Янка Купала вялікі нацыянальны паэт беларускага народа
Вид материала | Документы |
- Т. А. Валуевіч // Бібліяпанарама. 2002. Вып. С. 29-36, 64.36kb.
- Адам Міцкевіч/ Adam Mickiewicz, 122.01kb.
- Уводзіны, 209.61kb.
- Впровадження технологій енергозбереження при перевезеннях залізничним транспортом, 2798.12kb.
- Биография Детство и школьные годы (1966-1983), 527.05kb.
- План Засяленне сучасных беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей на тэрыторыі, 216.17kb.
- Кароткі нарыс гісторыі культуры Беларусі, 2324.66kb.
- Про погодження Програми охорони навколишнього природного середовища м. Знам’янка, 347.48kb.
- Нацыянальны, 20.41kb.
- В. Г. Виткалов Комп’ютерна верстка, 96.61kb.
Бясспрэчна, культурнае, гаспадарчае, індустрыяльнае будаў-ніцтва ў роднай Беларусі і ва ўсёй Савецкай краіне/паэт прымаў. Нават горача вітаў. Не пярэчыў ён і супраць нязі/ачных і чыста знешніх атрыбутаў беларускай дзяржаўнасці. Раней і такога не бы-ло, таму паэт вітаў кожны новы крок у гэтым напрамку.
Не прымаў Купала жорсткасці, брутальнарці, антыдэмакра-тызму ў жыцці краіны. Адмаўляўся зразумець бязлітаснасць да лю-дзей, асабліва так патрэбных рэспубліцы культурных, навуковых кадраў, якія знішчаліся бязлітасна пры першым падазрэнні ў іхняй нелаяльнасці. Нават без падазрэння, бо шіяліся цёмныя інтрыгі, арганізоўваліся палітычныя працэсы, накіраваныя перш за ўсё на ліквідацыю культурных, дзяржаўных дасягаенняў беларускага народа. У 30-я гады Купала рэдка і мала пісаў. У 1929 г. з'явіліся два ягоныя вершы, у 1930 г. — тры, у 1933 г. — адзін. Выключэнне складае год 1935-ты, калі ўбачыў свет «ляўкоўскі цыкл» — з'ява неардынарная ў тагачаснай беларускай паэзіі.
Так, у канцы 20-х і 30-я гады лірыка Купалы рабілася залішне агульнай, адцягнена-рытарычнай і была не здольна даваць па-этычныя адбіткі жывой, рухомай рэчаіснасці. Пафас «агульнага» ўслаўлення радасных перамен, якія адбываліся ў краіне, не мог замяніць жывых мастацкіх карцін гэтых перамен («Працай дружнай, калектыўнай», «Вялікаму Кастрычніку», «Нашай Кан-стытуцыі» і г. д.). Лірыка Купалы, як і многіх іншых паэтаў, працягвала ж заставацца сузіральнай, лунала ў высях узнёслых па-этычных абстракцый.
Аднак Купала ёсць Купала. Нават у паласе ягонай ўзнёсла-рытарычнай лірыкі трапляюцца вершы выдатныя, запоўненыя глыбокім філасофскім зместам і як бы надзеленыя дарам прад-бачання. Адгукаючыся на падзеі часу, у 1929 г. Купала напісаў верш «Сыходзіш, вёска, з яснай явы...»
Цяжка пераацаніць гэты верш. Ён выяўляе глыбіннае, філа-софскае разуменне новай эпохі з яе ўсёўладдзем тэхнікі, індустрыі, гарадскіх форм жыцця, якія не пакінуць каменя на камені ад сівой патрыярхальшчыны, ад старой, забітай вёскі з яе забабонамі, це-мрай, беспрасветнай, знясільваючай працай. Разам з тым як бы развітваецца паэт з мілай яго сэрцу вёскай, якая навеяла яму столькі казак, легенд, песень, няхай сабе самотных, сумных, і ў глебу якой уваходзіць сваімі каранямі фактычна ўся ягоная творчасць.
