Восеньскія 8 дзён з 25. 10. 2009 па 01. 11. 2009 уключна

Вид материалаДокументы

Содержание


Прыкладнае размеркаванне вучэбных прадметаў па рангавай шкале цяжкасці
Звяртаем увагу
Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці
Колькасць абавязковых кантрольных работ
Звяртаем увагу настаўнікаў
Вучэбныя прадметы, якія вызначаны тыпавым вучэбным планам
Прыкладная тэматыка і змест пасяджэнняў раенных (гарадскіх) метадычных аб’яднанняў настаўнікаў пачатковых класаў.
Вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу
Подобный материал:
1   2   3

Постановление Министерства здравоохранения от 30 мая 2006г. № 70 ”О внесении изменений и дополнений в Санитарные правила и нормы 9-131 РБ 2000 ”Гигиенические требования к видеодисплейным терминалам, электронно-вычислительным машинам и организации работы“.


Пры правільнай арганізацыі ўрока, чаргаванні відаў дзейнасці, разумовай працы і адпачынку вучні захоўваюць працаздольнасць на працягу ўсяго ўрока, добра аднаўляюць сілы на перапынках і гатовы інтэнсіўна працаваць далей.

Вучэбная нагрузка павінна быць рацыянальна размеркавана па днях тыдня. Расклад урокаў павінен складацца з улікам змяненняў дзённай і тыднёвай дынамікі разумовай працаздольнасці вучняў. Пры складанні раскладу заняткаў неабходна карыстацца рангавай шкалой цяжкасці вучэбных прадметаў (табліца 2).


Табліца 2

Прыкладнае размеркаванне вучэбных прадметаў па рангавай шкале цяжкасці

(для 1-4 класаў)




п/п

Вучэбныя прадметы

Балы

1

Матэматыка

12

2

Беларуская (руская) мова ў школах з рускай (беларускай) мовай навучання

11

3

Замежная мова

10

4

Руская (беларуская) мова ў школах з рускай (беларускай) мовай навучання

9

5

Чалавек і свет. 4 клас (блок Мая Радзіма - -- Беларусь)

8

6

Беларускае (рускае) літаратурнае чытанне ў школах з рускай (беларускай) мовай навучання

7

7

Рускае (беларускае) літаратурнае чытанне ў школах з рускай мовай навучання

6

8

Чалавек і свет . 1-3 клас

5

9

Фізічная культура і здароўе

4

10

Працоўнае навучанне

3

11

Выяўленчае мастацтва

2

12

Музыка

1

Пры правядзенні заняткаў у камп’ютэрным класе абавязкова чаргаванне тэарэтычнай і практычнай работы на камп’ютэры (у індывідуальным рытме) на працягу ўрока. Рацыянальны рэжым заняткаў з выкарыстаннем электронных сродкаў навучання прадугледжвае захаванне рэгламентаванай працягласці бесперапыннай работы за персанальным камп’ютэрам і перапынкаў, а таксама абавязковага правядзення прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на ахову здароўя вучняў.

Працягласць работы з камп’ютэрам не павінна перавышаць:
  • на гульнявых занятках, якія садзейнічаюць усебаковаму развіццю вучняў: для дзяцей 6 гадоў - -- 10 хвілін; для вучняў 7-10 гадоў - -- 15 хвілін.

Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у пачатковай школе дазваляе дыферэнцыраваць працэс навучання малодшых школьнікаў з улікам іх індывідуальных асаблівасцей, зрабіць яго больш наглядным, дае магчымасць настаўніку, які працуе творча, пашырыць спектр спосабаў прад’яўлення вучэбнай інфармацыі, дазваляе ажыццяўляць гібкае кіраванне вучэбным працэсам, з’яўляецца актуальным.

Дамашнія заданні Для папярэджвання празмернай нагрузкі вучняў неабходна рэгуляваць аб’ём дамашніх заданняў, улічваць індывідуальныя асаблівасці вучняў. Дамашнія заданні павінны задавацца з улікам магчымасці іх выканання ў II класе да 1,2 гадзін, ІІІ - -- ІV класах - -- да 1,5 гадзіны.

