Каналення І рэгулявання адукацыйнага працэсу ў агульнаадукацыйных установах, узгаднення дзейнасці педагагічных работнікаў па фарміраванні моўнай культуры вучняў
Вид материала | Документы |
СодержаниеКолькасць слоў у тэкстах кантрольных работ па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ вызначаецца ў адпаведнасці з дадаткам 7 Глава 4 прыкладная колькасць і прызначэнне вучнёўскіх сшыткаў |
- Ісьмовай форме, колькасць І прыкладны аб’ём кантрольных работ, парадак вядзення І афармлення, 692.42kb.
- Ісьмовай форме, колькасць І прыкладны аб’ём кантрольных работ, парадак вядзення І афармлення, 597.16kb.
- Мэце стварэнне ўмоў для развіцця інтэлектуальных здольнасцей вучняў, схільных да навукова-даследчай, 133.33kb.
- Установа адукацыі “Гуркаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная базавая школа Шаркаўшчынскага, 373.8kb.
- План работы вма настаўнікаў-філолагаў на 2011/2012 навучальны год Тэма: Павышэнне эфектыўнасці, 27.14kb.
- Нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова», 489.22kb.
- Ў прадметна-дзейнаснай форме вызначаны вучэбнымі праграмамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі, 91.65kb.
- Беларуская л ітаратура 10 клас (красавік), 338.09kb.
- Аддзел адукацыі Дзяржынскага райвыканкама Дзяржаўная установа адукаціі, 573.28kb.
- План Работы творчай групы настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры па праблеме “Асаблівасці, 27.05kb.
Колькасць слоў у тэкстах кантрольных работ па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ вызначаецца ў адпаведнасці з дадаткам 7
12. Працягласць напісання кантрольных работ у залежнасці ад спецыфікі вучэбнага прадмета можа быць ад 45 да 90 хвілін ( у І класе – да 35 хвілін).
Пры правядзенні кантрольных работ дапускаецца аб’яднанне двух урокаў, акрамя І-ІV класаў.
Працягласць напісання кантрольных сачыненняў у Х – ХІІ (ХІІІ) класах па вучэбных прадметах ”Беларуская літаратура“, ”Руская літаратура“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“ складае 90 хвілін.
13. Кантрольныя работы павінны праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком агульнаадукацыйнай установы.
У адным класе на працягу дня праводзіцца толькі адна кантрольная работа па адным вучэбным прадмеце, як правіла, у час найвышэйшай працаздольнасцi вучняў. Забараняецца правядзенне кантрольных работ на апошніх уроках.
Не рэкамендуецца праводзiць кантрольныя работы ў панядзелак, суботу, першы і апошні дзень чвэрцi (трыместра, паўгоддзя).
ГЛАВА 4
ПРЫКЛАДНАЯ КОЛЬКАСЦЬ І ПРЫЗНАЧЭННЕ ВУЧНЁЎСКІХ СШЫТКАЎ
14. Пры ажыццяўленні агульнаадукацыйнымі ўстановамі навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі:
14.1. вучні I класаў навучальныя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Матэматыка“ выконваюць у сшытках на друкаванай аснове*;
14.2. для выканання ўсiх вiдаў навучальных і кантрольных работ вучням II – IV класаў рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў:
па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“ – 2 сшыткі для ўсіх навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ. Пры гэтым, пачынаючы з ІІІ класа, па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ выкарыстоўваюцца сшыткі з разліноўкай у адну лінейку;
па вучэбным прадмеце ”Лiтаратурнае чытанне“ – 1 сшытак па меркаванні настаўніка;
па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ – 2 сшыткі ў лінейку для ўсіх навучальных работ – для вучняў II класа, якія вывучаюць вучэбны прадмет ”Замежная мова“ на павышаным узроўні;
2 сшыткі ў лінейку для ўсіх навучальных работ, 1 сшытак для запісу замежных слоў і 1 сшытак у лінейку для кантрольных работ – для вучняў III – IV класаў, якія вывучаюць вучэбны прадмет ”Замежная мова“ на базавым і павышаным узроўнях;
па вучэбных прадметах ”Чалавек i свет“, ”Мая Радзiма – Беларусь“ – 1 сшытак для ўсіх навучальных работ па меркаванні настаўніка;
па вучэбным прадмеце ”Выяўленчае мастацтва“ – альбом для вучняў II – IV класаў;
па вучэбным прадмеце ”Музыка“ – нотны сшытак для вучняў II – IV класаў.
15. Пры ажыццяўленні агульнаадукацыйнымі ўстановамі навучання і выхавання ў V-XII класах для выканання ўсіх відаў навучальных і кантрольных работ вучням рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў:
па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ – 2 сшыткі ў лінейку для ўсіх навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ;
па вучэбных прадметах ”Беларуская літаратура“, ”Руская літаратура“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“ – 1 сшытак для ўсіх навучальных работ для вучняў V-XII класаў і 1 сшытак для кантрольных работ для вучняў XI-XII класаў;
па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ – 2 сшыткі ў лінейку для ўсіх навучальных работ, 1 сшытак для запісу замежных слоў і 1 сшытак у лінейку для кантрольных работ. Сшытак для запісу замежных слоў для вучняў XI-XII класаў выкарыстоўваецца па іх жаданні;
па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ – 2 сшыткі для ўсіх навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ;
па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ – 1 сшытак для ўсіх навучальных работ, у тым ліку для афармлення практычных работ, і 1 сшытак для кантрольных работ;
па вучэбных прадметах ”Чалавек і свет“, ”Гісторыя Беларусі“, ”Сусветная гісторыя“, ”Геаграфія“, ”Айчынная і сусветная мастацкая культура (Сусветная мастацкая культура)“, курсе ”Чалавек. Грамадства. Дзяржава“, ”Працоўнае навучанне“, ”Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка“ – 1 сшытак для ўсіх навучальных работ;
па вучэбным прадмеце ”Фізіка“ – 1 сшытак для навучальных работ, 1 сшытак для лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў і 1 сшытак для кантрольных работ;
па вучэбным прадмеце ”Біялогія“ – 1 сшытак для навучальных, лабараторных і практычных работ і 1 сшытак для кантрольных работ;
па вучэбным прадмеце ”Хімія“ – 1 сшытак для навучальных і лабараторных работ, 1 сшытак для практычных і кантрольных работ;
па вучэбным прадмеце ”Астраномія“ – 1 сшытак для ўсіх навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ (для вучняў, якія вывучаюць гэты вучэбны прадмет на паглыбленым узроўні);
па вучэбным прадмеце ”Выяўленчае мастацтва“ – альбом для вучняў V - VІ класаў;
па вучэбным прадмеце ”Музыка“ – нотны сшытак для вучняў V – VII класаў.
16. Дазваляецца выкарыстоўваць для навучальных, практычных, лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў сшыткі на друкаванай аснове.
17. Сшыткі для лабараторных работ (лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў) па вучэбным прадмеце ”Фізіка“, сшыткі для практычных і кантрольных работ па вучэбным прадмеце ”Хімія“ захоўваюцца ў агульнаадукацыйнай установе на працягу навучальнага года і выдаюцца вучням для выканання адпаведных відаў работ.
18. Сшыткі для кантрольных работ захоўваюцца ў агульнаадукацыйнай установе на працягу навучальнага года i выдаюцца вучням для выканання ў iх кантрольных работ і работ над памылкамі.