Спецыяльнасць
Вид материала | Документы |
Содержание«рэжысура кіно і тэлебачання» Уступныя іспыты «Творчасць» праводзяцца ў тры этапы Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме |
Спецыяльнасць
«РЭЖЫСУРА КІНО І ТЭЛЕБАЧАННЯ»
накірунак
«Рэжысура кіно і тэлебачання
(тэлебачанне)»
(дзённая і завочная формы навучання)
Агульныя патрабаванні
Праграма ўступных іспытаў па накірунку «Рэжысура кіно і тэлебачання (тэлебачанне)» мае на мэце выяўленне ў абітурыентаў пэўнага комплексу рэжысёрскіх і акцёрскіх здольнасцей, а таксама дасведчанасці ў галіне тэлебачання, кіно, тэатра, музыкі, выяўленчага мастацтва.
Праграма ўступных іспытаў
Уступныя іспыты «Творчасць» праводзяцца ў тры этапы:
1 этап — рэжысура (пісьмова):
напісанне сцэнарыя на зададзеную тэму (па апавяданні ці жывапіснай карціне), рэжысёрская распрацоўка гэтага сцэнарыя, рэжысёрская раскадроўка.
2 этап — рэжысура (практычна):
пастаноўка і выкананне эцюдаў псіхафізічныя дзеянні ў канкрэтных жыццёвых абставінах (у эцюдах павінна быць завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, развязка).
3 этап — майстэрства акцёра:
— расказванне па памяці прозы, вершаў, баек, маналога (на беларускай ці рускай мове), выяўленне здольнасцей вобразна і лагічна мысліць;
— выяўленне дасведчанасці ў галіне тэлебачання, кіно, тэатра, музыкі і выяўленчага мастацтва.
Прыёмныя патрабаванні да этапу «Рэжысура» (пісьмова)
- Успрыманне і асэнсаванне літаратурнага (жывапіснага) матэрыялу.
- Інтэрпрэтацыя (прачытанне) літаратурнага (жывапіснага) матэрыялу.
- Здольнасць стварыць драматургію відэафільма (характары, развіццё ўнутранага і знешняга канфлікту, звышзадача).
- Логіка і вобразнасць мыслення.
- Уменне выявіць жанр як літаратурнай (жывапіснай) асновы, так і сваёй інтэрпрэтацыі.
- Адчуванне развіцця тэмпа-рытму відэафільма.
- Уменне пабудаваць кампазіцыю відэафільма.
- Разуменне мантажных пераходаў паміж кадрамі.
- Прапановы па рабоце рэжысёра з аператарам, мастаком, гукарэжысёрам.
Крытэрыі ацэнкі ведаў на этапе «Рэжысура» (пісьмова)
Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме
(1—2 — нездавальняючыя ацэнкі; 3—10 — станоўчыя ацэнкі).
10 балаў — адпаведнасць усім 9 пунктам патрабаванняў.
9 балаў — нязначныя недахопы па 9, 8 пунктах.
8 балаў — нязначныя недахопы па 9, 8, 7 пунктах.
7 балаў — нязначныя недахопы па 9, 8, 7, 6 пунктах.
6 балаў — нязначныя недахопы па 9, 8, 7, 6, 5 пунктах.
5 балаў — нязначныя недахопы па 9, 8, 7, 6, 5, 4 пунктах.
4 балы — нязначныя недахопы па 9, 8, 7, 6, 5, 4, 3 пунктах.
3 балы — нязначныя недахопы па 9, 8, 7, 6, 5, 4, 3, 2, 1 пунктах.
1—2 балы — адсутнасць творчых дадзеных па ўсіх пунктах.
Прыёмныя патрабаванні да этапу «Рэжысура» (практычна)
Стварэнне драматургіі рэжысёрскага эцюда (характары, канфлікт, звышзадача).
- Здольнасць мысліць пластычнымі і мантажнымі вобразамі.
- Адчуванне сцэнічнай прасторы.
- Арганізацыя сцэнічнага дзеяння (мізансцэніроўка, сцэнаграфія).
- Жанравае рашэнне эцюда.
- Тэмпа-рытмічная пабудова эцюда.
- Кампазіцыя рэжысёрскага эцюда.
- Музычна-шумавое афармленне рэжысёрскага эцюда.
- Выразнае акцёрскае выкананне ў рэжысёрскіх эцюдах.
Крытэрыі ацэнкі ведаў на этапе «Рэжысура» (практычна)
10 балаў — адпаведнасць усім пунктам патрабаванняў.
9 балаў — нязначныя недахопы па 9, 8 пунктах.
8 балаў — нязначныя недахопы па 9, 8, 7 пунктах.
7 балаў — нязначныя недахопы па 9, 8, 7, 6 пунктах.
6 балаў — нязначныя недахопы па 9, 8, 7, 6, 5 пунктах.
5 балаў — нязначныя недахопы па 9, 8, 7, 6, 5, 4 пунктах.
4 балы — нязначныя недахопы па 9, 8, 7, 6, 5, 4, 3 пунктах.
3 балы — нязначныя недахопы па 9, 8, 7, 6, 5, 4, 3, 2, 1 пунктах.
1—2 балы — адсутнасць творчых дадзеных па ўсіх пунктах.
Прыёмныя патрабаванні да этапу «Майстэрства акцёра»
Асэнсаванне літаратурнага матэрыялу (верш, байка, маналог).
- Здольнасць інтэрпрэтаваць літаратурны матэрыял.
- Праяўленне вобразна-лагічнага мыслення.
- Адчуванне жанру літаратурнага матэрыялу.
- Прысутнасць слыху і пачуцця тэмпа-рытму.
- Наяўнасць сцэнічнай абаяльнасці, заразлівасці і тэмпераменту.
- Наяўнасць выразнага голасу і правільнай дыкцыі.
- Дасведчанасць у галіне тэлебачання, кіно, тэатра, музыкі, літаратуры і выяўленчага мастацтва.
Крытэрыі ацэнкі ведаў на этапе «Майстэрства акцёра»
10 балаў — адпаведнасць усім пунктам.
9 балаў — нязначныя недахопы па 8, 7 пунктах.
8 балаў — нязначныя недахопы па 8, 7, 6 пунктах.
7 балаў — нязначныя недахопы па 8, 7, 6, 5 пунктах.
6 балаў — нязначныя недахопы па 8, 7, 6, 5, 4 пунктах.
5 балаў — нязначныя недахопы па 8, 7, 6, 5, 4, 3 пунктах.
4 балы — нязначныя недахопы па 8, 7, 6, 5, 4, 3, 2 пунктах.
3 балы — нязначныя недахопы па 8, 7, 6, 5, 4, 3, 2, 1 пунктах.
1—2 балы — адсутнасць творчых дадзеных па 7, 6, 5, 4, 3, 2, 1 пунктах і недасведчанасць па ўсіх раздзелах мастацтва і культуры.
Абітурыенты, якія атрымалі на адным з этапаў іспытаў «Творчасць» 1 або 2 (адзін або два) балы, да наступнага этапу не дапускаюцца.