Ходам урока вучні павінны быць падрыхтаваны да самастойнага выканання дамашняй работы. Вельмі важна, каб у вучня было сфарміравана пачуццё ўпэўненасці ў тым, што ён зможа правільна выканаць заданне. Павінен быць зразумелым не толькі змест задання, але і тое, як правільна аформіць у сшытку яго выкананне. Настаўнік не павінен задаваць на дом усё тое, што не паспелі выканаць на ўроку. Неабходна выключыць з дамашняй работы заданні, разлічаныя толькі на механічную работу, вельмі вялікія, цяжкія і непасільныя для самастойнага выканання, а таксама заданні, аб прыёмах выканання якіх вучні не маюць ясных уяўленняў. Заданні, пазначаныя зорачкай, на дом не задаюцца.

Дамашняе заданне можа быць і апераджальным. Гэта спрыяе ўменню размяркоўваць час, бачыць перспектыву, праяўляць арганізаванасць. Пры неабходнасці настаўнік можа прапанаваць рацыянальныя прыёмы выканання дамашняга задання. Вялікі аб’ём дамашніх заданняў прыводзіць да зніжэння цікавасці да вучэбнага прадмета і перагрузкі вучняў.

Звяртаем увагу: у першым класе дамашнія заданні вучням не задаюцца. Уся работа па навучанні арганізоўваецца настаўнікам на ўроку.

Напісанне рэфератаў ў I-IV класах не прадугледжана.


Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.12.2006108Об утверждении Правил аттестации учащихся общеобразовательных учреждений (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, № 3, 2007, № 21, 2008; часопіс ”Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа“, № 6, 2007).

Вынікі атэстацыі ацэньваюцца адзнакай у балах, за выключэннем вучняў I - -- II класаў. Атэстацыя вучняў I і II класаў ажыццяўляецца на змястоўна-ацэначнай аснове, якая прадугледжвае моўную ацэнку вучэбных дасягненняў вучняў без выстаўлення адзнак у балах. У III--IV класах вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў ацэньваюцца ў балах па 10-бальнай шкале.


Колькасць абавязковых кантрольных работ для І– ІV класаў прадстаўлена ў табліцы 3.

Табліца 3


Від работы

I клас

II клас

III клас

IV клас

I паў-годдзе

II паў-годдзе

I паў-годдзе

II паў-годдзе

I паў-годдзе

II паў-годдзе

I паў-годдзе

II паў-годдзе

Беларуская мова ў школах з беларускай мовай навучання

Русский язык в школах с русским языком обучения

Кантрольнае спісванне

-

1

1

-

-

-

-

-

Кантрольны дыктант

-

-

-

-

1

-

1

-

Кантрольны дыктант з граматычным заданнем

-

-

-

1

-

1

-

1

Кантрольная работа па тэме

-

-

1

2

1

2

2

2

Кантрольны слоўнікавы дыктант

-

-

1

1

2

2

2

2

Беларуская мова ў школах з рускай мовай навучання

Русский язык в школах с белорусским языком обучения

Кантрольнае спісванне

-

-

1

1

-

-

-

-

Кантрольны дыктант

-

-

-

-

1

-

1

-

Кантрольны дыктант з граматычным заданнем

-

-

-

-

-

1

-

1

Кантрольная работа па тэме

-

-

1

1

1

1

1

2

Кантрольны слоўнікавы дыктант

-

-

-

-

1

1

1

1

Літаратурнае чытанне ў школах з беларускай мовай навучання

Литературное чтение в школах с русским языком обучения

Праверка навыка чытання

-

1

1

1

1

1

1

1

Праверка сфарміраванасці чытацкіх уменняў

-

-

-

-

-

1

-

1

Літаратурнае чытанне ў школах з рускай мовай навучання

Литературное чтение в школах с белорусским языком обучения

Праверка навыка чытання

-

-

-

1

-

1

-

1

Праверка сфарміраванасці чытацкіх уменняў

-

-

-

-

-

1

-

1

Матэматыка

Кантрольная работа

-

1

2

2

2

2

2

2

Кантрольнае вуснае лічэнне (матэматычны дыктант)

-

1

1

1

1

1

1

1

У адпаведнасці з вучэбнай праграмай па матэматыцы фарміраванне навыкаў вусных вылічэнняў з’яўляецца неад’емнай часткай зместу матэматычнай адукацыі малодшых школьнікаў. На кожным уроку матэматыкі адводзіцца час для правядзення вуснага лічэння. Настаўнік мае права ажыццяўляць бягучы кантроль фарміравання навыку і выбарачна ацэньваць дасягненні вучняў. Абавязковы кантроль вусных вылічальных навыкаў праводзіцца адзін раз у паўгоддзе, пачынаючы з другога паўгоддзя 1 класа (табліца 3).