Нялёгка развітвацца з дарагім, што назаўсёды запала ў душу. Можа, па гэтай прычыне верш прасякнуты мінорным, меланха-лічным настроем. I хоць паэт гаворыць, што вёску чакае лепшая, светлая будучыня, але ў гэтых аптымістычных словах і фразах як бы адчуваецца стрыманы боль і трывога... («А сейбіт твой, дасюль самотны... пад крыж не пойдзе енчыць квола»; «твая дзяўчына пры кудзелі сляпіць не будзе ясных вочак»).
Новы напрамак жыцця Купала разумее і глыбока адчувае. По-бач з высокім, гераічным ідзе дробязнае, мізэрнае, нават драма-тычнае, трагічнае. Але паэт, «прарок», павінен умець адрозніць (174-175) праўду ад маны і фальшу. У вершы «I прыйдзе» (1926) Купала як бы перасцерагае сябе і сваіх літаратурных пабрацімаў аб тым, што літаратура павінна быць праўдзівай, шчырай, сумленнай.
I прыйдзе новых пакаленняў
На наша месца грамада
Судзіці суд, ці мы сумленна
Жыццё прайшлі, ці чарада
Зняваг мінулых нас не з'ела.
Ці аб свой гонар дбайна дбалі,
I дабравольна, без прынук,
Самі сабой не гандлявалі,
Не неслі ў петлі дум і рук?
I ці пакінуці на памяць
Мы песень гэтакіх змаглі,
3 якіх бы можна было ўцяміць,
Што мы свабоднымі былі?.. (IV, 136)
Купала адчуў, убачыў і апеў новага героя жыцця. Вобраз «Але-сі», рамантычнай, мэтаімкнёнай дзяўчыны, якая да «прасніцы» ўжр «не зляціць з-пад сонца», — найвялікшае дасягненне ўсёй па-эзіі 30-х гадрў. Гэтым вобразам Купала ўгадаў штосьці надзвычай істотнае, калі не сказаць, эпахальнае ў жыцці краіны. За вясковай дзяўчынай, што «самалётавым крыллем воблакі калыша», як бы паўстае вобраз цэлага пакалення, мужнага, авеянага рамантычным парываннем, што пазней, у Айчынную вайну, усклала на свае плечы цяжар найвялікшых нягод і выпрабаванняў.
Рамантычны вобраз маладога пакалення, якое мэтанакіравана ідзе ў жыццё, стварыў пяцідзесяцітрохгадовы Купала, а не прад-стаўнікі гэтага самага пакалення, досыць шматлікія ў тагачаснай паэзіі. Паэзія Купалы, надзвычай чулая да праяў новага ў жыцці, не магла абмінуць магутнага парывання моладзі да акгыўнай жыцця-дзейнасці, новых прафесій, вышынь навукі, мастаптва, культуры.
З такіх вершаў, як «Алеся», «Хлопчык і лётчык», «Лён», «Выпраўляла маці сына», пачынаецца новы герой беларускай літаратуры, сучаснік і ўдзельнік велічных, гераічных падзей. Эпа-пея чэлюскінцаў, подзвіг папанінцаў, пакарэнне Ледавітага акія-на, пералёт Чкалава, Байдукова і Белякова праз Паўночны Полюс не засталіся па-за ўвагай Купалы, апаэтызаваны ім. Гэтай жа тэме прысвечана паэма-рэпартаж Купалы «Над ракою Арэсай» (1933).
Купала прадчуваў набліжэнне новай сусветнай вайны. Ва ўсякім выпадку паэт быў маральна падрыхтаваны да нападу варожага імперыялістычнага свету на СССР. У першыя месяцы вайны з'явіўся ягоны верш «Беларускім партызанам».
Сёння відавочна, што беларуская паэзія ідзе купалаўскім шляхам. У ёй няма ніводнай болын-менш прыкметнай з'явы, якая б не брала вытокаў з творчай практыкі Купалы. Усім комплексам грамадзянскіх, маральных, эстэтычных каштоўнасцей уздзейнічала паэзія Купалы на паступальны рост мастацкага беларускага слова.
Навуменка І.Я. Янка Купала // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 1. Мн., 1999. С. 121-175.