. Узровень фотаздымкаў, прадстаўленых на папярэдні творчы конкурс. Уменне аналізаваць.
  2. Узровень фотарэпартажу, прадстаўленага на папярэдні творчы конкурс.
  3. Аналіз кампазіцыйнага рашэння і схем асвятлення прадстаўленых фотаработ.
  4. Тэорыя кампазіцыі.
  5. Тэорыя асвятлення
  6. Тэорыя фатаграфіі (атрыманне фатаграфічнай выявы, будова кінаплёнак, оптыка).
  7. Гісторыя фатаграфіі, кіно і тэлебачання.
  8. Агульная культура (літаратура, выяўленчае мастацтва і інш.).
  9. Зрокавая памяць (веданне мастакоў, назваў карцін з прапанаванага набору рэпрадукцый).

Крытэрыі ацэнкі ведаў на этапе «Калёквіум»


10 балаў. Высокі узровень ведаў па ўсіх пунктах.

9 балаў. Нязначныя памылкі і недакладнасці па адным пункце.

8 балаў. Нязначныя памылкі і недакладнасці па двух пунктах.

7 балаў. Нязначныя памылкі і недакладнасці па трох пунктах.

6 балаў. Нязначныя памылкі і недакладнасці па чатырох пунктах.

5 балаў. Нязначныя памылкі і недакладнасці па пяці пунктах.

4 балы. Нязначныя памылкі і недакладнасці па шасці пунктах.

3 балы. Сур’ёзныя памылкі па некалькіх пунктах.

1—2 балы — адсутнасць творчых дадзеных па ўсіх пунктах.

Абітурыенты, якія атрымалі на адным з этапаў іспытаў «Творчасць» 1 або 2 (адзін або два) балы, да наступнага этапу не дапускаюцца.

Спіс рэкамендуемай літаратуры


  1. 40 мнений о телевидении. — М., 1978.
  2. Арнхейм Р. Искусство и визуальное восприятие. — М., 1974.
  3. Багиров Е. Г. Очерки теории телевидения. — М., 1978.
  4. Борецкий Р. А. Информационные жанры телевидения. — М., 1961.
  5. Борецкий Р. Телевизионная программа. — М., 1967.
  6. Голдовская М. Е. Десять операторских биографий. — М., 1978.
  7. Голдовская М. Е. П. Лебешев. — М., 1983.
  8. Голдовская М. Е. Человек крупным планом. — М., 1981.
  9. Головня А. Д. Киноосвещение. — М., 1973.
  10. Головня А. Д. Композиция кинокадра. — М., 1965.
  11. Головня А. Д. Мастерство кинооператора. — М., 1995.
  12. Головня А. Д. Творчество оператора фильма. — М., 1978.
  13. Гонт Л. Экспозиция в фотографии. — М., 1984.
  14. Гордийчук И. Б., Пелль В. Г. Справочник кинооператора. — М., 1979.
  15. Гордийчук И. Б. Техника съемки в искусстве кинооператора. — М., 1983.
  16. Егоров В. В. Телевидение между прошлым и будущим. — М., 1999.
  17. Егоров В. В. Телевидение: теория и практика. — М., 1992.
  18. Ильин Р. Н. Телевизионный фильм и фильм по телевидению. — М., 1978.
  19. Кармен Р. Л. Искусство кинорепортажа. — М., 1974.
  20. Кино: Энциклопедический словарь. — М., 1986.
  21. Копылова Р. М. Кинематограф плюс телевидение. — М., 1977.
  22. Косматов Л. В. Свет в интерьере. — М., 1973.
  23. Лаврентьев А. Н. Ракурсы Родченко. — М., 1992.
  24. Мартен М. Язык кино. — М., 1959.
  25. Мартыненко Ю. Я. Документальное киноискусство. — М., 1979.
  26. Меркель М. Угол зрения. — М., 1980.
  27. Митчел Э. Фотография. — М., 1988.
  28. Морозов С. Творческая фотография. — М., 1989.
  29. Никитин В. А. Рассказы о фотографах и фотографиях. — Л., 1991.
  30. Пондопуло Г. К. Фотография и современность. — М., 1982.
  31. Пренгель Л. Практика цветной фотографии. — М., 1992.
  32. Престон-Мэфем К. Фотографирование живой природы. — М., 1985.
  33. Пятницкий Ф. С. Цветоведение и цветовоспроизведение. — М., 1970.
  34. Рошаль Г. Дзига Вертов. — М., 1981.
  35. Суханова А. А. Фотокомпозиция. — Мн.: БелГАИ, 2002.
  36. Феллини Ф. Делать фильм. — М., 1984.
  37. Фелонов Л. Б. Современные формы монтажа. — М., 1982.
  38. Фотография: Энциклопедический справочник. — Мн, 1992.
  39. Фрейлих С. Золотое сечение экрана. — М., 1976.
  40. Чигорин Н. А. План и съемка научно-популярного фильма. — М., 1979.
  41. Шуб Э. Крупным планом. — М., 1959.
  42. Эйзенштейн С. М. Избранные произведения: В 6 т. — М., 1964 — 1971.
  43. Юровский А. Я. Об искусстве телевидения. — М., 1965.
  44. Яштольд-Говорко В. А. Фотосъемка и обработка. — М., 1964.

    Журналы: «Советское фото», «Фоторевю», «Техника кино и телевидения» и др.