Кантрольныя работы павінны праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком агульнаадукацыйнай установы.

У адным класе на працягу дня праводзіцца толькі адна кантрольная работа па адным вучэбным прадмеце, як правіла, у час найвышэйшай працаздольнасцi вучняў (2-3 урокі). Забараняецца правядзенне кантрольных работ на апошніх уроках. Не рэкамендуецца праводзiць кантрольныя работы ў першы і апошні дзень чвэрцi.


Пры арганізацыі вучэбнага працэсу настаўнікі пачатковых класаў павінны карыстацца нарматыўным дакументам ”Інструкцыя аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь“, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.08.2008 № 65 (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, № 17, 2008).


Звяртаем увагу настаўнікаў на патрабаванні да вядзення класнага журнала.

Назвы вучэбных прадметаў у класным журнале запісваюцца наступным чынам:

Вучэбныя прадметы, якія вызначаны тыпавым вучэбным планам

Запіс у класным журнале

агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання

Уводзіны ў школьнае жыццё

уводзіны ў школьнае жыццё

введение в школьную жизнь

Беларуская мова

I клас - -- беларуская мова (навучанне пісьму);

II--IV класы - -- беларуская мова

беларуская мова

Беларуская літаратура

I клас - -- беларуская мова (навучанне чытанню);

II--IV класы - -- літаратурнае чытанне

літаратурнае чытанне

Руская мова

русский язык

I класс - -- русский язык (обучение письму);

II--IV классы - -- русский язык

Руская літаратура

литературное чтение

I класс - -- русский язык (обучение чтению);

II--IV классы - -- литературное чтение

Замежная мова

англійская мова

нямецкая мова

французская мова

іспанская мова

кітайская мова

английский язык

немецкий язык

французский язык

испанский язык

китайский язык

Матэматыка

матэматыка

математика

Чалавек і свет

чалавек і свет

человек и мир

Выяўленчае мастацтва

выяўленчае мастацтва

изобразительное искусство

Музыка

музыка

музыка

Працоўнае навучанне

працоўнае навучанне

трудовое обучение

Фізічная культура і здароўе

фізічная культура і здароўе

физическая культура и здоровье


Пры правядзенні камбінаваных урокаў навучання грамаце ў класным журнале назва прадмета запісваецца наступным чынам:

беларуская мова (навучанне грамаце)

русский язык (обучение грамоте).


Павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў

З мэтай аказання метадычнай дапамогі настаўнікам пачатковых класаў па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў новым навучальным годзе на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (АПА), Мінскага гарадскога і абласных інстытутаў развіцця адукацыі (ІРА) будзе праведзены шэраг курсавых і міжкурсавых мерапрыемстваў.

На базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі ў 2009/2010 навучальным годзе плануецца базавае павышэнне кваліфікацыі:
  • намеснікаў дырэктараў агульнаадукацыйных устаноў, якія курыруюць работу на I і II ступенй агульнай сярэдняй адукацыі (з 19.10.2009 па 31.10.2009 г.);
  • намеснікаў дырэктараў агульнаадукацыйных устаноў, якія курыруюць работу пачатковых класаў (не праходзілі павышэнне кваліфікацыі) - -- (люты 2010 года).

Настаўнікі, якія ў 2009/2010 навучальным годзе будуць працаваць у першых класах, абавязкова павінны прайсці папераджальную падрыхтоўку (курсы, міжкурсавыя мерапрыемствы) да працы з вучнямі шасцігадовага ўзросту.

Прапануем прыкладны пералік пытанняў, якія неабходна разгледзіць на базавых курсах павышэння кваліфікацыі настаўнікаў пачатковых класаў у абласных інстытутах развіцця адукацыі:
  • Нарматыўная правая база і вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2009/2010 навучальным годзе.
  • Рэалізацыя Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“.
  • Роля сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій у авалоданні вучнямі прадметнымі ведамі і ўменнямі.
  • Навучанне грамаце ў першым класе агульнаадукацыйнай школы.
  • Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка пры рэалізацыі 10-бальнай сістэмы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў.
  • Развіцце інтэлектуальна-творчых здольнасцей малодшых школьнікаў.
  • Шляхі і сродкі павышэння эфектыўнасці ўрока.
  • Формы і прыёмы развіцця ў малодшых школьнікаў унутранай матывацыі да вывучэння вучэбных прадметаў.
  • Сістэма работы настаўніка па аператыўнаму выяўленню цяжкасцей вучняў пры вывучэнні вучэбных прадметаў; уліку і карэкцыі ведаў і ўменняў вучняў.

Метадычная работа ў міжкурсавы перыяд павінна забяспечыць засваенне настаўнікамі пачатковых класаў зместу і патрабаваняў дапрацаваных вучэбных праграм (2009 г.), адпрацоўка метадычных прыёмаў вывучэння найбольш складаных для вучняў пачатковых класаў пытанняў вучэбных праграм, узгадненне дыдактычных матэрыялаў для правядзення тэматычнага кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў па вучэбных прадметах у адпаведнасці з патрабаваннямі 10-бальнай сістэмы. Пры арганізацыі метадычнай работы неабходна звярнуць увагу на засваенне педагогамі сучасных падыходаў да арганізацыі адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем інфармацыйных камп’ютэрных тэхналогій.

У лістападзе 2009 года ў адпаведнасці з рэспубліканскім кардынацыйным планам мерапрыемстваў па рабоце з педагагічнымі і кіруючымі кадрамі сістэмы адукацыі ў міжкурсавы перыяд на базе ДУА ”Акадэмія паслядыпломнай адукацыі“ будзе праведзены рэспубліканскі семінар ”Узаемадзеянне настаўнікаў пачатковых класаў і настаўнікаў -дэфектолагаў у сістэме інтаграванага навучання“ для метадыстаў Р(Г)ВМК, намеснікаў дырэктараў.

У 2010 годзе плануецца правядзенне рэспубліканскіх семінараў ”Арганізацыя кантрольна-ацэначнай дзейнасці ў пачатковай школе“, ”Выкарыстанне тэхналогіі ”Крок за крокам“ у адукацыйным працэсе з мэтай развіцця асобы малодшага школьніка“ для метадыстаў раённых і гарадскіх вучэбна-метадычных кабінетаў.

Рэкамендуем у 2009/20120 навучальным годзе на базе абласных інстытутах развіцця адукацыі правесці наступныя міжкурсавыя мерапрыемствы:

  1. Навучальны семінар па тэме ”Рэалізацыя Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“.
  2. Навучальны семінар па тэме ”Сістэма ацэнкі вынікаў дзейнасці вучняў пачатковых класаў“.
  3. Абагульняючы семінар па тэме ”Арганізацыя праектнай дзейнасці малодшых школьнікаў“.

Якасная арганізацыя і правядзенне пасяджэнняў метадычных аб’яднанняў настаўнікаў пачатковых класаў дадуць магчымасць паспяхова падрыхтавацца педагогам да новага навучальнага года і забяспечаць павышэнне іх прафесійнага ўзроўню.

Прыкладная тэматыка і змест пасяджэнняў раенных (гарадскіх) метадычных аб’яднанняў настаўнікаў пачатковых класаў.

Тэма работы метадычных абяднанняў настаўнікаў пачатковых класаў у 2009/2010 навучальным годзе Павышэнне якасці пачатковай адукацыі .

I. Арганізацыя адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2009/2010 навучальным годзе.

  1. Нарматыўнае прававое і вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў пачатковай школе ў 2009/2010 навучальным годзе:
    • нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць дзейнанасць на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
    • канцэпцыі вучэбных прадметаў, вучэбныя праграмы;
    • вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу.
    • інструктыўна-метадычныя пісьмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2009/2010 навучальнага года: ”Пачатковая школа“, ”Выяўленчае мастацтва“, ”Музыка“, ”Фізічная культура і здароўе“.
  1. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў I--IV класах у 2009/2010 навучальным годзе:
    • Аналіз вынікаў адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі за 2008/2009 навучальны год.
    • Арганізацыя кантролю і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў (агульныя палажэнні, віды, формы, метады кантролю).
  2. Арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў у новым навучальным годзе: планы работы метадычных аб’яднанняў і іншых метадычных фарміраванняў.


II. Сістэма ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў I--IV класаў.

  1. Інструктыўна-метадычныя матэрыялы ”Дзесяцібальная сістэма ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў“.
  2. Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка.
  3. Нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў па вучэбных прадметах.
  4. Фарміраванне ў малодшых школьнікаў навыкаў самакантролю за ходам і вынікамі вучэбнай дзейнасці.
  5. Распрацоўка кантрольных тэматычных работ па рускай і беларускай мовах, матэматыцы.
  6. Ацэньванне пісьмовых работ вучняў (класных, кантрольных, праверачных) па вучэбных прадметах (практыкум).


III. Індывідуалізацыя і дыферэнцыяцыя адукацыйнага працэсу як умова павышэння якасці адукацыі.

  1. Дыферэнцыяцыя як кампанет урока.
  2. Стварэнне спрыяльных умоў для атрымання вучнямі I-IV класаў якаснай адукацыі з улікам індывідуальных асаблівасцей.
  3. Формы і метады арганізацыі дзейнасці вучняў на ўроку.
  4. Асаблівасці арганізацыі работы з дзецьмі з нізкім узроўнем матывацыі.
  5. Работа настаўніка з адоранымі дзецьмі на ўроку. Забеспячэнне псіхолага-педагагічнай падтрымкі вучняў.
  6. Рэалізацыя прынцыпаў дыферэнцыяцыі ў 10-бальнай сістэме. Распрацоўка дыферэнцыраваных заданяў (практыкум).


IV. Выкарыстанне інфармацыйных камп’ютэрных тэхналогій у пачатковай школе.

  1. Электронныя сродкі навучання, як умова павышэння якасці адукацыі.
  2. Выкарыстанне мультымедыйных прэзентацый на уроках.
  3. Наглядныя сродкі навучання на ўроках вучэбнага прадмета ”Чалавек і свет“.
  4. Інтэрактыўная дошка ў адукацыйным працэсе.
  5. Развіцце і падтрымка высокай матывацыі вучэбнай дзейнасці школьнікаў на ўроку сродкамі інфармацыйных тэхналогій.
  6. Стварэнне інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ў школе для ўсебаковага развіцця вучняў I-IV класаў.
  7. Стварэнне мультымедыйных прэзентацый да ўрокаў (практыкум).


У падрыхтоўцы да новага навучальнага года і пры арганізацыі адукацыйнага працэсу на працягу навучальнпага года значную дапамогу настаўнікам акажуць навукова-метадычныя часопісы: ”Пачатковая школа“, ”Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа“, ”Здаровы лад жыцця“, ”Экалогія “.

Дадатак

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу

на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі


Першага верасня кожны першакласнік атрымае кнігу ”Беларусь - -- мая Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку“. Кніга ўручаецца вучням на першым уроку. Пры выкарыстанні кнігі ў адукацыйным працэсе на працягу навучальнага года вучні прыносяць кнігу з дому.

Для арганізацыі і правядзення кантрольных работ па вучэбных прадметах “Матэматыка”, “Русский язык”, “Беларуская мова”, “Литературное чтение”, “Літаратурнае чытанне” ў перыяд завяршэння навучання ў 4 класах агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання, а таксама для падрыхтоўкі заданняў для ўступных іспытаў у гімназіі рэкамендавана выкарыстоўваць дапаможнік ”Сборник контрольных работ за период обучения на І ступени общего среднего образования (І - -- ІV классы)“ аўтараў М.Б. Анціпавай і інш., які выдадзены з грыфам ”Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай ”Нацыянальны інстытут адукацыі“ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь“ (Минск: НИО, Аверсэв, 2009).

Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь рэкамендаваны для выкарыстання ў адукацыйным працэсе наступныя кампаненты вучэбна-метадычных комплексаў.

I клас

Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі:

для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

Кушнір Н.Я. Сонейка - -- Солнышко. - -- Народная асвета, 2008.

Клышка А.К. Буквар. - -- Народная асвета, 2008.

Клышка А.К. Пропісь 1. - -- Народная асвета, 2008, 2009.

Клышка А.К. Пропісь 2. - -- Народная асвета, 2008, 2009.

Клышка А.К. Пісьмо. - -- Народная асвета, 2008, 2009.

Антипова М.Б., Грабчикова Е.С. Журавлик. - -- Народная асвета, 2006.

Чабатарэўская Т.М., Касабуцкі Н.І., Столяр А.А. Матэматыка. 1 клас. - -- Народная асвета, 2008, 2009.

Удавічэнка В.М., Дурэйка Л.І. Чалавек і свет. 1 клас. - -- Народная асвета, 2005.

Журба А.Ф., Юрченко Н.А. Азбука ручной працы. 1 клас. - -- Адукацыя і выхаванне, 2004.

для агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання

Кушнир Н.Я. Сонейка - -- Солнышко. - -- Народная асвета, 2008.

Клышка А.К. Букварь. - -- Народная асвета, 2008.

Клышка А.К. Пропись 1. - -- Народная асвета, 2008, 2009.

Клышка А.К. Пропись 2. - -- Народная асвета, 2008, 2009.

Клышка А.К. Письмо - -- Народная асвета, 2008, 2009.

Сторожева Н.А. Букварь. - -- Народная асвета, 2008.

Сторожева Н.А. Пропись 1. - -- НИО, 2008, 2009.

Сторожева Н.А. Пропись 2. - -- НИО, 2008, 2009.

Сторожева Н.А. Письмо. - -- НИО, 2008, 2009.

Яленскі М.Г., Антонава Н.У., Шылько Т.М. Агеньчык. - -- НІА, 2006.

Чеботаревская Т.М., Касабуцкий Н.И., Столяр А.А. Математика. 1 класс. - -- Народная асвета, 2008, 2009.

Вдовиченко В.М., Дурейко Л.И. Человек и мир. 1 класс. - -- Народная асвета, 2005.

Журба А.Ф., Юрченко Н.А. Азбука ручной працы. 1 клас. - -- Адукацыя і выхаванне, 2004.

Вучэбна-метадычныя дапаможнікі

Кушнир Н.Я. Введение в школьную жизнь. - -- Народная асвета, 2004.

Клышка А.К. Букварь: страницы и уроки. Учебно-методическое пособие для учителей общеобразовательных учреждений с русским языком обучения. — Народная асвета, 2008.

Клышка А.К. Буквар: старонкі і ўрокі. Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. - -- Народная асвета, 2008.

Сторожева Н.А. Обучение грамоте в 1 классе. Учебно-методическое пособие для учителей общеобразовательных учреждений с русским языком обучения. — Народная асвета, 2008.

Туркова С.В. Уроки письма в 1 классе. Пособие для учителей общеобразовательных учреждений с русским языком обучения. — Народная асвета, 2009.

Антипова М.Б., Грабчикова Е.С. Русский язык в 1 классе. Учебно-методическое пособие для учителей общеобразовательных учреждений с белорусским языком обучения. - -- Народная асвета, 2006.

Яленскі М.Г., Антонава Н.У., Шылько Т.М. Беларуская мова ў 1 класе. Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання. - -- НІА, 2006.

Чеботаревская Т.М., Николаева В.Н. Математика в 1 классе. - -- Народная асвета, 2005.

Вдовиченко В.М., Дурейко Л.И. Человек и мир в 1 классе. - -- Народная асвета, 2005.

Журба А.Ф., Юрченко Н.А. Трудовое обучение в 1 классе. - -- Адукацыя і выхаванне, 2004.

Дадатковыя кампаненты вучэбна-метадычнага комплексу

Антипова, М.Б., Грабчикова Е.С. Русский язык. 1 класс. Рабочая тетрадь для учащихся общеобразовательных учреждений с белорусским языком обучения. — Аверсэв, 2008.

Журба А.Ф., Юрченко Н.А. Чудо-мастерская. Альбом по трудовому обучению для І класса. - -- Новое знание, 2008.

Вдовиченко В.М. Человек и мир.1 класс. Разноуровневые задания, тесты. - -- Пачатковая школа, 2008.